Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

В Копыльским райисполкоме прямую линию провел заместитель председателя райисполкома Леонид Бурак

17.10.2024
У суботу, 21 лютага, у Капыльскім райвыканкаме прамую лінію правёў намеснік старшыні райвыканкама Леанід Бурак, які курыруе пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва. IMG_0026 Практыка тэлефоннага дыялогу жыхароў Беларусі з кіраўніцтвам абласцей і рэгіёнаў набірае абароты. Магчымасць перадаць просьбу напрамую дапамагае хутчэй рэагаваць на праблемы, што зацягнуліся. Сям’ю пенсіянераў Кулікоўскіх з аграгарадка Семежава цікавіла пытанне наконт прыватызацыі дома, у якім яны пражываюць сем гадоў. Столькі ж галава сям’і Мікалай Сяргеевіч працуе ў сельгаспрадпрыемстве, якое з’яўляецца ўладальнікам жылля. Як адзначыў Леанід Бурак, згодна з рашэннем Мінаблвыканкама «Аб некаторых пытаннях продажу жылых памяшканняў сельскагаспадарчых арганізацый» нельга праводзіць прыватызацыю, калі чалавек не адпрацаваў у гаспадарцы дзесяць гадоў. Наконт газіфікацыі гэтага дома дадзена тлумачэнне, што ўсе работы па паляпшэнні жыллёвых умоў павінны быць праведзены сельгаспрадпрыемствам па заяве арандатараў, але іх кошт будзе ўключаны ў суму далейшай магчымай прыватызацыі. Жыхарка з вуліцы Астрэйкі г. Капыля Тамара Ермаліцкая задала пытанне наконт вулічнага асвятлення. Яно накіравана для вырашэння ў КУП «Капыльская ЖКГ». Шэраг праблем узняў Віктар Дашкевіч з в. Калодзезнае. Яго як інваліда па зроку хвалявала стварэнне безбар’ернага асяроддзя на некаторых аб’ектах Капыля. Кіраўніцтву жыллёва-камунальнай гаспадаркі, раённай бальніцы, аптэкі і іншым даручана абнавіць абазначэнне краёў прыступак яркай фарбай. Наконт спілоўвання дрэў каля дарог Леанід Бурак патлумачыў, што яно адбываецца ў адпаведнасці з рашэннем райвыканкама, прычым разглядаецца кожны канкрэтны выпадак. Пытанне па заездзе прыватнага транспарту да раённага вузла сувязі адрасавана для вывучэння сітуацыі ў аддзяленне Дзяржаўтаінспекцыі, па асфальтаванні выезду з новага кар’ера (каля дарогі на В. Раёўку) — у ДРБУ №124, па рамонце тратуара па вул. Партызанскай і прыступак, якія вядуць з рынка да стадыёна СШ №2, — у жыллёва-камунальную гаспадарку. Зінаіда Сташэўская з в. Калінаўка-2 выказала занепакоенасць тым, што ў хуткім часе павінна закрыцца Песачанская ўрачэбная амбулаторыя. Пытанне наконт закрыцця ўстановы будзе разгледжана на адным з пасяджэнняў райвыканкама, на якім і будзе прынята канчатковае рашэнне. Напярэдадні прамой лініі паступіла некалькі пытанняў ад чытачоў «Слава працы». Напрыклад, адно з іх датычылася перспектыў развіцця нашага горада і ці будуць пры гэтым закрануты яго гістарычныя месцы і сельгасугоддзі. Як адзначыў Леанід Бурак, гістарычныя месцы пры будаўніцтве могуць быць задзейнічаны толькі з дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а сельгасугоддзі, якія знаходзяцца ў межах горада, лічацца ворнай зямлёй, таму іх выкарыстоўваць пад будаўніцтва можна толькі з дазволу Прэзідэнта нашай краіны. Наконт пытання па вонкавым уцяпленні дамоў па вуліцы Партызанскай у Капылі (№№1-7) дадзена тлумачэнне, што ў бягучым годзе цеплавая рэабілітацыя гэтых аб’ектаў не запланавана, пералік рамонтных работ на 2016 год будзе апублікаваны ў газеце «Слава працы» напрыканцы года. На прамой лініі дзяжурыў Сяргей КОЗЕЛ

«Опер» - и призвание, и образ жизни

17.10.2024
Крымінальны вышук — адно з самых важных падраздзяленняў крымінальнай міліцыі, на якое ўскладзена асноўная задача органаў унутраных спраў — раскрыццё злачынстваў і выяўленне асоб, якія іх здзейснілі, вышук злачынцаў, а таксама людзей, якія зніклі без вестак. «Опер» — так называюць супрацоўнікаў крымінальнага вышуку ў народзе — гэта не толькі прызванне, але і лад жыцця. Такое ганаровае званне пранёс праз сваё жыццё і ветэран міліцыі з Капыля Уладзімір Сяргееў, які пачаў сваю працоўную дзейнасць у органах унутраных спраў у 1975 годзе. Адразу быў участковым інспектарам у горадзе, потым у Вялікараёўскім, Браткаўскім, Грозаўскім і Камсамольскім сельсаветах. [caption id="attachment_39353" align="aligncenter" width="580"]Уладзімір Сяргееў з оперупаўнаважаным Валерыем Шалікам Уладзімір Сяргееў з оперупаўнаважаным Валерыем Шалікам[/caption] — Працуючы ўчастковым, часта даводзілася праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, ахоўваць грамадскі парадак, для чаго прыцягваліся народныя дружыннікі, спецыялісты гаспадарак, педагогі, — адзначае Уладзімір Аляксандравіч. — За час працы мной раскрываліся амаль усе злачынствы, здзейсненыя на падведамаснай тэрыторыі. Менавіта гэта і заўважылі ў крымінальным вышуку, таму і запрасілі перайсці туды на працу. У зоне абслугоўвання аператыўнага ўпаўнаважанага Уладзіміра Сяргеева знаходзіліся населеныя пунк- ты Камсамольскага, Грозаўскага і Доктаравіцкага сельсаветаў. Калі адбывалася злачынства, то раскрыць яго было прасцей, бо амаль усіх людзей на гэтай тэрыторыі ён добра ведаў. Служба ў аператыўным падраздзяленні навучыла вытрымцы, узаемадапамозе, бо менавіта аператыўнікі знаходзяцца на пярэднім краі барацьбы са злачыннасцю. Праца ў крымінальным вышуку — гэта таксама штодзённая рызыка і гатоўнасць ахвяраваць сабой, лічыць Уладзімір Аляксандравіч. Сапраўдным баявым хрышчэннем для «опера» стала раскрыццё двайнога жорсткага забойства, што адбылося ў в. Сунаі. Разбіральніцтва доўжылася паўгода, але злачынцы былі знойдзены. — Працуючы ўжо начальнікам аддзялення крымінальнага вышуку Капыльскага РАУС, — успамінае Уладзімір Сяргееў, — даводзілася шмат выязджаць на месца злачынства, рабіць дэталёвы агляд. Побач былі надзейныя памочнікі — калегі Пётр Бірук, Мікалай Зяньковіч, Генадзь Лопух, Валерый Маскалік. Потым з’явілася моладзь — Сяргей Абрамовіч, Андрэй Мамчыц, Руслан Пожах, Вячаслаў Ліпніцкі, Юрый Лятчэня, Аляксандр Есмантовіч, якія цяпер займаюць даволі высокія пасты. Не пакінуў праваахоўную службу ветэран міліцыі і зараз. На дадзены момант ён працуе начальнікам аховы аб’ектаў КСУП «Грозава-агра». Яшчэ адзін цікавы факт з біяграфіі Уладзіміра Аляксандравіча: уся яго сям’я звязана з юрыспрудэнцыяй. Так, жонка Святлана Вікенцьеўна з 1978 года працуе дзяжурнай пульта ў Дэпартаменце аховы, дачка Святлана атрымала юрыдычную адукацыю і працуе кансультантам у Дзяржкамітэце па маёмасці Рэспублікі Беларусь, дачка Алена — інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Уздзенскага РАУС, капітан міліцыі, дачка Ірына — інспектар крымінальна-папраўчай інспекцыі Салігорскага РАУС, капітан міліцыі. Атрымліваецца вось такая міліцэйская дынастыя. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

На страже добра

17.10.2024
Накануне профессионального праздника — Дня белорусской милиции — состоялась встреча с временно исполняющим обязанности по должности начальника районного отдела внутренних дел Копыльского райисполкома, подполковником милиции Сергеем АБРАМОВИЧЕМ, который рассказал о некоторых моментах работы отдела по обеспечению общественной безопасности в регионе. IMG_8351 — Сергей Валентинович, расскажите, пожалуйста, о результатах работы правоохранительных органов района за 2014 год. — В течение 2014 года Копыльским РОВД осуществлено реагирование на 1549 заявлений и сообщений о преступлениях, что на 3,8% больше по сравнению с предыдущим годом. Из них разрешено 1521 (2013 г. — 1465, что также на 3,8% больше). Уголовные дела районным отделом не возбуждались, по 993 (65,3%) заявлениям и сообщениям принято решение об отказе в возбуждении уголовного дела (2013 г. — 977). Общее количество зарегистрированных уголовно наказуемых деяний увеличилось на 5,6% и составило 284 (2013 г. — 269), по области также наблюдается рост на 6%. — Где больше всего совершено преступлений? — Наиболее сложная ситуация отмечалась в г. Копыле (63 преступления, раскрыто 45), далее следует Тимковичский сельсовет (37, раскрыто 25). Одинаковые цифры характеризуют положение в Бучатинском и Блевчицком сельсоветах: из 32 преступлений раскрыто 23. Наименее криминогенная обстановка сложилась в Слобода-Кучинском сельсовете, где было совершено 6 преступлений (раскрыто  5). — Поскольку это интервью проводится накануне вашего профессионального праздника, хотелось бы узнать, кто является примером в службе, и услышать слова поздравлений коллегам. — Выражаю благодарность всему личному составу за добросовестность в выполнении служебных обязанностей, высокую дисциплину и самообладание, обеспечение и поддержание стабильного общественного порядка в стране. В канун праздника хотелось бы отметить работу заместителя начальника ООПП Юрия Сапешко, участкового инспектора милиции Андрея Трубловского, старшего оперуполномоченного ОУР Дмитрия Шкилевича, оперуполномоченного ОУР Андрея Бродского, инспектора УИИ Дмитрия Сенюка, инспектора ДПС Олега Давидовского и других. Отдельные слова признательности нашим ветеранам: ваш бесценный опыт и знание всех тонкостей профессии стали тем надежным фундаментом, на котором формируются прочные традиции отечественной милиции и воспитывается молодое поколение.  Высказываю слова благодарности в адрес родных и близких сотрудников милиции, которые ежедневно делят с нами тяготы и лишения службы. Они всегда рядом — и в радости, и в горе, ежедневно несут нелегкий груз расставаний, ожиданий, бессонных ночей. Искреннее им за это спасибо! Желаю вам человеческого счастья, здоровья, удач и дальнейших успехов в благородной и всегда почетной службе на благо белорусского народа. Беседовал Сергей КОЗЕЛ

Осторожно, тонкий лед!

17.10.2024
vnimanieТонкий лед опасен и  жестоко наказывает тех, кто забывает об этом. Уважаемые жители Копыльского района! В связи с установившейся теплой погодой и началом таяния льда запрещается: — переходить водоемы по непрочному льду; — кататься на коньках, салазках по рыхлому льду; — проверять прочность льда ударом ноги; — выходить на подледную рыбалку в период интенсивного таяния и разрушения льда; — затевать игры и кататься на льдинах во время ледохода. Убедительная просьба к родителям: не оставляйте детей на льду без присмотра, объясняйте, что это опасно. Взрослые и дети, соблюдайте правила поведения на водных объектах! Выполнение элементарных мер осторожности — залог вашей безопасности. Василий СЕЛЬВАНОВИЧ, старший Копыльского спасательного поста

На прямой линии (CMigrator copy 3)

17.10.2024
138138344968446-i0 Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 7 марта 2015 года: Ирина Николаевна Кисляк, председатель Копыльского районного Совета депутатов, по телефону 54-2-64.