Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

Самые наболевшие — вопросы ЖКХ

24.11.2015
У мінулы чацвер інфармацыйна-прапагандысцкія групы, створаныя ў райвыканкаме, выязджалі ў працоўныя калектывы. У ходзе сустрэч абмяркоўваліся матэрыялы Адзінага дня інфармавання насельніцтва, які на гэты раз меў тэму: «Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь — гарант Канстытуцыі і свабод чалавека і грамадзяніна». Акрамя таго былі выслуханы праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у жыхароў населеных пунктаў, па-магчымасці, на іх былі дадзены адказы, некаторыя — узяты на кантроль. 123 Прынамсі, інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, сустрэлася з калектывам ДУА «Камсамольскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа». Аляксандр Мікалаевіч даступна пазнаёміў педагогаў і тэхнічных работнікаў установы адукацыі з матэрыяламі дня інфармавання, спыніўся на некаторых напрамках эканамічнага і палітычнага становішча нашай краіны. Былі ў прысутных і пытанні, пераважна — да прадстаўніка жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Жыхароў вёскі Камсамольская цікавіла, калі будзе прыведзена ў парадак вуліца Маладзёжная пасля таго, як там быў пракладзены водаправод. На гэта намеснік дырэктара КУП «Капыльская ЖКГ» Аляксандр Паляшчук адказаў, што на названай вуліцы яшчэ не ўсе работы закончаны, паколькі шэсць дамоў не падключаны да цэнтральнага водаправода — згодна з пастановай Савета Міністраў іх гаспадары павінны гэта рабіць сваімі сіламі і за ўласныя сродкі. І толькі тады можна будзе брацца за добраўпарадкаванне вуліцы. Пра нейкія тэрміны гаварыць немагчыма, паколькі акрамя вышэйназванай прычыны ёсць яшчэ адна — фінансавая: у КУП «Капыльская ЖКГ» пакуль на гэтыя мэты няма грошай. «І ўвогуле, — адзначыў Аляксандр Пятровіч, — усё ідзе да таго, што такія паслугі будуць аказвацца за сродкі грамадзян. У нас ужо ёсць прыклады, калі людзі самі збіраюць грошы на рамонт пад’ездаў, добраўпарадкаванне дзіцячых пляцовак, магчыма, такім чынам будзе праводзіцца і цеплавая рэабілітацыя жылых дамоў». Сугучным было і пытанне, якое задала А.І. Ліннік, якая жыве ў в. Русакі. У гэтым населеным пункце быў пракладзены газаправод, кіраўніцтва мясцовай гаспадаркі (ААТ «Старыца-Агра») аказала дапамогу ў падсыпцы вуліцы. Але з’явілася праблема — пасля ўсіх праведзеных работ у калодзежах шахтнага тыпу значна знізіўся ўзровень вады. «Ці ёсць магчымасць пракласці ў Русаках водаправод?» — пытаецца педагог. «Работы па пракладцы водаправодаў вяліся ў рамках рэспубліканскай праграмы «Чыстая вада», якая фарміравалася ў 2010 годзе, — патлумачыў Аляксандр Паляшчук. — Яе дзеянне ўжо завершана, а нейкіх новых праграм пакуль няма. Таму водаправод у вашай вёсцы можна пракласці толькі за кошт яе жыхароў — стварайце кааператыў (як вы гэта рабілі  пры падвядзенні газу) і збірайце грошы». Падводзячы вынікі сустрэчы, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі канстатаваў, што, сапраўды, самымі праблемнымі для жыхароў нашага раёна па-ранейшаму застаюцца пытанні камунальнага абслугоўвання і іншыя паслугі, якія аказвае ЖКГ, стан дарог і вясковых вуліц. І раённая ўлада будзе прыкладваць усе намаганні, каб дапамагчы іх рэалізаваць. Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей