Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Праздник первого снопа

19.10.2024
Официальный старт жатве на Копыльщине дал традиционный и впечатляющий праздник «Зажинки-2015», который стал логическим переходом к массовой уборке урожая. Состоялось мероприятие в минувшую субботу на хлебной ниве ОАО «Тимирязевский» в деревне Деречино. Это древний обряд, который проводится в нашей стране из года в год и, по мнению земледельцев, наделен особым смыслом. IMG_2396 С началом уборочной кампании присутствующих поздравил председатель райисполкома Анатолий Жданеня: «Не секрет, что уборка зерновых — это венец всей работы тружеников полей. Мы к этому шли долгий, наполненный упорным трудом год, от прошлой страды и до этого дня. Не обошлось в нынешнем году, к сожалению, без потерь. Но, тем не менее, на полях стоят созревшие зерновые, которые предстоит убрать. Насколько гладко этот важный процесс пройдет, зависит от организаторских способностей руководителей и слаженной работы механизаторов. Сегодня ОАО «Тимирязевский» имеет главное богатство — своих тружеников, готовых до захода солнца работать на хлебной ниве, стараясь убрать все до последнего зернышка. Не один раз мне приходилось с вместе с областным руководством вручать тимирязевским механизаторам почетную премию за первую намолоченную тысячу тонн. Позвольте мне от районного исполнительного комитета и от себя лично поздравить с праздником и пожелать всем крепкого здоровья, хорошего настроения, без всяких природных и техногенных катаклизмов дойти до финиша и выполнить госзаказ по продаже зерна». [caption id="attachment_41535" align="aligncenter" width="580"]IMG_2329-1 Первые снопы - руководству района[/caption] К словам поздравления присоединился также первый заместитель председателя райисполкома начальник управления райсельхозпрода Анатолий Лодыга, пожелав, чтобы нынешняя уборочная кампания прошла гладко. «Труд предстоит нелегкий, — отметил Анатолий Михайлович, — учитывая погодные условия нынешнего года. Убрать предстоит свыше 42 000 гектаров зерновых и зернобобовых культур. Поэтому желаю вам, чтобы на протяжении страды условия способствовали уборке урожая. В это время важно все: и состояние техники, и обеспеченность топливом, и вкусные обеды, грамотная организация труда, соблюдение дисциплины и техники безопасности. Дружной работы вам, аграрии, без поломок и потерь!» [caption id="attachment_41534" align="aligncenter" width="580"]Благословение о. Сергия Благословение о. Сергия[/caption] По древней традиции на празднике благословение на плодотворную и безаварийную работу труженики хлебных полей получили от Благочинного церквей Копыльского округа протоиерея Сергия Чарного. Он выступил перед участниками «Зажинок» с напутственными словами и выразил надежду, что выращенный хлеб будет собран с миром и в срок. Отец Сергий освятил хлебную ниву, технику и механизаторов, которые будут убирать выращенный хлеб. Девочки, похожие на васильки, раздали участникам праздника снопы и душистые караваи из прошлогоднего урожая. Совсем скоро их заменят новыми, свежими. А дальше наступил самый волнующий момент праздника — как издавна ведется, жнеи в национальных костюмах вышли в поле зажинать первый сноп. Это почетное право было предоставлено женщинам из деревни Лютовичи. Зажинают жнеи сноп, а над золотистой нивой раздается мелодичная песня в исполнении самодеятельных артистов. В конце мероприятия слова благодарности за оказанную честь провести древний обряд на полях хозяйства высказал директор ОАО «Тимирязевский» Александр Турбан. Руководитель сельхозпредприятия пожелал аграриям района провести страду легко и без потерь. А после торжественно открыл жатву-2015 громкой командой «По машинам!». И всего несколько минут спустя над золотой нивой раздается гул комбайнов, готовых наполнить бункеры свежим зерном. Кристина ЖОГОЛЬ Фото автора

Фронтовик и партизан

19.10.2024
«Кудрэвіч – франтавік і партызан! Выдатны сын беларускага народа. Вайна забрала ў яго маладосць і здароўе. Але ён  ніколі ад дзяржавы не прасіў ні капейкі, ні цвіка, ні цаглінкі», –  так некалі  пра нашага земляка сказаў былы старшыня ветэранскай арганізацыі Капыльшчыны Абрамчык Фёдар. Нарадзіўся Мікалай Якаўлевіч Кудрэвіч 9 мая 1919 года ў г. Капылі. Бацька яго трымаў невялічкую гарбарню і пасля рэвалюцыі збыў усё, каб не трапіць пад кола рэпрэсій. У сям’і выхоўвалася сямёра дзяцей. Старэйшыя атрымалі добрую адукацыю. Мікалай скончыў пачатковую школу і пайшоў працаваць у арцель «Новы шлях» па вытворчасці ганчарных вырабаў. У 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у Арлоўскай ваеннай акрузе пад Курскам. Скончыў школу малодшых камандзіраў па спецыяльнасці «начальнік кулямётнага разліку станкавага кулямёта», атрымаў званне сяржанта. Мікалай стаў выдатнікам баявой і палітычнай падрыхтоўкі. Метка страляў. Яшчэ да арміі атрымаў значок «Варашылаўскі стралок». Вучылі там і скачкам з парашутам. Спачатку з вышкі. У пачатку ліпеня 1941 года планаваліся першыя скачкі з самалёта, а восенню павінен быў звольніцца са службы. Але пачалася вайна. Фото-0641Фото-0642 403-і полк 145-й стралковай дывізіі спачатку знаходзіўся ў рэзерве Стаўкі. 10 ліпеня 1941 года вайскоўцаў перакінулі на Заходні фронт. Ішла Смаленская бітва. Кулямётчык Кудрэвіч выкідваў свой «Максім» са спецыяльным шчытом уперад і трапна касіў варожыя ланцугі. Адбілі адну атаку, другую: адразу з’явілася ўпэўненасць. На абаронцаў рушылі танкі і бронемашыны. Пайшлі ў ход гранаты і бутэлькі з запальваючай сумессю. Кола акружэння змыкалася. Камандзір (лейтэнант) даў каманду: – Будзем прарывацца наперад! 12 чалавек з гранатамі кінуліся на гітлераўцаў і прарвалі акружэнне. Беглі, колькі маглі. Увечары дабраліся да жытнёвага поля. Стомленыя і галодныя чырвонаармейцы  зваліліся,  як забітыя. Раніцай іх пабудзіла нямецкая мова і брэх аўчарак. Калону ваеннапалонных пагналі на Смаленск. Трапіў Мікалай Кудрэвіч у лагер для ваеннапалонных у канцы жніўня 1941 года. Прайшоў месяц. Ганялі на розныя работы. Моцна здзекаваліся. Ахова жорсткая. Але думка ўцячы не пакідала ніколі. Аднаго разу ноччу пагналі на аэрадром разгружаць машыны з авіябомбамі. Мікалай з напарнікам выбралі момант, пралезлі праз калючы дрот і – у лес. Беглі доўга, затым ішлі, блытаючы сляды. У грудзях моцна і адчайна тахкала сэрца. Вакол усё было незнаёмае. Стомленыя дарогай і голадам, прыпыніліся на начлег у нейкай вёсцы, у кустах. Але раніцай прачнуліся ад нямецкай гаворкі. Праз хвіліну выявілася, што ўцекачы аказаліся побач з нямецкай камендатурай. Ваенная вывучка не прапала дарма: прыгнуліся, уціснуліся да зямлі і паўзлі больш за кіламетр. Дарогу перагароджваў шлагбаўм. Побач будка для аховы, дзе пільна несла службу ўзброеная варта. Не ведаючы дакладна, куды ўцякаць, хлопцы падаліся ў розныя бакі. Шляхі іх разышліся. Кудрэвіч вырашыў вярнуцца ў родны дом на Міншчыне, за сотні кіламетраў ад Смаленшчыны. Вялікія вёскі, буйныя шляхі, варожыя пасты абыходзіў, начаваў у лесе. Майстраваў шалашы з лапак ельніку. У ежу ўжываў дзікія яблыкі, грыбы, каласы збожжа. Заходзіў у невялічкія вёскі, каб прагнаць голад. Тры месяцы Мікалай прабіраўся на радзіму. Усю зіму і пачатак вясны 1942 года салдат залечваў раны. Хадзілі чуткі пра партызанскія групы на Капыльшчыне. Чакаў пэўнага часу, каб далучыцца да народных мсціўцаў. Хацеў зрабіць гэта непрыкметна, каб не падставіць сям’ю. Але яго ўжо заўважылі новыя ўлады. Нейкі «дабрадзей» данёс, што Кудрэвіч былы ваенны. А ў акупантаў пачаўся набор ў паліцыю. Сабралі 3–4 машыны маладых хлопцаў з Капыля і навакольных вёсак і адправілі пад аховай на Мінск. Там Мікалай сустрэўся з Сяргеем Красуцкім. Як толькі Мікалай і Сяргей атрымалі абмундзіраванне, зброю і трапілі на ахову ваеннага склада, то адразу адправіліся да партызан. Прыхапілі з сабой два аўтаматы, два штык-нажы, чатыры гранаты, кулямёт з поўным боекамплектам. Раніцай фашысты заўважылі прапажу. Маці Кудрэвіча і Красуцкага сталі заложніцамі і апынуліся ў турме г. Слуцка. Выпусцілі іх за недахопам звестак, што іх сыны перайшлі да партызан. А тым часам хлопцы дабраліся да Старыцкага лесу. У атрадзе імя Чапаева іх адразу сустрэлі з недаверам: летам 1942 года фашысты пачалі закідваць у партызанскую зону шпіёнаў. Таму Мікалай з сябрам прайшлі праверку ў асобым аддзеле атрада і актыўна ўключыліся ў барацьбу з акупантамі. Сустракаўся Мікалай з братам Уладзімірам, які застаўся на сувязі ў Капылі. Аднак знайшоўся здраднік, які данёс у  паліцыю, што Уладзімір падпольшчык. Фашысты вывезлі яго ў Германію. 20-гадовы юнак загінуў у канцлагеры, а бацькоўскую хату паліцаі спалілі. Камандзір кулямётнага ўзвода Кудрэвіч удзельнічаў у Старыцкім баі, дзе прыкрываў адыход партызан у Вялешынскі лес. Затым сфарміраваўся  атрад імя Жукава пад камандаваннем Льва Гільчыка і перадыслацыраваўся ў Баранавіцкую вобласць. Мікалая прызначылі камадзірам дыверсійнага ўзвода падрыўнікоў. Ён умела рабіў самаробныя міны і іншыя «сюрпрызы» для праціўніка. А сам меў чэшскую вінтоўку, да якой мясцовы Кулібін змайстраваў «ражок» на 25 патронаў. На рахунку групы Кудрэвіча 18 узарваных эшалонаў. Пад адхон ляцелі паравозы, платформы з тэхнікай, цыстэрны з бензінам, вагоны з боепрыпасамі, харчаваннем і жывой сілай. Выводзілі са строю чыгуначныя шляхі. У адной вёсцы тройчы спальвалі мост, які акупанты зноў аднаўлялі, а затым насыпалі дамбу, перакрыўшы невялічкі ручэй. Вада пачала падтапляць вёску. Дамбу таксама знішчылі, выратаваўшы мясцовых жыхароў. Партызанскія дыверсіі прыводзілі гітлераўцаў у ярасць. Каб папярэдзіць падрыў эшалона, наперадзе саставу пускалі адну ці некалькі чыгуначных платформ з пяском, якія ноччу на асобных перагонах рухаліся 8–10 кіламетраў у гадзіну. Фашысты ўзмацнілі ахову, мініравалі падыходы да чыгункі, пабудавалі бункеры-дзоты, нацягнулі калючы дрот. Нашы падрыўнікі аказаліся ў цяжкім становішчы. Неабходна было перабудоўваць тактыку, таму ўзрыўчатку закладвалі непасрэдна перад рухам эшалонаў ворага. Партызанская разведка данесла аб руху буйнога эшалона, які небходна было затрымаць любой цаной. Днём да чыгункі не падысці. Ліпеньскія ночы кароткія. Кудрэвіч пайшоў на хітрасць. У пустую бляшанку з-пад кансерваў загнаў патрон, сагнуў і замацаваў алюмініевую лыжку, уставіў капсуль. Бляшанку падклалі пад рэльсу. Абходчыкі знайшлі «пустышку», нарабілі ляманту і вызвалі сапёраў. Пакуль тыя правяралі, рух цягнікоў спыніўся на палову сутак. За мужнасць і адвагу Мікалай Кудрэвіч адзін з першых партызан на Клеччыне  11 снежня 1943 года быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Прыходзілася трапляць у варожыя засады і блакады. Аднаго разу акружылі ворагі ў Ляхавіцкім раёне. Партызаны днём, у балоце, стаялі па шыю ў вадзе. На галовы клалі зброю, прыкрываліся галінамі дрэў і мохам. Ноччу выбіраліся на купіны. Прыходзілася есці жаб. Вогнішча не раскладзеш. Карнікі на невялічкую іскру ці на трэск галля адкрывалі кулямётна-мінамётны агонь. Асабліва цяжка было змагацца з паліцаямі. Тыя ведалі ўсе сцяжынкі. Перапраўляўся Мікалай праз глыбокія рэкі і азёры, хаця плаваць не ўмеў. Выручала кемлівасць. Узрыўчатку хаваў у скураны мяшок. Дапамагала мясцовае насельніцтва, якое  давала прытулак для адпачынку, ежу і сухое адзенне. Вызваленне Беларусі партызан сустрэў у Ляхавіцкім раёне. Гэта быў бой за вызваленне раённага цэнтра, які стаў апошнім для яго. Сарваўся кідок самаробнай гранаты. Выбух адбыўся ў двух метрах. Партызану адарвала ўказальны палец на правай руцэ, асколкі пасяклі ўсё цела, засталіся ў галаве і плячы. Трапіў у шпіталь, з якога праз некалькі месяцаў выйшаў інвалідам ІІІ групы. Атрымаў адпаведную даведку, якую выпісалі на шпалерах (не было паперы). Недзе ў канцы 1960-х гадоў хірург паспрабаваў выдаліць смяротны метал з цела. Аказалася, што аперацыю праводзіць нельга: можна страціць руку, а хірургічнае ўмяшальніцтва ў галаву прывядзе да смерці. Вельмі пакутаваў Кудрэвіч ад галаўнога болю восенню і вясною, але нікому не скардзіўся – моцная сіла волі і вытрымка. Мікалай восенню 1944 года ўладкаваўся ў ганчарны цэх на цагляным заводзе, што знаходзіўся за Нясвіжам. Там і сустрэў сваю адзіную каханую. Ксенія Піліпаўна родам з Гомельшчыны, прайшла фашысцкі канцлагер у Чэхаславакіі і цудам выжыла. У 1948 годзе нарадзіўся першы сын Уладзімір. Так пацягнула на радзіму, што на сямейным савеце вырашылі перабрацца ў родны Капыль. Там якраз адкрыўся ганчарны цэх. Ляпіў збаны, гаршкі, макатры, глякі. Жонка дапамагала, драла на тарцы гліну. Жыла маладая сям’я ў кузні, дзе ў 1950 годзе нарадзіўся  другі сын Аляксандр. Адначасова Мікалай будаваў цагляны дом. Спачатку адзін пакой з земляной падлогай і без ганка. Там убачыў свет і трэці сын Міхаіл. Невялічкую пенсію праз тры гады знялі і адмянілі групу інваліднасці, хаця ў целе ўдзельніка вайны заставаліся тры асколкі. А мужчына і не крыўдзіўся, лічыў, што так і трэба. Радаваўся нараджэнню дзяцей. Сыноў выхоўвалі добразычлівымі, працавітымі і адкрытымі, як бацька. І сёння старэйшае пакаленне капылян і навакольных вёсак помніць з удзячнасцю яго залатыя рукі. А ганчарныя вырабы Кудрэвіча  захоўваюцца ў музеях Капыльшчыны. Разам з жонкай ва ўзаемаразуменні і каханні пражылі 51 год, выхавалі трох сыноў працавітымі і добразычлівымі. Аб сціпласці і дабрыні гэтага чалавека гаворыць тое, што доўгі час адмаўляўся ад групы інваліднасці. Толькі ў 1990 годзе, праз 45 гадоў пасля заканчэння вайны, ветэран атрымаў ваенную пенсію. Сямейныя святы (Дзень Перамогі, Дзень вызвалення і Міколу) адзначалі ўсе разам. Першы тост – «За Перамогу!». Заўсёды над домам вывешваў сцяг Рэспублікі Беларусь і наказваў гэта рабіць сваім унукам. Сярод іх два педагогі, аграном, будаўнік і навуковы супрацоўнік. Пайшоў з жыцця Мікалай Якаўлевіч у знамянальны для яго дзень – 3 ліпеня 2003 года. За свае баявыя подзвігі ён узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За баявыя заслугі», «Партызану Айчыннай вайны» ІІ ступені і іншымі. Барыс ДЗЕНІСЮК, пазаштатны карэспандэнт

Лавский бой

19.10.2024
Аб ім ведаюць не толькі на Капыльшчыне. Ён з’яўляецца яркай старонкай партызанскага руху на Беларусі і прыкладам мужнасці і гераізму. Пра герояў складзены вершы і песні. Народны мастак БССР Міхаіл Савіцкі напісаў карціну «Лаўскі бой», якая знаходзіцца ў Мінску ў музеі ДТСААФ. [caption id="attachment_41315" align="aligncenter" width="580"]Карціна Савіцкага Міхаіла "Лаўскі бой". 1950 г. Карціна Савіцкага Міхаіла "Лаўскі бой". 1950 г.[/caption] …Гітлераўцаў даўно непакоілі партызаны, якія размяшчаліся ў лясах Капыльшчыны. Баі партызан з фашыстамі 9 мая ва ўрочышчы Гнілуха, 20 ліпеня ў Вялікараёўскім лесе і 7 лістапада ў Старыцкім, падрыў чыгуначных эшалонаў паказалі акупантам, што партызанскі рух ёсць грозная сіла народа. Пасля Старыцкага бою брыгада імя Варашылава перайшла ў Лаўскі лес, тут і размясціліся партызанскі шпіталь і лагер. Фашысты планавалі знішчыць партызан у Лаўскім лесе. Для гэтага немцы сцягнулі ўсю паліцыю з блізляжачых гарнізонаў Капыля, Нясвіжа, Узды і амаль полк рэгулярных нямецкіх войск з бронемашынамі і мінамётамі. Усяго налічвалася каля 7 тысяч чалавек. У брыгадзе імя Варашылава было 9 партызанскіх атрадаў, прыкладна па 300 чалавек у атрадзе. Партызанская разведка даведалася аб планах фашыстаў. Камандзір  брыгады П. Капуста з камандзірамі атрадаў распрацавалі план затрымкі  немцаў і арганізацыі эвакуацыі шпіталя і лагера далей у лясы Уздзеншчыны. Раніцай 3 снежня 1942 года немцы пачалі наступленне з вёсак Касцяшы, Пясочнае, Восава, Лоцвіны, Цялядавічы. Па загадзе камбрыга П. Капусты атрады занялі  кругавую абарону па краях лесу. Атрад імя Катоўскага (камандзір В. Яроменка) заняў абарону ў вёсцы Лавы. Яроменка адбірае самых смелых, гатовых змагацца да самага канца  ў  засаду на  могілкі каля в. Клецішча. Камандзірам гэтай групы ён назначае Вікенція Драздовіча. Задача групы — затрымліваць  фашыстаў, якія рваліся з Цялядавіч і Лоцвін да Лаўскага лесу. Група з 19 чалавек залегла на могілках. Фашысты пакінулі машыны ў Цялядавічах і пайшлі ланцужком у напрамку Лаў і могілак. Камандзір партызанскай засады Вікенцій Драздовіч загадаў падпусціць іх на блізкую адлегласць і падаў каманду «Агонь!». Пачаўся жорсткі, смяротны бой. Фашысты не  чакалі тут засады і адступілі, пакідаючы на полі дзясяткі забітых. Варожая мінамётная артылерыя адкрыла ўраганны агонь па могілках. Карнікі пачалі з двух бакоў абыходзіць могілкі, на якіх вяла бой група смельчакоў. Батарэя атрада імя Катоўскага адкрыла агонь па мінамётнай батарэі немцаў, тым самым яна адцягнула на сябе артылерыю ворага. А на могілках працягваўся жорсткі бой. Атакі немцаў паўтараліся. Замаўчаў адзін з партызанскіх кулямётаў, заканчваліся патроны, палавіны смельчакоў-партызан ужо не было ў жывых. В. І. Драздовіч пасылае ў атрад данясенне з партызанам I. Жыгалковічам. Як успамінае камандзір В. Яроменка, атрад не мог выйсці на выручку партызанскай засадзе па чыстым полі, немцы  напіралі з усіх бакоў. Засадзе быў дадзены сігнал адыходзіць, але ўжо было поз-на. Немцы акружылі могілкі, але адважныя партызаны біліся да апошняга патрона, а пасля зарылі ў снег кулямёт з запіскай у ствале «Не здаёмся, паміраем за Радзіму. Лічыце нас усіх камуністамі і камсамольцамі», і з гранатамі кінуліся ў рукапашную, дзе і загінулі ў няроўным баі геройскай смерцю, але і каля сотні фашыстаў загінулі ад куль герояў. 3 наступленнем цемры камбрыг даў каманду пакінуць Лаўскі лес. Пакінулі і загінуўшых герояў на могілках каля вёскі Клецішча. Іх было 18. Большасць з іх — жыхары Капыльскага і Уздзенскага раёнаў. Вось іх імёны: Драздовіч Вікенцій — в. Навасёлкі Бабаўнянскага сельсавета; Тартычны Мікалай — лётчык з Украіны; Шытыка Канстанцін  —  в. Касцяшы Уздзенскага раёна; Кароль Аляксей — в. Пясочнае; Астрэйка Васіль — в. Пясочнае; Нікановіч Рыгор — в. Пясочнае; Цітко Дзмітрый — в. Касцяшы; Лыч Павел — в. Касцяшы; Дзесюкевіч Міхаіл — в. Магільнае Уздзенскага раёна; Туміловіч Іван — в. Магільнае; Петрашэўскі Эдуард — в. Магільнае; Клімовіч Франц — в. Магільнае; Якімовіч Мікалай — в. Магільнае; Качаноўскі Уладзімір — в. Слабада-Кучынка; Ясючэня Аляксандр — в. Магільнае; Ждановіч Аляксандр — г. п. Капыль; Хартановіч Аляксандр — г. п. Капыль;  Сіневіч Мікалай — в. Быстрыца. Мясцовае насельніцтва пахавала герояў-партызан на месцы іх апошняга бою, на ўскрайку могілак. У 1957 годзе астанкі загінуўшых партызан засады перазахавалі і паставілі часовы помнік з надпісам «Здесь похоронены партизаны — герои Лавского боя». У 1960 годзе была ўстаноўлена скульптура савецкага воіна і высечаны на помніку імёны 18 герояў-партызан, якія аддалі сваё жыццё ў імя Перамогі ў росквіце гадоў. Старэйшаму было 32 гады, малодшаму — 16. Шмат гадоў, у дзень Перамогі, з усяго раёна збіраліся былыя партызаны, каб пакланіцца магіле. У 1965 годзе Указам Вярхоўнага Савета СССР Драздовічу Вікенцію Іосіфавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Астатніх загінуўшых партызан засады (17 чалавек) Вярхоўны Савет СССР пасмяротна ўзнагародзіў ордэнам   Айчыннай    вайны  І ступені. Усе, хто бывае тут, на месцы бою, лічыць святым абавязкова ўшанаваць памяць загінуўшых, ускласці вянкі і  кветкі да падножжа помніка. I як важна, што і сёння іх подзвіг не згас. На прыкла-дзе герояў Лаўскага бою ў Лясноўскай СШ выхоўваюцца новыя пакаленні юных грамадзян нашай Радзімы. Пра подзвіг герояў Лаўскага бою напісаў Адам Русак: Адважных васемнаццаць 3 арлінаю душой Навекі абняліся 3 бацькоўскаю зямлёй… I далей паэт упэўнена працягвае, звяртаючыся да нашага вольнага, светлага краю: Ніхто не пераможа Цябе навек — вякоў, Калі ўзгадаваў ты Вось такіх сыноў.

Яны навекі абнялiся з бацькоўскаю зямлёй

ДРАЗДОВІЧ Вікенцій Іосіфавіч

(1911 г. - 1942 г.) Дроздович_Викентий_Иосифович Нарадзіўся ў 1911 годзе ў в. Навасёлкі Бабаўнянскага сельсавета Капыльскага раёна ў сям’і батрака. Бацькі мелі вельмі мала зямлі і вымушаны былі працаваць на пана Ярашэвіча. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі сям’я атрымала свой надзел зямлі. Вікенцій паступіў вучыцца ў Навасёлкаўскую пачатковую школу і ў 1930 годзе закончыў яе. У сувязі з цяжкім становішчам у сям’і ён не змог працягваць вучобу ў Песачанскай школе. Часта хварэла маці, і Вікенцію прыходзілася дапамагаць бацьку па гаспадарцы. У 1931 годзе быў створаны калгас «Пахарь». У ліку першых бацькі ўступілі ў калгас. У 1932 годзе памерла маці Вікенція. Акрамя Вікенція ў сям’і была малодшая сястра Валя. Праз некаторы час бацька ажаніўся на другой жанчыне. Ад другой жонкі нарадзіўся зводны брат Мікалай. У 1932 годзе памірае бацька. На плечы Вікенція легла ўся работа па гаспадарцы. Працуючы з раніцы да вечара на ферме ў в. Шамы, Вікенцій знаходзіў час памагчы па гаспадарцы, а затым і пачытаць кнігі. Ён быў вельмі дасціпны, хацеў усё ведаць. У 1936 годзе Вікенцій быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію, дзе служыў у кавалерыйскім палку. За час службы Вікенція ў арміі камандаванне прысылала двойчы падзякі за службу. 3 успамінаў дваюраднай сястры В. Драздовіча Жук Любові Васільеўны: «У 1938 годзе Вікенцій быў дэмабілізаваны, і як харошага актывіста і добрасумленнага работніка яго накіравалі на работу ў Капыльскі аддзел міліцыі, дзе ён праявіў сябе як дысцыплінаваны і ўмелы супрацоўнік. У Капылі Вікенцій пазнаёміўся з маладою дзяўчынаю Калядой Любоўю Мікіцічнай, якая працавала ў друкарні раённай газеты «Калгаснік Капыльшчыны». Праз некаторы час яна стала яго жонкаю, у іх нарадзіўся сын Аляксандр». У 1939 годзе, пасля вызвалення Заходняй Беларусі, Вікенція пасылаюць працаваць у Клецкі раён старшынёю Мажска-Слабадскога сельскага Савета. Жонка, Любоў Мікіцічна, успамінала: «У цяжкіх умовах прыходзілася працаваць, асабліва ў першы час. Многа давялося перажыць. Але мой муж ніколі не падаў духам, не баяўся цяжкасцей. Паважлівыя адносіны да людзей, прастата і сціпласць паводзін далі магчымасць Вікенцію заваяваць аўтарытэт сярод мясцовага насельніцтва». 3 першых дзён вайны Вікенцій Драздовіч уключыўся ў барацьбу з фашыстамі. Ён быў камандзірам узвода ў атрадзе імя Катоўскага брыгады імя Варашылава, удзельнічаў у многіх баявых аперацыях. Як лепшага, вопытнага камандзіра, камуніста В. І. Драздовіча назначылі камандзірам засады на могілках в. Лавы. Вікенцій Драздовіч геройскі загінуў разам з групаю партызан у Лаўскім баі 3 снежня 1942 года. Імем героя названы вуліцы ў г. Мінску, у аграгарадку Лясное, у цэнтры якога ўстаноўлены бюст Герою. [caption id="attachment_41278" align="aligncenter" width="215"]астрейко Астрэйка Васіль (1921 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41279" align="aligncenter" width="213"]десюкевич Дзесюкевіч Міхаіл (1922 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41280" align="aligncenter" width="221"]жданович Ждановіч Аляксандр (1921 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41281" align="aligncenter" width="230"]качанощски Качаноўскі Уладзімір (1926 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41282" align="aligncenter" width="224"]король Кароль Аляксей (1921 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41283" align="aligncenter" width="219"]никонович Нікановіч Рыгор (1920 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41284" align="aligncenter" width="234"]павел Лыч Павел (1923 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41285" align="aligncenter" width="229"]петрашевский Петрашэўскі Эдуард (1922 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41286" align="aligncenter" width="223"]тертичный Тартычны Мікалай (1913-1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41287" align="aligncenter" width="221"]титко Цітко Дзмітрый (1922 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41288" align="aligncenter" width="210"]тумилович Туміловіч Іван (1923 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41289" align="aligncenter" width="213"]харитонович Хартановіч Аляксандр (1923 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41290" align="aligncenter" width="226"]шитыко Шытыка Канстанцін (1910 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41291" align="aligncenter" width="232"]якимович Якімовіч Мікалай (1921 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41292" align="aligncenter" width="216"]ясючэня Ясючэня Аляксандр (1922 - 1942 г.)[/caption] [caption id="attachment_41316" align="aligncenter" width="206"]Сіневіч Мікалай (1924 - 1942 г.) Сіневіч Мікалай
(1924 - 1942 г.)[/caption] На жаль, адсутнічае фотаздымак васямнаццатага героя Лаўскага бою Клімовіча Франца (1922 - 1942 г.),  ураджэнца вёскі Магільнае Уздзенскага раёна. Уладзімір КАРАЛЕНКА, былы настаўнік гісторыі, кіраўнік краязнаўчага гуртка «Спадчына» Праект падрыхтавала Марыя ШЭІНА

3 июля - День Независимости Республики Беларусь

19.10.2024
IMG_0739111 Паважаныя жыхары Капыльшчыны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Беларусі! Дзякуючы намаганням пакалення, якое выстаяла ў неверагодна жорсткай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, стала магчымым паступальнае развіццё краіны на працягу наступных сямі дзесяцігоддзяў. Самаадданая праца беларусаў на будоўлях і палетках, у прамысловаці і навуцы заклала той падмурак маладой дзяржавы, грамадзянамі якой мы з’яўляемся і якой мы шчыра ганарымся. Мы ўдзячныя продкам за мірнае неба і спакой на зямлі, і наш грамадзянскі абавязак — пакінуць такую ж спадчыну сваім нашчадкам. Шаноўныя землякі! Дзень Незалежнасці — адзін з тых святочных дзён, калі мы разам з мільёнамі суайчыннікаў асабліва адчуваем сваю знітаванасць з лёсам Бацькаўшчыны, якая заўсёды была прыкладам краіны мірнага суіснавання розных канфесій, добрасуседства і гасціннасці. Гэты дзень у нашай свядомасці стаў неад’емнай часткай беларускай дзяржаўнасці, якую мацуе і разбудоўвае беларускі народ. Таму няхай незалежна ад аніякіх павеваў часу наша краіна заўсёды застаецца моцнай і квітнеючай. Са святам, дарагія суайчыннікі! Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутата

Не поверили и... проверили!

19.10.2024
Рейдовый материал под названием «Бесхозяйственность налицо», в котором критиковалось санитарное состояние водозаборных сооружений в ОАО «Скабин», «Преснаки», КСУП «Грозово-агро» и КУП «Копыльское ЖКХ», был опубликован в №41 от 3 июня текущего года. Недавно редакция газеты «Слава працы» получила ответы от вышеуказанных юридических лиц. Но официальные бумаги, подписанные руководителями, заставили засомневаться в правдивости  действий по устранению выявленных нарушений санэпидрежима. Поэтому и был организован повторный мониторинг. (Ответы всех официальных лиц приводятся без редактирования) Кое-что — почти ничего «На Ваше письмо № 17 от 04.06.2015 года сообщаем, что принимаются     меры     решения возникших вопросов на опубликованный в газете «Слава працы» (№41 от 03.06.2015 года) под названием «Бесхозяйственность на лицо». [caption id="attachment_41246" align="aligncenter" width="580"]IMG_2853 Зона санитарной охраны на МТФ "Скабин"[/caption] Приводятся в порядок объекты системы центрального хозяйственно-питьевого водоснабжения: зоны санитарной охраны обкошены, убрана солома, предназначенная для утепления в зимний период, заключен договор на покраску башен. Директор ОАО «Скабин» В. К. Станкевич».
Побывав на трех объектах хозяйства (МТФ «Скабин», фермах по откорму КРС в дд. Мозоли и Островок), убедились, что работники сельхозпредприятия после выхода рейдового материала посетили артскважины. Но для соответствия санитарным нормам этих объектов, можно сказать, не сделано почти ничего. Более того, выявляются нарушения, не озвученные в первом материале. Еще задолго до рейда состоялась плановая проверка сельхозпредприятия специалистами райЦГЭ, и все замечания были указаны в предписании. Только обкосить территорию и убрать утеплитель (солому) — не значит навести порядок. Заболачивание прилегающей территории на МТФ «Скабин», несоответствие нормам подземных павильонов артскважин (на всех водозаборах), ограждений — это лишь небольшой перечень недочетов. Еще в начале мая этого года Копыльским райЦГЭ была подготовлена и выслана информация, в которой подробно указывались недочеты на водозаборах и сроки, отведенные на их устранение. Обращено внимание специалистов, ответственных за артскважины, на основные моменты при исправлении огрехов: — оформление проектов зон санитарной охраны; — территория артскважины должна быть ограждена (необходимый минимальный радиус — 15 м), а ограда зоны санитарной охраны иметь распашные запираемые ворота; — доступ к стратегическому объекту необходимо ограничить, чтобы посторонние лица не могли проникнуть в павильоны артскважин и водонапорных башен (соблюдение водоохранного режима); — оборудование должно быть исправно, иметь пристойный вид; — должны быть стандартные краны для забора воды из артскважины, башни и т. д.
Реально сделали «Коммунальное сельскохозяйственное унитарное предприятие «Грозово-агро» на рейдовый материал под названием «Бесхозяйственность налицо» от 03.06.2015 года сообщает следующее: На МТФ «Грозово» произведен ремонт здания павильона артскважины: заменены листы шифера и отремонтирована стена, установлена металлическая дверь с замком. Внутри здания павильона наведен порядок. На сегоднешний день 15.06.2015 года на МТФ Риматовщина проводиться подсыпка территории вокруг водонапорной башни, и ограждение башни. Директор А. В. Рыбак».   [caption id="attachment_41248" align="aligncenter" width="580"]Отремонтированный павильон на МТФ "Грозово" Отремонтированный павильон на МТФ "Грозово"[/caption] Вот в этом сельхозпредприятии слово не разошлось с делом почти на все 100%. Почему почти? Еще далеко до порядка в павильонах — как наземных (прилегающих к башням), так и подземных (где расположено оборудование артскважин). Но то, что движение, как говорят, пошло, — в этом воочию убедились. Павильон, выстроенный вокруг башни на МТФ «Грозово», почти не узнать: все точь-в-точь, как сказано в ответе. Даже лужа возле здания засыпана. Но без преславутого «вместе с тем» в сельхозпредприятии тоже не обошлось. На МТФ «Рыматовщина» действительно ведут ограждение и подсыпку прилегающей территории к артскважине и водонапорной башне… А башня возьми — и прохудись: течет себе струя прямо на «подсыпку». И опять получите «болото». Ситуация без изменений «Содержание статьи газеты «СП» под названием «Бесхозяйственность налицо, в котором были высказаны замечания по содержанию артскважин, находящихся на балансе ОАО «Преснаки» рассмотрено на наблюдательном совете. На МТФ «Преснаки» территория вокруг водонапорной башни и артскважины сорняки окошены. [caption id="attachment_41249" align="aligncenter" width="580"]На МТФ "Загоровщина" На МТФ "Загоровщина"[/caption] В ближайшее время будет произведен ремонт павильона артскважины МТФ «Преснаки» и МТФ «Загоровщина» до 15.06.2015г. ограждение артскважины МТФ «Загоровщина». И. о. директора ОАО «Преснаки» М. А. Карпиеня». И этот ответ не редактировался, чтобы и уважаемые читатели оценили, насколько «серьезно» подошли к проблеме, поднятой в материале, ответственные лица сельхозпредприятия. Но это лишь полбеды… Хуже, что формально эта бумага — ни что иное, как стопроцентная отписка! Побывав на МТФ «Преснаки», поняли: окашивание начато, но по-преснаковски — сил не хватило, чтобы как положено сбить лебеду возле артскважины. На МТФ «Загоровщина» с водонапорной башней вышла оказия — она стала протекать. И не в одном месте, а сразу в двух: в первой трети основания и почти посередине. Ну а о наведении порядка на объекте и говорить не приходится. Дверь в здание «подпирает» стену, опилки-утеплитель как лежали, опоясывая башню и укутывая все краны и шланги артскважины, так и лежат. Из-за образовавшихся брешей в башне еще хуже стала выглядеть крыша павильона, а прилегающая территория уже превратилась в болото. Что по факту? «КУП «Копыльское ЖКХ» рассмотрел критические замечания, опубликованные в районной газете «Слава працы» (статья «Бесхозяйственность на лицо»), сообщает следующее: Выполнены работы по устройству ограждений санитарной зоны на артскважинах №3,6, выполнен ремонт запорной арматуры в смотровом колодце. Директор КУП  «Копыльское ЖКХ» Д. В. Демидчик». Комментарий будет еще короче, чем ответ в официальной бумаге: по факту ничего не сделано. Ведь речь в критическом материале шла еще о восстановлении ограждений хозяйственно-питьевых артскважин №3 и №6. Не изменилась ситуация  с ограждением. А по поводу аналогичных объектов в агрогородке Грозово и д. Жуки — вообще ни слова. Формально руководство предприятия исполнило закон — отреагировало на критику в срок. [caption id="attachment_41250" align="aligncenter" width="580"]Зарастает павильон артскважины в д. Жуки Зарастает павильон артскважины в д. Жуки[/caption] Особо хотелось бы подчеркнуть, что объекты иначе как стратегическими  не назовешь. Ведь из многих артскважин вода поступает не только на фермы, но и в частные домовладения. И от санитарного состояния водозаборов прежде всего зависит здоровье людей. Сергей БАСОЛЫГО, главный санитарный врач Копыльского района; Сергей ЛАЗОВСКИЙ, фотокорреспондент «СП» Фото Сергея ЛАЗОВСКИЙ