Сапраўды, каханню пакорныя ўсе ўзросты. Таму доказ — мерапрыемства, якое адбылося напярэдадні дня святога Валянціна ў Капыльскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Падчас мерапрыемства, якое называлася «Свет кахання», павіншаваць адзін аднаго з гэтым самым рамантычным святам змаглі прадстаўнікі так званага паважанага ўзросту. Гучалі песні і жарты, пад гукі чароўнай музыкі жанчыны і мужчыны танцавалі, «змагаліся» ў конкурсах. А сапраўдную атмасферу душэўнага цяпла і радасці дапамагала стварыць павольная бяседа за кубачкам смачнага чаю з салодкімі пачастункамі.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Комментарии