Адным з іх з’яўляецца Анатоль Валяр’янавіч Калевіч з в. Цялядавічы. З 1961 па 1997 год ён шчыраваў на педагагічнай ніве. Праўда, з невялікім перапынкам у пяць з паловай гадоў, калі ўзначальваў Бабаўнянскі сельвыканкам. Настаўнічаў Анатоль Валяр’янавіч у Цялядавіцкай, Песачанскай школах, Камсамольскім вучэбна-вытворчым камбінаце. Выкладаць даводзілася пераважна фізіку, чарчэнне, геаграфію, маляванне, трактар і сельгасмашыны, фізічную культуру.
Нялёгка было спачатку прывыкаць да педагагічнай працы. Але прыроджаныя педагагічныя здольнасці, любоў да дзяцей, уменне знайсці індывідуальны падыход да кожнага з іх дазволілі яму заваяваць аўтарытэт сярод вучняў, педагогаў школ і ўсіх вяскоўцаў.
«Анатоль Валяр’янавіч — добрасумленны, метадычна пісьменны, таленавіты настаўнік, майстар сваёй справы. Яго адрознівае дзіўная здольнасць знаходзіць кожнаму вучню справу па душы, выхоўваць імкненне да пазнання, развіваць фантазію, уяўленне, любоў да творчасці, — так расказваюць пра педагога калегі, з якімі давялося побач працаваць. — Значэнне яго ўрокаў у іх змесце, эфектыўных метадах, у веданні падыходаў да выкладання прадметаў, а таксама ў тым, што на яго ўроках ніколі не было незацікаўленых вучняў».
Сувязі з некаторымі навучэнцамі Анатоль Валяр’янавіч падтрымлівае і цяпер. Бывае, што яны заязджаюць да яго ў госці ці, часцей, абменьваюцца з ім тэлефоннымі званкамі. Успамінаюць пра ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, шматлікія паходы і паездкі, падчас якіх шмат увагі надавалася маральна-духоўнаму выхаванню, прыцягненню да культурных каштоўнасцей роднага краю.
У сям’і Калевічаў (праўда, жонкі не стала ў 2000 годзе) выраслі годныя дзеці. Сын Ігар звязаў сваё жыццё з радыёэлектронікай, цяпер працуе ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. Дачка Алена займаецца кадравай работай. Наведваюць дзядулю і прадзеда трое ўнукаў і адна праўнучка.
«Лічу, што жыццё маё пражыта не дарма, — адзначыў напрыканцы сустрэчы Анатоль Валяр’янавіч. — Ёсць свой дом, пасаджана не адно дрэва, выгадаваны дзеці».
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
— Нельзя сделать ребенка здоровым с помощью таблеток, — подчеркивает Анжела Владимировна. — Когда мы вылечили ребенка от простуды, это еще не значит, что он здоров. Чтобы стать по-настоящему здоровым, нужно повышать иммунитет не с помощью лекарств, а в первую очередь вести здоровый образ жизни самим и с раннего возраста приучать к этому своих детей — заниматься физкультурой, бороться с гиподинамией и правильно питаться. И наиболее эффективный здесь способ, конечно же, плавание. Не секрет, что посещение бассейна закаляет детский организм, повышает сопротивляемость различным инфекциям. Как только ребенок идет в школу — увеличивается нагрузка на позвоночник, у него возникают проблемы с осанкой. Уже с раннего возраста у многих начинает формироваться сколиоз. Плавание благоприятно влияет на развитие опорно-двигательного аппарата, помогает сформировать мышечный корсет, поддерживающий позвоночный столб. Учащенное движение ног в воде предотвращает развитие плоскостопия, которое часто встречается у детей, и укрепляет мышцы стопы. Кроме этого, плавание благоприятно воздействует на центральную нервную систему ребенка: нормализуется сон и аппетит, повышается тонус организма. Погружение в воду с задержкой дыхания усиливает кровообращение мозга, что благоприятствует умственному развитию. Умение плавать, помимо получения удовольствия от игр в воде, дает уверенность в собственных силах и является эффективным средством нормального развития ребенка.
Татьяна БОХАН
Галоўная задача кіраўнікоў фізічнага выхавання Алены Астрэйкі і Таццяны Кахановіч — не столькі навучыць плаваць, колькі даць магчымасць дзіцяці прывыкнуць да воднага асяроддзя, зняць псіхалагічны дыскамфорт, навучыць правільна і бяспечна рухацца і дыхаць у басейне. Таму падыходы для гэтага існуюць самыя розныя, але галоўнымі з іх з’яўляюцца гульні ў вадзе.
Каб заняткі праходзілі ў камфортных умовах, у басейне падтрымліваецца аптымальны тэмпературны рэжым. Калі вада нагрэта ў межах +29 – +300С, то тэмпература паветра заўсёды на градус вышэйшая.
Наяўнасць уласнага басейна — велізарны плюс у працы санаторнага ясляў-сада. «Плаванне стварае вельмі добры эфект загартоўвання, а калі гаварыць пра эмацыянальны — зусім не перадаць словамі, — адзначае старшая медсястра ўстановы Святлана Дражнік. — Установу наведваюць дзеці розных груп здароўя, з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы, апорна-рухальнага апарату і г.д. Таму і комплекс практыкаванняў для іх на занятках адпавядае групе здароўя. Але бясспрэчна тое, што водныя працэдуры ўмацоўваюць кожны дзіцячы арганізм без выключэння».
У захапленні ад водных працэдур не толькі дзеці, але і іх бацькі.
Жанна Бельская: «Цяпер наша дачка Мілана наведвае сярэднюю групу. Задаволены і дзіця, і мы, бацькі, што ў садзе ёсць свой басейн. Вельмі адказна ў першы ж дзень Мілана збірала для заняткаў усе неабходныя рэчы для купання. І калі ў яслях дачка часта хварэла, то цяпер Мілана стала мацнейшай у фізічным плане, і можна сцвярджаць, што з пачатку года мы практычна не хварэем».
Юлія Філіпчык: «Безумоўна, мы рады, што ёсць у садзіку басейн. Літаральна з першых дзён наш сын Станіслаў чакае гэтых заняткаў. Вельмі эмацыянальна расказвае пра водныя працэдуры. Заўважылі, што ў яго не толькі палепшылася здароўе, але і з’явіўся добры апетыт. У групе ўсе без выключэння бацькі рады, што нашы дзеці наведваюць басейн».
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
По прибытии к месту вызова ПАСП № 12 д. Войково Узденского РОЧС установлено, что дом горит открытым пламенем. К восьми утра пожар был ликвидирован.
На момент пожара в доме находилось пять человек. Именно благодаря срабатыванию извещателя, один из них, услышав звук, начал будить остальных. Таким образом, три человека самостоятельно покинули дом. Выбрался из пламени и пострадавший (1981 г.р.), который, получив термические ожоги 20% поверхности тела 1-2 степени, был госпитализирован в УЗ «Копыльская ЦРБ». Все вышеуказанные граждане проживают в городе Минске.
В 7 часов 31 минуту на кухне на полу около окна был обнаружен погибший, 1960 г.р., не работающий, житель города Минска.
В результате пожара выгорел деревянный одноэтажный дом и чердачное помещение дома по всей площади. Дом был электрифицирован, крыша крыта шифером. Автономный пожарный извещатель установлен в 2007 году за собственные средства. Хозяйка дома, 1961 г.р., проживает в городе Минске. Дом не пригоден для дальнейшего проживания.
Причина пожара устанавливается.
МЧС предупреждает: соблюдайте правила безопасности при эксплуатации печного отопления, эксплуатации электрооборудования и электропроводки! Не забывайте о том, что по статистике более 90% погибших на пожаре курили в постели в нетрезвом виде.
Помните, автономный пожарный извещатель уже не раз на деле доказал свою эффективность! Берегите себя и своих близких! Соблюдайте правила пожарной безопасности!
Копыльский РОЧС
■ Леанід Будкевіч (справа) і Анатоль Рымашэўскі[/caption]
Пра тое, што ў гэтай хаце ў вёсцы Ужа жыве вадзіцель са стажам, сведчаць шматлікія дробязі. Вось каля дома прыпаркавана новае белае аўто гаспадара, побач «расчыніў» капот чырвоны мікрааўтобус, чакае свайго грузу лафет.
Не здзіўляйцеся: нягледзячы на паважаны ўзрост, Леанід Міхайлавіч яшчэ і сам круціць баранку, і дапамагае адрамантаваць транспарт дзецям і ўнукам. І таму добры памочнік і дарадчык — вопыт, які наш герой назбіраў на працягу больш чым паўвекавой працы вадзіцелем.
А пачынаўся працоўны шлях Будкевіча ў 1954 годзе, калі ён пасля заканчэння вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 8 у Бабруйску пайшоў працаваць трактарыстам у Грэскую МТС. Далей было шмат іншых месцаў дзейнасці: і саўгас «Доктаравічы», і Слуцкая аўтабаза № 4, і нават пасада старшыні Грозаўскага сельпо. Але самым сваім значным месцам працы Леанід Міхайлавіч лічыць працу вадзіцелем аўтамагазіна. Трэба адзначыць, што ў тыя часы кіроўца не толькі круціў баранку, але і сам гандляваў. Магазіны на колах ездзілі па ўсіх вёсках, дзе была патрэба: захварэў ці пайшоў у водпуск прадавец стацыянарнай гандлёвай кропкі або там праходзіла рэвізія.
— Дарогі былі цяжкія, — успамінае суразмоўца, — асфальту амаль не было. Здаралася, што з гэтай дарожнай багны машыну выцягвалі трактары, якіх у той час было шмат па вёсках. Але людзі заўсёды чакалі цябе з нецярпеннем, як добрага сябра. У мяне з усімі былі цёплыя адносіны. Таму і план удавалася выконваць, а то і перавыконваць.
За працоўныя дасягненні Будкевіч мае ганаровыя ўзнагароды: юбілейны медаль «За доблестный труд в ознаменование 100-летия со дня рождения Владимира Ильича Ленина», Падзяку як пераможца сацыялістычнага спаборніцтва за 1 паўгоддзе 1984 года, Ганаровую грамату райспажыўтаварыства за шматгадовую працу і ў сувязі з Міжнародным днём кааперацыі ў 1989 годзе. З’яўляецца Будкевіч і ветэранам працы.
У 1960 годзе Леанід сустрэў сваю адзіную — Пачуеўскую Святлану Васільеўну, з якой у шчасці і згодзе пражыў больш за паўстагоддзя. На жаль, любая жонка пайшла з жыцця шэсць гадоў таму. Але да бацькі вельмі часта прыязджаюць чацвёра дзяцей: Наталля, Ірына, Тамара і Ігар. Дарэчы, у пэўным сэнсе Леанід Міхайлавіч — чалавек багаты: акрамя дзяцей ён мае восем унукаў і двух праўнукаў. У гонар нараджэння аднаго з унукаў каля хаты пабудавана прыгожая альтанка, якая мае «ганаровае» званне «Шынок «У Лявона». Ды і наогул у хаце цёпла і ўтульна. Прыцягваюць увагу незвычайныя для нас, гарадскіх жыхароў, рэчы. Вось на драўлянай падставачцы расправіў крылы каршун, крыху далей знайшлі сваё месца рогі сахатага. Аказваецца, у гаспадара раней было цікавае захапленне — паляванне.
— А як жа, кожную суботу або ня-дзелю я хадзіў у лес, — з усмешкай расказвае Леанід Міхайлавіч, — калі падрос Ігарок, пачаў браць яго з сабой. Пазней, калі сын стаў дарослым самастойным мужчынам, я падарыў яму сваё ружжо. І цяпер на паляванне ходзіць ужо ён.
Амаль да нядаўняга часу Леанід Міхайлавіч яшчэ трымаў каня, дзвюх кароў, гадаваў авечак і кабанчыкаў. Але ўзрост дае аб сабе знаць. Зараз усю цяжкую работу па гаспадарцы выконваюць дзеці і ўнукі: да працы на зямлі яны прывучаны з дзяцінства. Да таго ж уся сельскагаспадарчая тэхніка ў Будкевіча маецца, і за яе станам ён сам сочыць пільна. Вядома ж, вопыт мае багаты! Дарэчы, сваю першую машыну «Масквіч-412» ён купіў яшчэ ў 1973 годзе. З тае пары ўласны «аўтапарк» пастаянна абнаўляецца. Таму і зараз, калі з’яўляецца неабходнасць, садзіцца за баранку прыгожага беленькага «Рэно» і едзе па сваіх справах.
Любіць Будкевіч сустракацца з сябрамі і былымі калегамі, якія заходзяць, як кажуць, на агеньчык. Гэтымі студзеньскімі днямі да Леаніда Міхайлавіча завітаў і яго колішні кіраўнік Анатоль Мікалаевіч Рымашэўскі, які доўгі час узначальваў аўтабазу Капыльскага райспажыўтаварыства. Разам ім было што ўспомніць, пра што пагаварыць.
Дзіяна ТКАЧЭНКА