Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Бывший преподаватель Анатолий Валерьянович Калевич всей душой предан школе

02.02.2018
Немагчыма ўкласці ў радкі невялікага артыкула ўсю ўдзячнасць за працу, за любоў і проста за жыццё, звязанае са школай. Нельга старэць, калі душой адданы школе, колькі б ні было гадоў за плячыма. І вельмі добра, што побач з намі жывуць і праяўляюць цікавасць да школьных праблем педагогі — ветэраны педагагічнай працы, якіх мы любім за дабрыню, цярпенне, душэўнасць і прастату. IMG_5945 Адным з іх з’яўляецца Анатоль Валяр’янавіч Калевіч з в. Цялядавічы. З 1961 па 1997 год ён шчыраваў на педагагічнай ніве. Праўда, з невялікім перапынкам у пяць з паловай гадоў, калі ўзначальваў Бабаўнянскі сельвыканкам. Настаўнічаў Анатоль Валяр’янавіч у Цялядавіцкай, Песачанскай школах, Камсамольскім вучэбна-вытворчым камбінаце. Выкладаць даводзілася пераважна фізіку, чарчэнне, геаграфію, маляванне, трактар і сельгасмашыны, фізічную культуру. Нялёгка было спачатку прывыкаць да педагагічнай працы. Але прыроджаныя педагагічныя здольнасці, любоў да дзяцей, уменне знайсці індывідуальны падыход да кожнага з іх дазволілі яму заваяваць аўтарытэт сярод вучняў, педагогаў школ і ўсіх вяскоўцаў. «Анатоль Валяр’янавіч — добрасумленны, метадычна пісьменны, таленавіты настаўнік, майстар сваёй справы. Яго адрознівае дзіўная здольнасць знаходзіць кожнаму вучню справу па душы, выхоўваць імкненне да пазнання, развіваць фантазію, уяўленне, любоў да творчасці, — так расказваюць пра педагога калегі, з якімі давялося побач працаваць. — Значэнне яго ўрокаў у іх змесце, эфектыўных метадах, у веданні падыходаў да выкладання прадметаў, а таксама ў тым, што на яго ўроках ніколі не было незацікаўленых вучняў». Сувязі з некаторымі навучэнцамі Анатоль Валяр’янавіч падтрымлівае і цяпер. Бывае, што яны заязджаюць да яго ў госці ці, часцей, абменьваюцца з ім тэлефоннымі званкамі. Успамінаюць пра ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, шматлікія паходы і паездкі, падчас якіх шмат увагі надавалася маральна-духоўнаму выхаванню, прыцягненню да культурных каштоўнасцей роднага краю. У сям’і Калевічаў (праўда, жонкі не стала ў 2000 годзе) выраслі годныя дзеці. Сын Ігар звязаў сваё жыццё з радыёэлектронікай, цяпер працуе ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. Дачка Алена займаецца кадравай работай. Наведваюць дзядулю і прадзеда трое ўнукаў і адна праўнучка. «Лічу, што жыццё маё пражыта не дарма, — адзначыў напрыканцы сустрэчы Анатоль Валяр’янавіч. — Ёсць свой дом, пасаджана не адно дрэва, выгадаваны дзеці». Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей