Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

В минувшую субботу Копыль отметил свою 1011-ю годовщину

29.08.2017
З раніцы на цэнтральнай плошчы Капыля збіраліся капыляне. Святочна апранутыя, узрушаныя, яны гаманілі ў прадчуванні цікавай праграмы, тым больш, што вакол раённага Цэнтра культуры і на выездзе з плошчы можна было бачыць людзей у касцюмах розных эпох. І гэтыя спадзяванні цалкам спраўдзіліся. IMG_0764 З чаго пачынаецца добрае свята? Безумоўна, з цудоўнага настрою. А ён у мінулую суботу панаваў на ўсіх вуліцах і ў месцах адпачынку горада Капыля. Рыхтаваліся да Дня горада даўно і вельмі старанна. І не толькі гараджане, але і жыхары Капыльскага раёна. Таму што такое цудоўнае свята аб’ядноўвае ўсіх. Падтрымала добры настрой і надвор’е: увесь дзень свяціла яркае сонейка, што дазволіла прыняць актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах лю-дзям самага рознага ўзросту. [caption id="attachment_59910" align="aligncenter" width="580"]■ Сустрэча кіраўніцтва раёна з ганаровымі гасцямі ■ Сустрэча кіраўніцтва раёна з ганаровымі гасцямі[/caption] [caption id="attachment_59911" align="aligncenter" width="580"]■ Здымак на памяць ■ Здымак на памяць[/caption] [caption id="attachment_59913" align="aligncenter" width="580"]■ З прывітаннем да капылян звяртаецца член Савета Рэспублікі Іван Галаваты ■ З прывітаннем да капылян звяртаецца член Савета Рэспублікі Іван Галаваты[/caption] [caption id="attachment_59912" align="aligncenter" width="580"]■ Людміла Ніжэвіч (першая справа) і Анатоль Ліневіч на адкрыцці дзіцячай пляцоўкі ■ Людміла Ніжэвіч (першая справа) і Анатоль Ліневіч на адкрыцці дзіцячай пляцоўкі[/caption] Яшчэ перад пачаткам урачыстасці ў розных куточках Капыля прайшлі цырымоніі адкрыцця новых аб’ектаў, якія былі пабудаваны і абсталяваны да святочнай даты. У іх прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, ганаровыя госці і куратары праектаў. Былі адкрыты новы рынак у раёне аўтастанцыі, сквер ля Капыльскага раёна газазабеспячэння, дзіцячая пляцоўка насупраць гарадской зоны адпачынку. IMG_0764 У райвыканкаме адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з ганаровымі гасцямі, якія завіталі на наша свята. Шчырая ўдзячнасць і віншаванні ад душы IMG_0580IMG_0627IMG_0698IMG_9760IMG_0718IMG_0784IMG_0861IMG_0886 Гук паляўнічага рога, які разнёсся над цэнтрам горада, абвясціў аб пачатку свята. На адкрытай канцэртнай пляцоўцы — удзельнікі народнага вакальнага гурта «Аліра». Гучыць добра вядомая песня «Родны мой горад», праз якую рэфрэнам праходзяць словы прызнання ў любові да месца, дзе нарадзіліся, жывуць большасць прысутных на свяце. Вядучыя запрашаюць на сцэну кіраўніцтва раёна: старшыню райвыканкама Анатоля Ліневіча, старшыню раённага Савета дэпутатаў Ірыну Кісляк, а таксама ганаровых гасцей, якіх у Капыль прыехала нямала з розных куткоў як бліжняга, так і дальняга замежжа. Шчырымі апладысментамі віталі члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральнага дырэктара ААТ «Беларуськалій» Івана Галаватага, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людмілу Ніжэвіч, дэлегацыю Мацвеева-Курганскага раёна Растоўскай вобласці (Расійская Федэрацыя) на чале з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Сяргеем Голубавым, творчы калектыў «Рудбала» горада Ёнішкіс Літоўскай Рэспублікі і яго кіраўніка Елене Карнішаўскіне, былых кіраўнікоў Капыльскага раёна Уладзіміра Сасноўскага і Міхаіла Боду, дэпутата Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Рудакоўскага, старшыню Клецкага райвыканкама Генадзя Салаўя, ураджэнцаў Капыля — беларускага кампазітара, аранжыроўшчыка, паэта, прадзюсара Сяргея Ждановіча і майстра спорту міжнароднага класа па біятлоне Аляксандра Сымана. На сцэну былі таксама запрошаны выдатныя людзі Капыльшчыны, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё розных сфер народнай гаспадаркі. IMG_9781 IMG_0957 IMG_1023 Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся Анатоль Ліневіч. Кіраўнік раёна расказаў, што дата святкавання Дня горада вызначана не выпадкова. Яна прымеркавана да даты надання Капылю магдэбургскага права — 27 жніўня 1652 года, важнай падзеі ў гісторыі горада. Анатоль Канстанцінавіч нагадаў, што ў 2016 годзе, згодна са статутнай граматай аб заснаванні Тураўскай епархіі, кіруючыся археалагічнымі даследаваннямі, праведзенымі ў Капылі, на падставе рашэння раённага Савета дэпутатаў прынята лічыць 1006 год першым згадваннем пра Капыль у пісьмовых крыніцах. Такім чынам, сёлета нашаму гораду спаўняецца 1011 гадоў. Анатоль Ліневіч шчыра падзякаваў за плённую працу ўсім жыхарам Капыля: «Паклон вам, капыляне, за любоў і адданасць роднаму гораду, за вашу працу і клопат пра дабрабыт роднай зямлі і яе жыхароў. Усе разам мы імкнёмся да таго, каб былі шчаслівыя нашы дзеці, здаровыя бацькі, каб у згодзе і дастатку жылі капыльскія сем’і. Давайце і надалей прыкладаць усе сілы для працвітання нашай Капыльшчыны! Хай зелянеюць скверы і паркі, растуць дзіўныя па прыгажосці і камфортнасці жылыя дамы, множацца і ніколі не пустуюць стадыёны, спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі! Няхай шчасце і дабрабыт паселяцца ў кожным доме! Жадаю ўсім жыхарам добрага здароўя, добрага настрою, аптымізму, душэўнага міру і сямейнай згоды. А нашаму Капыльскаму краю — развіцця і працвітання!» IMG_1087 IMG_1189 Права ўзняць флаг горада Капыля атрымалі аператар машыннага даення ААТ «Скабін» Марыя Дзямчук і аўтар гімна нашага горада Сяргей Ждановіч. Жоўта-чорнае палотнішча залунала над плошчай, сімвалізуючы адкрыццё святочных мерапрыемстваў. Нямала шчырых слоў і сардэчных віншаванняў гучала і ў выступленнях ганаровых гасцей. Дарэчы, Іван Галаваты далучыў да іх шчодры падарунак — новенькі аўтамабіль хуткай дапамогі, які, упрыгожаны гірляндамі шароў, пад гучныя апладысменты капылян праехаў па плошчы. IMG_1180 IMG_1108 Праз час і падзеі Тэатралізаванае адлюстраванне асноўных падзей, звязаных з гісторыяй нашага горада, стала адным з самых запамінальных і абмяркоўваемых элементаў свята. Арганізатары, у ролі якіх пераважна выступалі супрацоўнікі раённага Цэнтра культуры, пастараліся з дапамогай даступных элементаў музыкі, танца, тэатралізаванага дзейства рэканструяваць старонкі гісторыі. Яны пераносілі гледачоў у часы сівой даўніны, калі над гэтымі мясцінамі ўладарылі яснавяльможныя князі. Пышнае панскае адзенне змянялася зрэбнымі кашулямі сялян, рыцарскія даспехі — скуранымі курткамі камісараў і салдацкімі шынялямі… Гарачымі апладысментамі сустракалі гледачы ўдзельнікаў тэатралізаванага прадстаўлення, у якім былі задзейнічаны прадстаўнікі ўсіх сельсаветаў раёна. Найбольш шчыра гучалі яны ў гонар трактарысткі, якая на невялічкім чырвоным трактары праехала па плошчы Леніна, нагадаўшы, што і на Капыльшчыне ў свой час было нямала жанчын, якія нараўне з мужчынамі ўтаймоўвалі «жалезнага каня» і сваёй стваральнай працай дабіваліся таго, што ў 30-я гады мінулага стагоддзя Капыльшчына стала адным з самых эканамічна моцных раёнаў у Слуцкай акрузе. [caption id="attachment_59938" align="aligncenter" width="580"]■ Ушанаванне тых, хто праславіў раён ■ Ушанаванне тых, хто праславіў раён[/caption] Не ўдалося зламаць дух капылян і падчас ваенных ліхалеццяў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся больш за 8000 жыхароў раёна, загінуў кожны чацвёрты… Пераможны май 45-га надаў новыя сілы для аднаўлення горада і раёна, разбуранай гаспадаркі. Дзень сённяшні ўносіць свае карэктывы. Наш горад маладзее, прыгажэе на вачах. Растуць і набіраюцца сіл дзеці — галоўнае багацце кожнага народа. [caption id="attachment_59937" align="aligncenter" width="580"]■ Выступае літоўскі калектыў «Рудбала» ■ Выступае літоўскі калектыў «Рудбала»[/caption] На гарадской плошчы — маладыя бацькі з дзеткамі: немаўля яшчэ ў калясцы, дачушка — на руках у бацькі і даверліва абнімае яго за шыю. Следам выбягае чародка дашкалят з цацкамі, за імі — школьнікі з ранцамі на плячах, у развітальным вальсе кружацца выпускнікі… Гэта наша будучыня! Дзеля іх шчасця працуе кожны на сваім месцы з упэўненасцю, што нашы дзеці стануць прадаўжальнікамі тых добрых традыцый, якія былі закладзены нашымі продкамі… А завяршылі прадстаўленне юныя капыльскія біятланісты, якія прадэманстравалі свае ўменні. Стройнай калонай удзельнікі мерапрыемства накіраваліся ў зону адпачынку, дзе прайшла другая частка свята. [caption id="attachment_59929" align="aligncenter" width="580"]■ На сцэне - «Дударыкі» ■ На сцэне - «Дударыкі»[/caption] Стараннасць і шчырасць душы Зона адпачынку, як заўжды, сустрэла разнастайнымі гандлёвымі радамі, Горадам майстроў, сялянскімі падвор’ямі, атракцыёнамі. Спакуса ўсё паглядзець і пакаштаваць вялікая. Але перш за ўсё ўвагу прыцягнула абноўленая сучасная канцэртная пляцоўка, на якой ужо з’явілася другая пара вядучых і абвясціла, што свята працягваецца. Гучыць сардэчная песня пра самае галоўнае багацце ў жыцці кожнага чалавека — хлеб — у выкананні народнага ансамбля народнай песні «Спадчына», і на сцэну запрашаюць кіраўніка раёна Анатоля Ліневіча. Яму прапануюць падысці да вялікага (у некалькі ярусаў) прыгожа прыбранага каравая са збожжа новага ўраджаю. Гучаць словы аб доб-расумленных, працавітых людзях, якія ўмеюць ставіць перад сабой задачы і паспяхова іх выконваюць. Гэта гонар і слава зямлі капыльскай. [caption id="attachment_59941" align="aligncenter" width="580"]■ Асаблівую цікавасць выклікалі выставы ■ Асаблівую цікавасць выклікалі выставы[/caption] Сёлета Кніга працоўнай славы папоўнілася яшчэ пяццю імёнамі. Выдатных людзей, якія сваёй працай праславілі Капыльскі раён, запрашаюць на сцэну, дзе Анатоль Ліневіч разам са старшынёй райсавета дэпутатаў Ірынай Кісляк уручае ім спецыяльныя пасведчанні і прэміі. Яшчэ раз нагадваем імёны выдатных людзей нашага краю. Гэта Часлава Феліксаўна Грыгаровіч, Уладзімір Мітрафанавіч Занкевіч, Дзмітрый Дзмітрыевіч Ровенскі, Надзея Рыгораўна Лупік, Ніна Пятроўна Лабацэвіч (дарэчы, менавіта ў гэты святочны дзень ёй споўнілася 80 гадоў, з чым кіраўнікі раёна таксама павіншавалі жанчыну і ўручылі ёй букет кветак). Пасля фота на памяць у цэнтры ўвагі апынуліся сем’і, якія атрымалі ў гэтым годзе статус шматдзетных. Гэта сям’я Волкавых — Кацярыны Анатольеўны і Юрыя Ігаравіча. У гэтай сям’і выхоўваецца трое дзетак — Данііл, Настасся і Эмілія. Кацярына Іванаўна і Павел Валер’евіч Шабуневіч з’яўляюцца бацькамі Весты, Сафіі і Аляксандра. А вось Алена Уладзіміраўна і Генадзь Аляксандравіч Шабунь, можна сказаць, атрымалі статус шматдзетнай сям’і нечакана. Яшчэ зусім нядаўна яны выхоўвалі аднаго сына Рамана, а ў сакавіку ў сям’і з’явіліся адразу дзве дачушкі — Паліна і Сафія. Сем’і атрымалі заслужаныя апладысменты, шчырыя словы віншавання і падарункі. [caption id="attachment_59930" align="aligncenter" width="400"]■ Ірына Дарафеева ■ Ірына Дарафеева[/caption] А цырымонія ўзнагароджвання працягвалася. Былі адзначаны арганізацыі і прадпрыемствы, што перамаглі ў раённым конкурсе вулічных дэкаратыўных ліхтароў. Дарэчы, яны ўпрыгожылі сквер, які з’явіўся нядаўна каля Капыльскага раёна газазабеспячэння. Былі адзначаны работы Капыльскага райаграсэрвісу, Капыльскага РКБА і Навасёлкаўскага ВПК дзіцячы сад – базавая школа. Падзячныя пісьмы за ўдзел у конкурсе атрымалі Капыльскі РБУ, ААТ «Ціміразеўскі», Капыльскі раён электрасетак. Яшчэ ў адным раённым конкурсе прымала ўдзел пераважная большасць прадпрыемстваў і арганізацый Капыльшчыны — на лепшае добраўпарадкаванне будынкаў і азеляненне прылеглых да іх тэрыторый. І тут былі вызначаны пераможцы. Сярод прадстаўнікоў сацыяльнай сферы — Капыльская дапаможная школа-інтэрнат, сярод сельскагаспадарчых арганізацый перамог філіял «В. Раёўка». Заахвочвальнымі падарункамі ад РА РГА «Белая Русь» адзначаны Капыльскі ТЦСАН і дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Сонейка». [caption id="attachment_59932" align="aligncenter" width="580"]■ Выступае «Замкавая гара» ■ Выступае «Замкавая гара»[/caption] Калі працягваць гаворку пра конкурсы і іх пераможцаў, неабходна адзначыць конкурс фотаработ, прымеркаваны да Дня горада і арганізаваны Капыльскім РК ГА «БРСМ». Перамаглі ў ім Паліна Саковіч, Вікторыя Смоліч і Барыс Дзенісюк. Абапал святочнай сцэны былі выстаўлены кветкавыя кампазіцыі, якія дабавілі фарбаў у святочны антураж. Лепшым быў прызнаны букет Семежаўскага ВПК дзіцячы сад – СШ, за ўдзел у конкурсе  таксама  былі  адзначаны СШ № 3 г. Капыля і Песачанскі ВПК дзіцячы сад – БШ. Рыхтавалі да свята і віншавальныя паштоўкі. Месца іх экспазіцыі многімі капылянамі было абрана як фон для фотаздымкаў на памяць альбо сэлфі. Членамі журы перамога ў конкурсе была аддадзена рабоце дзіцячага сада № 3 г. Капыля, таксама былі заахвочаны Капыльскі СПЦ і раённы вузел паштовай сувязі. Заахвочвальны прыз за выраб герба Капыля ў стылі арыгамі быў уручаны Вользе Мяцельскай. [caption id="attachment_59931" align="aligncenter" width="400"]■ Алена Грышанава ■ Алена Грышанава[/caption] Ліліся песні на прасторы… Якое ж свята без вясёлай песні і яскравага танца? Гледачоў у гэты святочны дзень радавалі многія творчыя калектывы і выканаўцы. Шмат самых яркіх эмоцый пакінула праграма калектыву, вядомага не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Артыстаў, пасля выступлення якіх у многіх гарадах свету гледачы апладзіруюць стоячы, — заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля «Дударыкі». Яго нязменным кіраўніком з’яўляецца наш знакаміты зямляк, таленавіты чалавек, якім ганарыцца наш горад, Дзмітрый Ровенскі. З 2009 года паміж Капылём і горадам Ёнішкіс Літоўскай Рэспублікі існуюць сяброўскія сувязі, адбываюцца двухбаковыя візіты. Павіншаваць наш горад са святам прыехаў творчы калектыў «Рудбала». Творчая палітра артыстаў вельмі шырокая: ад фальклорных твораў да рамансаў. І ў гэты жнівеньскі дзень госці з Літвы падарылі шмат самых цёплых эмоцый сваім гледачам. [caption id="attachment_59939" align="aligncenter" width="400"]IMG_1748 ■ Сяргей Славянскі[/caption] На нашым свяце прысутнічала і дэлегацыя Мацвеева-Курганскага раёна Растоўскай вобласці. Нашы госці не змаглі застацца ўбаку і таксама падрыхтавалі гораду музычны падарунак — выступленне кіраўніка ўзорнай вакальнай студыі «Юнацтва», лаўрэата Усерасійскіх фестываляў і конкурсаў Таісіі Сінячкінай. Выдатным дапаўненнем да святочнага канцэрта стала выступленне народнага ансамбля танца «Узорыца» і народнага вакальнага ансамбля «Забава». Гэта быў падарунак ад ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат». Яшчэ больш яркі россып талентаў чакаў капылян увечары, на плошчы Леніна. Сваёй творчасцю шчыра дзяліліся заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева, вядомыя беларускія спевакі Алена Грышанава, Сяргей Славянскі, рок-гурт «Замкавая гара». Вясёлыя забавы, гучны смех… Мерапрыемстваў і на самой справе было вельмі шмат — на любы густ. Дзеці імчалі ў розныя бакі: усюды было цікава. Ад гоману, музыкі, кірмашовых заклікаў губляліся нават дарослыя. На новай дзіцячай пляцоўцы, якая адкрылася ў гэты дзень насупраць зоны адпачынку, для хлопчыкаў і дзяўчынак быў сапраўдны гульнёвы горад: батуты, надзіманыя горкі, басейн, тарзанкі… Такой колькасці атракцыёнаў у Капылі не было ніколі. [caption id="attachment_59909" align="aligncenter" width="580"]■ На фестывалі фарбаў «Холі» ■ На фестывалі фарбаў «Холі»[/caption] Прываблівалі і выставы-продажы народных майстроў, якія пастараліся паказаць сябе і сваю творчасць у самым лепшым святле. Дэманстравалі шырокія магчымасці ў галіне паліграфіі супрацоўнікі рэдакцыі газеты «Слава працы» — гэта была своеасаблівая прэзентацыя прадукцыі. Цікавую тэматычную  выставу падрыхтавалі бібліятэчныя работнікі. А які багаты росквіт фантазіі ў капыльскіх аграрыяў! У гэтым можна было ўпэўніцца пасля наведвання сельгаспадвор’яў. Шмат разнастайных тавараў прапаноўвалі гандлёвыя кропкі, як заўсёды, парадавалі сваёй сувенірнай прадукцыяй супрацоўнікі і наведвальнікі Капыльскага ТЦСАН, сапраўднае шоу было арганізавана работнікамі Белтэлекама і інш.   [caption id="attachment_59942" align="aligncenter" width="400"]■ Святочны феерверк ■ Святочны феерверк[/caption] Для юных удзельнікаў свята прайшлі дзіцячая дыскатэка з мыльнымі бурбалкамі і фестываль фарбаў «Холі». А больш дарослыя з задавальненнем скакалі пад рытмічныя мелодыі пеннай дыскатэкі, што ўжо ўвечары была арганізавана на цэнтральнай плошчы горада. Як заўсёды, самыя яркія эмоцыі пакінулі святочны феерверк, які расквеціў начное неба над Капылём, і вогненнае шоу. Словам, раўнадушных у гэты дзень не засталося, і, бясспрэчна, станоўчых эмоцый было больш за ўсё. Вось толькі некаторыя з іх: Сяргей СЛАВЯНСКІ, спявак і кампазітар: — Зразумела, я не мог прапусціць такую важную падзею для маёй любімай Капыльшчыны, як Дзень горада, і адразу ж згадзіўся бясплатна выступіць для землякоў, як толькі атрымаў прапанову ад Капыльскага райвыканкама. Дарэчы, мая мама родам з Капыльскага раёна, а дакладней — з вёскі Аргелаўшчына. Заўсёды з радасцю выкарыстоўваю магчымасць лішні раз прыехаць на малую Радзіму. Да гэтага часу памятаю, як мы з сябрамі весела адпачывалі на летніх канікулах, як ездзілі на веласіпедах за сем кіламетраў з Аргелаўшчыны ў Капыль, а затым, калі ўжо споўнілася 16 гадоў, — у РДК на мясцовую дыскатэку. Землякам у гэтае цудоўнае свята жадаю высокіх ураджаяў на асабістых падворках і палях сельгаспрадпрыемстваў, жыхарам Капыля — дабрабыту і працвітання! Нізкі паклон вам, дарагія землякі, за вашу працу! Людміла НІЖЭВІЧ, аграгарадок Цімкавічы: — Усе арганізацыі з такім энтузіязмам узяліся за падрыхтоўку гэтага свята. І яно атрымалася надзвычай цікавым. Я таксама прымала ўдзел у тэатралізаваным прадстаўленні і атрымала вялікую асалоду. Настрой, безумоўна, святочны. Столькі калектываў прыехала сёння ў Капыль, і такімі цікавымі выступленнямі нас парадавалі! Жадаю ўсім капылянам здароўя, шчасця, плёну ў працы. Ларыса ЛІННІК, г. Капыль: — Было проста цудоўна! Сцэнарый — супер! Вялікі дзякуй арганізатарам, сцэнарыстам, рэжысёрам, акцёрам. Я такога нідзе не бачыла. Капыль — лепшы горад! Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара і Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Литературная страница

29.08.2017
1467-300x224 Мікалай МАЙСЮК Капыльскі край На карце Міншчыны,у цэнтры Беларусі Ёсць слаўны горад з гучнай назваю – Капыль; Найлепшы ў свеце ён, і тым я ганаруся, Што мары тут ператвараюцца ў быль. майсюк Дары лясоў зялёных, чыстае паветра, Чароўны водар кветак казачных лугоў, Багаты скарбамі ў нас зямныя нетры, І льецца шэраг рыбных рэчак-паясоў.   Узровень спорту дасягнуў высокай рэйкі, Між хлебных ніў цячэ малочная рака, Людзей яднаюць творы Чорнага, Астрэйкі, І разам песні мы спяваем Русака.   Капыльскі край, ты даў герояў нам нямала: На ратны подзвіг землякоў вёў сэрца кліч. Ты зведаў пекла нам далёкага Афгана, Мы помнім Лаўскі бой і слёзы Масявіч…   Люблю цябе, Капыльскі край, Табе заўсёды я буду родным, верным сынам! І свеціць нам усім няхай На мірным небе зорка роднае Радзімы!   image-0-02-04-6341b24b3fe930d70788ff00c0d4bcc7180195baac924d0dd98c595d2ecd6e2e-VКлаўдзія РОГАВА Квітней, наш Капыль старажытны! Над Белай Руссю – вольнай, квяцістай, Слава, як песня, удалеч ляціць. Горад, што рэчкай спавіты бруістай, На высокіх пагорках стагоддзяў стаіць.   Квітней, наш Капыль старажытны! Хай вечна гамоняць крыніцы твае Пра белыя росы і спелыя жыты. Радасці, шчасця ўсім тут стае.   А памяць лунае, дзе родныя хаты, Над імі трывожна званілі званы, Туды, дзе сыны твае сталі салдаты… Каб больш ты ніколі не ведаў вайны.   У новых будоўлях твая маладосць, Тут мары юнацтва ўзнёсла цвітуць, Заўсёды ты быў, будзеш і ёсць, Калі дзеці бацькоўскай дарогай ідуць.   Квітней, наш Капыль старажытны! Хай вечна бруяцца крыніцы твае. Звон царкоўны пад небам блакітным Веру ў светлае заўтра дае!   ыупвкрЛюбовь МОТУЗ – Карету мне, карету!.. Звучит из уголка. Как будто Грибоедов пришел издалека. Ажурные скамейки – здесь смог он отдохнуть. Из прошлого нелегок для гения был путь. А кучер задержался в корчме на вечерок, Фантазию навеял мне этот уголок. *** Мне почему-то кажется,что это очень здорово, – Работники культуры придумали секрет, Что вместо звуков музыки открытого рояля Выглядывает ласково живых цветов букет. Стоит он клумбой чудною перед фасадом здания. Приезжие и местные спешите посмотреть. На эту форму дивную ландшафтного дизайна, Ведь это очень здорово, хоть что-нибудь уметь. *** Есть нужное, доброе дело на свете, Оно расширяет всем кругозор. Граффити – для этого надобно знания, Большая стена и хороший обзор. Впервые рисунок увидела в парке, А нарисован он был на стене – Изображены на нем разные птицы, Что обитают в нашей стране. Но больше всего мне понравилась очень Та роспись, что есть на музейной стене: В распущенных косах девчонки Олеси Вплетались и храмы, и зданья вполне. Центр города украсился цветами, Вдоль тротуара примулы цветут. И каждый новый день они встречают Прохожих, что по улице идут. И вновь над ними небо голубое, И птицы над родной землей кружат, И каждый житель Копыля родного Рожденью города сегодня очень рад.   IMG_1702Павел ШЭІН Горад туманаў у нішы азёраў, Раніцы светлай з блакітам нябёс. Дзе птушкі палётам малююць узоры, Дзе дом твой, дзе маці, дзе лёс.   Між купаламі царквы і касцёла, Між зеляніны яскравасці дрэў. Час не шкадуе – нясецца, бы кола, Глядзіш, але горад наш не старэў.   Такі ж малады – прывабны, прыгожы, Для кожнага звязка гісторый свая, Нехта знаёміўся ўвесну ў дожджык, А хтосьці звязаў на палову жыцця.   Некаму стаў ён адпраўнай дарогай У будучы шлях за прызнаннем людзей. Ён для ўсіх нас, людзей, што пад Богам, Месца для веры, кахання, надзей.     стэцкоТамара СТЭЦКО Радзіма У кожнага з нас ёсць малая Радзіма, Старонка, дзе вырас, дзе жыў, Дзе першае слова ты вымавіў: «Мама», Дзе першыя крокі зрабіў. Дзе першыя промні сонечнай раніцы Будзілі: «Уставай – хопіць спаць». Першае ўсё: і званок, і настаўніца, Што нас навучыла чытаць і пісаць. У памяці вёсачка, родная хата… Я вярнуся туды праз гады, Радзіма – вось тое, што свята У сэрцы маім назаўжды.   Маё дзяцінства На досвiтку рана ўстану, Бягу па расе да ракi, Плывуць дзе клубамi туманы, Ды плешчуць у вадзе шчупакi. Iмчыць дзе праменьчык па крузе, Бо сонца ўстае пакрысе, Бялее хусцiнка на лузе, Там мацi каровак пасе. Бягуць мае ногi да мацi Па росным рачным берагу, Каровак на змену ёй пасвiць На ранку цяпер я бягу. Кароўкi пад пiльным наглядам Па росным брыдуць мурагу, Дзяцiнства таго далягляды У сэрцы сваiм берагу. Снуюць успамiны, бы птушкi, I мроiцца зноў i зноў, Як ад заснуўшай пастушкi Кароўкi ўцякалi дамоў.   шынкарэнкаАляксандра ШЫНКАРЭНКА Радзіма Люблю цябе, мая Радзіма, Край валошак і буслоў. Такая ў свеце ты адзіна – Зямелька дзедаў і бацькоў. Люблю прывабныя палеткі, Твае цудоўныя сады. Былых вякоў дзівосаў сведкі Сівой даўніны гарады. Не ўстрымацца ад здзіўлення, Як прыгажэеш ты штодня. Няма ніякага сумнення, Ты – сучаснасці радня. Люблю народ наш беларускі За працавітасць, дабрыню. Сустракаць сяброў па-людску, Мову родную люблю. Ёсць экзатычныя краіны, Лад інакшы ў жыцці. Такой цікавай і любімай, Як Беларусі, не знайсці.   Родныя мясціны Мясціны, родныя мясціны, Прыхільны сэрцу верасы. Бярозам жоўтыя хусціны Надзела восень да красы. У чырвона-жоўтых шапках клёны Шапочуць штосьці між сабой. А побач куст зусім зялёны Схіліўся нізка над вадой. Каржакаватыя галіны Раскінуў волат-дуб, маўчыць. Убіўся ў зараслі маліны Ручэй – булькоча і журчыць. А там далей, каля масточка Расце самотная вярба. На ёй няма ані лісточка – Адна журба, адна журба… А на ўзгорку за ракою Чародка маладых хваін. Паводдаль, як падаць рукою, Гурточак трапяткіх асін. Яшчэ далей, як кінуць вокам, Сцяной стаіць зубчаты бор – Вяршыні гонкіх дрэў высока Малююць казачны ўзор. Мясцінаў розныя малюнкі Усплываюць у памяці заўжды. Як бы дзяцінства пачастункі, Хоць і прайшлі гады, гады…

Копыляне рассказывают о городе

28.08.2017
Сергий-2Место, благословенное Богом Протоиерей Сергий ЧАРНЫЙ, Благочинный церквей Копыльского округа, настоятель Спасо-Вознесенского храма г. Копыля: — В первую очередь, для меня имеет огромное значение то, что Копыль — древний исторический город. И  факт, что в прошлом году была установлена новая дата с момента первого упоминания Копыля в статутной грамоте о создании Туровской епископии в 1006 году, имеет неразрывную связь с церковной историей. Это говорит о том, что уже в те давние времена на территории нашего города распространялась вера православная, а Копыль был центром княжества и центром жизни князей Алельковичей, оставивших яркий след на нашей земле. Это древний и благочестивый род, из которого произошла Анастасия Слуцкая. И детство ее связано с нашим городом. Она является покровительницей Копыля. Еще один покровитель города — священномученик Владимир Пастернацкий, служивший в храме в 30-е годы ХХ века. Его судьба сложилась трагически, но он многое сделал для сохранения веры в те трудные времена. Эти обстоятельства очень важны, т.к. свидетельствуют о нашей духовной истории. Копыльщина — также родина многих знаменитых людей, а сам город — центр района и благочиния. Здесь богатые земли и трудолюбивые люди. Поэтому общими усилиями Копыль становится еще более красивым и уютным. Это место — благословенное Богом.
миладин-1 Моя вторая родина Миладин ЛУЧИЧ, индивидуальный предприниматель: — Мне нравится Копыль. Он для меня стал родным. Это очень красивое место. По национальности я серб, родился и вырос в городе Чачаке, что в 140 км от Белграда, но проживаю в Копыле с 1998 года. Женился на местной девушке Татьяне да и остался здесь, хотя познакомились мы в Москве, но жить там не захотели. Кроме основного места работы (занимаюсь сельским хозяйством), я помогаю реставрировать церковь в Телядовичах. От знакомых узнал, что там служит очень хороший батюшка. Приехал, пообщался — и душой остался с отцом Геннадием. Полюбил церковь, здесь же и обвенчался. С женой живем хорошо. В семье у нас пятеро детей: Даниелла, Александр, Вероника, Кира и Михаил. Двое из них крещены в этой же церкви, один — в Копыле, а двое — в Москве. Уверен, Копыль и далее будет становиться чище и лучше.
IMG_5253 О хлебе насущном Валентина ШАШКИНА, бригадир-кондитер Копыльского кооппрома: — С Копылем связана вся моя жизнь. Здесь я вышла замуж и родила сына, нашла любимую работу, появились настоящие и надежные друзья. Меня радует, что с каждым днем родной город развивается с новыми темпами. И это в силах отметить даже приезжий. Сделано качественно и много. И глядя на то, как другие стараются усовершенствовать Копыль, зарождается некое вдохновение, потому что осознаешь, что тоже трудишься на благо родины. Я работаю на предприятии ЧУП «Копыльский кооппром» уже 25 лет. Путь от ученика до бригадира для меня был похож на увлекательный фильм. Хочется сказать спасибо буквально всем коллегам. Результатом нашей усердной работы стал не только популярность продукции кооппрома в районе, но и победы на различных масштабных конкурсах. Копыльский хлеб — самый вкусный! Те, кто пробовал, не могут не согласиться, а если вы еще не пробовали — немедленно исправляйтесь! И я рада, что мы обеспечиваем своей продукцией не только город или район, но и страну.
IMG_1831-1 Мудрая лінія Віктар БАРЫСАЎ, намеснік дырэктара СТАА «Капыльская вытворчасць будаўнічых сістэм» — Я вельмі люблю свой горад. Памятаю, як адразу пасля вайны літаральна кожны жыхар клапаціўся пра парадак на яго вуліцах. Кожны вечар насупраць свайго дома вымяталі вуліцу аж да яе сярэдзіны і не лічылі, што нехта павінен гэта за іх зрабіць. Цяпер жа ўсё пераклалі на плечы дзяржавы. І крыўдна бывае назіраць, калі работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі вырываюць траву і пустазелле з-пад платоў домаўладанняў, гаспадарамі якіх з’яўляюцца маладыя і здаровыя людзі. А гэта нядобра — людзей трэба выхоўваць. Лічу, што нашаму гораду пашанцавала, што сюды прыехаў цяперашні старшыня райвыканкама Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч. Усё тое, што зараз робяць у Капылі — гэта мудрая лінія, якая хутка акупіцца. Спрадвеку людзі цягнуліся ў тыя цэнтры, дзе ёсць усе ўмовы для жыцця. А будзе моцны горад — будзе моцнай эканоміка,  сельская гаспадарка, якой у апошнія гады надавалі вялікую ўвагу і зусім, лічу, запусцілі горад. А яшчэ цудоўна, што ў нас з’явілася такое свята — Дзень горада. Жыву ў прадчуванні, што праграма будзе вельмі цікавай і насычанай.
IMG_9700 З часцінкай сваёй душы Аляксандра ХОМІЧ, ветэран працы: — Капыль — мой родны і любімы горад. Тут я нарадзілася, расла і вось ужо амаль семдзесят гадоў жыву. Пасля заканчэння мінскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча мяне накіравалі на працу ў Салігорск, у арганізацыю, якая тады будавала капыльскую бальніцу. Вельмі хацелася застацца на радзіме. Жаданне гэта ажыццявілася. Сорак гадоў я працавала ў ПМК-194: спачатку тынкоўшчыкам, потым брыгадзірам тынкоўшчыкаў. Ідучы па горадзе, заўсёды ўспамінаю тыя аб’екты, у будаўніцтва якіх укладзена часцінка і маёй душы. Гэта будынкі райвыканкама, бальніцы, шматкватэрныя дамы па вуліцах Партызанскай, Янкі Купалы (так званы «аптэчны»), Камсамольскай (магазін «Зімняя вішня») і многія іншыя. Вельмі радуе, што наш гарадок з кожным днём прыгажэе. А мы, капыляне, павінны падтрымліваць у ім чысціню і парадак.
Лагун Повезло с людьми Алексей ЛАГУН, студент первого курса факультета компьютерных систем и сетей Белорусского государственного университета информатики и радиоэлектроники: Пару месяцев назад я закончил среднюю школу № 2 г. Копыля им. Тишки Гартного и сразу же получил приглашения на обучение от трех белорусских университетов: БГУ, БГПУ и БГУИР. В последний вуз меня звали на факультет компьютерных систем и сетей, что я, собственно, и выбрал. На самом деле все только звучит красиво и безоблачно. За этими словами стоит тяжелый труд и бесконечное решение задач на разных языках программирования. Благодаря усидчивости я смог получить Диплом 1 степени на Минской областной олимпиаде и Диплом 3 степени на республиканской олимпиаде по информатике. Вообще, мое увлечение данным предметом началось с участия в районной конференции лет пять назад. Сильный толчок в выбранном направлении дал мне учитель информатики Денис Михайлович Лещевич. Да и в принципе мне очень повезло с людьми, которые меня окружали. — Даже не знаю, как сложилась бы моя судьба, родись я не в Копыле. Ведь, в конце концов, те, кто дал мне базовые знания, те, кто помог стать студентом, — все они родом из Копыля. Материалы подготовили Маргарита САКОВИЧ, Диана ТКАЧЕНКО, Сергей КОЗЕЛ, Ольга ХОМА

28 августа — Успение Пресвятой   Богородицы

28.08.2017
Перед этим Великим двунадесятым праздником с древних времен установлен двухнедельный пост. В знак того, чтобы каждый христианин подготовил себя к достойной встрече этого торжества. 14721705062uspensky Святое Успение Пресвятой Богородицы мы называем не смертью, а переселением ко Господу. Умершее тело Ее предается гробу, а через три дня возносится на небо. Святые апостолы были свидетелями этих событий, они сами уверовали в это великое чудо и всю Церковь уверили в том, что Пречистая Матерь Божия была воскрешена Сыном и Богом Своим и с плотью вознесена на небо. С великим благоговением мы, христиане, чтим Пресвятую Богородицу, потому что Она Единственная из всех людей, живших на земле, удостоилась такой славы и благодати у Бога, которой никто не удостаивался и не удостоится! Пресвятая Богородица  — Матерь Бога. Она родила нам Бога как человека. Святой Иустин (Попович) говорит: «Судьба мира в руках двух жен: Евы и Святой Девы. Женщина открыла и грех, и смерть, и диавола, и все это внесла в мир. И еще — ад. Ибо грех  — страшная сила, вводящая в ад. Но женщина и спасла мир от греха, смерти и диавола. Какая женщина? Святая Дева, родившая Бога, Спасителя мира». Поэтому для нас, христиан, Она есть радость из всех радостей! Каждый раз, когда совершается в храме Божественная Литургия и Дух Святой освящает хлеб и вино, мы с благоговением вкушаем Тело и Кровь Спасителя Нашего Иисуса Христа и с благодарением возносим молитву к Божией Матери, от Которой Он это Тело и Кровь воспринял по человечеству и теперь все время пребывает с нами таким образом  — в Таинстве Причащения. Всякий раз за богослужением с нами невидимо рядом  — Матерь Божия! Радуйся, Обрадованная, во Успении Твоем нас не оставляющая! Иерей Сергий МАРХОТКО, настоятель прихода храма Успения Пресвятой Богородицы, д. Васильчицы