28 февраля 2018 года заместитель начальника Минской областной инспекции охраны животного и растительного мира Николай Николаевич САМЕЦ проводит выездной прием граждан и прямую телефонную линию (тел. (8-01793) 56-0-27) по вопросам природоохранного законодательства.
Прием будет осуществляться с 10 до 12 часов в зале заседаний Клецкого районного исполнительного комитета (каб. 420) по адресу: г. Клецк, пл. Маяковского, 10 (4-й этаж).
Предварительная запись ведется по телефону (8-01770) 23-5-36 (кроме субботы и воскресенья).
Дзмітрый апраўдаў надзеі бацькоў, якія бачылі вялікія здольнасці сына да вучобы, таму выбіваліся з сіл, каб даць яму адукацыю. Пасля паспяховага заканчэння Слуцкай гімназіі ён паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт. Там пазнаёміўся з сацыял-дэмакратамі. Удзельнічаў у нелегальных сходах, выконваў першыя невялікія даручэнні падпольнай арганізацыі.
Кастрычніцкую рэвалюцыю Дзмітрый сустрэў у сваёй роднай вёсцы. Як толькі нямецкія захопнікі акупіравалі воласць, Дзмітрый Кот стаў арганізатарам партызанскага атрада. Пасля выгнання захопнікаў Дзмітрыя Якаўлевіча выбіраюць старшынёй Цімкавіцкага валаснога рэўкама. У лістападзе 1918 года ён уступіў у рады членаў РКП(б). Малады камуніст карыстаўся выключнай павагай і аўтарытэтам у насельніцтва. Ён выбіраецца дэлегатам і з’яўляецца актыўным удзельнікам першых павятовых з’ездаў Саветаў.
Хутка буржуазна-памешчыцкая Польшча пачала ваенныя дзеянні супраць маладой Савецкай рэспублікі, захапіла шэраг заходніх паветаў. Паўсюдна фарміраваліся чырвонаармейскія часці. Дзмітрый Кот з групай партыйцаў уступіў у Чырвоную Армію. Стаў радавым чырвонаармейцам 9-й роты 145-га палка 17-й стралковай дывізіі, затым палітруком роты. Удзельнічаў у многіх баях. Быў паранены. Праз некаторы час Дзмітрыя Якаўлевіча прызначылі камісарам батальёна. У ліпені зноў пачаліся цяжкія баі. Параніла камісара палка. Яго замяніў батальённы камісар. За некалькі дзён да ліпеньскага наступлення 1920 г. палкавы камісар быў прызначаны памочнікам камісара брыгады, а ў ходзе баёў — камандзірам стралковага палка. Ён пастаянна бываў у ротах, батальёнах, заўсёды ішоў у першых радах наступаючых. Давялося ўдзельнічаць у баях пад Вілейкай, Полацкам, Мазыром, прымаць удзел у Вісленскай аперацыі. Апошняя пасада ў перыяд грамадзянскай вайны — камісар брыгады.
Пасля заканчэння грамадзянскай вайны ў прыгранічных раёнах дзейнічалі антысавецкія банды. Брыгада, у якой Дзмітрый Кот быў камісарам, прымала актыўны ўдзел у разгроме бандытаў у раёне Капаткевічаў, за што Дзмітрый Якаўлевіч быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Нялёгкі шлях прайшоў наш зямляк у далейшым. У 1922 г. ён прызначаецца камісарам мабілізацыйнага ўпраўлення штаба Заходняга фронту. Высокую адзнаку бальшавіцкай прынцыповасці камісара Дзмітрыя Ката даў камандуючы войскамі фронту М. Тухачэўскі.
На Захадзе Дзмітрый Якаўлевіч доўга не затрымаўся. Дабіўся пераводу ў Далёкаўсходнюю народна-рэвалюцыйную армію, якая яшчэ вяла барацьбу з японскімі інтэрвентамі і белагвардзейскімі бандамі. Тут ён быў прызначаны начальнікам аддзела штаба 5-й арміі, якой камандаваў I. Убарэвіч, а з жніўня 1924 г. — ваенным камісарам стралковай дывізіі.
Здольны, таленавіты ваенны камісар у 1927 г. паспяхова закончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе. Пасля гэтага працаваў начальнікам мабілізацыйнага аддзела Вышэйшага Савета народнай гаспадаркі, начальнікам ваенна-хімічнага трэста, у 1932 ‒ 1935 гг. — начальнікам Усесаюзнага парахавога трэста, у 1936 – 1937 гг. — упраўляючым ваенна-хімічнага трэста, намеснікам начальніка Галоўнага Упраўлення Наркамата абароннай прамысловасці. Знаходзячыся на гэтых пасадах, яму часта даводзілася сустракацца з наркомам цяжкай прамысловасці Сярго Арджанікідзе.
Але 1 жніўня 1937 г. Дзмітрый Якаўлевіч Кот быў неабгрунтавана рэпрэсіраваны і расстраляны. У 1955 г. ён поўнасцю рэабілітаваны і адноўлены ў правах члена КПСС пасмяротна.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Набываць вопыт работы з людзьмі мне дапамагае і дэпутацкая дзейнасць у складзе Мінскага абласнога і Капыльскага раённага Саветаў дэпутатаў. З гонарам магу сказаць, што побач са мной працуюць людзі, якія дасканала ведаюць сельскагаспадарчую вытворчасць і валодаюць высокімі арганізатарскімі здольнасцямі. Яны адрозніваюцца ўменнем бачыць перспектыву развіцця аграпрамысловага комплексу і ў складаных сацыяльна-эканамічных умовах дабівацца найбольшых поспехаў пры мінімальных матэрыяльных выдатках. Дзякуючы сумесным намаганням усіх спецыялістаў і працаўнікоў мы і дасягаем добрых вынікаў.
Акция, во время которой жизнерадостные библиотекари раздавали сердечки и приглашали посещать их учреждения культуры, называлась «От библиотеки — с любовью».
— Да, я хожу в библиотеку, — отвечает на вопрос заместителя директора по работе с детьми районной центральной библиотеки им А. Астрейко Валентины Каминской первоклассник Ярослав. — Мне нравится читать. Спасибо за сердечко!
И взрослые, и дети, получив сделанные с любовью бумажные сердечки, в ответ дарили искренние улыбки.
Диана ТКАЧЕНКО
Цікава, што ў Беларусі склалася такая моўная сітуацыя, што нярэдка не толькі ў розных раёнах, але і нават у розных кутках адной і той жа вёскі людзі могуць размаўляць па-рознаму. Мне пашчасціла некалькі разоў у 80 – 90-я гг. мінулага стагоддзя браць удзел у дыялекталагічных экспедыцыях. Мы запісвалі ад старажылаў розных мясцовасцей Бацькаўшчыны гэтыя каштоўныя залацінкі народнай мовы, знаёміліся з укладам жыцця і быту ў многіх рэгіёнах. Занатовак хапіла на некалькі сшыткаў. А гэта ўсё бессмяротнае багацце нашай спадчыны, якое можа беззваротна знікнуць разам з апошнімі старажыламі зямлі роднай. Таму сёння хочацца яшчэ раз звярнуцца да маладога пакалення: часцей сустракайцеся з шаноўнымі землякамі, занатоўвайце іх жыццёвую мудрасць і моўныя багацці. Унукі і ўнучкі, вас чакаюць у госці бабулі і дзядулі, якія вам і раскажуць казкі, паданні, і праспяваюць, і навучаць жыццёвай мудрасці.
На шчасце, дыялектнай эстэтыцы і красамоўству нам ёсць у каго павучыцца. Шмат дыялектызмаў запісаў ураджэнец вёсачкі Лаша Гродзенскага павета Яўхім Карскі. Ён падрыхтаваў «Праграму для збору асаблівасцей беларускіх гаворак», якая не страціла сваёй актуальнасці і ў наш час. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Інстытутам мовазнаўства АН Беларусі сумесна з ВНУ рэспублікі было арганізавана падрабязнае і сістэматычнае вывучэнне гаворак. На падставе сабраных матэрыялаў быў складзены «Дыялектычны атлас беларускай мовы», а затым «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак». Дарэчы, не ўсе мовы свету могуць пахваліцца такімі фундаментальнымі даследаваннямі. Хочацца ўзгадаць і пра знакамітага дыялектолага Фёдара Клімчука, ураджэнца вёскі Сіманавічы Драгічынскага раёна. Яшчэ ў 1962 г. ён пачаў супрацоўнічаць з мовазнаўцам, вялікім прыхільнікам дыялекталогіі Мікітам Талстым, праўнукам Льва Талстога. Дарэчы, Фёдар Данілавіч пераклаў некаторыя творы рускага класіка на палескую гаворку. Пераклаў таксама на родную гаворку і Біблію. Шмат для вывучэння палескіх гаворак зрабіла Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства «Загароддзе». Мне пашчасціла прысутнічаць у Мінску на адным з яго пасяджэнняў. Багаты дыялектны збор быў змешчаны ў выпусках выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні», пачатак якога як перыядычнага выдання быў пакладзены ў 2010 г.
Трэба сказаць, што не толькі вучоныя, энтузіясты роднага слова, патрыёты сваёй мясцовасці, але і пісьменнікі лічылі неабходным занатоўваць гаваркія слоўцы сваёй мясцовасці. Гэтай высакароднай справе сёння дапамагае інтэрнэт, выходзяць электронныя выданні. Так што інтэрнэт-прастора сёння шырока адкрыта і для рупліўцаў матчынай мовы — нашчадкі потым скажуць дзякуй! Так што нам сёння ёсць у каго вучыцца, каб працягваць справу дыялекталогіі.
Канстанцін КАРНЯЛЮК,
пазаштатны карэспандэнт «СП»