У маёй прафесіі галоўны сакрэт — любоў да справы, якую ты робіш. Асабліва падабаецца вытворчасць нашых капыльскіх сыроў, у распрацоўцы рэцэптур якіх я прымаю непасрэдны ўдзел. Дарэчы, менавіта сырную прадукцыю Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» нескладана адрозніць па гусце ад аналагічнай прадукцыі іншых вытворцаў. Увогуле, малочныя прадукты нашага завода карыстаюцца добрым попытам не толькі ў вобласці і рэспубліцы, але і за межамі краіны. Ганаруся тым, што ў гэтым ёсць і мой асабісты ўклад.
З першых дзён, калі прыйшоў працаваць 10 гадоў таму ў жыллёва-камунальную гаспадарку спецыялістам па інавацыйных тэхналогіях, паважаў работнікаў, якія мелі не толькі вопыт, але і добрасумленна ставіліся да сваіх прафесійных абавязкаў. Такія людзі для мяне — гонар нашай галіны. Дзякуючы іх старанням можна дасягаць добрых вынікаў у працы. Толькі агульнымі намаганнямі мы можам дамагчыся вырашэння розных праблем, якія ўзнікаюць у нашай сферы.
У банкаўскай сферы я пачаў працаваць з 1999 года. Работу сектара аўтаматызацыі можна параўнаць з работай чалавечага сэрца. Калі ўсе працэсы ідуць як гадзіннік, то аўтаматызацыі быццам і няма ў банку, але калі нешта здараецца, то больш важных і патрэбных работнікаў, чым мы, няма. Я вельмі задаволены, што працую побач з адказнымі, удумлівымі і кваліфікаванымі спецыялістамі.
Аператары машыннага даення Аксана Чарвякоўская і Алена Гушчэня (на здымку), а таксама Соф'я Клюйко перасягнулі дзевяцітысячны рубеж па надоях малака. Аператары-лідары працуюць на малочнатаварнай ферме «Андросаўшчына», ставяцца да сваёй справы з усёй адказнасцю і самааддачай. І выдатныя вынікі працы — відавочныя.
Крысціна ЖОГАЛЬ