У праграме — тэатралізаванае прадстаўленне «У ноч на Івана Купалу», гульнёва-забаўляльная праграма ля вогнішча «Купальскае ігрышча», конкурсы, пошукі папараць-кветкі і, вядома ж, — дыскатэка. На працягу ўсяго свята будуць працаваць гандлёвыя кропкі. Пачатак свята ў 20.00.
Праграма свята "У ноч на Івана Купалу"
20.00-21.00 - радыёканцэрт
20.00-01.00 - працуюць гандлёвыя кропкі
21.00-21.40 - тэатралізаванае прадстаўленне "Купальскае ігрышча"
22.00-24.00 - пошук "Папараць-кветкі"
22.50-01.00 - танцавальная праграма
24.00 - віншаванне шчаслівай пары, якая знайшла "Папараць-кветку".
Аргкамітэт
■ На мітынгу заўсёды было шматлюдна[/caption]
Але асноўная частка свята звычайна адбывалася на месцы Лаўскага бою, дзе назаўтра, 5 ліпеня, сустрэліся былыя франтавікі. Яшчэ з раніцы сюды пачалі з’язджацца сябры па зброі, прадстаўнікі калгасаў і саўгасаў, прадпрыемстваў, інтэлігенцыі Капыльшчыны, вучні, госці з суседніх раёнаў і розных куткоў Радзімы. «Машыны, машыны, машыны… Чырвань сцягоў, гуллівае людское мора», — так апісвае свята карэспандэнт «Слава працы». Сярод гасцей — баявыя камандзіры партызанскага руху на Капыльшчыне Ф.Ф. Капуста, М.А. Шастапалаў, В.Р. Яроменка, Героі Савецкага Саюза С.А. Ваўпшасаў і А.А. Ляшчынскі, падпалкоўнік Савецкай Арміі Б.В. Чарных, партызаны, якія змагаліся з гітлераўцамі на тэрыторыі нашага раёна, і іншыя. Былы партызан М.М. Куляшоў прыехаў сюды з далёкай Башкірыі. Прысутнічала на свяце і Зубкова — маці партызана-падпольшчыка, які загінуў у 1944 годзе і пахаваны на могілках у Клецішчы.
[caption id="attachment_67736" align="aligncenter" width="560"]
■ Камандзір 1-й роты атрада «Патрыёт Радзімы» Л. Хуцашвілі, Ф. Абрамчык, П. Ляўковіч, А. Бродскі[/caption]
Адкрыў мітынг старшыня райвыканкама таварыш Сыраквашын.
Далей сакратар парткама вытворчага ўпраўлення М.К. Цвірко гаварыў пра тое, што перамога савецкага народа над фашысцкай Германіяй мае сусветна-гістарычнае значэнне, а беларускі народ унёс дастойны ўклад у гэтую вялікую справу.
[caption id="attachment_67738" align="aligncenter" width="560"]
■ Герой Савецкага Саюза А. Ляшчынскі і дырэктар Шастакоўскай школы У. Батура[/caption]
Адзіны з удзельнікаў Лаўскага бою, які цудам застаўся ў жывых, І.Я. Жыгалковіч адзначыў, што тут, на гэтых могілках, стаялі насмерць яго таварышы: «У той час я з Пяткевічам і Духанавым знаходзіліся ў засадзе ў вёсцы Клецішча і сваімі вачыма бачылі героіку бою. Толькі людзі, адданыя сваёй Радзіме, маглі так стойка змагацца з лавінай фашысцкіх сцярвятнікаў».
[caption id="attachment_67739" align="aligncenter" width="236"]
■ Маці партызана-падпольшчыка Зубкова[/caption]
Вось слова бярэ камандзір партызанскай брыгады імя Чапаева М.А. Шастапалаў:
— Капыльшчына — былы партызанскі край — стала непазнавальнай. Яна з’яўлялася цэнтрам партызанскага руху суседніх раёнаў. Менавіта тут ствараліся партызанскія брыгады, якія затым дзейнічалі на тэрыторыі Нясвіжскага, Уздзенскага і былога Грэскага раёнаў, нават у Беластоцкай вобласці. Насельніцтва аказвала народным мсціўцам вялікую і пастаянную падтрымку.
[caption id="attachment_67735" align="aligncenter" width="560"]
■ На трыбуне: М. Цвірко, Я. Валністы, В. Яроменка, М. Шастапалаў, І. Жыгалковіч, М. Сухій[/caption]
— Сябры па зброі! — менавіта так звяртаецца да прысутных камандзір партызанскай брыгады імя Варашылава В.Р. Яроменка. — Разам з усім савецкім народам кавалі перамогу над ворагам і партызаны нашай брыгады, якая першай была створана на Капыльшчыне. На яе базе затым з’явіліся брыгады імя Чапаева, імя Суворава, імя Ракасоўскага, імя Калініна і імя Фрунзе. Адным словам, вырасла цэлая партызанская армія.
[caption id="attachment_67737" align="aligncenter" width="560"]
■ Партызаны з атрада імя Чапаева П. Жукоўскі і І. Коўзусь[/caption]
Удзельнікі мерапрыемства прынялі клятву свята ўшаноўваць баявыя і працоўныя традыцыі савецкага народа. Яны пакляліся не забываць тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і незалежнасць маці-Радзімы.
Затым пад гукі мелодыі «Мы жертвою пали...» да падножжа помніка героям Лаўскага бою ўскладваюцца дзясяткі вянкоў. Пасля ўрачыстага мітынгу ў Лаўскім лесе адбыліся масавыя гулянні.
Гістарычная даведка
Месца святкавання — Лаўскі лес — выбрана невыпадкова. Побач, на могілках у вёсцы Клецішча, у снежні 1942 года невялікім атрадам партызан быў дадзены бой гітлераўцам. Камандзірам атрада, куды ўвайшлі 19 чалавек, быў прызначаны Вікенцій Драздовіч. 18 партызан, якім было ад 15 да 32 гадоў, загінулі. Выратаваўся толькі I. Жыгалковіч: яго В.І. Драздовіч паслаў у атрад з данясеннем.
Вось імёны герояў: Драздовіч Вікенцій, Цяртычны Мікалай, Шытыка Канстанцін, Кароль Аляксей, Астрэйка Васіль, Нікановіч Рыгор, Цітко Дзмітрый, Лыч Павел, Дзесюкевіч Міхаіл, Туміловіч Іван, Петрашэўскі Эдуард, Клімовіч Франц, Якімовіч Мікалай, Качаноўскі Уладзімір, Ясючэня Аляксандр, Ждановіч Аляксандр, Харытановіч Аляксандр, Сіневіч Мікалай. У 1965 годзе Указам Вярхоўнага Савета СССР Драздовічу Вікенцію Іосіфавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Астатніх загінуўшых партызан засады (17 чалавек) Вярхоўны Савет СССР пасмяротна ўзнагародзіў ордэнам Айчыннай вайны І ступені.
Газеты гартала Дзіяна ТКАЧЭНКА
Фотаздымкі з архіва М.П. ШКАДАРЭВІЧА
Сяргей Міхайлавіч Вайтовіч[/caption]
Так з маленства яго жыццё непарыўна звязалася з сельскай гаспадаркай. Калі вучыўся ў школе, хадзіў у брыгаду дапамагаць: насенне падвозіў, ездзіў па сена на аддаленую сенажаць. Увогуле 52 гады ў калгасе, 20 з якіх прарабіў, будучы на пенсіі. Спачатку працаваў кладаўшчыком, потым брыгадзірам-паляводам. Меў у брыгадзе 1400 га зямлі. «Калі закончыў працаваць, — успамінае яго жонка Зінаіда Фёдараўна, — машына ці трактар едзе — ён да акна. Хто паехаў, хто пайшоў? Прывык ужо за столькі гадоў».
Сяргей Міхайлавіч з усмешкай хваліцца, што ў калгасе яго да гэтай пары ўспамінаюць і паважаюць ад душы. Кожны рабочы і нават начальства заўсёды вітаюць яго.
З жонкай сваёй, Зінаідай Фёдараўнай, ён сябраваў са школы. Нават калі на ўроку каля дошкі нешта не ведаў, то яе зваў на дапамогу. Так са школы ўсе і ведалі, што яны пара. Цяпер жа Вайтовічы адсвяткавалі залатое вяселле. Аб жонцы і іх маладосці Сяргей Міхайлавіч успамінае настолькі натхнёна, што цэлы раман напісаць магчыма, якім людзі зачытваліся б.
Здароўе ўжо не дазваляе займацца гаспадаркай, як у маладосці, таму ім вельмі дапамагаюць дзеці. Дачка пераклала ўсю працу па агародзе на сябе. Сяргей Міхайлавіч як можа дачцэ дапамагае, даглядае курак. А Зінаіда Фёдараўна ўспамінае, што па маладосці 48 сотак у іх было. Шмат усяго садзілі ды гаспадарку трымалі вялікую: дзве каровы, быкі ды свінні. Цяпер жа засталіся толькі куркі з пеўнікам ды сабака.
Вельмі ганарацца дзядуля з бабуляй сваімі ўнукамі і малымі праўнучкамі. Весела расказваюць, як яны растуць, жывуць і вучацца. Смяюцца, што ў іх сям’і чатыры Сяргеі: муж, сын, унук і зяць. Часам у размове не зразумела, аб якім з Сяргеяў ідзе гаворка.
Шкадуюць Сяргей з Зінаідай сваю вёску, што зусім мала жыхароў у ёй засталося. «Зімой выйдзеш на вуліцу: нікога не відаць. Добра, што летам дзеці ды ўнукі прыязджаюць. Робіцца весялей», — уздыхае Зінаіда.
Мне было прыемна пазнаёміцца з такімі шчырымі і ветлівымі людзьмі, як Сяргей Міхайлавіч і Зінаіда Фёдараўна. Хачу пажадаць ім моцнага здароўя. Бо будзе здароўе — усё астатняе абавязкова дадасца.
Вольга СІНЬКЕВІЧ,
студэнтка 4 курса Інстытута журналістыкі БДУ
Фота Маргарыты САКОВІЧ
■ Зінаіда Кірылаўна і Іван Францавіч Зяневічы[/caption]
Прыгожы, кампанейскі хлопец удзельнічаў у мастацкай самадзейнасці і разам з сябрамі павінен быў выступаць у Лоцвінскім клубе. Але па нейкіх прычынах канцэрт не адбыўся. Тады вырашылі ехаць у Рымашы — можа там ім будуць рады?! Ідучы да машыны, Іван заўважыў чародку дзяўчат. «Можа паедзеце з намі?» — паспрабаваў завязаць знаёмства. «А нам і тут добра!» — весела выгукнула тая, якая падалася самай прывабнай.
Так гэтая мімалётная размова стала пачаткам доўгага сумеснага жыцця, у якім было багата светлых і шчаслівых дзён. Пабудавалі сваю хату ў Думічах — вырашылі жыць асобна ад бацькоў. У сям’і нарадзіліся тры дачкі. Іван Францавіч, як ён сам прызнаецца, — чалавек «жалезны». Ён не ўяўляў сваё жыццё без аўтамабіля: вазіў дырэктара саўгаса, працаваў на аўтобусе, грузавіку. Вельмі хацеў купіць сваю машыну, таму на падвор’і Зяневічаў з’явіліся свінаматкі: вырошчвалі свіней не толькі для сваёй сям’і, але і на продаж. Як і ў кожнай вясковай сям’і таго часу, была карова, пазней — конь.
Іван Францавіч і Зінаіда Кірылаўна не дзеляць работу на мужчынскую і жаночую. «Мая жонка хварэе — цукровы дыябет, а потым інсульт, — расказвае гаспадар. — Таму я заўсёды стараюся ёй дапамагаць. І ў печы выпалю, і свіней пакармлю, і карову падаю, калі трэба».
Зінаіда Кірылаўна амаль усё жыццё працавала бухгалтарам: спачатку ў Колаўскім сяльпо, а калі яго расфарміравалі, уладкавалася ў Колаўскае лясніцтва, адкуль і пайшла на заслужаны адпачынак.
Але не толькі радасныя дні выпалі на долю сям’і Зяневічаў. У зусім яшчэ маладым узросце памерла іх сярэдняя дачка Алена. І хоць ужо мінуў час — рана на сэрцах блізкіх не загаілася. Нават сваё залатое вяселле Іван Францавіч і Зінаіда Кірылаўна адзначалі з ціхім сумам у сэрцы: як бы Алёнка парадавалася за бацькоў…
А на свята сабралася амаль 40 чалавек. «Мы нават пляменнікаў не клікалі, — усміхаецца Зінаіда Кірылаўна. — Інакш у нашу хату ўсе не памясціліся б». Дзеці і ўнукі (а іх у Зяневічаў трое) падрыхтавалі цікавы сцэнарый. Было месца для жартоўных конкурсаў, шчырых віншаванняў, сардэчных пажаданняў. Прыйшлі павіншаваць залатых юбіляраў і прадстаўнікі мясцовай улады. Яно і не дзіўна, паколькі Іван Францавіч і цяпер у віхуры грамадскага жыцця. Ён з’яўляецца старэйшынам у Думічах, ведае пра ўсё, што адбываецца ў яго роднай вёсцы, стараецца дапамагчы аднавяскоўцам у вырашэнні іх праблем.
Маргарыта САКОВІЧ
Анатоль Арлоўскі[/caption]
А вось на гравійна-сартавальным заводзе Анатоль Іванавіч адпрацаваў 19 гадоў, у тым ліку непасрэдна дырэктарам — 13 (да таго ж адзін год яшчэ давялося выконваць абавязкі кіраўніка). Калі прыйшоў на прадпрыемства, яно знаходзілася ў заняпадзе. Вельмі многа спрэчных пытанняў узнікала са спажыўцамі, даводзілася многія вырашаць нават праз суды. Але, на шчасце, удалося ўсё паспяхова пераадолець і паставіць завод на ногі.
Потым надышоў працэс перабудовы. Так сталася, што гравій быў нікому не патрэбен. Неабходна было рабіць нейкія захады, каб утрымаць прадпрыемства. І пачалі… з вырабу бочак для віна. У Крыме знайшлі заказчыка, які меў у іх патрэбу. Калі даставілі партыю, узамен атрымалі якаснае марачнае віно. А вось для яго рэалізацыі трэба было адкрываць магазін. Так і зрабілі. Таксама мачылі яблыкі, шаткавалі капусту, гадавалі бычкоў і рабілі з іх тушонку, а потым усё гэта прадавалі.
Яшчэ адной прыступкай прадпрымальнасці стала адкрыццё цэха дрэваапрацоўкі. Прадукцыю пастаўлялі ў Галандыю. Рэнтабельнасць вытворчасці складала ажно 45 працэнтаў.
Каб вырашыць жыллёвую праблему работнікаў прадпрыемства ў тыя няпростыя часы, наладзілі забудову з домікаў у цяперашнім усходнім мікрараёне Капыля. Жыльцам даводзілася выканаць толькі ўнутраныя работы, а калі яны заставаліся працаваць на заводзе, то і на іх яшчэ давалася 50-працэнтная скідка.
— У многіх існуе меркаванне, што наш завод развалілі, — падкрэслівае Анатоль Арлоўскі. — Аднак хачу запэўніць, што гэта не так. Справа ў тым, што прыродныя рэсурсы для здабычы пясчана-гравійнай сумесі былі вычарпаны. Спрабавалі распрацаваць новае радовішча, але ж з-за недахопу сродкаў справа далей, чым выраб праектнай дакументацыі, не пайшла… Такім чынам, мы спрабавалі выкарыстаць усе спосабы, каб утрымаць прадпрыемства на плыву, аднак усё роўна не ўдалося.
Але прадпрымальніцкая жылка ў ветэрана працы не знікла. Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, ён стаў індывідуальным прадпрымальнікам і дома адкрыў міні-цэх дрэваапрацоўкі, прадукцыю з якога пастаўляў для будаўніцтва аграгарадкоў.
Сяргей КОЗЕЛ