Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

61

Алексей и Роман Лосевы из Копыля стали победителями конкурса «Один день в Минске» и приняли участие в праздновании 165-летнего юбилея пожарной службы

08.09.2018
Капыльскія хлапчукі — браты Аляксей і Раман Лосевы — сталі пераможцамі конкурсу «Адзін дзень у Мінску», які праводзіўся сярод чытачоў часопіса «Юны выратавальнік». [caption id="attachment_69629" align="aligncenter" width="560"]■ Аляксей і Раман Лосевы ■ Аляксей і Раман Лосевы[/caption] Разам з бацькамі Вольгай і Віктарам яны былі запрошаны ў сталіцу нашай краіны, каб весела і незабывальна правесці адзін дзень з рэдакцыяй выдання. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у святкаванні 165-гадовага юбілею пажарнай службы. Выратавальнікі арганізавалі для гасцей цудоўнае шоу ў паветры, на вадзе і на зямлі. Парадам прайшлі 60 адзінак тэхнікі — ад конніцы ХІХ стагоддзя да сучаснага навейшага транспарту МНС. А затым для юных удзельнікаў свята былі арганізаваны конкурсы і выпрабаванні, падчас якіх можна было зарабіць мясцовую валюту «бмопсікі», а пазней памяняць іх на ласункі і сувеніры. Напрыканцы мерапрыемства хлопчыкаў і дзяўчынак чакаў святочны абед, які суправаджаўся конкурсамі і гульнямі ад рэдакцыі часопіса. На памяць аб сустрэчы з любімым выданнем рабяты атрымалі памятныя падарункі. Дамоў яны вярталіся з гарачым  жаданнем прадоўжыць удзел у конкурсе, каб зноў атрымаць запрашэнне на такое цудоўнае свята. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей