Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Коллектив ГУО "Дошкольный центр развития ребенка "Солнышко" г. Копыля» - команда единомышленников

26.08.2019
Заведующий ГУО «Дошкольный центр развития ребенка «Солнышко» г. Копыля» Зинаида МЫСИНА: [caption id="attachment_79792" align="aligncenter" width="840"] ■ Зинаида Мысина (в центре) с членами коллектива дошкольного центра[/caption] — Дошкольный центр — мой второй дом. Это то место, где я могу передать свою огромную любовь к детям, уважение и знания коллегам, то, чем живу сама. 2018/2019 учебный год выдался трудоемким, но при этом запоминающимся на события. Мы стали победителями районного, а затем и областного конкурса в номинации «Лучшее дошкольное учреждение образования среди учреждений, расположенных в городской местности». Еще одна победа — Диплом III степени областного смотра-конкурса в номинации «Лучшее внутреннее озеленение и благоустройство». Поскольку работа руководителя предполагает иметь команду единомышленников, то с полной уверенностью могу  сказать, что в нашем коллективе работают успешные педагоги, обладающие  творческим и инновационным потенциалом, преданностью выбранной профессии, неизменной любовью к детям. Современные методы и подходы в руководстве обеспечили результативность и успешность работы нашего учреждения, за что я, как заведующий дошкольным центром развития ребенка «Солнышко», занесена в Книгу трудовой славы Копыльского района. И в этом заслуга всего коллектива, ведь только совместными усилиями профессиональная деятельность интересна и приносит положительные результаты.  В планах на будущее опять же работа над тем, чтобы жизнь в дошкольном центре была яркой, комфортной, полной множества новых открытий и достижений. Беседовала Татьяна БОХАН

Пропавшая 20 лет назад белоруска нашлась в России

03.09.2019
Такую информацию опубликовала в своем Telegram-канале пресс-секретарь МВД Ольга Чемоданова. Четырехлетняя Юля пропала в 1999 году. Родители потеряли ее в вечернем поезде Минск - Осиповичи. Два дня отец и мать блуждали по станциям в надежде найти ребенка: спрашивали уличных продавцов, расклеивали фотографии, общались с пассажирами, обследовали все колодцы в округе. Когда поиски не увенчались успехом, безутешные родители обратились в милицию. На поиски ребенка ориентировали всех, но не было ни одной зацепки. Разыскное дело не прекращалось. "В дежурную службу пуховичской милиции поступил звонок из России: по ключевым словам "девочка Юля", "4 года", "потерялся ребенок" молодой человек нашел информацию о пропавшей без вести четырехлетней Юле", - рассказала Ольга Чемоданова. Парень из России позвонил в Пуховичский РОВД 18 августа. Он просматривал в интернете старые ориентировки и увидел девочку, похожую на его знакомую. Во время телефонного разговора были получены сведения, схожие с обстоятельствами пропажи девочки Юли в 1999 году. Эксперты устанавливали внешнее сходство, сравнивая старые и новые фотографии девушки. Образцы эпителия девушки и предполагаемой матери направили в Госкомитет судебных экспертиз для генетической экспертизы. По результатам исследования ДНК материнство подтверждено.

Копыльским княжеством владел брат польского короля

25.08.2019
У канцы ХІV стагоддзя ўтварылася ўдзельнае Капыльскае княства са сталіцай у г. Капылі. Ім валодалі старэйшы брат польскага караля Уладзіслава ІІ Ягайлы Уладзімір Альгердавіч і яго нашчадкі — род Алелькавічаў (па імені сына Уладзіміра Алелькі). Гэта быў праваслаўны княжацкі род, які ўспрыняў беларускую культуру. Капыльскае княства цягнулася на 30 міль у даўжыню і шырыню ад вытокаў Нёмана да ўпадзення Случы ў Прыпяць і далей на ўсход. Тут было некалькі невялікіх гарадоў і шмат сельскіх паселішчаў. Да сталіцы княства Капыля вялі дарогі з блізкіх гарадоў і са сталіцы Беларуска-Літоўскай дзяржавы — Вільні. Капыль з’явіўся на карце раней, чым Слуцк ці Мінск Горад Капыль быў вядомы ў Еўропе. Знакаміты картограф Себасцьян Мюнстэр на карце 1540 года абазначыў Капыль (Копиль). На карце Гедройця, змешчанай у геаграфічным атласе Абрагама Артэліуса 1574 года, таксама паказаны Капыль, хоць Слуцка і Мінска там няма. Каго ў Капылі называлі мяшчанамі У ХV стагоддзі насельніцтва гарадоў Беларусі называецца мяшчанамі (ад слова «места» — горад). Мяшчанамі ў ХV–ХVІ стагоддзях называліся і жыхары Капыля. Гэта былі рамеснікі, гандляры і гараджане, якія займаліся сельскай гаспадаркай. Капыль рабавалі татары 30 жніўня 1502 года крымскія татары разрабавалі Капыль, захапіўшы перад гэтым Слуцк. Насельніцтва было часткова знішчана, а часткова ўзята ў палон. Такі ж лёс напаткаў насельніцтва вёсак. Выратаваліся толькі тыя, хто паспеў уцячы і схавацца ў лясах. Татары дайшлі да Клецка, які спалілі, да Нясвіжа і Ішкаладзі (у 50 км ад Наваградка). Гэтак жа імкліва, як прыйшлі, крымскія татары адышлі і «в цэлости з земли вышли» ў Крым. Яшчэ два разы крымчакі рабілі налёты на Капыльшчыну — у 1503 і 1505 гадах. Падчас апошняга набегу Капыль быў спалены дашчэнту. У сярэдзіне ХVІІІ стагоддзя ў Капылі было 20 рамесніцкіх прафесій Паводле рэестра рамеснікаў у Капылі 1737 года сярод майстроў пералічаны 1 слесар, 10 кавалёў, 1 бондар, 3 млынары, 30 ткачоў, 40 краўцоў, 16 шаўцоў, 6 кушняроў, 2 залатых спраў майстры, 9 калеснікаў. Асобна адзначана, што цэхмістрам кравецкага цэха быў Васіль Залатарэвіч, а ключнікамі — Пётр Чарнышэвіч і Лук’ян Кавелка. Акрамя іх у цэху было 30 майстроў. Права валодання Капылём аспрэчвалі Радзівілы і Сапегі 10 сакавіка 1695 года атрад войска віленскага ваяводы і вялікага гетмана Казіміра Яна Сапегі ў баявым парадку ўварваўся на тэрыторыю Капыльскага княства, заняў горад і рэзідэнцыю Радзівіла. Афіцэры і салдаты сталі на пастой у дамах гараджан і ў кароткай сутычцы выбілі з горада людзей Радзівіла. У сваю чаргу Караль Станіслаў Радзівіл сабраў узброены атрад і 14 мая 1695 года ўступіў у Капыль. Бой у горадзе адбываўся больш за дзве гадзіны. Атрад Радзівіла быў разбіты. І толькі пасля ўмяшальніцтва караля польскага,  вялікага князя літоўскага і рускага Яна Сабескага, князі Сапегі адмовіліся ад сваіх прэтэнзій на Капыль і Слуцк, атрымаўшы ад Радзівіла 2 мільёны злотых. Паводле артыкула А.П. Грыцкевіча «У складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай». «Памяць. Капыльскі раён»

Они занесены в Книгу трудовой славы Копыльского района (CMigrator copy 3)

24.08.2019
У Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна занесены звесткі аб людзях, якія сваёй працай і актыўнай грамадскай дзейнасцю ўнеслі значны ўклад у вытворча-эканамічнае і сацыяльна-культурнае развіццё раёна. Сёлета да 43 імён жыхароў Капыльскага раёна, ужо занесеных у Кнігу працоўнай славы, дабавілася яшчэ восем. Разгледзеўшы матэрыялы, прадстаўленыя Капыльскім раённым выканаўчым камітэтам, 15 жніўня 2019 года Капыльскі раённы Савет дэпутатаў прыняў рашэнне № 65 «Аб занясенні ў Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна». У Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна занесены звесткі аб наступных грамадзянах, якія ўнеслі значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае жыццё раёна, сваёй працай праславілі Капыльшчыну. БЯРОЗКА Іван Васільевіч, машыніст экскаватара філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» – «ДРБУ № 124». Яго бесперапынны працоўны стаж на прадпрыемстве складае больш за 40 гадоў. За шматгадовую добрасумленную працу, высокія вытворчыя паказчыкі ўзнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», прысвоены званні «Ветэран працы КУП «Мінскаблдарбуд» (1998) і «Ганаровы дарожнік Беларусі ІІ ступені», узнагароджаны юбілейным медалём «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» (2017), у 2014 годзе быў занесены на раённую Дошку гонару, мае таксама граматы і падзякі КУП «Мінскаблдарбуд» і Капыльскага раённага выканаўчага камітэта. МАКСІМЕНЯ Мікалай Іосіфавіч, маёр міліцыі ў адстаўцы, ветэран органаў унутраных спраў Капыльскага райвыканкама. Знаходзіўся на службе ў органах унутраных спраў з верасня 1972 года па май 1996 года. За перыяд службы ўзнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» 1, 2 і 3 ступені, «За вайсковую доблесць. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна» (1970), «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» (1986), бронзавым знакам ЦК ВЛКСМ «Малады гвар-дзеец» (1976), нагрудным знакам «Выдатнік міліцыі» (1976), «За выдатную службу ў МУС» (1986), «Заслужаны ўчастковы інспектар міліцыі» (1990), а таксама ўзнагароджаны Падзякай МУС Рэспублікі Беларусь, Граматай і дзвюма Ганаровымі граматамі Капыльскага раённага выканаўчага камітэта. Мае іншыя ўзнагароды. САЛАНОВІЧ Зоя Емяльянаўна, ветэран працы. Больш за 30 гадоў працавала ў сельскагаспадарчай галіне, мела высокія паказчыкі ў працы. Узнагаро-джана медалямі ўдзельніка ВДНГ (1957), «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970), «За працоўную адзнаку» (1971), «Ветэран працы» (1996), Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (1967), граматамі Мінскага абкама КПБ, Капыльскага райкама партыі і інш. ЛАРЫНА Ніна Іванаўна, ветэран працы. Больш за 40 гадоў працавала ў саўгасе «Доктаравічы» рабочай і аператарам машыннага даення. За шматгадовую добрасумленную працу ў сферы сельскай гаспадаркі ў галіне жывёлагадоўлі, дасягненне высокіх паказчыкаў у працы ўзнагароджана бронзавым медалём ВДНГ (1980), ордэнам «Працоўнай Славы IІI ступені» (1982), знакамі «Ударнік 10 (XI) пяцігодкі», «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва 1977 года», «Ударнік камуністычнай працы»; прысвоены званні «Майстар жывёлагадоўлі» (1980) і «Ударнік камуністычнай працы» (1983). КАРСЮК Уладзімір Рыгоравіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Семежава». Больш за 30 гадоў працуе ў сельскагаспадарчай галіне, мае высокія паказчыкі ў працы. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2004), Ганаровай граматай і Падзякай Капыльскага раённага выканаўчага камітэта і інш. БАРЦЭВІЧ Аляксандр Іванавіч, майстар лесу Старыцкага вопытна-вытворчага лясніцтва Дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Капыльскі вопытны лясгас», ветэран лесагаспадарчай галіны. Стаж працы ў лясной гаспадарцы 42 гады. Неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. Мае нагрудны знак адрознення «30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» (2012). БЯЛЬКЕВІЧ Пётр Мікалаевіч, старшы вытворца работ КУП «Капыльскі рамонтна-будаўнічы ўчастак». Прапрацаваў у арганізацыі больш за 38 гадоў, пабудаваў у горадзе і раёне самыя значныя будаўнічыя аб’екты. За бездакорную працу ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, УП «Мінскаблсельбуд», Капыльскага раённага выканаўчага камітэта і інш. КУЦЦЯ Эдуард Аляксандравіч, кіраўнік малочнатаварнай фермы «Васільчыцы» адкрытага акцыянернага таварыства «Піянер-Агра». У дадзенай гаспадарцы працуе з 1993 года. Заўсёды мае высокія вытворчыя паказчыкі, неаднаразова з’яўляўся пераможцам раённага спаборніцтва. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2017).

Копыль в ХVII-ХVIII веках

24.08.2019
Што тычыцца тэрыторыі дзяцінца і вакольнага горада, дык у XIV ст., пасля ўсталявання тут рэзідэнцыі князёў Алелькавічаў, яны набываюць статус замка. Археалагічныя даныя сведчаць пра пажар і рамонт замкавых умацаванняў, прынамсі, Горнага замка, пра які ёсць упамінанне ў крыніцах XVIII ст. Гэтыя ж крыніцы згадваюць і Дольны замак, відаць, тэрыторыю былога вакольнага горада. [caption id="attachment_79764" align="aligncenter" width="840"] Карчма ў Капылі. 1783 г. Рэканструкцыя [/caption] У 1642 годзе ў пераліку гарадскіх тапонімаў згадваецца Вуліца ад брамы Дубніцкай. У пераліку павіннасцей мяшчан гэтага часу адзначаецца, што яны павінны напраўляць брамы і кабыліны, а таксама несці па брамах стражу ад мору. На жаль, звестак аб тым, што ўяўлялі з сябе брамы, не прыводзіцца. Наяўнасць брам, а таксама вуліц Завальскай і Задні Роў, вядомых па інвентарах XVII–XVIII стст., можа сведчыць аб тым, што да сярэдзіны XVII ст. у Капылі, акрамя замкавых, маглі існаваць гарадскія ўмацаванні. Як жа выглядаў Капыль у XVII–XVIII стст. Звесткі аб тапаграфіі Капыля XVII–XVIII стст. захоўваюць інвентары места. Замак да гэтага часу паступова прыходзіць у заняпад і ў канцы XVII ст. уяўляе сабой феадальную сядзібу без істотных умацаванняў. Цэнтрам Капыля ў XVII–XVIII стст. быў рынак — сучасная плошча Леніна. Згодна з інвентарамі XVII–XVIII стст. рынак складаўся з чатырох кватэр, а пасярод яго знаходзіліся крамы і спіхлеры. Першая кватэра рынку займала паўднёва-заходні бок сучаснай плошчы Леніна. Акрамя мяшчанскіх і шляхецкіх дамоў на ёй размяшчалася плябанія кальвінісцкага збору. У сярэдзіне XVIII ст. шляхецкіх дамоў тут ужо не было, а пераважная большасць будынкаў належала яўрэям. Другая кватэра рынку займала паўночна-заходні бок сучаснай плошчы Леніна (так званае «прадмесце»). Да сярэдзіны XVII ст. (верагодна, да 1655 г., калі Капыль быў спалены расійскім войскам князя А. Трубяцкога) на рагу другой кватэры і вуліцы Ходзькаўскай (Спаскай) знаходзіўся гасцінны дом. Пазней на яго месцы пазначана мейская важніца. Зараз прыкладна ў гэтым месцы размешчаны фантан на рагу плошчы Леніна і вуліцы Савецкай. [caption id="attachment_79766" align="aligncenter" width="840"] Адна з вуліц Капыля [/caption] Трэцяя кватэра рынку займала паўночна-ўсходні бок плошчы Леніна. Памеры пляцоў у трэцяй кватэры былі большымі, чым у першай і другой, а населена яна была пераважна мяшчанамі-хрысціянамі. Тут жа ў XVII – першай палове XVIII ст. размяшчаўся дом пана суддзі земскага. 3 сярэдзіны XVIII ст. у былым судовым доме паказана каталіцкая плябанія. Чацвёртая кватэра рынку займала паўднёва-ўсходнюю частку сучаснай плошчы Леніна. Структураўтваральнымі элементамі яе з’яўляліся драўляныя будынкі каталіцкага касцёла, вядомага з 1439 г., і  кальвінісцкага збору, збудаванага ў першай палове XVII ст. Тут жа з сярэдзіны XVIII ст. размяшчаліся каталіцкі і кальвінісцкі шпіталі. Гарадскія вуліцы Найбуйнейшай вуліцай Капыля XVII–XVIII стст. была Пясецкая (зараз Жылуновіча). Сваёй назвай яна абавязана гандлёвай дарозе на мястэчка Пясочнае, што адыходзіла ад гэтай вуліцы. Пачынаючы з другой паловы XVIII ст. яна змяніла сваю назву на Свяржэнская (ад Свержаня — прыстані на Нёмане) і ў сярэдзіне XIX ст. звалася ўжо менавіта так. Пясецкая вуліца пачыналася ў паўночным кутку рынку і даходзіла да рэчкі Каменкі, дзе крута абрывалася ў раёне сучаснага Савецкага завулка. У пачатку вуліцы, па правым баку, знаходзіўся царкоўны пляц. У 1693 г. на ім размяшчаліся дзве царквы: Раства Багародзіцы і Пакроўская са званіцай, а вуліца мела яшчэ адну назву — Царкоўная. У 1744 г. тут ужо згадваецца толькі царква Раства Багародзіцы. Насупраць царквы, на левым баку Пясецкай вуліцы, знаходзіўся праваслаўны шпіталь. У 1750 г. на правым баку вуліцы Пясецкай згадваецца яшчэ адзін пусты пляц, дзе перад тым быў шпіталь. На рагу Пясецкай вуліцы і Пясецкай дарогі, што адыходзіла ад яе ўправа (сёння гэта скрыжаванне вуліц Жылуновіча і Мінскай), у сярэдзіне XVIII ст. знаходзілася заезная карчма. У канцы Пясецкай, па левым баку, месціўся пляц са студняй для бялення палатна. Другой па велічыні была вуліца, што ў XVII – пачатку XVIII ст. насіла назву Ходзькаўскай, альбо Спаскай (зараз Савецкая, ад плошчы Леніна да Савецкага завулка). У берчаку 1741 г. і пазнейшых інвентарах яна мела ўжо іншую назву — Нясвіжская. Назва вуліцы Ходзькаўскай сведчыць альбо аб тым, што па ёй хадзілі, а не ездзілі, альбо паходзіць ад антрапоніма Ходзька. Спаскай вуліца магла звацца ад царквы, што некалі знаходзілася на ёй, а Нясвіжскай — ад дарогі, якой сталі ездзіць на Нясвіж праз Пацейкі. Пачаўшыся ў заходнім кутку рынку, вуліца даходзіла да рэчкі Каменкі. Бліжэй да канца вуліцы, па правым баку, здаўна знаходзіўся праваслаўны шпіталь (не выключана, што тут і магла некалі размяшчацца Спаская царква), а ля рэчкі Каменкі з сярэдзіны XVIII ст. здабывалі гліну. [caption id="attachment_79765" align="aligncenter" width="840"] Касцёл святых Пятра і Паўла быў пабудаваны ў 1439 годзе. Як выглядаў спачатку, невядома. Гэты здымак зроблены ў пачатку ХХ стагоддзя. Зараз на месцы касцёла - рэстаран «Колас»[/caption] Перпендыкулярна да папярэдняй вуліцы, таксама з заходняга кутка рынку, ішла вуліца, што ў XVII – пачатку XVIII ст. звалася Нясвіжскай. Дакументы сярэдзіны і другой паловы XVIII ст. даюць ужо іншую назву гэтай вуліцы — Клецкая. Абедзве назвы сведчаць аб тым, што вуліца пераходзіла ў гандлёвы гасцінец, якім ездзілі на Нясвіж і Клецк. У 1785 г. сустракаецца яшчэ адна назва гэтай вуліцы — Кавальская тракту Клецкага. Справа ў тым, што на адной з частак гэтай вуліцы жылі рамеснікі-кавалі, якія мелі тут свае кузні. Трасіроўка вуліцы супадала з сучаснай вул. Янкі Купалы на ўчастку паміж плошчай Леніна і вуліцай Камсамольскай, а далей ішла праз сённяшні жылы квартал паміж вул. Янкі Купалы, Пралетарскай, Максіма Горкага і Камсамольскай (менавіта тут і месціліся кузні), пераходзячы ў гасцінец у раёне скрыжавання вул. Максіма Горкага і Пралетарскай. У канцы вул. Клецкай, па правым баку, у сярэдзіне XVIII ст. знаходзіўся фальварак праваслаўных святароў (сёння гэта правы бок вул. Максіма Горкага, прыкладна насупраць зав. Максіма Горкага). Направа ад Нясвіжскай (Клецкай) вуліцы адыходзіла вуліца Слабоцкая. Да пачатку XVIII ст. яна мела працяг да сённяшняга зав. Пушкіна, а пазней працягнулася да рэчкі Каменкі (сёння гэта вул. Камсамольская ад вул. Янкі Купалы да р. Каменкі). Сваю назву вуліца Слабоцкая атрымала, відаць, ад некалі існаваўшай у гэтым месцы слабады — паселішча, жыхарам якога падчас засялення даваліся пэўныя льготы. На рагу Клецкай і Слабоцкай вуліц у сярэдзіне XVIII ст. знаходзілася аж дзве заезныя карчмы. Добрая палова Слабоцкай вуліцы, асабліва бліжэй да рэчкі Каменкі, была занята мяшчанскімі гумнамі. Насупраць вуліцы Слабоцкай, налева, уніз ад Нясвіжскай (Клецкай), адыходзіла вуліца Дубніцкая (сёння Камсамольская паміж Янкі Купалы і Трактарнай). Назва вуліцы сведчыць аб тым, што яна некалі выходзіла ў бок дубніку — дубовага гаю. На левым баку Дубніцкай вуліцы знаходзілася яўрэйская школа, вядомая ўжо у XVII ст. Яшчэ далей, на ўскрайку, ад Нясвіжскай (Клецкай) вуліцы налева, уніз, у бок млына, адыходзіў Дубніцкі завулак (сёння вул. Пралетарская паміж Максіма Горкага і Трактарнай). У 1701 г. жылыя будынкі на ім адсутнічалі. У 1741 г. завулак быў ужо жылым і зваўся вуліцай Задні Роў. Назва яе адпавядала канфігурацыі трасы, якая праходзіла ў рове на ўскрайку места. Ад рынку ў бок замка, у лог, стромка спускалася вуліца Лаговая (сёння Замкавая ад пл. Леніна да Мажы). У XVI–XVII стст., калі замак выконваў адміністрацыйна-судовыя функцыі, яна мела вялікае значэнне ў гарадской планіроўцы (у 1642 г. пляцы гэтай вуліцы паказаны ў складзе трэцяй кватэры рынку). Пазней, з заняпадам замка, змянілася і роля Лаговай вуліцы. У сярэдзіне XVIII ст. на ёй знаходзіліся дзве каталіцкія юрздыкі — «касцёльная» і «падгорная» (знаходзілася пад гарой), а каля ракі — яшчэ адзін пляц для бялення палатна. У 1780 г.  яна мела назву Лаговая Узамкавая. У квартале паміж сучаснымі вуліцамі Замкавай і Партызанскай, непадалёк Замкавай гары, у XVIII ст. праходзіла невялікая вуліца На падзамчы. Направа ад Слабоцкай вуліцы пад прамым вуглом у пачатку XVIII ст. ішла вуліца Крыжовая, якая злучала тады Слабоцкую і Ходзькаўскую вуліцы (сёння гэта адрэзак вул. Максіма Горкага паміж Камсамольскай і Савецкай). Сваю назву яна магла атрымаць ад таго, што пад прамым вуглом скрыжоўвалася з больш буйнымі вуліцамі Ходзькаўскай і Слабоцкай. Працяг Крыжовай вуліцы на ўчастку паміж Ходзькаўскай і Пясецкай у пачатку XVIII ст. зваўся Завулкам з вуліцы Ходзькаўскай (зараз вул. Максіма Горкага паміж Савецкай і Жылуновіча). У сярэдзіне XVIII ст. Крыжовая і Завулак з Ходзькаўскай вуліцы сталі адной вуліцай. Яе назва падаецца ў інвентарах як Папярэчная (праходзіла ўпоперак да іншых вуліц), або Затыльная (праходзіла з тыльнага боку рынкавых пляцоў). Паралельна Завулку з вуліцы Ходзькаўскай паміж Пясецкай і Ходзькаўскай вуліцамі ў пачатку XVIII ст. праходзіў Завулак вуліцы Пясецкай (сёння завулак Пушкіна паміж Жылуновіча і Савецкай). У сярэдзіне XVIII ст. завулак стаў звацца вуліцай Ходзькаўскай (не блытаць з Ходзькаўскай — Савецкай), якая была падоўжана ў бок вуліцы Слабоцкай (сёння ўчастак зав. Пушкіна паміж Савецкай і Камсамольскай), дзе сутыкалася з так званай Прыгуменнай вуліцай. Гэтая вуліца не згадваецца ў пераліку вуліц места. Відаць, гэта была прылеглая да горада дарога, па якой дабіраліся да гумнаў. [caption id="attachment_79767" align="aligncenter" width="840"] Прыкладна так выглядалі вуліцы ў Капылі[/caption] Направа ад Нясвіжскай вуліцы, як працяг Дубніцкага завулка, на пачатку XVIII ст. адыходзіў невялікі завулак з Нясвіжскай вуліцы (пачынаўся ў месцы скрыжавання сённяшніх вуліц Горкага і Пралетарскай, а трасіроўка яго магла адпавядаць адной са згаданых вуліц), на якім адсутнічалі жылыя будынкі. У сярэдзіне і другой палове XVIII ст. гэты завулак ужо не згадваецца. У сярэдзіне XVIII ст. у Капылі з’явіліся дзве новыя вуліцы: Слуцкая і Броварная. Вуліца Слуцкая (сёння Партызанская ад пл. Леніна да р. Мажы) ішла ад рынку ў бок замка і Слуцкага гасцінца. 3 боку заезду ў места на ёй была размешчана карчма. Вуліца Броварная (сёння Трактарная паміж Пралетарскай і Партызанскай) праходзіла ўздоўж р. Мажы i става ад млына да Слуцкай вуліцы. На ёй былі размешчаны кагальская лазня і некалькі бровараў. Гарадскія могілкі Асобнае месца ў гарадской прасторы Капыля займалі могілкі. У XVIII ст. яны размяшчаліся ў цэнтры места, побач з будынкамі царквы, касцёла і кальвінісцкага збору адпаведна. 3 канца 1790-х гадоў усе могілкі былі вынесены за тагачасныя межы паселішча. Адбылося гэта ў адпаведнасці з законам, які забараняў размяшчэнне могілак у межах населеных пунктаў. Так, каталіцкія могілкі размясціліся на тым жа месцы, што і зараз (у 1848 г. на іх была пабудавана капліца святога Роха), кальвінісцкія — побач з каталіцкімі, бліжэй да цэнтра мястэчка, а праваслаўныя — на месцы сучаснага стадыёна (былі знесены ў 1970-я гады, зараз на іх асноўнай частцы размешчана трыбуна стадыёна). Яўрэйскія могілкі — «керкос», як яны названы ў інвентарах, ― спрадвеку размяшчаліся за мяжой мястэчка на стромкай гары за ракой Мажай (каля сучаснага будынка канторы гаргазу). Відаць, да XIX ст. трэба адносіць з’яўленне татарскіх могілак, якія знаходзіліся на схіле надпоплаўнай тэрасы левага берага Мажы. Гарадскія храмы Варта адзначыць, што археалагічныя назіранні за землянымі работамі, праведзеныя ў гістарычным цэнтры Капыля, зафіксавалі наяўнасць культурнага слоя з матэрыяламі XVIII ст. у раёне плошчы Леніна, вуліц Янкі Купалы, Максіма Горкага і Трактарнай. Іншыя кварталы гістарычнага цэнтра археалагічна пакуль не вывучаны. Асобна магла развівацца частка паселішча за ракой Каменкай, дзе знаходзілася Барысаглебская царква (як вядома, святыя Барыс і Глеб з’яўляліся апекунамі княжацкай улады). Гэтае месца (зараз тут размешчана аўтастаянка насупраць уезда ў зону адпачынку) згадваецца яшчэ ў 1693 г. як «царквішча даўне». Да 1786 года адносіцца згадка аб пераносе ў былыя часы прыпісной Барысаглебскай царквы ў цэнтр места, на Пясецкую вуліцу, дзе згарэлі стаяўшыя там дзве царквы. Між іншым адзначалася, што Барысаглебская царква знаходзілася ў паўвярсце за местам і была пабудавана некалі жыўшымі там жыхарамі, якіх зараз (у 1786 годзе — М.М.) нікога няма і жылля ніякага не маецца. Пра час пачатку і спынення жыцця ў гэтай мясцовасці без дапамогі надзейных археалагічных крыніц меркаваць цяжка. Назвы зямельных надзелаў Інвентары XVII–XIX стст. захоўваюць пералік сельскагаспадарчых надзелаў, якімі карысталіся капыляне. Сярод іх згадваюцца валокі старыя (на правым беразе Мажы) і новыя (на левым беразе Мажы), гуменніцы, агароды, палі, сенажаці з такімі назвамі, як Казакоўшчына, Салуянаўшчына, Яцкоўшчына, Засценак, Пікулёўшчына, Вялікая і Малая Байкоўшчына, Шусціна, Салаўёўшчына, Грыцава гара (тут месціўся пляц залажэння Барысаглебскай царквы), Падзамча, Клебаншчына, Каменшчына, Старына, Рэпішкі, Крыніца, Русанкі, Круглы поплаў, Глыбокі лог, Горкі, Падмажа, Звярыная яма, Грэбелька, Аножкі, Княжне балота, Шылніч-кут. Большасць гэтых зямель зараз знаходзіцца пад гарадской забудовай. Абапіраючыся на даныя інвентара 1744 г., дзе паказана абмежаванне надзелаў, можна меркаваць, што Яцкоўшчына знаходзілася ў раёне сучаснай вул. Максіма Горкага (ад скрыжавання з Пралетарскай у бок выезда з горада), Засценак месціўся ў раёне квартала вуліц Пралетарскай і Працоўнай, Пікулёўшчына знаходзілася ў раёне вуліц Ручаёвай і Камсамольскай (за р. Каменкай), Малая Байкоўшчына размяшчалася паміж вуліцамі Савецкай і Жылуновіча ў раёне сучаснай бальніцы, Вялікая Байкоўшчына — паміж Жылуновіча і Мінскай (за p. Каменкай), Шусціна знаходзілася паміж вуліцамі Мінскай і Дзяржынскага, Салаўёўшчына — у раёне аўтастанцыі, Грыцава гара — уздоўж вул. Заазёрнай 2-й, Падзамча — каля замка, Клебаншчына — у раёне сучасных каталіцкіх могілак. Каменшчына знаходзілася на ўсход ад горада, Старына — за Старым Капылём, Рэпішкі — у бок Аножак. Планіроўка цэнтральнай часткі мястэчка, амаль нязменна, захавалася да сярэдзіны XX ст., а развіццё паселішча ў XIX – першай палове XX ст. ішло за кошт забудовы зямель былых сельскагаспадарчых надзелаў. Вуліцы, па якіх сёння ходзяць капыляне, маюць чатырохсот-пяцісотгадовую гісторыю. Мікалай МАРОЗ, пісьменнік, публіцыст