Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Машыніст аўтамабільнага крана КУП «Капыльскі РБУ» Сяргей Коўчур — адзін з нямногіх прадстаўнікоў будаўнічых прафесій, хто пра сваю працу расказвае з непадробным захапленнем. IMG_3586 У будаўнічай арганізацыі Сяргей Сяргеевіч працуе побач з бацькам і дзядзькам. Таму дысцыплінаванасць і адказнасць абумоўлены, да таго ж, і жаданнем не сапсаваць добрую рэпутацыю прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Дарэчы, будаўнічая дынастыя Коўчураў магла б і не ўтварыцца, бо пасля школы цяперашні машыніст збіраўся звязаць жыццё з іншым заняткам. Аднак спроба знайсці сябе ў асвоенай падчас навучання ў каледжы прафесіі электрыка не мела поспеху. Малады чалавек рызыкнуў і перавучыўся, бо да гэтага часу ўмацаваўся ў жаданні кіраваць магутнай тэхнікай. І ні разу за пяць гадоў працы машыністам аўтакрана не пашкадаваў, што прыняў такое рашэнне: цяперашняя праца прыйшлася па душы і прыносіць задавальненне.
Залогам поспеху ДУА «Гімназія № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі» ў першую чаргу трэба лічыць прафесіяналізм педагагічных работнікаў, іх працавітасць і крэатыўнае мысленне. Гэта сапраўды моцны калектыў настаўнікаў, які не стаіць на месцы і ўвесь час развіваецца, асвойвае новыя інфармацыйныя тэхналогіі і любіць дзяцей. 3727 — Удзельнічаць у раённым спаборніцтве нам дазволілі высокія вынікі ў адукацыйным працэсе, — дзеліцца дырэктар установы Ірына Абас. — Нашы гімназісты — удзельнікі і пераможцы разнастайных раённых, абласных, рэспубліканскіх і нават міжнародных навукова-практычных канферэнцый, алімпіяд па вучэбных прадметах і конкурсаў. І ў гэтым несумненная заслуга ўсяго калектыву педагогаў, адміністрацыі, навучэнцаў і іх бацькоў.
За мінулы год савет грамадскага пункта аховы правапарадку пры Слабада-Кучынскім сельвыканкаме прызнаны лепшым у раённым аглядзе-конкурсе. IMG_0474 Праведзена 14 яго пасяджэнняў, падчас іх разгледжана 139 спраў на асоб, якія схільны да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў і вядуць асацыяльны лад жыцця. Праведзена абследаванне назіральнай камісіяй 841 домаўладання па пытаннях пажарнай бяспекі. Акрамя таго вывучаўся стан парадку на зямлі, дарог, асвятлення населеных пунктаў і сельгасаб’ектаў, арганізацыя адпачынку моладзі і г.д. Дзякуючы рабоце, якая праводзіцца саветам грамадскага пункта аховы правапарадку, у 2018 годзе звярнуліся да ўрача-нарколага для кансультацый і лячэння 8 чалавек, 2 накіраваны ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі. За мінулы год на тэрыторыі сельсавета здзейснена 10 злачынстваў (за 2017 г. — 16).
«Асноўным напрамкам дзейнасці калектыву Капыльскага рамонтна-будаўнічага ўчастка з'яўляецца атрыманне прыбытку», — лічыць кіраўнік Яўген Лепяціла. І ўпор тут робіцца на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемства, павышэнне якасці і павелічэнне аб'ёму будаўніча-мантажных работ. 3873 Так, у адносінах да 2017 года за мінулы год Капыльскім РБУ на 117,5% дасягнуты рост аб'ёму будаўніча-мантажных работ, на 126,5% — прадукцыйнасці працы. І гэта ўсё дзякуючы 142 прафесіяналам сваёй справы  — у кожнага багаты вопыт і грунтоўныя веды за плячыма. Як пацвярджэнне таму выказванне: «Кадры вырашаюць усё!» На рахунку зладжанага працавітага калектыву нямала будаўнічых аб'ектаў. У планах на бягучы год: работы на новай вытворчасці — цэха па афарбоўцы шчэбню, здача двух 16-кватэрных дамоў па вул. 50 год БССР, узвядзенне 16-кватэрнага дома па вул. Партызанскай, прадаўжэнне будаўніцтва жывёлагадоўчых аб'ектаў у аграгарадках Старыца і Н. Доктаравічы, мантажу сянажна-сіласных траншэй.
Там склаўся згуртаваны калектыў, і яна з'яўляецца своеасаблівай кузняй кадраў. Бальніца абслугоўвае два сельсаветы: Грозаўскі і Слабада-Кучынскі. У яе склад уваходзяць тры фельчарска-акушэрскія пункты: у вёсках Камсамольская, Слабада-Кучынка і аграгарадку Камень. 7117 У бальніцы, работу якой узначальвае ўрач-тэрапеўт Вераніка Тароцька, аказваюць тэрапеўтычную дапамогу. Размешчаны стацыянар на 21 ложак, з якіх 4 — медыка-сацыяльнага догляду, 6 — дзённага стацыянара і 11 — тэрапеўтычныя. Магутнасць бальніцы — 30 наведванняў у змену, але ў перыяды росту вострых рэспіраторных захворванняў узрастае да 50-60 чалавек. Не апошнюю ролю ў лячэнні хвароб іграе іх папярэджанне, таму ў бальніцы праводзяць вялікую прафілактычную работу: супрацоўнікі выязджаюць у арганізацыі, дзе чытаюць лекцыі, раздаюць інфармацыйныя буклеты. Гутараць з жыхарамі пра тое, як правільна прымаць лекавыя сродкі, калі наведваць дактароў.
Страница 3868 из 5504