Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Леў Канаплянік, кіраўнік узорнага дзіцячага эстраднага аркестра, які на працягу многіх гадоў становіцца пераможцам і лаўрэатам шматлікіх конкурсаў, сёлета атрымаў высокую ацэнку сваёй працы — ён прызнаны «Чалавекам года Міншчыны-2018». IMG_0179 У яго творчым калектыве займаюцца 16 чалавек, якіх ён вучыць не толькі ігры на любімых інструментах, але і быць сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны. Няма сумненняў, што выхаванцы Льва Міхайлавіча за гады працы ў аркестры здабываюць такія якасці характару, як настойлівасць, працавітасць, уменне даводзіць справу да канца, акрамя таго яны творчыя і тонкія асобы, здольныя ва ўсім бачыць прыгажосць. Заняткі праходзяць і індывідуальна з кожным музыкантам, і з групамі выканаўцаў. Кожны твор адточваецца да дасканаласці. І ў гэтым Льву Міхайлавічу дапамагаюць яго калегі. А гледачы, якія з захапленнем слухаюць узорны эстрадны аркестр Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў, не заўсёды ўяўляюць, якая напружаная праца стаіць за віртуозным выкананнем.
Менавіта такі падыход у жывёлавода па абслугоўванні маладняку ААТ «Прагрэс 2010» Наталлі Насевіч да яе «выхаванцаў». 3441 копия У сельгаспрадпрыемстве жанчына працуе поруч з мужам Сяргеем. На ўвесь цялятнік, дзе ўтрымліваецца больш за сотню галоў, — усяго дзве пары руплівых рук. Наталля Міхайлаўна прыйшла сюды два гады таму, да гэтага працавала раздатчыкам абедаў. Спачатку і плакала, і перажывала, і пакідаць думала новы занятак — такім цяжкім ён здаваўся. Пасадзейнічаў у адаптацыі муж. Ён прыходзіў на выручку пасля выканання сваіх прафесійных абавязкаў, а праз некаторы час па рашэнні дырэктара яго таксама перавялі працаваць у цялятнік. Зараз уся цяжкая работа, дзе патрабуецца мужчынская сіла, на ім. Наталля ж больш займаецца цяляткамі: гаворыць, яны, як бездапаможныя дзеці, — маюць патрэбу і ў доглядзе, і ў цеплыні, і ў ласцы. — Каб вады не было ці ежы ў жывёлы — не здараецца ў нас такога. На сябе можам рукой махнуць, калі часу не хапае, але не на іх, — з пяшчотай у голасе гаворыць жанчына. А адсюль — выдатныя паказчыкі, прывагі, добрае стаўленне ды давер з боку кіраўніцтва і нават прызнанне лепшай па прафесіі з занясеннем на раённую Дошку гонару.
У філіяле «Аўтамабільны парк № 21» ААТ «Мінаблаўтатранс» вадзіцель аўтобуса Іван Каляда адзін са старэйшых супрацоўнікаў. Яго стаж адлічваецца з верасня 1975 г., калі ён вярнуўся са службы ў арміі. IMG_9128 Аўтобус МАЗ-256100, на якім працуе вадзіцель-прафесіянал, пастаянна ва ўзорным парадку — Іван Васільевіч шануе машыну як сваю. Адзначае, што з забеспячэннем запчасткамі праблем няма і кіраўніцтва прадпрыемства заўсёды своечасова рэагуе на просьбы і ідзе насустрач. Немалаважнымі застаюцца і адносіны з кліентамі — пасажырамі розных маршрутаў (а гэта і прыгарадныя, і міжгароднія). Іван Васільевіч з імі заўсёды ветлівы і ўважлівы. — У каго ёсць жаданне, той заўсёды будзе працаваць, — адкрывае простую формулу поспеху Іван Васільевіч. — Работу патрэбна любіць, адносіцца да яе з душой.
Маёр міліцыі Юрый Сапешка па сваёй першай адукацыі — педагог. Ён закончыў факультэт прыродазнаўчых навук Белдзяржпедуніверсітэта. IMG_3401 І хаця далей было навучанне ў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, першая ВНУ дала трывалыя веды па псіхалогіі і педагогіцы, што дапамагло знаходзіць кантакт з людзьмі. Пачынаў Юрый Анатольевіч сваю службу ў Капыльскім РАУС сяржантам. Быў участковым інспектарам міліцыі, участковым інспектарам і начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх, з 2011 года прызначаны на пасаду намесніка начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі, з якой паспяхова спраўляецца. — У асноўным нашаму аддзелу неабходна рэагаваць на заявы грамадзян, сачыць за выкананнем матэрыялаў, эфектыўнасцю прыняцця рашэнняў участковымі інспектарамі міліцыі, — расказвае Юрый Анатольевіч. — Шмат увагі надаём забеспячэнню аховы правапарадку, асабліва падчас масавых мерапрыемстваў, працуем па прафілактыцы сямейнага недабрабыту, з праблемнымі катэгорыямі грамадзян. Цесную сувязь трымаем з сельвыканкамамі, саветамі пунктаў аховы правапарадку.
Дырэктар Капыльскага кааппрама Тамара Міхайлаўна Абрамовіч мае свае сакрэты паспяховай работы, сярод якіх галоўным з’яўляецца імкненне пастаянна рухацца наперад і ніколі не спыняцца. IMG_6055 Вынікам паспяховай дзейнасці становіцца тая шматлікая смаката, якая з’яўляецца ў магазінах. То духмяныя булачкі з рознымі начынкамі, то казінакі, то арыгінальныя каўбасныя вырабы. І ўся прадукцыя кааппрама адрозніваецца натуральнасцю інгрэдыентаў і высокай якасцю. Таму яна запатрабавана не толькі ў гандлёвых кропках Капыльшчыны, але і за яе  межамі. Пачынала Тамара Абрамовіч 19 гадоў таму простым кандытарам, потым працавала тэхнолагам. Як кажуць, прайшла ўсе прыступкі кар’ернай лесвіцы, таму работу на кожным этапе ведае дасканала. Гэта дазваляе кантраляваць увесь вытворчы працэс і, калі трэба, уносіць карэктывы.
Страница 3871 из 5508