Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Сяўба азімых культур для земляробаў — не менш адказны перыяд, чым жніво. Вынік пасяўной кампаніі залежыць ад таго, наколькі зладжана спрацуюць людзі, якія выконваюць увесь комплекс работ. [caption id="attachment_80863" align="aligncenter" width="840"] ■ Механізатар Аляксандр Белаш[/caption] Перад аграрыямі ААТ «Прагрэс 2010» стаіць задача да 25 верасня завяршыць сяўбу азімых. Сказаць, што гэта проста — нельга. Улічваючы тое, што з 1 жніўня ў склад гаспадаркі ўвайшла суседняя — былое ААТ «Душава», плошчы тут павялічыліся практычна ў два разы. Усяго пад азімую сяўбу збожжавых адведзена 2000 гектараў. А да гэтага на 500 га пасеялі рапс, які ўжо сёння радуе яркай свежай зелянінай. Нягледзячы на сухое надвор’е, дружна ўзышло і азімае жыта. Яно, па словах галоўнага агранома гаспадаркі Мікалая Краўчанкі, займае сёлета 56 га (сеялі гібрыд F1 Праметэй). Менавіта засушлівае надвор’е стварае дадатковыя складанасці ў рабоце. Да таго месца, дзе працаваў магутны МТЗ-3522 з пасяўным агрэгатам АПП-6 пад кіраўніцтвам Аляксандра Белаша, легкавік галоўнага агранома прабіваўся праз суцэльную завесу з пылу. Механізатар з дапамогай вадзіцеля МАЗа-загрузчыка Леаніда Івашкі на ўскрайку поля стараўся хутчэй ліквідаваць дробную паломку, каб зноў рушыць наперад. У гэты дзень перад ім стаяла задача на палетку непадалёку вёскі Какорычы пасеяць азімую пшаніцу. На пытанне, ці цяжка пераадольваць капрызы надвор’я, Аляксандр Аляксандравіч запэўнівае: «Нічога страшнага. Мы да ўсяго прывычныя. Сваю задачу ведаем, таму і ніякі пыл нам не страшны». Аляксандр Белаш ужо сёмы год займаецца пасяўнымі работамі ў ААТ «Прагрэс 2010». Сёлета ён у адказе за палеткі аддзялення «Пацейкі». А вось у аддзяленні «Душава» сее Сяргей Папкоў. Менавіта ад стараннасці гэтых механізатараў у многім залежыць якасць і хуткасць правядзення пасяўной кампаніі. А яшчэ ад працавітасці хлебаробаў, задзейнічаных на падрыхтоўцы глебы, унясенні ўгнаенняў, выкананні іншых аперацый, без якіх немагчыма зладжаная праца ўсяго калектыву. Нельга не адзначыць і вялікую ролю спецыялістаў. Менавіта на іх плечы кладзецца ўвесь арганізацыйны працэс: за нейкія 30–40 хвілін, якія давялося правесці побач з галоўным аграномам, ён здолеў зрабіць звыш трох дзясяткаў тэлефонных званкоў. Там трэба задыскаваць поле, бо па ім яшчэ нельга пускаць пасяўны агрэгат; у іншым месцы неабходна прыбраць салому, якая засталася на палетку; аднаго механізатара патрэбна заўтра паставіць на нарыхтоўку кармоў, другому тэрмінова падвезці салярку, бо ў яго трактары засталося паліва на гадзіну работы. І трэба нічога не ўпусціць, інакш адладжаны працоўны рытм дасць збой. Акрамя пасяўной, клопаты земляробаў распаўсюджваюцца і на іншыя справы. Толькі завяршылі ўборку ранніх цукровых буракоў, атрымаўшы ўраджайнасць 500 ц/га, як трэба запускаць бульбаўборачны камбайн. Паралельна ідзе нарыхтоўка кукурузнага сіласу — гэта культура зай-мае ў гаспадарцы 820 га, з якіх толькі каля 100 га пакінуць на зерне. Словам, па-ранейшаму работы ідуць з раніцы да позняга вечара. Маргарыта САКОВІЧ
Четверг, 19 сентября 2019 19:17

«Коpyl-Race» (2019 год)

 
Спартыўныя, культурна-гістарычныя, мастацкія традыцыі нашай Беларусі маюць вытокі - плыні, з якіх складаецца наш нацыянальны код, што аб'ядноўвае нас у народ, які цэніць, паважае і захоўвае сваю самабытнасць. Багата Капыльшчына на таленавітых людзей, традыцыі і рамёствы. Раённы цэнтр ткацтва плённа захоўвае ткацкія традыцыі, вывучае іх і дапамагае застацца ім "жывымі". Тканыя рэчы - своеасаблівыя энцыклапедыі жыцця нашых продкаў. Узоры на вырабах можна навучыцца "чытаць", і тады даведаешся, пра што думалі, аб чым марылі ў старажытнасці пакаленні беларусаў і што хацелі б расказаць нам, сваім нашчадкам. Вось і на гэтым рушніку, які выткала народны майстар Беларусі Таццяна Волкава, закладзена добразычлівае пасланне для Вас, хто памятае свае ВЫТОКІ.
«Kopyl-Race» — штогадовы прабег пад эгідай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, Капыльскага райвыканкама, захапляльная трэйл-гонка па перасечанай мясцовасці з унікальным прыродным ландшафтам. Круты рэльеф і рэзкія перапады вышынь нашага гарадка з кожным годам збіраюць усё больш аматараў. Гэты новы від спаборніцкага бегу па бездарожжы ў апошні час набірае папулярнасць не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. [caption id="attachment_80827" align="aligncenter" width="840"] ■ Падчас адкрыцця намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Вячаслаў Шыпароў, старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык і начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Ірына Абас[/caption] Удзельнікі спаборнічаюць, пераадольваючы дыстанцыю па лясных сцежках, балоцістай мясцовасці, пясчаных пляжах, водных  і  гразевых перашкодах, горных масівах. Як заўсёды, сёлетнія спаборніцтвы прайшлі маштабна і ярка. Больш за паўтысячы чалавек узялі ўдзел у гэтым цікавым і ў той жа час складаным забегу. Трасу ўскладнялі не толькі натуральныя і штучныя перашкоды, але і моцны парывісты вецер, якому нават «дапамагаў» дождж. [caption id="attachment_80829" align="aligncenter" width="840"] ■ Аляксандр Ліпніцкі і Юрый Пузан з дзецьмі пасля сямейнага забегу[/caption] Адкрываючы свята бегу, старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык сардэчна прывітаў усіх удзельнікаў спаборніцтваў на нашай гасціннай зямлі. Запэўніў, што капыляне заўсёды рады сустракаць спартсменаў з усяго свету. Ад імя райвыканкама і ўсіх жыхароў раёна пажадаў добрых поспехаў і высокіх вынікаў. Адметнасцю рэспубліканскіх лёгкаатлетычных спабор-ніцтваў ізноў стала правядзенне спартыўна-аздараўленчага свята «Дзень бегу». У ім прынялі ўдзел каманды прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, сямейныя каманды, а таксама ўсе жадаючыя, хто меў допуск урача па стане здароўя. [caption id="attachment_80825" align="aligncenter" width="840"] ■ На дыстанцыі - Сяргей Місючэнка[/caption] У праграму дня  ўвайшоў карпаратыўны забег на дыстанцыі 1,5 км. Па яго выніках лепшыя рэзультаты ў Капыльскай ЦРБ, Капыльскай ЖКГ і філіяла «Лакнея». [caption id="attachment_80826" align="aligncenter" width="840"] ■ Круты пад'ём на Замкавую гару[/caption] У сямейным забегу на дыстанцыі 0,5 км прымалі ўдзел двое бацькоў і адно дзіця або адзін з бацькоў і два дзіцяці. Тут самай хуткай была сям’я Мардасевічаў з Капыля. Па традыцыі на самыя кароткія дыстанцыі забегу выйшлі юныя лёгкаатлеты. Яны даказалі, што і ў іх ёсць воля да перамогі, да пераадолення сябе. Самым першым дыстанцыю ў 1 км удалося прайсці дзесяцігадоваму Ягору Сакалоўскаму з аграгарадка Цімкавічы, сярод дзяўчынак — яго аднагодцы Лізавеце Сіткевіч з Віцебска. Паўтара кіламетра лепш за іншых пераадолелі Аляксандр Шаўко з ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна і выхаванка Капыльскай СДЮШАР Мілана Драніч. Больш сур’ёзныя выпрабаванні чакалі старэйшых удзельнікаў. Калі на дыстанцыі ў 5 км паказвалі сябе 15–18-гадовыя, то на 8 км — з 18 да 40 і больш. Трэба адзначыць, што кожны год колькасць перашкод усё павялічваецца, аднак самыя адважныя і вынослівыя пераадольваюць каля дваццаці выпрабаванняў у выглядзе бар’ераў, насыпаў, саламяных сціртаў, а таксама экзатычныя ўчасткі ў выглядзе хаджэння па вадзе, імправізаваным балоце, поўзання пад бярвеннямі ў глейкім ручаі і г.д. Абсалютным пераможцам на пяцікіламетровай дыстанцыі стаў навучэнец Слабадакучынскай СШ, выхаванец Капыльскай СДЮШАР Данііл Кандыбовіч, сярод дзяўчат — Русне Пракапенка з Ёнішкскага раёна Літоўскай Рэспублікі. Хутчэй за ўсіх прабегчы васьмікіламетровую дыстанцыю ўдалося Аляксандру Свіцянкову з Рэчыцы, а сярод жанчын — Ганне Леванюк з Мінска. Дарэчы, капылянін Сяргей Місючэнка паказаў лепшы вынік у сваёй узроставай групе (41+) і заняў першае месца. Кожны фінішор атрымліваў памятныя медалі, а пераможцы і прызёры — грашовыя прэміі. Шоу не атрымалася б такім яскравым і запамінальным, калі б не дасціпныя каментарыі Антона Шышмарова, на памяць можна было сфатаграфавацца з нязменным сімвалам спаборніцтваў — Зайцам. Святочны настрой стваралі ўдзельнікі студыі эстраднага вакалу «Клио» і раённага цэнтра культуры. [caption id="attachment_80832" align="aligncenter" width="840"] ■ Намеснік дырэктара Мінскага абласнога цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва Віктар Васілеўскі ўручае падарунак камандзе з Маладзечна[/caption] «Kopyl-Race» — мерапрыемства, куды хочацца вярнуцца зноў. Такога меркавання прытрымлівалася большасць яго ўдзельнікаў. Яны дзеляцца сваімі меркаваннямі. Данііл КАНДЫБОВІЧ, навучэнец Слабадакучынскай СШ, выхаванец Капыльскай СДЮШАР, абсалютны пераможца на дыстанцыі 5 км: — Забег, як і заўсёды, аказаўся займальным. Пастаянная «змена дэкарацый» адцягвала ад цяжкасцей. Пяць кіламетраў прыгод зусім не стамілі. Стараюся кожны год прымаць удзел у гэтым спартыўным мерапрыемстве. Звычайна выходзім на дыстанцыю разам з братам Кірылам, але праз некалькі дзён у яго чакаюцца адказныя зборы па біятлоне, таму трэнер парэкамендаваў зберагчы сілы. Выступаў адзін. І лічу, што вельмі паспяхова. Забег прынёс неверагодную колькасць станоўчых эмоцый! Руслан ПРАКАПЕНКА, Літва: — Мы прыехалі з Ёнішкіса (Літоўская Рэспубліка) па запрашэнні нашых капыльскіх сяброў з горада-пабраціма. Я працую дзіцячым трэнерам па лёгкай атлетыцы і прывёз з сабой сваіх выхаванцаў і дзвюх дачок. Сам выступаў на дыстанцыі ў 8 км. У экстрэмальных гонках удзельнічаем сёлета ў другі раз. Як звычайна, эмоцыі бязмежныя. Мерапрыемства маштабнае і маляўнічае, гэта дае нам адчуць свята. Хочацца сюды прыехаць яшчэ раз. Паула БЕНВЕНУЦІ, Італія: — Я італьянец, але некаторы час жыву ў Мінску. Вельмі люблю бег, асабліва марафон. У Капылі я ўпершыню. Спадабалася траса, арганізацыя спартыўнага свята. Пра спаборніцтвы даведаўся праз інтэрнэт і вырашыў паспрабаваць сябе. Нядрэнная фізічная падрыхтоўка дазволіла паспяхова прайсці праз усе выпрабаванні і дайсці да фінішу. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара, Дзіяны ТКАЧЭНКІ, Аксаны МІХАЙЛОЎСКАЙ і Паўла ШЭІНА

Больш фотаздымкаў глядзіце ў Фотагалерэі

За право называться лучшими в своей профессии соревновались те, кто каждый день спасает жизни. В их числе — и медицинские работники Копыльской ЦРБ, которые приняли участие во II открытых Играх-соревнованиях среди бригад службы скорой медицинской помощи Минской области 2019, прошедших в Заславле. [caption id="attachment_80815" align="aligncenter" width="840"] ■ Команда Копыльской ЦРБ[/caption] Честь медицинских работников Копыльщины защищала команда в составе фельдшеров выездной бригады отделения скорой (неотложной) медицинской помощи Копыльской ЦРБ Аллы Кривецкой и Максима Ткачука, медицинской сестры выездной бригады отделения скорой (неотложной) медицинской помощи Екатерины Ласточкиной, а также водителя выездной бригады отделения скорой (неотложной) медицинской помощи Владимира Короля. Чтобы поддержать коллег, на состязании присутствовали главный врач Копыльской ЦРБ Сергей Потейкович и фельдшер (старший) отделения скорой (неотложной) медицинской помощи Сергей Царуков. Здесь, как и в жизни, на счету была каждая секунда. Но действия всех 28 команд подразделений скорой медицинской помощи Минской области, а также приглашенных участников из г. Минска, Брестской, Витебской, Гомельской, Гродненской областей, отлажены до мелочей. Участникам пришлось преодолеть более десятка испытаний. Это случаи, с которыми медики сталкиваются едва ли не каждый день, и ситуации, которые возможны только теоретически, но к ним необходимо быть готовыми. Специально подготовленная команда статистов разыгрывала условия, максимально приближенные к реальным. В ходе игр-соревнований оценивалась командная работа, способность сотрудников принимать оптимальные решения для спасения жизни пациента в условиях, ограниченных временем и пространством, слаженность команд при ликвидации медицинских последствий чрезвычайной ситуации. Оценивала работу команд-участниц судейская коллегия, состоявшая из высококвалифицированных специалистов учреждений здравоохранения Минской области, сотрудников кафедр  медицинских учебных заведений. — Организация соревнований была на самом высоком уровне, — делится впечатлениями Сергей Царуков. — Все участники действовали слаженно. Задания максимально приближены к реальным, а грим статистов настолько правдоподобен, что диагноз можно было ставить только по нему. Посмотреть за тем, как соревнуются медики, пришло много зрителей, взрослые приходили вместе с детьми. И даже несмотря на то, что победителями мы не стали, все же команда копыльских медработников выступила достойно. Диана ТКАЧЕНКО
Страница 2999 из 4899