Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

У руках гэтай маладжавай прыгожай жанчыны мука, мёд, цукар ператвараюцца ў анёлаў, кветачкі, зорачкі. Яе кватэра напоўнена водарам карыцы, імбіру і ванілі. Жыхарка райцэнтра Вольга Вільеўна Рэўтовіч (на здымку) – сапраўдны майстар пернікавых спраў. Вось на стале ў перадсвяточным чаканні размясціліся коні з карэтай, казачныя домікі, бліскучыя чалавечкі. Кожны з іх чакае свайго часу і свайго «гаспадара». Каб зрабіць усю гэту смачную прыгажосць, Вользе Вільеўне спатрэбіўся не адзін дзень, а каб знайсці сваю справу – не адзін год. Ва ўтульнай кватэры за кубачкам духмянай гарбаты, прыгатаванай гаспадыняй з мясцовых кветак і траў, сабраных цёплымі летнімі дзянькамі, мы вядзём цікавую размову. – Вольга Вільеўна, чаму і як Вы вырашылі пячы менавіта пернікі? – пытаюся ў майстрыхі. – Звярнулася да пернікавай тэмы я ўжо пасля таго, як выйшла на заслужаны адпачынак, – шчыра ўсміхаючыся, гаворыць жанчына. – А дагэтуль доўгі час выхоўвала хлопчыкаў і дзяўчынак спачатку ў дзіцячым садзіку, потым у карэкцыйна-рэабілітацыйным цэнтры. Ведаеце, мне, як чалавеку творчаму, сядзець дома без справы было вельмі складана. Калі шукала занятак па душы, шмат чаго бачыла, але вельмі ўразілі менавіта рознакаляровыя пернікі. [caption id="attachment_84323" align="aligncenter" width="840"] ■ Такія прыгожыя наборы-падарункі...[/caption] – Якія рэцэпты Вы выкарыстоўваеце? – Над стварэннем асабістага рэцэпта прыйшлося старанна папрацаваць. Так званы «свой» склад інгрэдыентаў шукала доўга. Спачатку спрабавала рэцэпты, якія прапаноўвае інтэрнэт. Першыя пернікі не атрымоўваліся: то вырабы былі цвёрдымі, то, наадварот, нейкімі рассыпістымі. Але я не здавалася і далей працягвала шукаць і нешта прыдумляць. Паступова зразумела, што сапраўдных (толькі сваіх) рэцэптаў ніхто не дае: кожны майстар мае асабістую загадку. Таксама было і з глазурай. Колькі дадаваць цукровай пудры, як змешваць – усё гэта спасцігала, як кажуць, доследным шляхам. І зараз кожны пернік – для мяне як нейкая казачная мара, якой я дзялюся з іншым чалавекам. [caption id="attachment_84325" align="aligncenter" width="840"] ■ ...майстрыха прыгатавала да свята[/caption] – Сёння Вы ўжо маеце свае фірменныя рэцэпты, Вашы пернікі досыць мяккія, смачныя і ўпрыгожаны з густам. Што выкарыстоўваеце для іх афармлення? – У мяне, амаль як у сапраўднага мастака, ёсць шмат фарбаў для ежы, пэндзлікаў, самых розных формачак і шаблонаў. Усе гэтыя прылады я набывала паступова. І зараз ужо выпрацаваліся свае стыль і падыход, сабрана свая кніга рэцэптаў. Для прыгатавання пернікаў я выкарыстоўваю толькі якасныя і свежыя прадукты.
Сакрэты  майстэрства ✓  Не кладзіце шмат соды, каб цеста не губляла форму. ✓  Не забівайце цеста мукой. ✓ Калі вырабы прыгатаваліся, спачатку пачакайце, каб яны астылі, а потым вымайце з формы. ✓  Калі вы любіце, каб пернікі былі мяккімі, палажыце іх у цэлафанавы пакет разам з кавалачкам свежага яблыка або хлеба. ✓ Спецыі і мёд служаць своеасаблівымі кансервантамі: яны дапамагаюць пернікам доўга заставацца якаснымі.
– Як праходзіць працэс прыгатавання пернікаў? – Калі раблю цеста, старанна прытрымліваюся рэцэптаў. Потым стаўлю цеста ў халадзільнік на ноч: добра, калі яно выхаладзіцца. Пасля таго, як раніцай яго дастану, пачакаю яшчэ крышачку, каб цеста «прывыкла» да хатняй тэмпературы. І вось тады пачынаю раскачваць. Калі пернікі спякліся, пачынаю іх размалёўваць. Гэта вельмі карпатлівая праца, якая патрабуе не толькі творчасці, але і стараннасці. – Пасля таго, як Вы спяклі пернікі, які шлях іх чакае? – Паколькі я аформлена як рамеснік, то маю права на рэалізацыю сваёй прадукцыі. Шмат гатую менавіта на заказ, часта прымаю ўдзел у розных выставах і ярмарках, якія праводзяцца ў нашым горадзе. Не адзін пернік падарыла сябрам і знаёмым. Зусім нядаўна адчула неабходнасць напячы пернікаў і пачаставаць імі тых людзей, якіх патрэбна падтрымаць і павіншаваць асобна. Дарэчы, сваімі асабістымі кулінарнымі сакрэтамі з ахвотай дзялюся ў сацыяльных сетках. [caption id="attachment_84324" align="aligncenter" width="840"] ■ Гэтыя цудоўныя алені і сані – на самай справе пернікі[/caption] – Вольга Вільеўна, не магу не запытацца пра Ваша цікавае імя па бацьку, што яно азначае? – Мой дзядуля быў вельмі адданы Камуністычнай партыі і назваў свайго сына Віль: «Владимир Ильич Ленин». Але, на жаль, дзядуля загінуў у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Давялося паваяваць і майму тату, Рамановічу Вілю Іосіфавічу. Дарэчы, потым ён быў у ліку першых будаўнікоў, а затым і шахцёраў Салігорска. Жылі мы ў Чырвонай Слабадзе. А ў Капыль ужо пераехала пасля таго, як выйшла замуж. – Бачу, у Вас шмат прыгожых вышыванак? Чые гэта работы? – З ніткай і іголкай сябрую даўно. Апошнім часам паспрабавала ствараць так званую дыяментавую вышыўку. Спадабалася. Кожная работа мае для мяне вялікае значэнне. Р.S. Застаецца дадаць: пернікі паспрабавалі і можам з упэўненасцю сказаць: прыгажосць бывае смачнай!
Пернік «Імбірны» Прадукты: 4 сталовыя лыжкі мёду, 130 г сметанковага масла, 350 г цукровай пудры, 2 жаўткі, 350 г мукі, крышачку соды і солі, спецыі: па 2 чайныя лыжкі карыцы і кардамону, 3 - імбіру. Гатуем. Змешваем сметанковае масла, цукровую пудру, мёд, соль, спецыі на вадзяной лазні. Астуджваем. Дадаём жаўткі, соду і муку. Вымешваем цеста, каб яно атрымалася крыху ліпкае. Кла-дзём у цэлафанавы пакет і ставім у халадзільнік. Праз колькі гадзін дастаём, формачкай вырэзваем фігуркі і выпякаем хвілін 5-6. Можна, для колеру, дадаць какаву. Глазура. На 1 бялок спатрэбіцца 250 г цукровай пудры і крыху лімоннай кіслаты. Расціраем (у ідэале без выкарыстання міксера), каб атрымалася шчыльная белая маса. Дадаём фарбавальнік і малюем. «Пернікавыя домікі» Прадукты: 500 г цукру, 250 мл кіпню, 200 г сметанковага масла, па 1 чайнай лыжцы соды і імбіру, паўчайнай лыжкі солі, 1-2 сталовыя лыжкі мёду, 1 яйка, 800-900 г мукі. Гатуем. Цукар у каструлі расплаўляем, каб пацямнеў, але не прыгарэў. Дадаём кіпень, сметанковае масла, соду, соль, спецыі і мёд. Перамешваем. Астуджваем і ўбіваем яйка, муку (часткамі). Ставім у халадзільнік. Такое цеста можа захоўвацца ў халадзільніку да 3 месяцаў. Дзіяна ТКАЧЭНКА
24 снежня 2019 года – Вігілія Божага Нараджэння, святая Імша ў 20.00, пасля яе адбудзецца ламанне аплатак. 25 снежня 2019 года – Божае нараджэнне, святая Імша ў 10.00. 27 снежня 2019 года – успамін святога Яна, святая Імша ў 17.00 (адбудзецца асвячэнне віна). З 28 па 30 снежня 2019 года – святыя Імшы будуць адбывацца а 10 гадзіне. 31 снежня 2019 года – святая Імша ў 18.00, падзяка Богу за пражыты год, адарацыя і благаслаўленне ў 17.15. 1 студзеня 2020 года – урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, святая Імша ў 17.00
На Копыльщине прошел ежегодный районный смотр по благоустройству машинных дворов и готовности ремонтно-обслуживающей базы сельскохозяйственных организаций для работы в зимних условиях, а также по подготовке машинно-тракторного парка к весенне-полевым работам. В рамках смотра комиссия в составе первого заместителя председателя Копыльского райисполкома — начальника управления по сельскому хозяйству и продовольствию Виталия Ракевича, главного государственного инспектора Валерия Прохорени и  начальника отдела растениеводства, животноводства и механизации райсельхозпрода Владимира Коваля посетила все хозяйства района. При подведении итогов учитывались многие показатели: чистота и порядок на территории, созданные в хозяйствах санитарно-бытовые и производственные условия для работы и отдыха работников, состояние ремонтных мастерских, гаражей, навесов и площадок для хранения сельскохозяйственной техники и другие характеристики. По оценке комиссии, лучшим был признан ф-л «Лакнея» УП «ПриортрансАгро», второе место присуждено ОАО «Семежево», третье — ОАО «Преснаки».  Лидер смотра — ф-л «Лакнея» — продолжит борьбу за звание победителя в областном этапе конкурса. Как отметил Валерий Прохореня, замечания и недоработки имеются в каждом хозяйстве. Устранение многих из них требует незначительных финансовых и временных затрат — и это нормально. Главное, чтобы руководство сельхозпредприятий ответственно подходило к решению имеющихся проблем и старалось исправить ситуацию к лучшему. Ведь машинно-тракторный парк — «сердце» любого сельхозпредприятия. И от того, в каких условиях находится техника и как она обслуживается, во многом зависят показатели любого хозяйства. Оксана МИХАЙЛОВСКАЯ
1 января в 20:09 в центр оперативного управления Копыльского РОЧС поступило сообщение о пожаре в жилом доме в деревне Новоселки Тимковичского сельсовета. В результате пожара погиб хозяин 1967 г.р. Причина загорания устанавливается. Ведутся следственные мероприятия. Павел ШЕИН
В субботу, 4 января, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Ирина Николаевна КИСЛЯК, председатель Копыльского районного Совета депутатов. Телефон 55-5-66.
Страница 2872 из 4905