Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Анатолій Рудакоўскі вызначыўся рашучасцю і мужнасцю ў  баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Ён адносіўся да таго пакалення беларусаў, якое вынесла ўвесь цяжар вайны і ўзняло на сваіх плячах зраненую, спустошаную краіну. Нарадзіўся ён 21 ліпеня 1926 года ў вёсцы Роспы Капыльскага раёна ў працавітай сялянскай сям’і.  Толькі паспеў скончыць 8 клас у Старыцкай школе, як пачалася Вялікая Айчынная вайна. У час акупацыі дапамагаў партызанам. За мужнасць і гераізм у  час баявых дзеянняў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За адвагу», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна» і інш.  У мірны час за высокія паказчыкі ў сельскагаспадарчай вытворчасці прыбавіўся медаль «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя  з дня нараджэння У.І. Леніна», шматлікія знакі «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва» і «Ударнік пяцігодкі». [caption id="attachment_88967" align="aligncenter" width="457"] ■ Анатолій Рудакоўскі. Берлін, 1945 г.[/caption] Продкі Рудакоўскіх яшчэ да рэвалюцыі жылі ва ўрочышчы Катлубель, дзе адваявалі ў балота кавалак урадлівай зямлі. Людзі казалі, што яны жывуць заможна. Багацце было ў тым, што ўсе хадзілі ў саматканай палатнянай вопратцы, лапцях і многа працавалі. Перад самай вайной, калі сцягвалі хутары, перасяліліся ў Роспы. З самага дзяцінства Анатолій моцна прыкіпеў да сялянскай працы. Араў, сеяў, касіў, дапамагаў бацькам зарабляць працадні ў калгасе «Чырвоныя Роспы». У вёсцы пачатак вайны сустрэлі з хваляваннем. Мужчын не паспелі прызваць у армію, а  ўжо з’явіліся адступаючыя чырвонаармейцы і бежанцы. Нямецкія самалёты бамбілі мост у пасёлку Перавоз. На Капыльшчыне разгарнулася партызанская вайна. Рудакоўскія, як і ўсе жыхары вёскі, дапамагалі народным мсціўцам – дзяліліся харчаваннем, перадавалі цёплае адзенне, давалі прытулак і начлег. 16-гадовы Анатолій даглядаў коней. Калі стомленыя партызаны вярталіся з баявых заданняў, ён здымаў сёдлы, карміў, паіў і чысціў жывёлу. Назаўсёды ў яго памяці засталіся расстрэл уздзенскімі паліцаямі трох камандзіраў-акружэнцаў і гібель ад рук карнікаў 20 аднавяскоўцаў, сярод якіх было 7 дзяцей. Усё гэта юнак успрымаў блізка да сэрца,  загінулі яго  родныя. Трэба было жыць і кожны дзень адчуваць, што смерць – побач. Пасля вызвалення Капыльшчыны ў ліпені 1944 года прызваны ў дзеючую армію. Спачатку – 383-ці запасны стралковы полк, а затым ваюе ў складзе 241-га стралковага палка, 95-й стралковай дывізіі І Беларускага фронту. Баявое хрышчэнне атрымаў пры фарсіраванні ракі Вісла. Плыт, на якім перапраўлялася дэсантная група, перавярнуўся ад выбуху нямецкага снарада. Нямногім пашчасціла дабрацца да другога берага. Добра плаваў (вырас на рацэ Лоша),  выратаваў некалькі таварышаў. Гэта быў дысцыплінаваны і валявы баец. Вызначыўся чырвонаармеец сваёй бясстрашнасцю пры вызваленні Польшчы ў час  Познаньска-Варшаўскай аперацыі 19 студзеня 1945 года. Каля пасёлка Русінуў Мазавецкага ваяводства першым уварваўся ў варожы акоп, знішчыў з аўтамата пяць гітлераўцаў і трох узяў у палон. За гэты подзвіг радавы Рудакоўскі быў прадстаўлены да медаля «За адвагу». Запомніў просты беларускі хлопец разваліны многіх гарадоў. Далей было фарсіраванне ракі Одэр і ўдзел у бітве за Берлін, дзе цяжкімі і кровапралітнымі былі вулічныя баі. Гітлераўцы  шалёна  супраціўляліся. З вокан дамоў, гарышчаў, руін білі аўтаматчыкі і снайперы, «фаўснікі» падпальвалі нашы танкі.  Чырвонаармейцы дзейнічалі зладжанымі штурмавымі групамі. Спачатку выяўлялі агнявыя кропкі фашыстаў, падцягвалі гармату і адкрывалі агонь. Затым нашы аўтаматчыкі бралі вуліцу,  па якой рухаўся танк, пад кантроль. Анатолій змагаўся ў першых радах, быў лёгка паранены, але змог пакінуць свой аўтограф на рэйхстагу. Дзень Перамогі сустрэў на рацэ Эльбе, дзе нашы воіны сустрэліся з амерыканцамі. [caption id="attachment_88965" align="aligncenter" width="400"] ■ Анатолій Рудакоўскі, 2000 г.[/caption] Пасля вайны яшчэ чатыры гады служыў вадзіцелем у Берлінскім гарнізоне групы савецкіх войск у Германіі. Асвойваў новыя віды трафейных аўтамабіляў «Мерсэдэс», «Вандэрэр», «Майбах», «Кабрыалет-Стэур». Падчас Патсдамскай канферэнцыі знаходзіўся ў батальёне аховы, бачыў  маршала Г.К. Жукава, Народнага камісара ВМФ СССР М.Г. Кузняцова. [caption id="attachment_88966" align="aligncenter" width="840"] ■ Пасведчанне аб узнагароджанні медалём Жукава[/caption] Дэмабілізаваўся толькі ў 1949 годзе. Працоўную дзейнасць прадоўжыў у калгасе імя Дзяржынскага ў роднай вёсцы. Узяўся за любімую справу з вялікім натхненнем. Зразумела, што за пяць гадоў службы ў арміі засумаваў па сялянскай працы. Спачатку быў рахункаводам, а затым 33 гады  шчыраваў брыгадзірам у саўгасе «Крыніца». Умела арганізоўваў працу і дабіваўся высокіх паказчыкаў. Не падлічыць, колькі бульбы, буракоў, збожжавых культур вырашчана і здадзена дзяржаве яго брыгадай. А за гэтым усім стаяць бяссонныя ночы, непагадзь, хваробы і перажыванні за ўраджай. [caption id="attachment_88964" align="aligncenter" width="840"] ■ Сын Уладзімір Рудакоўскі - дырэктар ААТ «Старыца-Агра»[/caption] Разам з жонкай Леанідай Фёдараўнай (настаўніцай) пражылі 55 гадоў у міры і згодзе, выхавалі цудоўнага сына Уладзіміра, які сёння з’яўляецца кіраўніком ААТ «Старыца-Агра» і носіць званне «заслужаны работнік сельскай гаспадаркі». Унукі Уладзімір – падпалкоўнік міліцыі – і Аляксандр – выкладчык гісторыі – ганарацца сваім знакамітым дзедам, а сваіх дзяцей выхоўваюць на гераічным і працоўным прыкладзе роднага ім чалавека. Для землякоў Анатолій Ануфрыевіч запомніўся сваім прафесіяналізмам, вытрымкай,  добрасумленнасцю і глыбокай чалавечнасцю. Яго жыццё – нам прыклад, як трэба любіць сваю Айчыну і змагацца за яе! Барыс Дзенісюк, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Независимо от того, как далеко время уносит события Великой Отечественной войны, подвиг белорусского народа не уменьшится. С каждым годом уважение и благодарность ветеранам войны за их мужество, силу духа, мирное небо становится лишь глубже и сильнее. К 75-летию Победы в Великой Отечественной войне спасатели Минской области прочли стихи. https://www.youtube.com/watch?v=KKmHewmhdy8&feature=emb_logo https://www.youtube.com/watch?v=96hmZBd_RI4&feature=emb_logo https://www.youtube.com/watch?v=03vfa8CPob4&feature=emb_logo https://www.youtube.com/watch?v=wrTLCt2fXJk&feature=emb_logo
Управление транспортом в состоянии алкогольного опьянения одно из самых серьезных нарушений Правил дорожного движения. О целях проводимого мероприятия мы обратились за комментарием мы обратились к старшему инспектору ДПС ОГАИ Копыльского РОВД старшему лейтенанту милиции Владимиру Коптяеву: Статистика свидетельствует, что 5-10% ДТП, совершаемых по вине водителей, связано именно с этим правонарушением. Тяжесть последствий таких дорожно-транспортных происшествий значительно выше по сравнению с остальными авариями. Надо отметить, что в 2020 году на территории Копыльского района произошло 5 ДТП, в которых 1 человек погиб, 4 получили ранения. Водителями находящимися в состоянии алкогольного опьянения  ДТП не совершались, лицами не имеющими водительского удостоверения совершено 1 ДТП. В целях укрепления транспортной дисциплины, активизации работы по пресечению фактов управления транспортом в состоянии алкогольного опьянения с 08 по 11 мая 2020 года на территории Копыльского района, проводится профилактическая акция «Трезвый водитель».                                                   Уважаемые граждане! О фактах нахождения на проезжей части дороги уязвимых участников дорожного движения, создающих своими действиями угрозу безопасности дорожного движения, об управлении  транспортными средствами лицами, находящимися в состоянии алкогольного опьянения, а также не имеющими права управления, иных обстоятельствах, создающих риски совершения нарушений Правил дорожного движения и дорожно-транспортного происшествия, сообщите в ОГАИ и дежурную часть Копыльского РОВД по телефону 55444, 25267,55147 или по 102! Павел ШЕИН
В свой юбилей «Слава працы» принимала почетных гостей — редакцию посетили председатель Копыльского райисполкома Сергей Пилищик и его заместитель Александр Дубина. Представители районной власти поздравили коллектив учреждения с Днем печати и 90-летием издания. При этом на пожелания и добрые слова гости не скупились. Некоторые работники редакции во время церемонии были удостоены особой чести и получили от руководства заслуженные награды. Так, Сергей Пилищик вручил Почетную грамоту Копыльского райисполкома одной из старейших сотрудниц газеты, оператору электронного набора и верстки Людмиле Кардаш. Благодарности председателя получили заведующий отделом по основной деятельности Татьяна Бохан и печатник Александр Лукашевич. Во время торжества слово взяла главный редактор Мария Шеина. Мария Владимировна поблагодарила гостей за оказанное внимание, поздравила коллектив районки с праздником, зачитала приветственное письмо министра информации Республики Беларусь Александра Карлюкевича, а также вручила награды. Почетной грамоты редакции удостоились ответственный секретарь Диана Ткаченко, бухгалтер Ольга Лосева и водитель Валерий Лазовский. Благодарность редактора газеты была вручена фальцовщикам Галине Апанасчик, Тамаре Карпелене, Инне Лазовской. [caption id="attachment_88953" align="aligncenter" width="672"] Валерий Лазовский и Людмила Кардаш[/caption] [caption id="attachment_88952" align="aligncenter" width="840"] Диана Ткаченко и Ольга Лосева[/caption] С приветственным словом обратился к присутствующим и председатель Копыльской районной организации профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма Андрей Летченя. Кроме того, он вручил председателю профкома редакции специалисту по рекламе Светлане Апанасчик Грамоту Центрального комитета Белорусского профессионального союза работников культуры, информации, спорта и туризма, а редактору интернет-ресурса Павлу Шеину — Почетную грамоту Минской городской организации Белорусского профессионального союза работников культуры, информации, спорта и туризма. [caption id="attachment_88937" align="aligncenter" width="840"] Фото на память[/caption] Оксана МИХАЙЛОВСКАЯ
Программа проведения мероприятий, посвященных 75-й годовщине Победы советского народа в Великой Отечественной войне,  9 мая 2020 года в г. Копыле Радиоконцерт на пл. Ленина «Звучат мелодии военных лет» - 9.00 – 17.00 Фотовыставка, посвященная 75-летию Великой Победы, возле ГУК «Копыльский РЦК» - 9.00 – 17.00 Торжественный митинг у памятника воинам-освободителям, посвященный 75-й годовщине Победы советского  народа в Великой Отечественной войне, возложение цветов и венков - 10.00 – 11.00 Любой гражданин на протяжении дня может самостоятельно возложить цветы к памятникам героев, погибших в годы Великой Отечественной войны. Оргкомитет
Страница 2685 из 4919