Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

14 жніўня споўнілася 95 год з дня нараджэння нашага земляка, беларускага пісьменніка, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі Сяргея Міхальчука. А каб даведацца пра славутага дзеяча, накіраваліся на малую радзіму  літаратара – у аграгарадок Скабін. Родны брат Максім Апанасавіч Міхальчук і яго сям’я беражліва захоўваюць памяць пра свайго знакамітага сваяка і, разглядаючы старыя фатаграфіі, дакранаюцца да гісторыі яго жыцця і дзейнасці, забытыя моманты ўсплываюць у памяці і дазваляюць перажыць іх па-новаму. Спатрэбіліся таксама і пажоўклыя старонкі раённай газеты «Слава працы». Нарадзіўся хлопец у шматдзетнай сялянскай сям’і. Будучы класік спярша вучыўся ў пачатковай школе ў родным Скабіне, а сярэднюю адукацыю атрымаў у Капылі (зараз гімназія № 1). Вучоба давалася лёгка,  а пасля заняткаў ён няньчыўся з малодшымі братамі Максімам і Анатолем, з паперы і дрэва майстраваў ім цацкі, апавядаў казкі, падслуханыя ад маці. —  Мой брат вучыўся добра, — з цеплынёй расказвае Максім Апанасавіч. — Ён — наш гонар: старэйшыя класы нават закончыў за адзін год. Вечарамі да нас часта заходзілі яго сябры. Яны многа чыталі і расказвалі розныя байкі пра вясёлых «скабінцоў».  Я слухаў, пакуль не засынаў… Але планы разбурыла вайна. У першыя яе дні, абараняючы ўкраінскі горад Львоў, загінуў брат Пётр, а старэйшы Міхаіл — пры вызваленні Польшчы. З артыкула нашага калегі Івана Ігнатчыка даведваемся: «Міхальчукі не змірыліся з акупацыяй, чым маглі дапамагалі партызанам. Бацька разам з Сяргеем збіралі ў скабінцоў па рэшаце жыта і цёмнай ноччу адвозілі партызанам у лес. І даводзілася рабіць гэта не раз, бо вяскоўцы неслі да Міхальчукоў і сыр, і масла, і сала, ведаючы, што сувязныя завязуць прадукты іх сынам, якія змагаюцца з ворагам». У 1944 г. Сяргей быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Усходняй Прусіі, штурмаваў Кёнігсберг. Ордэн Айчыннай вайны I ступені і шматлікія медалі сведчаць, што кожную з высокіх узнагарод наш зямляк заслужыў адвагай і воляй да перамогі. — Калі мой брат са сваім аддзяленнем атакавалі дом, дзе заселі гітлераўцы, варожы снайпер трапіў яму  ў галаву, — працягвае Максім Апанасавіч. — Ледзь выратавалі ваенныя ўрачы, амаль год праваляўся ў шпіталі горада Молатава (Расія). Там і пазнаёміўся з будучай жонкай Галінай, якая падкормлівала яго ягадамі чаромхі. Разам выгадавалі двух дзяцей, Аляксандра і Ірыну, якія сталі перакладчыкамі. Дэмабілізаваўшыся, Сяргей у 1946 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля заканчэння якога і быў накіраваны на працу рэдактарам у Дзяржаўнае выдавецтва БССР (пазней — «Беларусь»). У 1972—1980 гг. — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура». [caption id="attachment_93116" align="aligncenter" width="840"] ■ Сяргей і Галіна Міхальчукі, 1953 г.[/caption] У друку Сяргей Міхальчук пачаў выступаць з 1949 г. (абласная газета «Пінская праўда»). Першае апавяданне для дзяцей надрукаваў у 1955 г. (газета «Піянер Беларусі»). Напісаў для дзяцей зборнікі апавяданняў, аповесцей «Сто прыгод за адзін дзень» (1963), «Паштальён, шырэй крок!» (1968), «Зялёны лісточак» (1974), «Першы след» (1985). У артыкуле «СП» «Чалавек, якім мы ганарымся» за 9 жніўня 1995 г. былы бібліятэкар Скабінскай сельскай бібліятэкі Іна Міхнавец пісала: «У гэтых кнігах пісьменнік расказвае пра справы хлопчыкаў і дзяўчынак, аб іх працы, адпачынку, аб фарміраванні характару дзяцей. Героі пісьменніка дапытліва ўглядаюцца ў навакольны свет,  пазнаюць хараство роднай зямлі, вялікую цану працы сваіх бацькоў. Пра тых, хто поруч з  дарослымі змагаўся ў гады вайны з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.  Для твораў Сяргея Міхальчука характэрны псіхалагізм, разуменне ўнутранага свету дзяцей. На прыкладзе сваіх герояў аўтар вучыць чытачоў быць сумленнымі, дружнымі». [caption id="attachment_93115" align="aligncenter" width="650"] ■ З кнігай брата - Максім Міхальчук, 2020 г.[/caption] — У кнігах імёны выдуманыя, але ўсе прататыпы адсюль, са Скабіна, — дадае пляменніца Міхальчука Алена. — Пісаў ён таксама і аб сваіх дзецях, сябрах і знаёмых. Што можа быць лепш за вёску, дзе ўсё так знаёма і блізка: родная хата, сцяжынка ад варот, кожны лісцік на дрэве нагадвае пра дзяцінства. Можа, таму тэма роднай старонкі з яе гістарычнай мінуўшчынай, спрадвечнымі марамі і жыццёвымі клопатамі тутэйшых жыхароў стала асноўнай у яго творах. —  Дзядзька Сяргей вельмі любіў сваю родную вёску, — прадаўжае Алена. — А яшчэ ён любіў родную мову, лічыў, што чалавек абавязкова павінен ведаць сваю нацыянальную мову, каб яна не стала «мёртвай». Таму па-беларуску размаўляў ён з роднымі, сябрамі і калегамі. Любіў і вясковую ежу: яечню, мачанку, зацірку. Ён хацеў паказаць людзям свае вытокі: таму ўсе свае творы, як і пераклады з іншых моў, ён пісаў толькі па-беларуску. Дзякуючы Міхальчуку, па-беларуску загучалі творы А. Гайдара, Б. Жыткова, В. Біянкі, А. Вішні, Л. Панцялеева, В. Асеевай, Л. Варанковай, М. Дубава, Я. Пермяка, Ч. Айтматава, І. Неверлі, а таксама зборнік украінскіх народных казак і інш. Пахаваны наш зямляк у роднай вёсцы — на скабінскіх могілках. Яшчэ пры жыцці ён завяшчаў частку сваёй бібліятэкі Скабінскай сельскай бібліятэцы (цяпер клуб-бібліятэка). Жонка пісьменніка яго просьбу выканала і перадала кнігі. Чытачы ўдзячны за гэты падарунак: ёсць не толькі яго кнігі, але манаграфіі і аўтабіяграфічныя даведнікі пра пісьменніка. Не засталіся ўбаку ад святкавання адметнай даты ўстановы культуры Капыльшчыны. На працягу жніўня ў краязнаўчым кутку Капыльскай дзіцячай бібліятэкі і Скабінскім клубе-бібліятэцы арганізавана выстава, прысвечаная 95-годдзю з дня нара-джэння нашага знакамітага земляка. Таццяна БОХАН
Как сообщает БЕЛТА, в субботу будет облачно с прояснениями. На большей части территории страны пройдут кратковременные дожди. Ночью местами, днем по юго-востоку ожидаются грозы, при грозах в отдельных районах возможны град и сильные ливни. Ветер прогнозируется южный с переходом на северо-западный 5-10 м/с, при грозах - с порывами до 14 м/с. Днем местами возможно шквалистое усиление ветра до 15-20 м/с. Температура воздуха ночью составит 14-20 градусов выше нуля. Днем будет 20-26 тепла, по юго-востоку - плюс 27-32. Фото Павла ШЕИНА
В Беларуси на 10 июля выздоровели и выписаны 54 254 пациента, у которых ранее был подтвержден диагноз COVID-19. Об этом сообщает БЕЛТА. Зарегистрированы 64 604 человека с положительным тестом на COVID-19. Всего проведено 1 111 614 тестов. За весь период распространения инфекции на территории страны умерли 454 пациента с рядом хронических заболеваний с выявленной коронавирусной инфекцией.
Капыльская зямля, якая з’яўляецца радзімай шматлікіх пісьменнікаў і паэтаў, сёлета адсвяткавала двайны юбілей аднаго з іх. Духмяна-сонечнымі летнімі днямі мы адзначылі 120-годдзе з дня нараджэння Кузьмы Чорнага і 20 год, як былі ўстаноўлены памятныя знакі на месцы, дзе некалі знаходзілася бацькоўская хата пісьменніка. Звычайная гравійная дарога паміж палёў зварочвае да вёскі Жабчава. Менавіта тут непадалёку знаходзіўся маёнтак Боркі, дзе на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў нарадзіўся Мікалай Раманоўскі, больш вядомы як Кузьма Чорны. Бацькі яго, простыя сяляне, тут жылі і працавалі на пана Эдварда Вайніловіча. Валуны-помнікі: 20 год таму… Менавіта ў Жабчаве ў чэрвені 2000-га падчас святкавання 100-годдзя Кузьмы Чорнага адбылося адкрыццё памятных знакаў. Адзін з іх – ружовага колеру валун, а на ім – мемарыяльная дошка ў выглядзе акенца сялянскай хаткі з фіранкай. Як помнік валун выбраны зусім не выпадкова: Кузьма Чорны добра помніў вялікі камень, што ляжаў на ўскрайку лесу. Праз словы аднаго са сваіх літаратурных герояў Асвяцімскага, ён пазней пісаў:  «Вось тут, на выездзе з лесу, павінен быць вялікі камень, каля якога заўсёды, бывала, збіраліся хлапчукі з вёскі…» [caption id="attachment_91377" align="aligncenter" width="840"] ■ Адкрыццё памятнага знака падчас святкавання 100-годдзя Кузьмы Чорнага, 2000 г.[/caption] Гэты памятны знак вырабіў знакаміты беларускі скульптар Эдуард Астаф’еў. Адкрывалі помнік прэзідэнт Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вайтовіч, дырэктар Аб’яднання Дзяржаўных літаратурных музеяў Рэспублікі Беларусь, прэзідэнт Беларускага камітэта Міжнароднага Савета музеяў Леанід Хадкевіч і старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Уласевіч. Дарэчы, на свята прыязджалі дачка пісьменніка Рагнеда Мікалаеўна Раманоўская і яго пляменніца Святлана Рыгораўна Малібожка. Сярод гасцей, якія завіталі на радзіму Кузьмы Чорнага, прысутнічалі былы рэдактар часопіса «Алеся», ураджэнка вёскі Цімкавічы Марыя Карпенка, народны пісьменнік Беларусі Іван Навуменка, знакамітыя літаратары Алесь Бельскі, Міхась Тычына, Алесь Марціновіч і іншыя.  Фотаздымкі з мерапрыемства, як і шмат іншых рэчаў пісьменніка, беражліва захоўваюцца ў літаратурным музеі Кузьмы Чорнага. Яшчэ адзін знакавы валун устаноўлены побач. На ім змешчана выява старонкі з дзённіка Кузьмы Чорнага са словамі, нібы напісанымі сэрцам: «Родныя мае мясцiны… Як мая душа рвецца туды…» Гэта своеасаблівы падарунак пісьменніку ад роднай Капыльшчыны. Над яго стварэннем і ўстаноўкай працаваў былы начальнік аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва райвыканкама Чарняўскі Уладзімір. Ды і наогул, гэтымі юбілейнымі днямі нельга не згадаць тых людзей, дзякуючы якім месца нараджэння Кузьмы Чорнага атрымала сучасны выгляд. Адна з іх – галоўны рэдактар «СП», тагачасны намеснік старшыні райвыканкама Марыя Шэіна, якой давялося ўзначальваць работу аргкамітэта і кантраляваць увесь працэс добраўпарадкавання памятнага месца. Трэба адзначыць загадчыцу аддзела культуры райвыканкама Ядвігу Пацэйку, старшыню калгаса «Цімкавіцкі» Яўгена Ляшчыну, старшыню Цімкавіцкага сельвыканкама Віктара Коласа, дырэктараў: завода ЖБВ – Валерыя Нарэйку, аўтапарка № 21 – Уладзіміра Сахара, Капыльскага райаграпрамзабеспячэння – Ілью Каца, старшыню праўлення калгаса «Кастрычнік» Уладзіміра Купрыенку. …і зараз На працягу ўсіх 20 гадоў, якія мінулі з тае пары, мы, нашчадкі Кузьмы Чорнага і прыхільнікі яго творчасці, працягваем ушаноўваць і берагчы памяць. Сёлета таксама шмат зроблена, каб знакавыя месцы выглядалі годна. Расказвае старэйшына вёскі Жабчава Рыгор Карунны: – Разам з настаўнікамі Бучацінскай СШ, супрацоўнікамі Бучацінскага сельвыканкама і яго старшынёй Зояй Бордак мы працавалі над добраўпарадкаваннем гэтага памятнага месца: прыбіралі, высаджвалі кветкі і дрэвы. Мы працавалі на працягу некалькіх месяцаў. [caption id="attachment_91378" align="aligncenter" width="840"] ■ Сяргей Баран і Рыгор Карунны[/caption] Ды і наогул летам у Жабчаве кіпіць жыццё. Вось на вуліцу выходзіць Сяргей Баран. Яго хата знаходзіцца амаль па суседстве з Раманоўскімі. Тут ён нарадзіўся і правёў сваё юнацтва, а зараз у родныя мясціны прыязджае пагасціць. На сцяне хаты – шыльдачка «вуліца Кузьмы Чорнага». Бацькі Сяргея Мікалаевіча былі людзьмі адукаванымі: тата выкладаў у Садавіцкай школе беларускую мову, мама – гісторыю. Дарэчы, сястра Сяргея Мікалаевіча – таксама настаўніца беларускай мовы і літаратуры, добра вядомая вучням старэйшага пакалення СШ № 2 г. Капыля Лілія Мікалаеўна Чарняўская. Сяргей Баран успамінае, што менавіта ёй належыць ідэя стварэння памятнага знака ў выглядзе дзённікавых старонак з напісанымі на іх словамі. Сам Сяргей Мікалаевіч зараз таксама звязаны з пісьмовым словам: ён працуе загадчыкам бібліятэкі прафсаюзнага камітэта мінскага механічнага  завода імя Вавілава. – Ведаеце, менавіта тут, на сваёй малой радзіме, Кузьма Чорны атрымаў уяўленне пра жыццёвыя паняцці, што такое салодка і што такое горка, бо бачыў, як цяжка працавалі яго бацькі, як імкнулася мама зрабіць усё магчымае, каб ён атрымаў добрую адукацыю, – эмацыянальна гаворыць Сяргей Баран. – З тае даўняй пары захаваўся толькі калодзеж, той самы, «раманоўскі», з якога калісьці піў пісьменнік, з якога і зараз прыемна пачаставацца халоднай смачнай вадзіцай. На цімкавіцкіх абшарах Да ўшанавання памяці вялікага земляка далучыліся і юныя жыхары аграгарадка Цімкавічы, таму на вуліцы Капыльскай панавала па-сапраўднаму творчая атмасфера: над сваім бачаннем знаёмых Кузьме Чорнаму мясцін разам з настаўніцай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Аленай Ігнатчык працавалі навучэнцы Цімкавіцкай школы мастацтваў. – Кожны год у чэрвені мы выходзім на месцы, якія звязаны з імем Кузьмы Чорнага, і малюем, – каменціруе Алена Ігнатчык. – Дзеці вучацца бачыць прыгажосць, праз асабістыя ўражанні спазнаюць творчасць. Сёння ў пленэры прымаюць удзел вучні рознага ўзросту: Соф’я Бохан, Варвара Бохан, Данік Ігнатчык, Валерыя Вісловіч, Настасся Лапотка, Даша Казлоўская, Юліяна Дзямідчык. [caption id="attachment_91379" align="aligncenter" width="650"] ■ Алена Ігнатчык праводзіць пленэр[/caption] Цімкавічы Кузьма Чорны лічыў сваёй другой радзімай. «Хадзіць па Капыльскай вуліцы цяпер трохі спрытней – ляжаць тратуары…» – так ён пісаў пасля наведвання мястэчка ў 1925 годзе. Ды і наогул у Цімкавічах шмат мясцін звязана з жыццём пісьменніка. Менавіта тут, на Капыльскай вуліцы, знаходзіцца студня, з якой Раманоўскія бралі ваду. І зараз з яе можна напіцца смачнай чыстай вады. Тут жа захавалася тая хатка, куды маці прыбягала пазычыць кавалачак сала, калі ён ехаў паступаць у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Зараз поўным ходам ідзе добраўпарадкаванне ў гістарычным цэнтры аграгарадка Цімкавічы. Менавіта тут установяць валун з памятнай дошкай, на якой будуць напісаны словы Кузьмы Чорнага. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Созданная в июле 1990 года налоговая служба Копыльского района насчитывала восемь человек. С 1 сентября 2017-го в результате реорганизации она вошла в состав инспекции МНС Республики Беларусь по Слуцкому району в виде управления по работе с плательщиками по Копыльскому району. Как и прежде, благодаря совместным усилиям и самоотверженному труду коллектива в бюджет страны поступают средства на развитие таких отраслей социальной сферы, как образование, здравоохранение, наука, культура. Так, за I полугодие 2020 года в доход консолидированного бюджета Копыльского района поступило 10576,2 тыс. рублей. Наибольший удельный вес поступлений приходится на государственный сектор экономики — 65,4%. Вместе с тем доля платежей от негосударственного сектора экономики постоянно увеличивается, и за 6 месяцев текущего года она составила от организаций негосударственного сектора экономики 22,1%, от индивидуальных предпринимателей — 5,7%, от физических лиц — 2,6%. [caption id="attachment_91373" align="aligncenter" width="840"] ■ Коллектив инспекции (слева направо): Людмила Зарембовская, Юлия Хомец, Татьяна Русакович, Валентина Кендыш, Елена Киселева, Марина Карташевич, Евгений Хаткевич[/caption] На постоянной основе проводятся мероприятия по сокращению задолженности плательщиков перед бюджетом. В результате мер принудительного взыскания, предусмотренных законодательством, в бюджет поступило 139,7 тыс. рублей, что составляет 1,3% в общей сумме поступлений. Сотрудники управления осуществляют камеральный контроль за соблюдением налогового законодательства всеми налогоплательщиками района. За истекший период 2020 года по результатам проводимых контрольных мероприятий по вопросам соблюдения законодательства в бюджет дополнительно поступило 91,4 тыс. рублей. По состоянию на 1 июля 2020 года на учете в управлении состоит 122 физических лица, осуществляющих предпринимательскую деятельность без регистрации в качестве индивидуальных предпринимателей, от которых поступило 6,2 тыс. рублей. Представлены декларации о совокупном годовом доходе 94 физическими лицами, сумма подоходного налога составила 34,7 тыс. рублей. Наибольшая сумма дохода, задекларированная жителем Копыльского района по итогам 2019 года, составила 80 тыс. рублей, в бюджет поступило 9,9 тыс. рублей подоходного налога. В районе зарегистрировано пять агроусадеб, 87 ремесленников. Осуществляют электронное взаимодействие с налоговыми органами 769 плательщиков, или 90,9% к состоящим на учете. Налоговой службой района обеспечено выполнение всех поставленных задач. В этом заслуга прежде всего тех сотрудников, которые стояли у ее истоков: заместителя начальника управления Татьяны Русакович, главного государственного налогового инспектора Марины Карташевич. Накануне праздника Благодарность председателя Копыльского районного исполнительного комитета объявлена главному государственному налоговому инспектору Елене Киселевой. Слова благодарности за добросовестный труд хочется высказать Людмиле Зарембовской, Юлии Хомец, Евгению Хаткевичу. Коллектив управления с уважением вспоминает ветеранов налоговой службы: Вацлава Антоновича Жука, Валентину Болеславовну Булат, Аллу Петровну Яроцкую, Марию Павловну Мордасевич, Ларису Николаевну Езепенко. С праздником вас, уважаемые коллеги и ветераны налоговой службы! От всей души желаю вам и вашим близким доброго здоровья, жизненной энергии и оптимизма, душевного комфорта, семейного благополучия и счастья! Валентина КЕНДЫШ, заместитель начальника инспекции – начальник управления по работе с плательщиками по Копыльскому району инспекции МНС Республики Беларусь по Слуцкому району
Страница 2583 из 4925