Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

17-ы Цімкавіцкі пагранічны атрад: там неслі службу сапраўдныя героі

17.09.2021
Дзень народнага адзінства, які Беларусь упершыню адзначыла 17 верасня, мае сваіх герояў. Іх імёны гучаць праз ліхалецці часу. Ёсць свае героі-пагранічнікі і на Капыльшчыне. Да 17 верасня 1939 года Капыльскі раён быў падзелены на дзве часткі. Дзяржаўная граніца, якая адмяжоўвала Польшчу ад Беларусі, праходзіла каля вёсак Бабоўня, Вялікая Раёўка, Крывасёлкі. Там жа знаходзіліся і заставы. Але больш вядома застава ў Цімкавічах, дзе нёс службу 17-ы пагранатрад. Шляхі станаўлення 17-ы Цімкавіцкі пагранічны атрад ахоўваў граніцу працягласцю 154 км ад пагранічнага слупа № 832 да 1063. Штаб пагранатрада знаходзіўся  ў  в.  Цімкавічы. У яго ўваходзілі 4 камендатуры і 19 застаў. Яны размяшчаліся на тэрыторыі 2 раёнаў – Капыльскага і Чырвонаслабадскога. Да 1939 г. дзяржаўная граніца СССР праходзіла непадалёку ад Мінска (30 км). Пагранічныя атрады насілі назвы: Заслаўскі, Дзяржынскі, Плешчаніцкі і інш. Гiсторыя іх пачалася яшчэ ў паслярэвалюцыйныя гады. У далёкім 1918 го-дзе маладой Савецкай дзяржаве неабходна было абараняць свае граніцы. Быў прыняты Дэкрэт СНК аб зацвярджэнні пагранічнай аховы ад 28 мая 1918 года, падпісаны старшынёй СНК Уладзімірам Леніным. Яшчэ 19 студзеня 1918 г. у г. Ельня былой Смаленскай губерні  пачалося фарміраванне 2-га запаснога стралковага батальёна 8-ай запасной стралковай дывізіі. У маі 1919 г. батальён быў перайменаваны ў 1-ы запасны стралковы полк, у студзені 1920 г. – у 13-ы запасны стралковы полк, а летам 1921 года – 164-ы стралковы 55-й асобай брыгады. У гэты перыяд задачы палка – нясенне аховы чыгункі і барацьба з бандытызмам у Гомелі. У ліпені 1922 года 164-ы стралковы полк перафарміраваны ў 2-гі пагранічны полк для аховы заходніх граніц СССР. Штаб палка дыслацыраваўся ў г. Слуцку. Першы батальён – у Капылі, 2-гі – у в. Лешня, 3-ці – у в. Вызна Чырвонаслабадскога раёна. 3 палка быў выдзелены 8-ы пагранічны батальён. У сакавіку 1923 года батальён быў перайменаваны ў 14-ы асобы пагранічны батальён. У ліпені 1923 года штаб батальёна пераводзіцца ў мястэчка Цімкавічы. У сакавіку 1924 года батальён перайменоўваецца ў 14-ы пагранатрад, у студзені 1925 года ён стаў называцца 17-ым Цімкавіцкім пагранатрадам. У жніўні 1935 года перайменаваны ў 17-ы ПА НКУС БССР. [caption id="attachment_106103" align="aligncenter" width="840"] ■ Вучэбная стральба ў Цімкавічах, 1923 г.[/caption] У 1939 г. пасля ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі атрад быў перадыслацыраваны ў г. Брэст. Асобы састаў 17-га Цімкавіцкага Чырванасцяжнага пагранатрада быў пераўтвораны ў 89-ы пагранічны атрад і па загадзе НКУС СССР паходным маршам перадыслацыраваны на 350 км у г. Брэст на ахову новых рубяжоў дзяржаўнай граніцы. У ліпені 1941 года 17-ы Чырванасцяжны пагранатрад перайменаваны ў 17-ы Чырванасцяжны пагранічны полк. 3 верасня 1944 г. за ўзяцце штурмам г. Ізмаіла 17-ы Чырванасцяжны пагранічны полк атрымаў ганаровае званне Ізмаільскага і называўся 17-ы Чырванасцяжны пагранічны полк аховы тылу 3-га Украінскага фронту. Летам 1945 года пасля завяршэння Вялікай Айчыннай вайны 17-ы Чырванасцяжны пагранічны полк быў расфарміраваны. За гісторыю свайго існавання 17-ы пагранатрад (ПА) атрымаў шмат узнагарод. І неслі там службу сапраўдныя героі. ...На граніцы хмары ходзяць хмурна У жніўні 1924 года на савецка-польскай граніцы атрад удзельнічаў у аперацыі па затрыманні тэрарыста Барыса Савенкава, а летам 1925 года – вопытнага агента англійскай разведкі Сіднэя Рэйлі. Толькі за 1929 год пагранічнікі 17-га ПА затрымалі 399 парушальнікаў граніцы, 196 з якіх былі выкрыты як агенты замежных разведак. Ды і наогул гісторыя 17-га ПА насычана многімі прыкладамі гераічных подзвігаў. У чэрвені 1931 года на ўчастку атрада з’явіўся верхавод раней разгромленай банды Люцко. Ён хацеў арганізаваць контррэвалюцыйнае кулацкае выступленне. 3 дапамогай мясцовага насельніцтва спроба была раскрыта. Люцко і яго пасобнікі спрабавалі ўцячы ў Польшчу. Па-геройску дзейнічалі ў гэтым баі начальнік пагранзаставы А.М. Мачалаў, чырвонаармеец П.Д. Магіраў. Яны былі ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Слова пра героя Кафанава У канцы 30-х гадоў у пагранічных войсках Беларусі было добра вядома імя пагранічніка – ардэнаносца Рыгора Кафанава, камсамольца, выдатніка баявой і палітычнай падрыхтоўкі. Ён нарадзіўся ў сяле Суха-Салоціна Іўнянскага раёна Белгародскай вобласці. Працаваў трактарыстам. У 1937 годзе быў прызваны ў Чырвоную армію і накіраваны для праходжання службы на пятую заставу 17-га Цімкавіцкага Чырванасцяжнага пагранічнага атрада. [caption id="attachment_106102" align="aligncenter" width="400"] ■ Рыгор Кафанаў[/caption] У пагранічных войсках добра ведалі гэтага байца-камсамольца. Ён часта выступаў на злётах выдатнікаў, на чырвонаармейскіх сходах, сустракаўся з пагранічнікамі іншых застаў, з моладдзю, школьнікамі. З’езд Беларускага камсамола выбраў яго кандыдатам у члены ЦК ЛКСМБ. І зусім не выпадкова: Рыгор Кафанаў быў сапраўдным героем. Адзін са сваіх подзвігаў Кафанаў здзейсніў у кастрычніку 1938 года. Менавіта тады на 5-й пагранзаставе каля в. Заракаўцы разам з Фядотам Найдзёнавым ён выйшаў у нарад. Пагранічнікі затрымалі дваіх шпіёнаў. Аб гэтым пісалі газеты «Заходняя граніца» і «Чырвоная змена». За подзвіг Кафанаву і Най-дзёнаву старшынёй Вярхоўнага Савета СССР Міхаілам Іванавічам Калініным у Маскве былі ўручаны баявыя ўзнагароды. Пазней на партыйным сходзе Кафанаў скажа наступныя словы: «Покуда руки держат оружие, я буду зорко охранять границу, разить врагов нашей страны. Это мой долг. Долг бойца – защитника Социалистической Родины». Пазней Рыгор неаднаразова пацвердзіў гэтыя словы. У верасні 1939 г. Чырвоная армія выступіла ў паход за вызваленне працоўных заходніх абласцей Украіны і Беларусі. Пагранічнікам ставілася задача: расчысціць шлях для часцей савецкіх войскаў, заняць масты, пераправы, умацаваць стражніцы. У некаторых раёнах рэакцыйныя сілы стварылі банды, якія аказвалі супраціўленне нашым войскам. У адной з сутычак па-геройску загінуў Рыгор Кафанаў. Пра абставіны гібелі Рыгора Кафанава ўспамінае малодшы палітрук гэтай заставы Леў Барысавіч Сарочкін: «Для выканання пастаўленай задачы былі створаны тры баявыя групы: штурмавая і дзве групы прыкрыцця. У вызначаны час групы выйшлі на зыходныя пазіцыі. Пагранічныя нарады і часавога, якія абаранялі Пляцоўку, абяззброілі без адзінага выстралу. Па распрацаваным загадзя плане штурмавая група, у якую ўваходзіў Р. Кафанаў, павінна была кінуць у акно казармы гранату для таго, каб выклікаць паніку. Аднак акно аказалася прыкрытым металічнай сеткай, граната выбухнула каля сцяны будынка, на шчасце не прычыніўшы шкоды надыходзячай групе. Рыгор Кафанаў, убачыўшы гэта, рушыў да дзвярэй казармы з крыкам: «Здавайцеся!». Але тут жа быў прашыты кулямётнай чаргой». Так загінуў смелы баец, але сваім подзвігам ён забяспечыў поспех заставе, якая выканала баявую задачу. Памяць застаецца назаўсёды 27 сакавіка 1940 года Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР 5-й пагранзаставе 17-га Цімкавіцкага Чырванасцяжнага пагранатрада войскаў НКУС было прысвоена імя чырвонаармейца-пагранічніка. На месцы былой заставы ўстаноўлена мемарыяльная дошка з надпісам: «Тут была пагранічная застава імя Р.І. Кафанава, які па-геройску загінуў пры абароне дзяржаўнай мяжы СССР у верасні 1939 года». Пастановай Савета Міністраў БССР ад 12 сакавiка 1968 года 2-й заставе Брэсцкага Чырванасцяжнага пагранічнага атрада імя Ф.Э. Дзяржынскага прысвоена імя Рыгора Ільіча Кафанава. Памяць пагранічнікаў уша-ноўваюць навучэнцы Цімкавіцкай СШ і жыхары аграгарадка. У школе існуе музей 17-га Цімкавіцкага Чырванасцяжнага пагранатрада. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота з архіва музея Цімкавіцкай СШ

Дырэктар Капыльскага раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава прыняла ўдзел у рэспубліканскай выставе «Пояс адзінства»

17.09.2021
Мастацтва па-сапраўднаму аб'ядноўвае народ і рэгіёны. У гэтым можна было пераканацца падчас рэспубліканскай выставы «Пояс адзінства», удзел у якой прыняла народны майстар Беларусі дырэктар Капыльскага раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава разам з іншымі творцамі Беларусі. Мерапрыемства праходзіла ў Палацы Незалежнасці Беларусі і было прымеркавана да Дня народнага адзінства. [caption id="attachment_106096" align="aligncenter" width="650"] Таццяна Волкава (справа) з майстрамі народнай творчасці Ланай Сласцёнай (Маладзечна) і Яўгенам Осіпавым (Беразіно) у Палацы Незалежнасці[/caption] Вырабы народных майстроў ад ганчарнага мастацтва да лозапляцення, нацыянальнае адзенне з вышыўкай, маляванкі, выцінанкі, батлейка. Усе рэгіёны Беларусі прадставілі ўнікальныя экспанаты свайго краю. На выставе ў Палацы Незалежнасці было прадэманстравана, наколькі глыбінная і шматгранная наша гісторыя. А яшчэ гэта і магчымасць дакрануцца да спадчыны беларускага народа, да сваіх каранёў. – З гонарам адзначу, што культура Капыльшчыны на выставе была прадстаўлена яшчэ і адзеннем удзельнікаў семежаўскага народнага каляднага абраду «Цары», якое знаходзілася на манекенах. Як вядома, абрад гэты ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі і Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, – дзеліцца ўражаннямі Таццяна Волкава. – Адзначу, што працэс ткацтва нашых традыцыйных семежаўскіх ручнікоў вызваў асаблівую цікавасць у міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча. Ён нават сеў за кросны і паспрабаваў сам выткаць узор. Трэба дадаць, што Мінскую вобласць прадстаўлялі майстар па лозапляценні Лана Сласцёна з Маладзечна, Яўген Осіпаў з Беразіно, які дэманстраваў вырабы з дрэва. А Ірына Жудрык з Любанскага раёна праводзіла дэгустацыю хатняга хлеба. Пасля выставы для нас арганізавалі цікавую экскурсію па Палацы Незалежнасці. Прыняўшы ўдзел у гэтай тэматычнай выставе, магу з упэўненасцю сказаць, што на шматвяковых традыцыях нашых продкаў трымаюцца наша культурная ідэнтычнасць, наша нацыянальнае самапазнанне. І толькі разам мы можам захаваць гэтую найкаштоўнейшую спадчыну. [caption id="attachment_106097" align="aligncenter" width="840"] ■ Адзенне ўдзельнікаў каляднага абраду «Цары» на выставе ў Палацы Незалежнасці[/caption] Дзіяна ТКАЧЭНКА

Прокуратурой Копыльского района возбуждено уголовное дело в отношении жителя райцентра за избиение своей сожительницы

19.09.2021
Прокуратурой Копыльского района возбуждено уголовное дело в отношении 39-летнего жителя города Копыля, который на протяжении апреля-июля 2021 года по месту своего жительства в состоянии алкогольного опьянения систематически избивал свою сожительницу. Действия виновного квалифицированы по ч. 1 ст. 154 Уголовного кодекса Республики Беларусь как истязание. Необходимо отметить, что ранее дебошир уже привлекался к уголовной ответственности за насилие в отношении члена семьи, однако спустя непродолжительный срок после отбытия назначенного судом наказания вновь поднял руку на женщину. Предварительное следствие по делу поручено Копыльскому районному отделу Следственного комитета Республики Беларусь. Следователем с санкции прокурора в отношении обвиняемого применена мера пресечения в виде заключения под стражу. Санкция статьи уголовного закона, которая вменяется в вину дебоширу, предусматривает наказание в виде ареста, ограничения свободы до трех лет или лишения свободы на тот же срок со штрафом или без штрафа. Артем Левша,  прокурор Копыльского района младший советник юстиции

В чем состоит профилактика гриппа и как защитить себя от вирусов? Рассказали в Копыльском райЦГЭ

17.09.2021
Грипп – это единственная инфекция, вызывающая ежегодные эпидемии и периодические пандемии. Он занимает первое место по частоте и количеству случаев в мире, что составляет более 90% всех инфекционных заболеваний. О профилактике гриппа, и о том, как защитить себя от вирусов нам рассказала помощник врача-эпидемиолога райЦГЭ Инна Бурак. – Почему такое внимание гриппу? – Во-первых, огромное число заболевших – это более 15% населения земного шара. Во-вторых, эпидемии гриппа сопровождаются большим количеством смертельных случаев. Особенно страдают дети до 14 лет и люди старшей возрастной группы. И в-третьих, в заболевание вовлекаются многие органы и системы организма (дыхательная, сердечно-сосудистая, нервная и желудочно-кишечный тракт). – Какие мероприятия, предусматривающие комплексную защиту населения от гриппа, существуют? – Комплексный характер защиты предполагает специфическую профилактику с использованием вакцин и лекарственных препаратов, проведение противоэпидемических мероприятий в очагах инфекции, а также осуществление оздоровительных и укрепляющих мероприятий. Единственным научно обоснованным эффективным методом предупреждения гриппа является вакцинация. Прививки применяются более 50 лет, и за этот период их безопасность и эффективность возросли. Все разрешенные вакцины в Республике Беларусь проходят контроль качества. Вирус гриппа постоянно мутирует, меняя свои свойства, вследствие чего эпидемии повторяются из года в год. И если вы заболели, не занимайтесь самолечением. Обращайтесь к специалистам и ни в коем случае не переносите инфекцию на ногах. Это опасно не только для заболевшего, но и является мощным источником распространения вируса среди населения. Наталья ДАВЫДЕНКО

Как наши дети отдыхали этим летом на Копыльщине

18.09.2021
За прошедшее лето ребята смогли отдохнуть и набраться сил. Для этого в районе работали оздоровительные лагеря. На вопросы о том, как была организована их деятельность, дает ответы ведущий специалист представительства МОУ РЦ по оздоровлению и санаторно-курортному лечению населения Инна КОРЗУН. – Инна Александровна, в каких лагерях мальчики и девочки отдыхали летом? – В летний период 2021 года школьники имели возможность оздоровиться в различных типах лагерей, которые были организованы у нас в районе и за его пределами. Так, на базе 18 учреждений образования работали лагеря с дневным пребыванием для 580 ребят младшей возрастной группы, пять спортивно-оздоровительных лагерей для 117 воспитанников детской спортивной школы и три лагеря труда и отдыха для 50 подростков в возрасте от 14 до 17 лет. Довольно разнообразным был отдых и в лагерях с круглосуточным пребыванием. – Если говорить о лагерях с круглосуточным пребыванием, где и как они были организованы? – Профильные девятидневные круглосуточные лагеря работали на арендованных базах учреждений образования. В экологическом лагере «Зеленая планета» на базе Копыльской вспомогательной школы отдохнули 19 детей-сирот. В профориентационном лагере «Восьмое чудо света» на базе Быстрицкой СШ – 24 школьника, в лагере «Эрудит» на базе гимназии № 1 г. Копыля для высокомотивированных к учебе 38 учащихся, в лагере труда и отдыха «КРУТО» на базе Лесновской СШ – 20 подростков. Все лагеря предложили ребятам самые интересные культурно-массовые и спортивно-оздоровительные мероприятия. – Как был организован отдых детей в лагерях за пределами района? – Из-за того, что в районе отсутствуют стационарные оздоровительные лагеря, ежегодно заключаются договоры на оздоровление наших детей на базе стационарных загородных лагерей в других районах области. В этом сезоне это оздоровительный лагерь «Дружба» Дзержинского района, в котором оздоровились 48 ребят, и лагерь «Папараць-кветка» Березинского района, где отдохнул 151 ребенок. – Какое внимание было уделено детям, находящимся в трудных жизненных условиях? – При организации оздоровления детей большое внимание уделялось выделению путевок детям-сиротам из опекунских и приемных семей. Для них было выделено 78 путевок. Детям-инвалидам – 31 путевка, детям из семей, находящихся в социально опасном положении, – 63 путевки. Также не остались без внимания дети из многодетных семей: им предоставили 341 путевку. Ребятам из малообеспеченных семей – 69 путевок. – Была ли оказана финансовая поддержка родителям, чьи дети находились на оздоровлении? – Безусловно. К примеру, финансовую поддержку при оплате путевок в оздоровительные лагеря оказали родителям проф-союзные организации, из своих средств произвели оплату за путевки многие предприятия и учреждения района, по линии обкома профсоюза работников АПК и объединенных профсоюзов выделена материальная помощь малообеспеченным семьям. Но самая существенная поддержка в проведении оздоровления школьников в летний период – это государственные средства из республиканского бюджета. Также на оплату до полной стоимости путевок детям-сиротам выделено финансирование из районного бюджета. – Какую оценку Вы дадите оздоровительной кампании? – Благодаря тесному взаимодействию всех заинтересованных служб оздоровление детей в районе в летний период прошло на должном уровне. – Кроме оздоровления в лагерях, каким видом оздоровления еще можно воспользоваться? – Есть прекрасная возможность получить санаторно-курортное лечение по медицинским показаниям в санаториях нашей республики как детям, так и взрослым, обратившись в комиссию по оздоровлению и санаторно-курортному лечению по месту работы. Более подробную информацию о наличии путевок в санатории можно получить по телефону 55-6-44 с 9 до 1З часов. Диана ТКАЧЕНКО