Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Аграрии СХФ «Рудное» одними из первых начали заготовку люцерны

22.05.2026

Пад шматгадовыя травы ў сельгаспрадпрыемстве адведзена звыш 1000 гектараў. Гэтымі днямі для нарыхтоўкі кармоў косяць люцэрну. Менавіта на гэтую культуру з сямейства бабовых тут робяць стаўку: яна ідзе на сянаж, што гарантуе якасць корму.

– Корманарыхтоўчая кампанія – гэта вялікая, адказная і вельмі неабходная праца. Асноўнай удзячнасцю за яе стануць літры карыснага і смачнага малака. На дадзены момант на полі працуе адна касілка, і гэтага цалкам дастаткова, бо свае карэктывы ў працэс касьбы ў любы момант можа ўнесці надвор’е: яго нельга ўрэгуляваць, яно непрадказальнае. Касілка прадукцыйная, у дзень больш за 50 гектараў можа апрацаваць, – расказаў в.а. начальніка сельгасфіліяла Юрый Крыкала. – У адпаведнасці з тэхналогіяй мы адразу скошваем траву, затым правяльваем і запускаем камбайны для падбору валкоў.

Зацягваць з першым укосам у гаспадарцы не збіраюцца: тут важна аператыўнасць. І прычына таму – адсутнасць сухога сонечнага надвор’я. Вільготная трава, скошаная пад дажджом ці адразу пасля яго, – гэта ўжо сілас, а не сянаж. У цэлым жа планы на касавіцу ў гэтым сезоне ў гаспадаркі сур’ёзныя.

– Калі параўноўваць з мінулым сезонам, то гэты для нас даволі нядрэнны. У першую чаргу таму, што не было зваротных замаразкаў. Ёсць вільгаць у зямлі, гэта немалаважна. Адзначу, што не хапае цяпла для травы, – прадоўжыў Юрый Вячаслававіч. – У планах атрымаць з першага ўкосу больш за 1600 тон сенажу. Якасныя кармы – гэта ўсяму аснова. Зараз травы ўтрымліваюць усе неабходныя для жывёлы вітаміны і карысныя рэчывы. Вялікая ўвага аддаецца сенажу з люцэрны першага ўкосу, бо ў ёй змяшчаецца вялікая колькасць бялку. Пры закладцы траншэй безумоўна будзем прытрымлівацца поўнага выканання тэхналогіі.

Першым на ўборку шматгадовых траў сёлета выйшаў механізатар ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс» Павел Тароцька («Руднае», як вядома, з’яўляецца сельгасфіліялам дадзенага прадпрыемства). Праца, заўважае ён, няпростая, але любімая. Добры ўкос шматгадовых траў улетку азначае, што ўзімку жывёла гаспадаркі будзе забяспечана якасным кормам. І гэта вельмі важна.

– У дадзенай гаспадарцы гэта першая мая касавіца, а так ужо вопыт ёсць. Праца зразумелая, многія працэсы выконваю аўтаматычна. Плошчы таксама не палохаюць, бо галоўнае – своечасова нарыхтаваць па-сапраўднаму добры корм. Калі надвор’е дазволіць, думаю, за дзён дзесяць мы справімся з першым укосам. Аднак будзем рабіць перапынкі паміж выхадамі ў поле, калі будуць дажджы, – расказаў Павел Валер’евіч. – Працую на новым магутным трактары МТЗ-3522 з нядаўна набытай касой КМРК-9 беларускай вытворчасці. Тэхніка аснашчана навігацыяй тэхналогіі земляробства. Пакуль яшчэ некаторыя моманты наладжваем, правяраем. У далейшым плануецца, што гэты трактар будзе аказваць дапамогу ў касьбе ўсяму раёну.

Пасля першага ўкосу шматгадовыя травы ў гаспадарцы падкормяць, пачакаюць пакуль яны падрастуць (а гэта прыкладна тры тыдні), пасля чаго пачнуць другі ўкос. Яго плануюць правесці ў канцы чэрвеня і завяршыць да ўборачнай кампаніі збожжавых.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/arkhiv/item/41658-agrarii-skhf-rudnoe-odnimi-iz-pervykh-nachali-zagotovku-lyutserny#sigProIdc36cd9f3c9
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей