Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

40

Состоялась торжественная церемония гашения конверта с оригинальной маркой «День белорусской письменности в Копыле»

05.09.2021
В почтовом павильоне Минского филиала РУП «Белпочта» в центре Копыля состоялась торжественная церемония специального гашения конверта с оригинальной маркой «День белорусской письменности в Копыле». В мероприятии приняли участие заместитель Премьер-министра Беларуси Игорь Петришенко, министр информации Беларуси Владимир Перцов, председатель Минского облисполкома Александр Турчин и председатель Копыльского райисполкома Сергей Пилищик, которые расписались на конвертах и сделали их гашение. Данные памятные сувениры были вручены высоким гостям. Отметим, в павильоне можно приобрести конверт с оригинальной маркой «День белорусской письменности в Копыле». Памятное гашение проходит только 5 сентября. Также в почтовом павильоне проходит выставка-продажа конвертов и открыток, которые изготавливаются в РУП «Белпочта». Рядом находится фотозона и игровая зона для детей. Павел ШЕИН
29

У Капылі адкрыта Алея пісьменнікаў

05.09.2021
Цудоўным падарункам для капылян і жыхароў раёна стала Алея пісьменнікаў, якая размешчана ў цэнтры нашага горада. У адкрыцці Алеі пісьменнікаў прынялі ўдзел намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў, старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык. Разам дарагія госці перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку. З прывітальным словам выступіў беларускі журналіст, літаратуразнавец, пісьменнік, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Сяргей Дубовік, які нарадзіўся ў в. Крыніца Капыльскага раёна. Ён падкрэсліў, што з Капыльшчыны пайшло шмат таленавітых пісьменнікаў і журналістаў. Удзел у стварэнні праекта прымаў творчы калектыў ГА “Беларускі саюз мастакоў”, а фінасаваў яго Мінаблвыканкам. Старшыня Беларускага саюза мастакоў, мастак-манументаліст Глеб Отчык адзначыў, што такі праект – адзіны, у якім пераплецены мастацтва і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. Творчую атмасферу стваралі музычныя кампазіцыі ў выкананні аркестра народных інструментаў “Капыльскія дудары”. Навучэнка СШ № 2 г. Капыля Соф’я Сінюк выканала цудоўны верш на роднай мове. Паводле задумкі, на Алее размешчаны інтэрактыўныя лаўкі, кожная з якіх пазначана літарамі кірыліцы (у адпаведнасці з імёнамі пісьменнікаў: А - Адам Русак, Алесь Адамовіч і гэтак далей). На ўсе літары нанясены QR-код, пры навядзенні мабільным тэлефонам на які можна даведацца, якому канкрэтна пісьменніку яна прысвечана і аўтарам якіх твораў з'яўляецца літаратар. Дапамагаў разабрацца з літаратурным інтэрактывам навучэнец гімназіі № 1 г. Капыля Раман Марукін. Каля буквы “С” гасцей сустракала дачка знакамітага пісьменніка Яна Скрыгана – Галіна Іванаўна. Яна адзначыла, што ёй вельмі прыемна, бо памяць пра яе вядомага бацьку ўшаноўваюць як на Капыльшчыне, так і па ўсёй Беларусі. У знак удзячнасці яна падарыла гасцям кнігу, у якой сабрана інфармацыя пра Яна Скрыгана. Дзіяна ТКАЧЭНКА
50

Памятны знак «Майстар-гарбар» адкрылі у Капылі

05.09.2021
Вельмі сімвалічна, што ўрачыстае адкрыццё памятнага знака «Майстар-гарбар», які заняў пачэснае месца каля раённага краязнаўчага музея, адбылося менавіта ў Дзнь беларускага пісьменства. Сюды завіталі і дарагія госці: намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў і старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын. Памятны знак майстра-гарбара, які ўвасабляе рабочага-рамесніка местачковага Капыля канца ХIХ-першай паловы ХХ стагоддзя, прысвечаны маладому пісьменніку - капыляніну Цішку Гартнаму (Дзмітрыю Жылуновічу). Сваю працоўную дзейнасць ён пачынаў менавіта тут, у гарбарнай майстэрні, дзе цяпер знаходзіцца Капыльскі раённы краязнаўчы музей. Пачэснае права адкрыць памятны знак было даручана старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргею Пілішчыку і дырэктару раённага краязнаўчага музея Валянціне Шураковай. Звяртаючыся з прывітальным словам да ўсіх, хто прыняў удзел у мерапрыемстве, Валянціна Леанідаўна адзначыла, што сёння як ніколі адчуваецца дыханне гісторыі і вельмі сімвалічна, што гэта падзея адбываецца каля сценаў былой гарбарні, дзе працаваў Цішка Гартны і дзе ён пісаў свой знакаміты “Дзённік габрара”. Верш, прысвечаны любай Капыльшчыне, выканаў юны гімназіст Михаил Капцяеў. Дарэчы, дзеля таго, каб вырабіць памятны знак, праходзіў конкурс. Па выніках галасавання лепшым з прадстаўленых эскізных праектаў быў прызнаны праект творчага калектыву ў складзе скульптара, члена ГА "Беларускі саюз мастакоў" і "Беларускі саюз дызайнераў», дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдата мастацтвазнаўства Паўла Вайніцкага і архітэктара, намесніка начальніка аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва Капыльскага райвыканкама Алесі Атрашкевіч. Дзіяна ТКАЧЭНКА
165

Фестываль “Капыльскія пацехі” праходзіць у зоне адпачынку

05.09.2021
У Дзень беларускага пісьменства праходзіць абласны фестываль “Капыльскія пацехі”, які сабраў артыстаў гульні і гумару Міншчыны і іншых рэгіёнаў краіны. У зоне адпачынку размешчана тэматычная выстава твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва гумарыстычнага характару народных майстроў. Журы фестывалю ўзначальліў вядомы беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч Уладзімір Ліпскі. Барыс ДЗЕНІСЮК, Член ГА “Беларускі саюз журналістаў”
67

На Копыльщину прибыла экспедиция с Благодатным огнем от Гроба Господня

05.09.2021
XXVIII Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да Святыняў" з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга прыбыла на зямлю Капыльскую. Штогод акцыя збірае навукоўцаў, святароў і творчую інтэлігенцыю. Агульная працягласць маршрута складае 780 км. [caption id="attachment_105511" align="aligncenter" width="840"] Аляксандр Пачопка з Благадатным Агнём[/caption] Удзельнікі навукова-асветніцкай экспедыцыі здзяйсняюць паломніцтва з Загор'е-Сталовіцкім вобразам Пакрова Прасвятой Багародзіцы і нязгаснай лампадаю, у якой гарыць Жыватворны Агонь ад Гроба Гасподняга. На мяжы Капыльскага і Уздзенскага раёнаў ўдзельнікаў сустракалі старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Іван Бабко гасцям уручыў каравай. Пасля чаго усе накіраваліся ў аграгарадок Цімкавічы. Гэта мястэчка славіцца шматлікімі вядомымі дзеячамі навукі і культуры, шмат гераічных падзей памятае гэта зямля. Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Цімкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Алена Острыкава прывітала удзельнікаў экспедыцыі. Па традыцыі перадала мяшочак з цімкавіцкай зямлёй. Пасля ўсе накіраваліся да помнікаў загінуўшых воінаў-пагранічнікаў, ахвярам фашысцкага гета, дзе прайшла ліція, якую правялі настаяцель храма Мікалая Цудатворца вёскі Вялікая Ухалода і храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Забашавічы Барысаўскага раёна Аляксандр Пачопка, клірык храма апостала Андрэя Першазванага горада Мінска Кірыл Гардун, настаяцель прыхода храма Узнясення Гасподняга ў г. Капылі іерэй Іоан Уханаў і настаяцель прыходу храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аг. Пясочнае іерэй Віталь Станкевіч. Пасля ліціі адбыўся хрэсны ход да храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца, дзе прайшоў малебен, які правялі Аляксандр Пачопка, Іоан Уханаў, Кірыл Гаргун і Віталь Станкевіч. З прывітальным словам Аляксандр Пачопка звярнуўся да прыхажан: - Глыбокая вера нясе ў сабе духоўны свет у душы і сэрцы кожнага чалавека, у якога нараджаецца любоў да Бога і бліжняга. Пажадаю вам у святыя дні Успення Прачыстай Багародзіцы  духоўнага здароўя, здароўя цела і благадаці. Пасля звароту да прыхажан адбылася перадача Жыватворнага агню, дзе кожны змог запаліць свечкі з Благадатным Агнем і памаліцца. Ну і як заўсёды, па традыцыі, быў пасаджаны «Сад малітвы», дзе кожнае маладое дрэўца акраплялася асвечанай вадой і зямлёй з усіх адрасоў на маршрутах пяцідзённых экспедыцый. Аляксандр Лапата-Загорскі дадаў: - Паўнамоцным членам нашай дэлегацыі і куратарам з'яўляецца Аляксей Хлястоў, спявак, у Сынкавічах – пеўчы ў хоры. Ен першы раз у гэтым годзе у нашу экспедыцыю і хутка стаў сімвалам. У сваю чаргу хачу адзначыць, што у мяне незабыўныя уражанні ад Капыльскага раёна, таму што ў 2005 годзе, мы  ужо былі ў Капылі і саджалі "Сад малітвы", а іменна 11 яблыняк і сліўку. Пасля пасадкі сада і сумеснага фатаздымка ўсе накіраваліся ў  Цімкавіцкую сярэднюю школу імя Кузьмы Чорнага, а пасля ў сельскі Дом культуры, дзе прайшлі духоўна-асветніцкія сустрэчы. Наталля ДАВЫДЗЕНКА
25

В Копыльском РЦК состоялось мероприятие ОО "Союз писателей Беларуси"

05.09.2021
В Копыльском районном центре культуры прошла творческая встреча с председателем Союза писателей Николаем Чергинцом, завершавшая программу первого дня праздника Дня белорусской письменности. Сотрудница Национальной библиотеки Беларуси Мария Шубина представила выставку «Літаратурная спадчына Капыльшчыны». Первый раздел был посвящён страницам творчества уроженцев города Копыля (Тишка Гартный, Алесь Гурло, Степан Александрович и др.), другой – литературному объединению «Молодняк» (Кузьма Чорны, Адам Бабарэка, Янка Скрыган). Также была представлена выставка книг Николая Чергинца. Открыл мероприятие заместитель министра информации Игорь Бузовский: - Всю историю жизни Николая Ивановича нельзя описать за этот вечер. Он личность мирового масштаба, его имя внесено в Книгу рекордов Гиннеса, а  книги переведены на 20 языков мира. [caption id="attachment_105457" align="aligncenter" width="840"] Игорь Бузовский открывает мероприятие[/caption] Председатель Копыльского райисполкома Сергей Пилищик отметил: - Николай Чергинец сегодня является  живым воплощением современной литературы и творчества. Мы помним его книги  («Приказ №1», «За секунду до выстрела», Тайна чёрных гор»), которые передавались из рук в руки. Затем прошел творческий вечер, в ходе которого писатель поделился своими воспоминаниями и  переживаниями. Очень затронула аудиторию «афганская» тема, когда на глазах у многих появились слёзы. [caption id="attachment_105459" align="aligncenter" width="840"] Николай Чергинец выступает на своем творческом вечере[/caption] Бурными аплодисментами было встречено выступление народного артиста Беларуси, известного композитора Эдуарда Ханка. [caption id="attachment_105460" align="aligncenter" width="840"] Эдуарда Ханка встречали аплодисментами[/caption] Далее прошёл показ фильма  «Чёрный пёс». Борис ДЕНИСЮК, член ОО «Белорусский союз журналистов»
219

Президент Беларуси Александр Лукашенко направил приветствие участникам и гостям Дня белорусской письменности

05.09.2021
Глава государства отметил, что в этом году, в Год народного единства, праздник проводится на красивой Копыльщине, где родились многие известные деятели Беларуси. "В жизни народа литература всегда была важнейшим средством познания мира и воспитания личности. Творчество Максима Богдановича, Ивана Шамякина, Кондрата Крапивы, Ивана Мележа и других отечественных писателей и поэтов, юбилеи которых будут отмечены во время форума, является неисчерпаемым источником национальной гордости", - говорится в приветствии. Александр Лукашенко подчеркнул, что благодаря известным белорусским классикам и новому поколению талантливой и патриотической молодежи в стране сберегают историческую память белорусского народа, утверждают его главные ценности: честность, справедливость, толерантность, уважение к человеку труда и большую любовь к родной земле. "Правдивое, ответственное и честное родное слово - залог консолидации общества, на фундаменте которого мы сможем и в дальнейшем успешно строить независимую, сильную и процветающую страну", - отметил белорусский лидер. Приветствие Президента участникам и гостям Дня белорусской письменности Удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства Паважаныя сябры! Шчыра вітаю гасцей і ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства. Сёлета, у Год народнага адзінства, свята праводзіцца на прыгожай Капыльшчыне, дзе нарадзіліся многія знакамітыя дзеячы Беларусі. У жыцці народа літаратура заўсёды была важнейшым сродкам пазнання свету і выхавання асобы. Творчасць Максіма Багдановіча, Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы, Івана Мележа і іншых айчынных пісьменнікаў і паэтаў, юбілеі якіх будуць адзначаны падчас форуму, з'яўляецца невычэрпнай крыніцай нацыянальнага гонару. Дзякуючы нашым славутым класікам і новаму пакаленню таленавітай і патрыятычнай моладзі мы зберагаем гістарычную памяць беларускага народа, усталёўваем у грамадстве яго галоўныя каштоўнасці - сумленнасць, справядлівасць, талерантнасць, павагу да чалавека працы і вялікую любоў да роднай зямлі. Праўдзівае, адказнае і сумленнае роднае слова - залог кансалідацыі грамадства, на падмурку якога мы зможам і надалей паспяхова будаваць незалежную, моцную і квітнеючую краіну. Жадаю ўсім удзельнікам і гасцям свята добрага здароўя, творчага натхнення, жыццёвай мудрасці і аптымізму. Аляксандр Лукашэнка.
52

Віншаванні з Днём беларускага пісьменства

05.09.2021
Святкуйце з гонарам! Паважаныя жыхары  г. Капыля і раёна! Віншую вас! Сёлета вы прымаеце эстафету святкавання Дня беларускага пісьменства. Гэта ганарова, бо за сваю шматгадовую гісторыю ён стаў сапраўды нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Гэта дата тычыцца кожнага, хто шануе родную мову і культуру, беражэ духоўную спадчыну і прымнажае лепшыя нацыянальныя традыцыі. Менавіта сапраўдны патрыятызм, інтэлект і духоўнасць дапамагаюць нам будаваць шчаслівую і моцную краіну. Невыпадкова Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў першыя дні новага навучальнага года: мы клапоцімся аб фарміраванні інтэлектуальнай эліты нацыі. Разам з тым у гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства. Сябры! Ваш край багаты на культурныя факты і падзеі, у тым ліку звязаныя з літаратурай: сваю дзейнасць тут пачынаў знакаміты пісьменнік і публіцыст Цішка Гартны, родам з гэтых месцаў Алесь Адамовіч — вядомы савецкі празаік, аўтар «Хатынскай аповесці» і яшчэ каля паўсотні выдатных пісьменнікаў і паэтаў. Жадаю, каб гісторыя вашага раёна папаўнялася новымі імёнамі, якія славяць любоў да роднай мовы, непарушнае адзінства беларускага друкаванага слова і гісторыі беларускага народа, умацоўваюць пачуццё гонару за сваю краіну! Іван ГАЛАВАТЫ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій»   Мой родны «горад-сад» Ці думала я пяць гадоў таму, гледзячы з Анатолем Канстанцінавічам Ліневічам, які толькі заняў пасаду старшыні Капыльскага райвыканкама, на разбіты асфальт па вуліцы Жылуновіча, і прамаўляючы словы Маякоўскага «тут будзе горад-сад» аб тым, што мае словы спраўдзяцца? Хутчэй за ўсё не, але думка, як гэта зрабіць, мяне не пакідала. Найстаражытны беларускі горад з глыбокай гісторыяй і традыцыямі, размешчаны ў маляўнічым месцы на паўднёвым захадзе Мінскай вобласці, горад майго дзяцінства і юнацтва паступова прыходзіў у заняпад, зачыняліся ўстановы і прадпрыемствы, з'язджала моладзь. Мае рэдкія візіты да бацькі завяршаліся заўсёды аднолькава, з глыбокім сумам і думкай: чым дапамагчы гораду? Напэўна, калі б нашы жаданні з Анатолем Канстанцінавічам не пераклікаліся, ідэю з правядзеннем Дня беларускага пісьменства менавіта ў Капылі можна было б і не рэалізаваць. І я сёння шчыра дзякую ўсіх, хто яшчэ ў 2019 годзе на стадыі ўзгаднення месца правядзення Дня беларускага пісьменства ў Мінскай вобласці ў 2021 годзе падтрымаў нас і даў гораду Капылю, а галоўнае жыхарам горада і раёна, надзею і другое дыханне. Капыльская зямля падарыла Беларусі больш за 50 паэтаў і пісьменнікаў, мноства навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў, Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы. Мала хто ведае, што нават народны камісар фінансаў СССР Ісаак Рэйнгальд быў родам з Капыльскага раёна і карані Эдварда Вайніловіча, які пабудаваў Чырвоны касцёл у Мінску, таксама вядуць у Капыльскі раён. Думаю, рашэнне аб правядзенні свята менавіта ў Капылі прынята правільна. Дзякуючы падтрымцы Мінскага аблвыканкама яшчэ адзін цудоўны куток нашай любімай Беларусі стаў больш прыгожым і ўтульным. Галоўнае — не спыняцца на гэтым. Правядзенне свята, абноўленая інфраструктура горада павінны быць выкарыстаны і ў перспектыве. Блізкае размяшчэнне з Нясвіжам, агульная радзівілаўская спадчына, выдатная прырода, памятныя гістарычныя месцы, радзіма асноўнай масы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў павінны стаць месцам прыцягнення турыстаў і любімым месцам адпачынку і творчасці сучасных літаратараў. Я шчыра радуюся за сваіх землякоў, ім выпаў шчаслівы квіток, зараз ад іх, ад таго, наколькі беражліва яны будуць ставіцца да свайго горада і яго спадчыны, залежыць паспяховая будучыня, будучыня нашай краіны. Я люблю свой горад! Цяпер, ад’язджаючы з Капыля, радуюся і разам з тым сумую, што даводзіцца развітвацца на некаторы час. Са святам вас, шаноўныя землякі! Усіх вам даброт! Людміла НІЖЭВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
43

В Копыле прошел товарищеский матч между членами союза писателей и школьниками

04.09.2021
В рамках Дня белорусской письменности в Копыльском физкультурно-оздоровительном центре прошел товарищеский матч между членами Союза писателей Беларуси и учащимися средней школы № 2. Открывал спортивную встречу председатель союза Николай Чергинец, который в своей речи пожелал удачи каждой из команд. К слову, поболеть за команды приехали писатели из Брестской, Витебской, Гродненской и Могилевской областей. Обе дружины показали мастерство и профессионализм в игре, однако итог матча ничья – счет 6:6. В завершении встречи каждый участник матча получил именные медали в честь Дня письменности, а также новые книги Николая Чергинца с авторским автографом писателя. Павел ШЕИН
43

«Копыльские чтения» дали старт мероприятиям на День белорусской письменности

04.09.2021
4-5 сентября Копыль стал столицей XХVIII Дня белорусской письменности. Фестиваль, который проходит на родине свыше 50 писателей и литературоведов, ученых, организован под девизом «Слова нас аб'ядноўвае». Традиционно в первый день праздника Министерство информации и Национальная академия наук проводит научно-практическую конференцию. Сегодня «Копыльские чтения» прошли на базе средней школы № 2, где были представлены интересные и познавательные научные доклады, посвященные Году народного единства и освещению историко-культурного наследия района. В ней приняли участия представители Национальной академии наук, Министерства культуры и образования, Белорусского фонда культуры, Минского областного исполнительного комитета. Модератором мероприятия выступил директор филиала “Институт языкознания имени Якуба Коласа” Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук Беларуси, кандидат филологических наук Игорь Копылов. Конференцию торжественно открыл академик-секретарь Отделения гуманитарных наук и искусства Национальной академии наук Беларуси, доктор исторических наук, профессор, член-корреспондент НАН Беларуси, наш земляк Александр Коваленя. [caption id="attachment_105421" align="aligncenter" width="840"] Выступает Александр Коваленя[/caption] — Сегодня я рад присутствовать на своей малой родине и горд, что Копыльщина принимает День белорусской письменности, — поприветствовал гостей и участников конференции Александр Александрович. —  Здесь родилось много талантливых людей, которые стали знаменитыми не только в нашей стране, но и за ее пределами. Это меня также вдохновляет на новые научно-исследовательские работы и я делаю все для того, чтобы наше историко-культурное наследие стало известно широкому кругу людей. Председатель райисполкома Сергей Пилищик пожелал участникам плодотворной работы, выработки нестандартных идей и решений. А еще отметил, что во все времена, у всех народов, не что иное, как книги, служили самым простым, доступным и наиболее распространенным способом передачи знаний, информации, учений из поколения в поколение. [caption id="attachment_105420" align="aligncenter" width="840"] Александр Коваленя и Сергей Пилищик[/caption] Участников научно-практической конференции также поприветствовал начальник управления издательской и полиграфической деятельности Министерства информации Республики Беларусь Владимир Андриевич: — Сегодня мы вместе более глубоко и масштабно узнаем об историко-культурном наследии Копыльщины. Известно, кто забывает свои корни, тот не имеет будущего. Приятно, что копыльская земля и ее люди использовали такую возможность как проведение Дня белорусской письменности. Это поистине значимый шаг вперед к изучению родного края. Район богат на традиции: известен своим обрядом “Цари”, внесенным в Список нематериального культурного наследия ЮНЕСКО, а также семежевскими рушниками, внесенными в Государственный список нематериального культурного наследия Республики Беларусь. Хорошо, что копыляне это ценят и развивают, передают молодому поколению,  которые продолжат славную историю и внесут свой вклад в развитие Копыльщины и нашей суверенной Республики Беларусь. Среди ключевых мероприятий — церемония награждения победителей конкурсов, посвященных родной земле и Году народного единства. Так, Грамотой Отделения гуманитарных наук и искусства НАН Беларуси за значительный вклад в сохранение и популяризацию историко-культурного наследия Копыльского района награжден коллектив редакции газеты “Слава працы”. А вот Благодарностью Отделения гуманитарных наук и искусства НАН Беларуси были отмечены коллективы районной центральной библиотеки имени А. Астрейко, Тимковичской сельской библиотеки и районного краеведческого музея. [caption id="attachment_105425" align="aligncenter" width="840"] Александр Коваленя вручает Благодарность директору районной центральной библиотеки имени А. Астрейко Елене Пилат[/caption] [caption id="attachment_105426" align="aligncenter" width="840"] Благодарность для директора районного краеведческого музея Валентины Шураковой[/caption] Награждены также и учителя: Сл.-Кучинской СШ — Борис Денисюк, Каменского УПК — Ирина Тагиль, СШ № 2 г. Копыля — Светлана Калевич, Песочанского УПК — Светлана Астрейко. Наградами также отмечены и юные жители Копыльщины. [caption id="attachment_105424" align="aligncenter" width="840"] Грамотой отмечена учитель СШ № 2 г. Копыля Светлана Калевич[/caption] [caption id="attachment_105427" align="aligncenter" width="840"] Среди награжденных и юные жители Копыльщины[/caption] Пленарное заседание включало более десятка научных докладов по ключевым направлениям работы конференции: славянскому пути в европейском культурном пространстве, урбамании Копыля сквозь призму маркеров культуры, смысловому туризму, копыльскому фольклору и др. Особое место занимали выступления ученых, рассказывающих творчество и наследие уроженцев Копыльщины, которые внесли существенный вклад в развитие знаний не только для белорусов, но и всего человечества. Среди них — первый посол Советской Беларуси Михаил Мороз, Герой Беларуси, Михаил Высоцкий, писатель Кузьма Чорный и др. Далее работа продолжилась по секциям. Интересно выступавшие рассказывали что-то новое и неизвестное о копыльской земле, ее культуре, языке, народных традициях. Большой интерес у аудитории вызвали доклады и копылян. О туристическом маршруте по местах, связанных с писателями Копыльшины, рассказала директор районного краеведческого музея Валентина Шуракова, о творческих следах дедушки Скригана — руководитель школьного историко-краеведческого  музея «Бацькаўшчына» Каменского УПК детский сад — средняя школа Ирина Тагиль, о краеведческой игре-путеводителе по Копыльщине — учитель СШ №2 г. Копыля Светлана Калевич. Татьяна БОХАН
36

День белорусской письменности сегодня стартовал на Копыльщине

04.09.2021
В эти минуты на центральной улице города вовсю звучит музыка, идут генеральные репетии, разворачиваются торговые и книжные прилавки. Фестиваль книги и прессы - традиционно первое мероприятие в афише Дней белорусской письменности, который будет работать на  протяжении двух дней. Он включает в себя тематические экспозиции, презентации и интерактивные площадки. Так, в павильоне "Память" проведут выставку исторической книги, встречи с авторами и учеными, презентацию проекта “Партизаны Беларуси" издательского дома "Беларусь сегодня". Экспозиция “Традиции и современность” – выставка книг о традициях и обычаях Беларуси. А вот маленьких читателей приглашает павильон ”Вместе с книгой мы растем“, в которой  представлена литература для детей и подростков, будут организованы встречи с авторами, мастер-классы, викторины, игры и многое другое. В экспозиции “Слово писателя“ – выставка-презентация изданий членов Союза писателей Беларуси, автограф-сессии, поэтические встречи и презентации областных отделений Союза писателей Беларуси. 17 сентября – День народного единство. Именно этой дате посвящена экспозиция, в которой копылянам и гостям города предложат  выставки-презентации книг, СМИ 20-30-х годов прошлого века и раритетных вещей, посвященная Году народного единства в Республике Беларусь и Дню народного единства 17 сентября (авторский проект лауреата премии Президента Республики Беларусь “За духовное возрождение” Владимира Лиходедова). Татьяна БОХАН