Осенняя вспашка — одна из основных забот аграриев в эти дни. А сроки и качество работ являются прочным фундаментом будущего урожая. Все это хорошо понимают хлеборобы ОАО «Пионер-Агро».
Сейчас в ОАО «Пионер-Агро» идет уборка кукурузы на силос, сахарной свеклы и картофеля. Но самое пристальное внимание уделяется пахоте. [caption id="attachment_61298" align="aligncenter" width="580"] Агроном Андрей Дубовский и механизатор Виктор Монетин на осенней вспашке[/caption] — Наше сельхозпредприятие ежегодно старается запахать все площади, которые будут засеваться в следующем году, — рассказал главный агроном ОАО «Пионер-Агро» Виталий Козловский. — Осенняя пахота идет четырьмя единицами техники — двумя МТЗ-3022, МТЗ-3522 и МТЗ-1221. Сейчас эти работы ведутся в основном на полях, которые планируем в следующем году засевать сахарной свеклой. Механизаторы Руслан Рабцевич, Сергей Кардаш, Виктор Монетин и Иван Вериго — люди ответственные и опытные, заняты весь световой день и с доведенным заданием справляются, если не вмешивается дождливая погода. Как ведется важный агротехнический прием в сельхозпредприятии, увидели, побывав в отделении «Мажа», вошедшем недавно в состав ОАО «Пионер-Агро». Здесь на пахоте задействованы две единицы — МТЗ-3522 и МТЗ-1221. На момент посещения сельхозпредприятия работы выполнялись неподалеку от деревни Усово. — На этом 50-гектарном поле были яровые зерновые культуры. Сейчас ведем подготовку почвы для посадки картофеля в 2018 году, — пояснил агроном Андрей Дубовский. — Пахота дает возможность растительным остаткам за зимние месяцы перегнить и превратиться в своего рода органическое удобрение. Кроме того, это предотвращает рост сорной растительности. Но все же главным преимуществом осенней пахоты является сокращение сроков весеннего сева. Также на других полях после внесения органики будем вести вспашку под сахарную свеклу. На энергонасыщенном белорусском тракторе с восьмикорпусным плугом уверенно вел пахоту Виктор Монетин. Более 10 лет опытный механизатор оттачивал в сельхозпредприятии мастерство в весенний и осенний сезоны. Последние четыре года Виктор работает на МТЗ-3522, выполняя и перевыполняя доведенные задания. Осенняя пахота механизаторов ОАО «Пионер-Агро» идет под контролем специалистов, которые не только замеряют глубину вспашки и заделку растительных остатков, но и следят за регулировкой оборотных плугов. Перед аграриями сельхозпредприятия стоит задача запахать 1820 гектаров. Работы уже выполнены на площади свыше 400 га. В ОАО «Пионер-Агро» хорошо понимают: если не вспахать землю осенью, то весной для них нагрузка будет двойной. Сергей ЛАЗОВСКИЙ
КАРПЕНКА Марыя Іосіфаўна, нарадзілася ў 1932 г. у в. Дзярэчына. Беларускі журналіст і публіцыст. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1981 г.). У 1973 – 1999 гг. — галоўны рэдактар часопіса «Работніца і сялянка» («Алеся»). Працавала галоўным рэдактарам навуковай інфармацыйна-аналітычнай газеты Беларусі «Веды». У 1973, 1980 гг. як член дэлегацыі БССР удзельнічала ў рабоце 28-й і 35-й сесій Генеральнай Асамблеі ААН. Член Камітэта савецкіх жанчын СССР (1972 – 1991 гг.), сакратар Саюза журналістаў Беларусі (1972 – 1989 гг.), першы намеснік старшыні Беларускага Камітэта Міру, член таварыства «Беларусь – Францыя», член праўлення Беларускага Саюза жанчын. У 1989 г. абрана народным дэпутатам СССР.Трапіла бабуля ў Савічы з вёскі Быстрыца таго ж самага Капыльскага раёна, дзе жыла іхняя сям’я (Андрэя Пасюкевіча). Сялянская сям’я была працавітая, набожная, дваіх сваіх дзяцей вучылі грамаце. Вольга, якая нарадзілася у 1885 годзе, скончыла чатыры класы тутэйшай школы. Бабуля расказвала, што яе прывучалі да чытання і «дамковыя паненкі». На маё пытанне адказала: «Гэта былі дзве дарослыя дочкі мясцовага бацюшкі, яны займаліся асветніцтвам, жылі не ў хаце, як сяляне, а ў прыгожым доме. Вось і былі «дамковыя». Пасля рэвалюцыі іхняга бацьку-святара расстралялі, а дзяўчаты неяк выратаваліся, казалі, што яны з’ехалі аж у Кітай...» Дакладна не ведаю, у якім годзе здарыўся ў Быстрыцы вялікі пажар, згарэла і хата Андрэя Пасюкевіча. Вось тады «дамковыя паненкі» і ўладкавалі спрытную і кемлівую Вольгу Пасюкевіч служыць у паноў Вайніловічаў. Ведаю, што прызначылі чатырнаццацігадовую дзяўчынку памочніцай пакаёўкі самой гаспадыні маёнтка пані Алімпіяды (у сваіх успамінах бабуля звала яе Алімпай), а потым і пакаёўкай. Было гэта ў 1889 ці 1890 годзе. Бабулінага равесніка хлопчыка Сымона ў маёнтку ўжо не было: ён памёр у 12 гадоў. Пані Алімпія была спакойная, добразычлівая, але часта вельмі сумная. Дазваляла Вользе наведваць бацькоў, хадзіць у царкву, на вясковыя гульбішчы, а галоўнае — чытаць кнігі з іхняй вялікай бібліятэкі. Выбірала для Вольгі кнігі дачка Вайніловічаў Алена, але я ніколі не чула, каб бабуля называла яе Алена, заўсёды Гэля, па-хатняму. Дзякуючы Гэлі, якая ўсяго на год была старэйшая за Вольгу, бабуля палюбіла Пушкіна, вывучыла шмат яго вершаў. Я памятаю, як яна, ужо старэнькая, на памяць чытала мне «Зимнюю дорогу», «Цветок засохший, безуханный...». Расказвала, як Гэля запрасіла яе аднойчы паехаць на вазку ў Цімкавічы. Яны пабылі на службе ў касцёле, на цімкавіцкім вялікім кірмашы... Хіба мая будучая бабуля магла тады ўявіць, што праз гады яе дачка з сям’ёю будзе жыць у гэтых самых Цімкавічах і я, яе ўнучка, са школьнай самадзейнасцю паеду аднойчы ў Савічы, буду шукаць панскі палац і нічога не знайду: яго і нават той курган, дзе былі пахаваны продкі і дзеці Вайніловічаў, разбурылі вайна і рэвалюцыя. Бабуля жыла ў маёнтку і калі памерла Алена-Гэля. Пра тыя лютаўскія дні 1903 года яна ўспамінала заўсёды плачучы: «Як хавалі Гэлю, людзей было мора, плакала ўся вёска, усё наваколле...» Гаспадара маёнтка пана Эдварда Вайніловіча ўспамінала рэдка. Яго часта не было дома. То ў Пецярбургу, то ў Варшаве, то ў Мінску — увесь свет яму, вядомаму дзяржаўнаму і грамадскаму дзеячу, быў адкрыты. А калі вяртаўся, радасць пасялялася і ў гаспадароў, і ў работнікаў маёнтка. Такі ён быў прыветны да людзей. У 1905 годзе на фэсце ў роднай вёсцы Быстрыцы бабуля сустрэлася з земляком Рыгорам Рыгоравічам Варвашэнем, які прыехаў са Слуцка, дзе служыў у войску капельмайстрам ваеннага аркестра. Музыкант, які быў старэйшым за маю будучую бабулю на шэсць гадоў, ажаніўся з прыгажуняй і павёз яе ў Слуцк. Так яна пакінула Савічы і Вайніловічаў, каб успамінаць іх праз усё жыццё і перадаць тую светлую памяць нам, сваім дзецям і ўнукам. У яе куфэрку захоўвалася сукенка, прывезеная панам Эдвардам з Варшавы і падораная Вользе. «Я ў ёй красавалася на вяселлі», — казала бабуля. А мы разглядалі тую старадаўнюю сукенку з карункавым каўняром і залатымі, як нам здавалася, гузікамі з нейкім трапяткім адчуваннем іншых часоў і іншага жыцця. Рыгор і Вольга Варвашэні выхавалі чацвярых дзяцей: Марыю, Лідзію (маю маму), Уладзіміра, Мікалая. Жанчыны і Мікалай працавалі ў калгасах. Уладзімір — настаўнікам. Мікалай прайшоў дзве вайны — фінскую і Айчынную, і там, і там быў цяжка паранены, стаў інвалідам першай групы. Інвалідам вайны стаў і настаўнік-танкіст Уладзімір. Нікога з іх няма ўжо на белым свеце, як няма і таго саду, і тых яблынь. Дзед Рыгор памёр у 1956 годзе, бабуля Вольга — у 1968-м. 3 дванаццаці іхніх унукаў я, самая старэйшая, лічу гады дзявятага дзясятка. I часта ўспамінаю, нават бачу ў сне, што, як калісьці, еду на веласіпедзе з Дзярэчына ў Цімкавічы і вязу кошык духмянага «залатога ранету» з дрэва-памяці хлопчыка Сымона Вайніловіча. Марыя КАРПЕНКА