5 мая – Дзень друку. Напярэдадні гэтага свята ў 1930 годзе выйшаў першы нумар раённай газеты «Калгаснік Капыльшчыны». І вось ужо 90 гадоў раёнка стварае летапіс роднага краю.
Віншаванні са святам!
Уважаемые работники редакции газеты «Слава працы», ветераны издания!
Примите самые сердечные поздравления с Днем печати и юбилеем вашей газеты!
Рожденная в бурное для страны время, пройдя вместе с ней через победы и свершения, трудности и испытания, газета «Слава працы» всегда оставалась надежным изданием. На протяжении девяти десятилетий газете удается оставаться современной и своевременной: в оперативном режиме она еженедельно информирует об основных событиях в жизни района, о людях, чей труд и талант заслуживают того, чтобы ими могли гордиться земляки. Пожалуй, именно в том и состоит секрет долголетия издания: рассказывая о событиях в районе, не забывать о человеке – главном творце истории.
С праздником вас и ваших читателей! От всей души желаю вам дальнейшего роста во всем – в тираже, финансах и, конечно же, мастерстве! Оставайтесь и впредь верными лучшим традициям отечественной журналистики! Будьте здоровы и счастливы!
С уважением, Людмила НИЖЕВИЧ,
председатель Постоянной комиссии по бюджету и финансам Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь
Уважаемые работники редакции газеты «Слава працы», ветераны районки, ее внештатные авторы!
Примите самые теплые поздравления с Днем печати и юбилеем – 90-летием со дня выхода в свет первого номера районной газеты.
Сегодня, как и много лет назад, «Слава працы» является уважаемым и авторитетным изданием, одним из главных источников информации для жителей нашего района. С газетой связана жизнь нескольких поколений, которые ценили и ценят ее за внимание к нуждам людей, за профессионализм и объективность, разностороннее и своевременное освещение событий, происходящих в районе.
От всей души желаем всем сотрудникам редакции газеты доброго здоровья, благополучия, интересных и ярких работ, неиссякаемого творчества и неизменного внимания со стороны читателей.
Сергей ПИЛИЩИК,
председатель Копыльского районного исполнительного комитета
Ирина КИСЛЯК,
председатель Копыльского районного Совета депутатов
Паважаная рэдакцыя газеты «Славы працы»!
Ва ўсе часы прэса была і застаецца выразнікам грамадскіх і асабістых меркаванняў, носьбітам карыснай і актуальнай інфармацыі. Журналісты – гэта тыя, хто трымае руку на пульсе эпохі. Ваша праца дазваляе арыентавацца ў сучасных умовах, а жыхарам Капыльшчыны, у прыватнасці, – ва ўсім тым, што адбываецца ў раёне. Няхай жа ваша газета заўсёды застаецца паважаным выданнем, на старонках якога адлюстроўваецца шматграннае жыццё раёна, усёй нашай вобласці і краіны ў цэлым.
Жадаем усім, хто стварае «Слава працы», поспехаў у нялёгкай, але такой важнай працы, творчага натхнення і моцнага здароўя!
Нэлі АСТРЭЙКА,
галоўны рэдактар Стаўбцоўскай раённай газеты «Прамень»
Паважаныя калегі!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні са слаўным юбілеем – 90-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара.
На працягу ўсіх гэтых гадоў раённая газета застаецца любімай для пакаленняў жыхароў цудоўнага краю, які славіцца працавітымі і творчымі людзьмі, упэўнена і натхнёна стварае яго летапіс, перагортваючы старонку за старонкай Капыльшчыны. Змяняецца тэматыка публікацый, паліграфічнае выкананне, аднак нязменным застаецца тое, што «Слава працы» па-ранейшаму звязвае ў адзінае цэлае жыццё некалькіх пакаленняў лю-дзей, напаўняе свае старонкі багатай інфармацыяй для чытачоў самых розных узростаў і прафесій.
Даўняе сяброўства звязвае нашы суседнія раёны, у цесным супрацоўніцтве шмат гадоў працавалі і нашы рэдакцыйныя калектывы, бо уздзенская «Чырвоная зорка» друкавалася ў капыльскай друкарні. Прыемна падтрымліваць творчыя сувязі і зараз. Ад чыстага сэрца жадаем раённай газеце росквіту, стабільнасці, верных падпісчыкаў. Няхай і далей роўнай стужкай бяжыць ваш журналісцкі шлях, моцным будзе здароўе, светлым далягляд.
Таццяна МЯТЛІЦКАЯ,
галоўны рэдактар Уздзенскай раённай газеты «Чырвоная зорка»
Паважаныя калегі!
Шчыра віншуем вас з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара раённай газеты. Яна прайшла доўгі шлях разам са сваімі чытачамі. Журналісты газеты неслі людзям не толькі цікавую інфармацыю з жыцця раёна, але і пісалі яго гісторыю. На старонках газеты розных гадоў – важныя падзеі, працоўныя будні і лёсы жыхароў Капыльшчыны. Газету заўсёды любілі чытачы, яе адзначалі як адно з лепшых выданняў Міншчыны.
Газета «Слава працы» і сёння з’яўляецца флагманам. І ў гэтым вялікая заслуга ўсяго працоўнага калектыву, які працягвае добрыя традыцыі сваіх калег і стараецца не адставаць ад часу і заўсёды крочыць наперад.
Паважаныя сябры! Мы, вашы калегі, добра ведаем, якая нялёгкая праца ў журналістаў раённай газеты. Аднак гэта добрая школа жыцця, такі трывалы падмурак, дзякуючы якому многія супрацоўнікі раёнак сталі вядомымі беларускімі журналістамі.
Шчыра вітаем вас са святам і жадаем моцнага здароўя, новых поспехаў і знаходак. Няхай у вашым творчым доме заўсёды пануе адпаведная атмасфера. Шчасця вам, удзячных чытачоў, усяго самага добрага і светлага!
Вольга САВАСЦЮК,
галоўны рэдактар ДУ «Рэдакцыя газеты «Пухавіцкія навіны»
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны газеты «Слава працы!»
Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды выдатнага юбілею – 90-годдзя з дня выхаду першага нумара.
У няпросты час пачала пісаць сваю біяграфію раёнка Капыльшчыны, якая за дзевяць дзясяткаў гадоў стала сапраўдным люстэркам жыцця рэгіёну, непарыўна звязаўшы сваю гісторыю з гісторыяй капылян.
Газета была ў першых шарэнгах будаўнікоў савецкага ладу жыцця, новых грамадскіх адносін, знаходзіла свайго чытача ў гады вайны, мацуючы дух змагароў з нямецка-фашысцкімі акупантамі, надаючы ім упэўненасць і сілы.
Свае аўтарытэтныя пазіцыі яна ўтрымлівала ў час аднаўлення краіны, у гады перабудовы, выстаяла ў складаныя 90-я. Да таго ж, «Слава працы» стала адметнай сярод сабе падобных, спалучыўшы ў адзінае цэлае два напрамкі стварэння газеты: ад моманту зараджэння ідэі кожнага чарговага нумара да выхаду яго ў свет на ўласнай друкарскай плошчы.
Выданне і сёння смела крочыць наперад, застаецца цікавым, праўдзівым, актуальным для сучаснікаў, што адбываецца дзякуючы прафесіяналізму калектыву, які працягвае слаўныя традыцыі сваіх папярэднікаў, ветэранаў пяра. Шматлікія ўзнагароды, якія штогод папаўняюць скарбонку раёнкі, – доказ вашай незаспакоенасці і мэтанакіраванасці, аб’ектыўнасці ў падыходах да той справы, якая яднае вас і ваша выданне.
Заставайцеся і надалей такімі ж запатрабаванымі ў чытача, мацуйце свой аўтарытэт у грамадстве! Няхай ваша працавітасць пацвярджаецца высокімі падпіснымі тыражамі і новымі творчымі перамогамі.
Жадаем вам здароўя, дабрабыту, энергіі і аптымізму, дасягнення новых прафесійных вышынь і невычэрпнага журналісцкага натхнення.
Жанна ГАРДЗІЕВІЧ,
галоўны рэдактар Клецкай раённай газеты «Да новых перамог»
Сардэчна віншуем, калегі!
Капыльская раённая газета «Слава працы» святкуе свой 90-гадовы юбілей. Гэта такая важная, такая значная дата! Колькі пройдзена журналісцкіх дарог, колькі ўзнята цікавых і надзённых тэм, колькі набыта верных і на-дзейных сяброў!
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны капыльскай раёнкі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з юбілеем. Жадаем вам заўсёды мець творчае натхненне, цікава расказваць пра лю-дзей і падзеі, захоўваць і памнажаць лепшыя традыцыі, ісці ў нагу з часам. Адрасуем вам вось гэтыя паэтычныя радкі:
Сябры мае, раённыя газетчыкі!
Пасаду вашу лічаць радавой.
А я лічу, што вы – жыцця разведчыкі
На самай што ні ёсць перадавой.
Поспехаў вам, дарагія суседзі, у высакароднай справе летапісцаў роднага краю! Здароўя ўсім, міру і шчасця!
Дзмітрый ЯШЧАНКА,
галоўны рэдактар Нясвіжскай раённай газеты «Нясвіжскія навіны»
Паважаныя ветэраны і супрацоўнікі газеты «Слава працы»!
Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды 90-гадовага юбілею вашага выдання. Гэта важная падзея не толькі для тых, хто працуе над выпускам газеты, але i для яе чытачоў. Раёнка сустракае гэты знамянальны юбілей у росквіце творчых сіл. Заснаваная ў эпоху станаўлення новага ладу, новых грамадскіх адносін, газета і сёння нязменна дэманструе глыбокую адданасць Капыльшчыне – цудоўнаму краю, працавітым людзям.
Увесь час «Слава працы» інфармуе cвaix чытачоў аб усім цікавым i важным, што адбываецца ў жыцці краіны, вобласці, раёна, уздымае грамадска-палітычныя, сацыяльныя, гістарычныя пласты. Жадаем газеце i надалей заставацца такой жа актуальнай, надзейнай, запатрабаванай. Дзякуем за цеснае, шматгадовае супрацоўніцтва з прафсаюзамі.
Шаноўныя сябры! Жадаем плённай працы, новых творчых здабыткаў, цікавых тэм, вялікага тыражу, а галоўнае – быць заўсёды на плыні часу.
З павагай – Валянціна КОЗІЧ,
старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў