У адпаведнасці з комплекснай праграмай развіцця пладаводства ў 2011-2015 гг. у раёне працягваецца раскарчоўка непладаносных садоў.
Так, з планаваных 271 га раскарчавана 211, распрацоўка вядзецца на 69 га. Сёння гэтай работай займаюцца ў ААТ «Прагрэс 2010» і «Мажа-Агра». Усяго ў Капыльскім раёне на 3 снежня пасля раскарчоўкі садоў у сельгасабарот уве-дзена 79 га зямлі.
Крысціна ЖОГАЛЬ
Магазіны Капыльскага райспажыўтаварыства на працягу трох дзён — з 27 па 29 лістапада — праводзілі акцыю па продажы нехарчовых тавараў са скідкамі.
У гарадскіх універмагах, магазінах «Чараўніца» і «Мэбля», у сельскіх прамтаварных магазінах можна было набыць тавары танней на 15%, а па некаторых пазіцыях — нават да 40%. Выручка за гэтыя дні ў 2,5-3 разы пераўзыходзіла звычайную штодзённую. Дарэчы, падобныя акцыі прадоўжацца і надалей.
Сяргей КОЗЕЛ
У сераду, 2 снежня, членскія білеты і значкі прадстаўнікам маладзёжнага аб’яднання ўручылі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі і старшыня раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Іван Бабко. Першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вікторыя Шостак таксама шчыра павіншавала віноўнікаў урачыстасці с такой значнай падзяй і выказала надзею, што дзяўчаты будуць умацоўваць сваю актыўную жыццёвую пазіцыю і стануць годнымі членамі БРСМ.
Маргарыта САКОВІЧ
В отделе «Игрушки» Универмага № 1 есть много всего полезного и интересного — промышленные товары можно приобрести по выгодным ценам.
Павел ШЕИН
Фото автора