Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Рыба пошла на нерест

14.04.2016
С 1 апреля по 30 мая запрещается вылов всех видов рыбы. О том, как поступать в этот период рыболовам, какие меры наказания предусмотрены нарушителям природоохранного законодательства, наша беседа с государственным инспектором Несвижской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Максимом ПОТОЦКИМ. 1427556206_nerest — Напомните, пожалуйста, нашим читателям, как должны поступать рыболовы-любители, чтобы не стать нарушителями природоохранного законодательства? — Действительно, в соответствии с п. 136 Правил ведения рыболовного хозяйства и рыболовства, утвержденным Указом Президента Республики Беларусь № 551 от 5 декабря 2013 года, с 1 апреля по 30 мая запрещается вылов всех видов рыбы. Исключение составляют рыболовы-любители, которые ловят рыбу одной удочкой с одним крючком или спиннингом, оснащенным искусственной приманкой, с одним одинарным или двойным, или тройным крючком размером не более № 10. К тому же лов разрешен только в светлое время суток с берега. — Насколько серьезным будет наказание, которому могут быть подвергнуты нарушители этих правил? — За нарушение вышеуказанных способов лова рыбы наступает административная ответственность по ст. 15.35 КоАП Республики Беларусь, которая предусматривает штраф в размере от 5 до 50 базовых величин с конфискацией орудия лова, а также иных средств совершения указанного правонарушения (лодки, рыболовные костюмы, лодочные моторы и т.д.). — Наверняка им придется оплатить и стоимость выловленной рыбы? — Бесспорно. При незаконном вылове рыбы в период запрета в тройном размере насчитывается ущерб, причиненный природным ресурсам, по таксам, утвержденным в приложении к вышеуказанному Указу. Например, за вылов одной особи щуки ущерб начисляется в размере трех базовых величин, а вылов щуки во время общего запрета — в размере девяти базовых величин, т.е. 1 890 000 рублей, карпа, линя — 3 780 000 рублей. Обращаю внимание граждан на то, что по всем возникающим вопросам по поводу правил охоты и рыбалки вы можете обратиться в Несвижскую МРИ по телефону (8-01770) 5-10-66. Беседовала Маргарита САКОВИЧ

Тема безопасности детей была обсуждена в ходе встречи представителей МЧС с коллективом редакции газеты «Слава працы»

21.04.2016
402_0x0_mc На яе прыехалі старшы інжынер аддзела нагляду і прафілактыкі Установы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС» Уладзімір Сярко і галоўны спецыяліст інспекцыі НіП Капыльскага РАНС Андрэй Мацейка. Супрацоўнікі выратавальнай службы гаварылі аб недапушчэнні пакідання дзяцей без нагляду, пра шкоду, якую нясуць сельскагаспадарчыя палы. Было ўзгадана і аб нядаўняй трагедыі, падчас якой ад выбуху снарада загінулі дзеці. У выніку гутаркі прыйшлі да высновы, што ўсё гэта павінна находзіць адлюстраванне як на старонках раёнкі, так і ў прыватным жыцці супрацоўнікаў рэдакцыі. Аналагічныя сустрэчы адбыліся з калектывамі дашкольнага Цэнтра развіцця дзіцяці «Сонейка» і Капыльскага РАНС. Маргарыта САКОВІЧ

Праздник Купалье отметили на Копыльщине

09.07.2019
На Капыльшчыне адсвяткавалі Купалле Паслухаць прыгожыя песні, прыняць удзел у гульнях і конкурсах, даведацца пра свайго суджанага і, галоўнае, адшукаць папараць-кветку — усё названае і не толькі можна было здзейсніць гэтымі прыгожымі ліпеньскімі адвячоркам і ночкай. [caption id="attachment_78174" align="aligncenter" width="840"] ■ З асаблівай цікавасцю госці свята скакалі праз купальскае вогнішча[/caption] Гэта свята, мабыць, як ніякае іншае, ахутана таямніцай і чараўніцтвам. Шмат павер’яў беларусаў звязана менавіта з ім. Самае вядомае — пра пошукі папараць-кветкі: хто знойдзе яе, той набудзе шчасце на ўсё жыццё. Сапраўднымі казачнікамі для капылян і гасцей горада сталі супрацоўнікі раённага Цэнтра традыцыйнай культуры. Менавіта яны стварылі захапляльную і па-купальску таямнічую забаўляльную праграму — «У купальскую ноч». [caption id="attachment_78171" align="aligncenter" width="840"] ■ Радаваліся святу і дзяўчынкі: для іх стала прыемнасцю магчымасць прымераць вянкі з палявых кветак[/caption] Самадзейныя артысты названай установы культуры, а таксама навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа яскрава разыгрывалі гумарыстычныя сцэнкі з жыцця беларускага народа і нават уразілі ўсіх прысутных тэатралізацыяй так званага вясельнага абраду нячысцікаў. З вялікім жаданнем добраахвотнікі прымалі ўдзел у конкурсах, падчас правядзення якіх можна было даведацца пра свой лёс і паспрабаваць адшукаць адказ на пытанне, ці знойдзеш у гэтым годзе суджанага. Сваім майстэрствам стваралі святочны настрой юныя артысты з танцавальнага калектыву РЦК пад кіраўніцтвам Святланы Папок. І дзеткі, і дарослыя з задавальненнем каштавалі шашлыкі, якія гатавалі супрацоўнікі райспажыўтаварыства, ласаваліся папкорнам і салодкай ватай. [caption id="attachment_78173" align="aligncenter" width="840"] ■ Запрашаюць Купалінкі - Крысціна Пташук і Вольга Бранская[/caption] Сапраўдны смак купальскага настрою ўдзельнікі свята адчулі падчас гульнявой праграмы «Купальскае ігрышча». Менавіта тады настаў самы доўгачаканы момант — спальванне чучала лялькі Мары. Хлопцы і дзяўчаты перакідвалі адзін аднаму праз вогнішча вяночкі, закідвалі іх на самую высокую галінку бярозкі, каб даведацца, ці хутка пажэняцца. А якое ж Купалле без скачкоў праз агонь? Таму скакалі праз чароўнае вогнішча і маладыя, і дарослыя вельмі старанна: усе жадалі пазбавіцца ад хвароб і няўдач і тым самым набыць здароўе і поспех. [caption id="attachment_78175" align="aligncenter" width="840"] ■ На сцэне Святлана Шчукіна, Вячаслаў Курчык і Крысціна Пташук паказваюць сцэнкі з жыцця беларускага народа[/caption] Шмат гасцей прыехала на свята з розных іншых гарадоў.  Для іх удзел у традыцыйным беларускім ігрышчы стаў сапраўднай прыгодай. Напрыканцы свята больш удачлівыя маладыя людзі Кацярына і Максім знайшлі-такі таямнічую папараць-кветку і атрымалі за тое смачны прыз. А гэта значыць, што ім, як і ўсім, хто завітаў на свята, быць шчаслівымі і багатымі! Дзіяна ТКАЧЭНКА

В парке Победы в деревне В. Раевка прошел субботник

15.04.2016
У артыкуле «Каб не зарастала сцяжынка памяці», апублікаваным у № 25 ад 6 красавіка ў раённай газеце «Слава працы», была ўзнята праблема па добраўпарадкаванні парку з помнікам «Смуткуючая маці» ў вёсцы В. Раёўка. Матэрыял знайшоў водгук у грамадскасці, і ўжо праз тры дні валанцёры з г. Капыля прыехалі на месца, каб аказаць дапамогу ў навядзенні парадку на гэтым памятным месцы. Нягледзячы на пахмурнае і крыху халаднаватае надвор’е на суботнік сабралася каля дваццаці чалавек, якія прадстаўлялі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, КУП «Капыльская ЖКГ», УАЗ «Капыльская ЦРБ», райспажыўтаварыства і ГА «БРСМ». Калі прыехалі на месца, у парку ўжо працавалі работнікі філіяла «Вялікая Раёўка». Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце гэтай гаспадаркі Анжэла Віцебская патлумачыла, што працаўнікі сельгаспрадпрыемства стараюцца як мага хутчэй прыбраць тэрыторыю вакол помніка ад леташняга лісця. Але, паколькі пачалася вясенняя пасяўная,  «свабодныя рукі», на жаль, знайсці вельмі цяжка. А дапамога гарадскіх жыхароў будзе дарэчы. Падзякавала гараджанам і старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава. «Сёння работнікі розных устаноў і прадпрыемстваў працуюць на суботніках на тэрыторыі сельсавета, — расказала Алена Мечыславаўна. — Прыбіраем грамадзянскія могілкі. Выразаем параснік, кустоўе. Аб’ём работы таксама вельмі вялікі, і спатрэбіцца не адзін суботнік, каб паўсюдна навесці парадак». Тым часам працоўны дэсант працягваў уборку парку. Работа аказалася не з лёгкіх — пасля ўчарашняга дажджу лісце намокла і пацяжэла. А паколькі працавалі ў асноўным жанчыны, то даводзілася рабіць невялікія перапынкі. Ужо праз некалькі гадзін у парку віднеліся невялічкія кучкі лісця, сіламі мясцовай гаспадаркі гэта вялікая тэрыторыя пасля будзе ад яго ачышчана. План работ па добраўпарадкаванні памятнага месца распрацаваны. І ў хуткім часе парк і помнік «Смуткуючая маці» набудуць прывабны выгляд. IMG_3864 IMG_3903 IMG_3859 Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

В Копыльском государственном колледже работает студотряд

14.04.2016
bKzfsoG2FbA На Копыльщине дан старт студотрядовскому движению и организации вторичной занятости молодежи в 2016 году. Первый студенческий сервисный отряд начал свою деятельность на базе УО «Копыльский государственный колледж».  Девушки занимаются пошивом постельного белья. Виктория ШОСТАК, первый секретарь РК ОО «БРСМ»
Страница 5008 из 5451