Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Реальный вклад каждого

16.11.2024
__________Хотите жить в чистой природе? Присоединяйтесь к движению «Цель 99» В Беларуси стартовало информационное движение «Цель 99», цель которого — повышение осведомленности населения о необходимости раздельного сбора коммунальных отходов, использования вторичных материальных ресурсов и повышение мотивации граждан участвовать в раздельном сборе мусора. Для этого от жителей Копыльщины требуется самая малость: не выбрасывать в контейнеры для смешанного мусора стекло, пластик и бумагу, сдавать энергосберегающие лампы, батарейки и старую бытовую технику в специальные пункты приема. Это будет конкретный и реальный вклад каждого из нас не только в сохранение чистой природы, но и укрепление экономики. Маргарита САКОВИЧ

Маршруты сельского фельдшера

16.11.2024
Калі ля дома каго-небудзь з жыхароў вёсачак, што адносяцца да Вялікараёўскага ФАПа, спыняецца чорны старэнькі «Мерсэдэс» — значыць  прыехаў фельчар. А дакладней «фельчарка» — прыгожая і абаяльная Святлана Пашчэня. пащеня Цікава, але звязаць своёй лёс з медыцынай Святлана зусім не планавала: бабкі і прабабкі былі настаўніцамі-мовазнаўцамі. Таму пасля заканчэння ў 1987 годзе з сярэбраным медалём Вялікараёўскай  СШ дзяўчына спрабавала паступіць на філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта імя У. І. Леніна. Але, як кажуць, лёс не падманеш. Пасля дзвюх безвыніковых спроб «заваявання» галоўнай навучальнай установы Беларусі, паслухаўшы параду мамы, якая, дарэчы, на працягу 30 гадоў узначальвала Руднянскі ФАП, Святлана паступіла ў Мінскае медыцынскае вучылішча №2. Паспяхова адвучылася і пайшла працаваць, спачатку ў здраўпункт на Капыльскі завод гумава-тэхнічных вырабаў. У хуткім часе ў першы раз стала мамай. У 1995 годзе вярнулася ў родную вёску: якраз з’явілася месца на ФАПе. «Я закаранелая раёўская», –‒ жартам гаворыць пра сябе Святлана Уладзіміраўна. За 20 год, на працягу якіх фельчар дапамагае зберагчы здароўе, амаль на палавіну зменшылася колькасць вясковых жыхароў. Часцей прыходзіцца наведваць пацыентаў на даму: не апошнюю ролю іграе ўзрост бабулек і дзядулек ды транспартныя цяжкасці. На жаль, стала зусім мала дзетак. Не шкадуе час і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны: іх засталося трое. Таму, каб хутчэй трапіць на выклік, часта даводзіцца перасядаць з веласіпеда у свой любімы «Мерсэдэс». Вёсак, дзе жывуць падапечныя Святланы Пашчэні, восем: Вялікая Раёўка, Кукавічы, Наруці, Куцаўшчына, Богараўшчына, Раёк, Багушы, Сцяпуры. Больш клічуць яе, калі падымаецца артэрыяльны ціск або здараецца прастуда. Стаж работы Святлана Уладзіміраўна вымярае па… узросце першага немаўляткі, якога па службоваму абавязку дапамагала забіраць з радзільнага аддзялення ў Капылі: зараз юнак ужо вучыцца на 2 курсе адной з вышэйшых навучальных устаноў. «Добры кавалак жыцця ўжо пражыты», — філасофскі падагульняе Святлана Уладзіміраўна. Так, ужо і свайму сыну 22 гады, дачка вучыцца ў 8 класе гімназіі №1 г. Капыля. Але жыццё, яно ж працягваецца. І кожны дзень ставіць перад фельчарам новыя задачы. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара

От потребителей – благодарность

16.11.2024
Капыльскі філіял ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” вельмі адказна падыходзіць да выпуску сваёй прадукцыі і імкнецца стаць лепшым партнёрам для гандлёвых прадпрыемстваў, надзейным пастаўшчыком, які ўлічвае ўсе пажаданні і патрабаванні кліентаў. Сёння перапрацоўчае прадпрыемства дынамічна развіваецца. Яго работнікі змаглі знайсці спалучэнне традыцыйных спосабаў вытворчасці з сучаснымі  тэхналогіямі. Якасць прадукцыі капыльскіх перапрацоўшчыкаў адзначана рознымі ўзнагародамі, дыпломамі, прызамі, але галоўная ўзнагарода — гэта, зразумела, удзячнасць спажыўцоў. Напрыклад, у мінулым годзе амаль усе сыры, што выпускаюцца на прадпрыемстве, адпраўлены на экспарт. У першую чаргу — у Расійскую Федэрацыю. Самым вялікім попытам карыстаецца сыр «Беларускае золата», іншых вытворцаў гэтага віду ў нашай краіне няма. Акрамя яго шматлікіх узнагарод удастоены сыры элітнай групы «Купалаўскі», «Гройцэр малады» і іншыя. Яны неаднаразовыя прызёры і лаўрэаты конкурсаў «Лепшая прадукцыя года», «Густ», «Чэмпіён смаку». Спажыўцы іх добра ведаюць, любяць і цэняць. Таксама капыльскі філіял з’яўляецца пастаянным пастаўшчыком на экспарт сухога абястлушчанага малака і сухой сыроваткі, з нядаўняга часу на расійскі рынак адпраўляецца і згушчанае малако. Для паляпшэння якасці прадукцыі, удасканалення тэхналагічных працэсаў у лютым гэтага года на прадпрыемстве пачала працаваць новая мікрабіялагічная лабараторыя. кременчук Вялікая заслуга ў дасягненні такіх поспехаў усяго калектыву і, безумоўна, начальніка вытворчасці Вольгі Крэмянчук, якая кантралюе ўсе тэхналагічныя этапы. Вольга Міхайлаўна прый- шла на капыльскі масласырзавод у 2008 годзе па размеркаванні пасля Магілёўскага ўніверсітэта харчавання. Па спецыяльнасці яна інжынер-тэхнолаг перапрацоўкі малочнай сыравіны, а з 2010 года прызначана начальнікам вытворчасці, з абавязкамі якога паспяхова спраўляецца. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

В Копыле состоялся районный слет передовиков

16.11.2024
Традиционно районный слет передовиков – праздник лучших из лучших по профессии. В минувшую пятницу в зале РЦК собрались те люди, чьи трудолюбие, талант и творчество несут нашему району процветание и благополучие. [caption id="attachment_39220" align="aligncenter" width="580"]Председатель райисполкома А. И. Жданеня и председатель райсовета депутатов И. Н. Кисляк (в центре) среди лучших по профессии за 2014 год Председатель райисполкома А. И. Жданеня и председатель райсовета депутатов И. Н. Кисляк (в центре) среди лучших по профессии за 2014 год[/caption] В фойе районного Центра культуры разместилась выставка сельхозпродукции, изделий УП «Копыльский кооппром», Копыльского филиала ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат». Кроме того, приглашенные и почетные гости также смогли познакомиться с различными изделиями народных мастеров Копыльщины. [caption id="attachment_39221" align="aligncenter" width="580"]На выставке народного творчества На выставке народного творчества[/caption] Праздничное мероприятие по сложившейся традиции открыл народный оркестр народных инструментов «Капыльскія дудары». Об итогах работы за 2014-й, целях и задачах нынешнего года рассказал в своем выступлении председатель райисполкома Анатолий Жданеня. «Оценивая результаты достигнутого в социально-экономическом развитии района, мы не только отдаем должное труду наших лучших коллективов и передовиков производства, но и смотрим вперед. У нас с вами есть все для того, чтобы 2015 год, год 70-летия Великой Победы, Год молодежи, год, завершающий пятилетку, стал для нас новой вехой в развитии и движении к совершенству, — подчеркнул в своем выступлении глава района. — Огромное спасибо вам, уважаемые труженики, за преданность своему делу, мастерство и умение, старание и трудолюбие, за высокий профессионализм, ответственное отношение к порученному делу. Я уверен, что, благодаря нашим совместным усилиям, Копыльский район будет занимать достойное место среди районов Минщины и останется прекрасным уголком нашей Родины». [caption id="attachment_39222" align="aligncenter" width="580"]Директор УП «Копыльский кооппром» В. Смусенок представляет продукцию предприятия А. Жданене и гостям из Центрального района г. Минска Директор УП «Копыльский кооппром» В. Смусенок представляет продукцию предприятия А. Жданене и гостям из Центрального района г. Минска[/caption] Много теплых слов в адрес тружеников Копыльщины высказала первый заместитель председателя комитета по труду, занятости и социальной защите Минского областного исполнительного комитета Татьяна Доморацкая. В выступлении она отметила значительную роль тружеников Копыльского района в решении задач социально-экономического развития Минщины. За плодотворную, добросовестную работу, профессионализм Татьяна Александровна вручила Почетные грамоты Миноблисполкома старшему лаборанту производственного унитарного предприятия «Копыльский кооппром» Светлане Черехович, главному инженеру ОАО «Прогресс 2010» Николаю Кондратенко, заместителю директора по растениеводству закрытого акционерного общества «Жилихово» Владимиру Ходину, Благодарности — старшему мастеру сыродельного цеха Копыльского филиала ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат» Ирине Бурак, технику-осеменатору районного сельскохозяйственного унитарного предприятия «Бобовня» Зое Сергей. От администрации Центрального района г. Минска подарки получили тракторист-машинист ОАО «Тимирязевский» Владимир Казакевич, директор ЗАО «Жилихово» Александр Кукреш, начальник отдела образования, спорта и туризма Копыльского райисполкома Елена Михайловская. [caption id="attachment_39223" align="aligncenter" width="580"]Слова поздравления - от гостей из Несвижского и Клецкого районов Слова поздравления - от гостей из Несвижского и Клецкого районов[/caption] Со сцены районного Центра культуры прозвучали слова благодарности за кропотливый труд и от руководителей делегаций Клецкого и Несвижского районов, которых встречали, как и принято на копыльской земле, хлебом-солью. Гости приехали не с пустыми руками: вместе с приветственными адресами Анатолию Жданене были вручены и памятные подарки. От районной организации РОО «Белая Русь» ее председатель Мария Сандрозд вручила подарок члену общественного объединения, главному бухгалтеру редакции газеты «Слава працы» Валентине Юруц. [caption id="attachment_39224" align="aligncenter" width="580"]Татьяна Доморацкая поздравляет Владимира Ходина Татьяна Доморацкая поздравляет Владимира Ходина[/caption] Самым волнующим моментом стало награждение победителей районного соревнования среди сельхозорганизаций, предприятий производственной сферы и сферы услуг, сельисполкомов и учреждений социальной сферы, строительных организаций (решения опубликованы в газете «Слава працы» в №14 от 21.02.2015 г.). С особым почтением, признательностью звучали слова в адрес лучших по профессии. Их имена, согласно решению рай- исполкома, занесены на районную Доску почета. А на сцене они получили заслуженные Почетные грамоты райисполкома и денежные премии. [caption id="attachment_39225" align="aligncenter" width="580"]На сцене - танцевальный коллектив Детской школы искусств На сцене - танцевальный коллектив Детской школы искусств[/caption] Прекрасным продолжением праздника стал концерт участников художественной самодеятельности района. Сольные, хореографические и музыкальные номера замечательно воспринимались гостями праздника. Особенно щедрых аплодисментов были удостоены юные артисты, которые, несомненно, в недалеком будущем также станут славой и гордостью нашего района. Сергей ЛАЗОВСКИЙ Фото автора

В районе проходит смотр-конкурс коллективов художественной самодеятельности клубных учреждений

16.11.2024
Прысвечаны ён 70-годдзю Вялікай Перамогі. Мэты і задачы, якія ставяць перад сабой спецыялісты творчай сферы дзейнасці, заключаюцца найперш у выяўленні новых калектываў і асобных выканаўцаў, развіцці аматарскай мастацкай творчасці і традыцыйнай культуры, удасканаленні работы сельскіх устаноў культуры па забеспячэнні высокага ўзроўню і якасці арганізацыі вольнага часу насельніцтва і — што вельмі важна — у захаванні і зберажэнні мясцовых музычных і песенных традыцый. [caption id="attachment_39210" align="aligncenter" width="580"]Семежаўскі ЦКіВЧ Семежаўскі ЦКіВЧ[/caption] Кампетэнтнае журы ацэньвае выканальніцкае майстэрства і сцэнічную культуру, выкарыстанне мясцовых традыцый і асаблівасцей музычных твораў, выкананне ўсіх умоў агляду-конкурсу. Рабіць канчатковыя вынікі пакуль яшчэ рана, яны будуць падведзены пасля выступлення ўсіх калектываў. Аднак варта сказаць, што літаральна кожная ўстанова культуры вызначаецца своеасаблівым падыходам да раскрыцця тэмы выступлення, мясцовых талентаў, прадстаўляючы на суд гледачоў і журы арыгінальныя творчыя справаздачы. [caption id="attachment_39211" align="aligncenter" width="580"]Пацейкаўскі СДК Пацейкаўскі СДК[/caption] У адзін з вечароў на сцэне раённага Цэнтра культуры на працягу амаль чатырох гадзін свае тэматычныя праграмы прадстаўлялі шэсць клубных устаноў раёна. Адразу трэба адзначыць, што яны былі прасякнуты патрыятызмам і вярнулі гледачоў у падзеі ваеннага ліхалецця. [caption id="attachment_39212" align="aligncenter" width="580"]Скабінскі сельскі клуб-бібліятэка Скабінскі сельскі клуб-бібліятэка[/caption] Прыемна, што ва ўсіх літаратурна-музычных кампазіцыях акрамя работнікаў культуры прымалі ўдзел і самыя актыўныя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці розных узростаў. Увесь вечар са сцэны гучалі песні ваенных гадоў, амаль у кожнай праграме было ўзгадана пра пачатак вайны і радасць ад доўгачаканай перамогі. [caption id="attachment_39213" align="aligncenter" width="580"]Лоцвінскі цэнтр аматарскай творчасці Лоцвінскі цэнтр аматарскай творчасці[/caption] Напрыклад, самадзейныя артысты з Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу ў сваёй кампазіцыі расказалі пра тое, якія падзеі адбываліся падчас зацішша ў ваенны час на прывале. Выпускны баль, першыя дні вайны, мінута маўчання, ушанаванне ветэранаў — усё гэта было адзначана ў выступленні прадстаўнікоў Пацейкаўскага СДК. «Ведай, я цябе чакаю» — такі лейтматыў інсцэніроўкі, якую прадставіў Скабінскі сельскі клуб-бібліятэка. Яна вызначалася прыгожай беларускай мовай, успамінамі бабулі па фотаздымках, якія знайшлі ўнукі ў старым альбоме… Пра тое, як дапамагала песня на вайне, паказалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці з Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці. Як і павінна быць, іх прадстаўленне вызначалася высокім рэжысёрскім падыходам, ды і без нотак весялосці тут не абышлося. Выступленне Ляшнянскага сельскага клуба-бібліятэкі было адметна папуры з песень ваенных гадоў. А вось кампазіцыя Навасёлкаўскага СДК заклікала берагчы франтавыя пісьмы. [caption id="attachment_39214" align="aligncenter" width="580"]Ляшнянскі сельскі клуб-бібліятэка Ляшнянскі сельскі клуб-бібліятэка[/caption] Гэта толькі адзін дзень агляду, наперадзе — выступленне іншых калектываў і падвядзенне вынікаў. [caption id="attachment_39215" align="aligncenter" width="580"]У. Острыкаў (Навасёлкаўскі СДК) У. Острыкаў (Навасёлкаўскі СДК)[/caption] Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА
Страница 4585 из 4640