Сам я родам з Дусаеўшчыны, пасля заканчэння Капыльскага дзяржаўнага каледжа прыйшоў на прадпрыемства і ўжо больш за 12 гадоў стараюся выконваць сваю працу якасна і ў тэрмін. За гэты час мяне не адзін раз узнагароджвалі і прэміравалі за працоўныя поспехі. Зіма для нас — яшчэ адно выпрабаванне, бо трэба абслугоўваць праезныя часткі. Але нават цяпер, будучы ў водпуску, я напагатове і прыйду на дапамогу, калі гэта спатрэбіцца.
Дзякуючы гэтаму мы можам з упэўненасцю і аптымізмам глядзець у будучыню. Я працую ў гаспадарцы з 93-га года, адносіны з калектывам заўсёды цёплыя і ветлівыя. Зараз мая тэхніка — трактар «Беларус-3522», на якім я займаюся вывазам арганікі на палі. Вядома, зімой менш працы, але і на дадзены момант хапае клопатаў — напрыклад, трэба рамантавацца да пасяўнога сезона. У гэтай справе праблем няма — адміністрацыя па любым пытанні ідзе насустрач работнікам прадпрыемства. У гэтым і заключаюцца добрыя вынікі кожнага стараннага чалавека.
Радуе, што адміністрацыя прадпрыемства пастаянна падтрымлівае — начальнік Мікалай Міхайлавіч Варвашэня заўсёды выслухае і дапаможа ў вырашэнні праблемы. Менавіта ў такой камандзе я працую. Мой стаж вадзіцеля складае 32 гады, і за гэты час я быў шматразова адзначаны ўзнагародамі не толькі на раённым, але і на абласным узроўні. Дарэчы, у мінулым годзе мне ўручылі грамату ад РУП «Мінскаблгаз». Што тычыцца працы, то заўсёды своечасова выконваем заказы па раёне, дастаўляючы ў населеныя пункты звадкаваны газ.
Нават пасля прызначэння на пасаду загадчыка аўтагаража даводзілася самому падмяняць механізатараў падчас сельскагаспадарчых кампаній. Неаднаразова ў гарачую пару жніва сам садзіўся за штурвал камбайна, каб дапамагчы роднай гаспадарцы хутчэй убраць збожжа. Таму вельмі добра ведаю работу механізатараў, вадзіцеляў. Гэта дапамагае і ў рабоце на пасадзе загадчыка аўтагаража.
Главная их задача — дарить праздничное настроение людям.