Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

(CMigrator copy 24)

16.03.2018
Педагогі Капыльшчыны ўвайшлі ў лік дыпламантаў па выніках конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод кіраўнікоў аб’яднанняў па інтарэсах і студый выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, выкладчыкаў дысцыплін выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстаноў прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Дыпломамі ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама за высокі выканаўчы ўзровень прадстаўленых творчых работ узнагароджаны крэатыўныя і таленавітыя педагогі ўстаноў адукацыі Капыльшчыны.   Так, работа «Гаспадар» педагога ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна» Вольгі Мікалаеўны Максімені адзначана Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Цестапластыка». Дарэчы, Вольга Мікалаеўна працуе сацыяльным педагогам ў Цэнтры і, здавалася б, яе прафесійныя інтарэсы напрамую ніяк не звязаны з творчасцю. Але педагог шмат увагі надае самаразвіццю, а цестапластыка — хобі, якое прыносіць не толькі задавальненне, але і добрыя вынікі. «Мае героі — вясковыя жыхары, таму сваіх персанажаў я апранаю ў народныя касцюмы. Іх вобразы бяру з рэальнага жыцця, таму пра іх можна даведацца ад сваіх бабуль і дзядуляў», — расказвае педагог.       Адразу два педагогі ДУА «Гімназія № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі» не толькі ўдзельнічалі ў конкурсе, але і атрымалі Дыпломы ІІІ ступені. Гэта настаўнік пачатковых класаў Ала Іванаўна Була за цудоўную работу «Ураджайнае дрэва» ў намінацыі «Змешаная тэхніка» і выхавальнік групы падоўжанага дня Ала Мікалаеўна Ра-дзечка за прыгожую «Ляльку» ў намінацыі «Абрадавыя лялькі. Лялькі ў нацыянальным строі». Як  адзначыла Ала Іванаўна, удзел у конкурсе — гэта добрая магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці і магчымасці, што дазваляе быць добрым прыкладам для навучэнцаў. «Так, — дадае Ала Мікалаеўна Ра-дзечка, — мы імкнёмся не толькі развіваць здольнасці хлопчыкаў і дзяўчынак, але і развівацца самі. А ствараць абрадавыя лялькі — гэта яшчэ і адзін са шляхоў вывучэння культуры беларускага народа».     У намінацыі «Вышыўка» Дыпломам ІІІ ступені адзначаны «Замак мрояў», які выканала педагог Лясноўскай СШ Таццяна Мікалаеўна Лобан. Настаўніца выкладае рускую і беларускую мову і літаратуру, а выводзіць рознакаляровымі нітачкамі ўзоры на тканіне — гэта любімы занятак вольнага часу, які не толькі дазваляе набываць добры настрой, але і дае магчымасць рэалізаваць творчыя задумкі, ствараць прыгажосць вакол сябе».     У намінацыі «Шыццё, аплікацыя з тканіны, вырабы з тэкстылю» Дыплом ІІІ ступені атрымала педагог ДУА «Капыльская дапаможная школа-інтэрнат» Вераніка Анатольеўна Голад, якая прадстаўляла работу «Калодзеж». «Увесь вольны час прысвячаю хобі, — так педагог расказвае пра сябе і свае захапленні. — Гэта пляценне з розных матэрыялаў, роспіс па шкле, вышыванне бісерам, праца з паперай, выраб тапіярыяў і многае іншае. Я ўвесь час працую над сабой. Таму галоўным вынікам для мяне як педагога з'яўляецца тое, што і мае выхаванцы пастаянныя ўдзельнікі разнастайных выстаў і конкурсаў рэгіянальнага і абласнога ўзроўняў». Спецвыпуск падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА

С 14 по 24 марта в Копыльском районе проводится республиканская профилактическая акция «Безопасность детей — приоритет для взрослых!»

17.03.2018
В целях профилактики детского дорожно-транспортного травматизма с 14 по 24 марта 2018 года на территории Копыльского района проводится республиканская профилактическая акция «Безопасность детей — приоритет для взрослых!». article_one_5d48ecd46ad88b2ff1c9bb74265bbcfd С начала текущего года с участием несовершеннолетних на территории Минской области зарегистрировано 16 ДТП (Копыльский район — 0), в которых 3 ребенка погибли, 16 — получили травмы. Причем все погибшие дети являлись пассажирами транспортных средств. На сегодня можно утверждать, что родители стали более ответственными в вопросах безопасной перевозки несовершеннолетних пассажиров, однако имеют место факты нарушений перевозки детей в транспорте. За 2 месяца т.г. на территории Минщины привлечено к административной ответственности 1510 (32 на территории Копыльского района) водителей, не выполняющих требования п.178 ПДД (перевозка детей). Стоит напоминать, что за нарушение правил перевозки детей в соответствии с ч.5 ст.18.14 КоАП Республики Беларусь в отношении водителя налагается административное взыскание в виде предупреждения или штрафа в размере до 4 базовых величин. Артем ЛАЗОВСКИЙ, врид старшего инспектора ДПС ОГАИ Копыльского РОВД,                                                            лейтенант милиции

Прямая линия (CMigrator copy 242)

26.03.2018
прямая линия Прямая телефонная линия с военным комиссаром Несвижского и Копыльского районов Андреем Викторовичем МОРОЗОВЫМ состоится 28 марта 2018 года с 9.00 до 12.00 по телефону (8-01770) 5-12-84.

В управлении райсельхозпрода проходит защита бизнес-планов сельхозпредприятий района

18.03.2018
preimuschestva-biznes-planov-s-rasschetami Спецыяльная камісія заслухоўвае інфармацыю кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў па развіцці гаспадарак на наступны год: што маецца, а што неабходна зрабіць, каб працаваць з рэнтабельнасцю і прыбыткам. Вядома ж, не абыходзіцца без разгляду пытання гатоўнасці да вясенніх палявых работ. Сяргей КОЗЕЛ

В Копыльском районе прошли соревнования по ловле рыбы со льда на мормышку

16.03.2018
Па ініцыятыве Капыльскага райвыканкама раённая структура Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў правяла раённыя спаборніцтвы па лоўлі рыбы з лёду на мармышку. У вёску Багушы прыехалі 28 аматараў рыбалкі.   Адкрываючы спаборніцтвы, старшыня раённай арганізацыі РГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» Валерый Долбік прывітаў удзельнікаў і пажадаў паспяховай лоўлі. Рыба, прызнацца, дужа не бралася (як адзначалі спецыялісты, не самы спрыяльны час выпаў для лоўлі). У дзень правядзення спаборніцтваў нечакана пайшоў снег, і змена надвор’я не лепшым чынам паўплывала на клёў, які напярэдадні так радаваў аматараў рыбалкі. Тым не менш гэта не стала падставай сумаваць і ўпадаць у адчай. Плоткі і акуні ўсё ж такі патрапілі на кручок удзельнікаў спаборніцтваў, і вызначыць пераможцаў, хоць і не па самым багатым улове, можна было. Перамогу святкаваў Васіль Талкачоў, другі вынік паказаў Аляксандр Пятрыка, трэцім стаў Максім Салагуб. Была прысуджана і перамога ў намінацыі «Самы вопытны рыбак». Гэты тытул дастаўся Мікалаю Шкадарэвічу. Як прызнаўся Мікалай Пятровіч, любімым заняткам ён займаецца недзе з 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Успомніў і пра тое, як запускаліся капыльскія азёры. — Вось тады сапраўды ў іх рыбы было, — з захапленнем падкрэсліў Мікалай Пятровіч. — А рыбакоў колькі на берагах было! І ўсе з рыбай! Памятаю, як і з чоўна лавілі. А потым зрабіўся замор… У сярэдзіне 70-х любімым месцам стала Чырвонаслабодскае вадасховішча, што ў Смалічах. Былі ўловы і па 15, і па 20 кілаграмаў. Падабалася ездзіць таксама ў Душава, Доктаравічы. Цяпер жа пераважна бываю на капыльскай сажалцы, што знаходзіцца побач з домам. Вельмі хвалюе тое, што зараз з’явіліся сеткі, якія расстаўляюцца на многіх вадаёмах. Яны наносяць вялікую шкоду… Самым маладым рыбаловам стаў Максім Салагуб, якому ў наступным месяцы споўніцца 20 гадоў. — Рыбалка — маё хобі, — адзначае Максім. — Любімым заняткам займаюся з дзяцінства. Лічу, што лепш правесці вольны час з карысцю на прыро-дзе, чым займацца якімі-небудзь непатрэбнымі справамі. Таму, калі з’яўляецца вольная хвіліна, заўсёды спяшаюся да вады. Прычым як улетку, так і ўзімку. Ну і вядома ж, нельга пакінуць без увагі «асаблівасць» спаборніцтваў. А ёю стала Наталля Гарбацэвіч, якой прысуджаны тытул «Рыбачка» (дарэчы, націск у гэтым слове можна паставіць дваяка). Не баючыся ні мокрага снегу, ні холаду, яна нароўні з мужчынамі вытрымала выпрабаванне. Дарэчы, усе пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі, якія вельмі спатрэбяцца для любімага занятку. На гэтым спаборніцтвы не закончыліся. Усіх удзельнікаў чакаў гарачы абед з рыбнай юшкай. Усё гэта падмацоўвалася бясконцымі размовамі пра тое, дзе, калі і на што клюе і ў каго самыя важкія і незабыўныя трафеі. Сяргей КОЗЕЛ
Страница 4070 из 5293