Уважаемые жители Минщины! От всей души поздравляю вас с Праздником Труда!
Первомай является для нас символом мира, социальной справедливости, единения людей всех профессий.
В нашей стране любая созидательная деятельность пользуется почетом и уважением. Нас восхищают успехи промышленных и сельскохозяйственных рабочих, инженеров и агрономов, учителей и врачей, ученых и конструкторов, людей культуры и искусства, представителей многих других сфер.
Мы, граждане молодого белорусского государства, стремимся сохранить и преумножить богатейшие трудовые традиции прошлых поколений. Ими был создан мощный социально-экономический потенциал, который сегодня успешно развивает суверенная Беларусь. Модернизируются предприятия, открываются инновационные производства, внедряются передовые технологии в медицине, образовании, культуре, спорте.
Отрадно, что Минская область находится в авангарде важнейших процессов, определяющих дальнейший путь страны. Это стало возможным благодаря организованности и сплоченности наших трудовых коллективов, творческой энергии многих тысяч людей.
Дорогие земляки, желаю, чтобы труд приносил вам только радость и служил благосостоянию ваших семей.
Крепкого всем здоровья, оптимизма и новых свершений!
А.М.ИСАЧЕНКО,
Председатель Минского областного исполнительного комитета
Паважаныя жыхары Капыльшчыны!
Сардэчна віншую вас са Святам працы.
Першамай — сімвал сацыяльнай справядлівасці і глыбокай павагі да працоўнага чалавека.
Беларускі народ заўсёды імкнуўся да мірнай стваральнай працы. І сёння патрыятызм і з’яднанасць нашага грамадства пацвярджаюцца карпатлівай і напружанай работай, ад якой залежыць дабрабыт нашай краіны і малой радзімы.
У гэты дзень мы выказваем шчырую ўдзячнасць ветэранам працы, чыімі рукамі ствараўся нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь, і ўшаноўваем маладую змену працаўнікоў, якія прымнажаюць гэта багацце, умацоўваюць слаўныя традыцыі нашых продкаў.
Жадаю вам здароўя, шчасця і прафесійных поспехаў. Няхай яркі дзень Першамая падорыць вам упэўненасць у будучыні, бадзёры настрой, натхніць на дасягненне новых перамог.
Людміла НІЖЭВІЧ,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Паважаныя капыляне!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні са святам Вясны і Працы — Першамаем.
Гэтае светлае і радаснае свята па праве лічыцца ўсенародным і любімым усімі пакаленнямі беларусаў, з’яўляецца нязменным сімвалам яднання і салідарнасці, выражэннем глыбокай павагі да стваральнай працы.
Першамай — свята з працоўным настроем. У гэтыя святочныя дні па добрай традыцыі ў калектывах будуць ушаноўваць перадавікоў і ветэранаў працы.
Дарагія сябры! Ад усяго сэрца жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях. Няхай гэтыя святочныя дні напоўняцца радасцю сустрэч з сябрамі і блізкімі, дадуць новы зарад бадзёрасці і аптымізму! Міру, дабра, дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Комментарии