Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Новости Копыльского района (CMigrator copy 12)

08.06.2025
Ёсць над чым працаваць Падведзены вынікі работы суб’ектаў гаспадарання Капыльскага раёна за І паўгоддзе 2017 года. Яны былі абмеркаваны на чарговым пасяджэнні райвыканкама. Так, забяспечана выкананне паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця па экспарце тавараў (250,3%), экспарце паслуг (136%), колькасці працаўладкаваных грамадзян на нядаўна створаныя працоўныя месцы (за кошт стварэння новых вытворчасцей  і прадпрыемстваў) (43 чалавекі), аб’ёме будаўніча-мантажных работ (136,1%). Аднак не забяспечана выкананне прагнознага паказчыка па прыцягненні прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (4,7 тысячы долараў пры заданні 200 тысяч), вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях (88,6% пры заданні 110%), рознічным тавара-абароце праз усе каналы рэалізацыі (98,6% пры заданні 102,5%).   У новым навучальным У цэнтры ўвагі ўлады —  падрыхтоўка ўстаноў адукацыі Капыльскага раёна да новага навучальнага года. Менавіта гэта пытанне і было разгледжана на чарговым пасяджэнні райвыканкама. У 2017/2018 годзе адукацыйны працэс будзе арганізаваны для 2898 навучэнцаў і 1015 выхаванцаў у 42 установах адукацыі. У новым навучальным годзе будуць працаваць 1429 чалавек, у тым ліку 734 педагогі (51 з іх пенсіённага ўзросту). Распачнуць работу 32 маладыя спецыялісты. Дзіцячыя сады і яслі будуць наведваць 99% дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў. Прадоўжаць функцыянаванне 62 групы і 27 форм арганізацыі дашкольнай адукацыі. Сярэдняя напаўняльнасць класаў ва ўстановах, размешчаных у гора-дзе, склала 19 чалавек, у сельскіх — 8. Па пярэдніх даных будзе працаваць 251 класа-камплект. У ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна» арганізуюць 104 аб’яднанні па інтарэсах для 1497 дзяцей.   Адзначым Дзень горада Вялікія святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню горада, пройдуць 26 жніўня ў Капылі. IMG_6352 Да свята прымеркавана адкрыццё новых гарадскіх аб’ектаў, тэатралізаванае прадстаўленне, шэсце, канцэрты. Будуць ладзіцца народныя гулянні, дыскатэкі, выставы, спаборніцтвы, працаваць атракцыёны і разнастайныя пляцоўкі. Як адзначаюць арганізатары, сумаваць у гэты дзень не давядзецца.   Новыя назначэнні З 2 жніўня галоўным урачом УАЗ «Капыльская цэнтральная раённая бальніца» прызначаны Сяргей Уладзіміравіч Пацяйковіч (апошняе месца працы намеснік галоўнага ўрача Уздзенскай ЦРБ). Сяргей Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1973 годзе ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Мае вышэйшую адукацыю. У 1998 годзе закончыў Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа». З 27 ліпеня дырэктарам цэнтра банкаўскіх паслуг № 609 філіяла № 620 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Капылі прызначаны Юрый Валянцінавіч Коржак (да гэтага часу ён быў намеснікам дырэктара аналагічнай банкаўскай установы ў Клецку). Юрый Валянцінавіч нарадзіўся ў 1969 годзе ў Клецкім раёне Мінскай вобласці. Мае вышэйшую адукацыю. У 1997 годзе закончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства», а ў 2011 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Банкаўская справа».   Капыляне ─ першыя у вобласці Першае месца ў абласным конкурсе «Лепшы па прафесіі», які праводзіўся ў г. Дзяржынску, занялі прадаўцы Капыльскага райспажыўтаварыства. Наш раён прадстаўлялі Настасся Шкілевіч у катэгорыі «нехарчовыя тавары» і Анжаліка Сітнікава — «прадуктовыя тавары». Наперадзе ў дзяўчат прадстаўленне вобласці ў рэспубліканскім конкурсе.   В зимовку - с паспортом Как сообщил инспектор Копыльской районной инспекции «Энергонадзор» Борис Талейко, на 8 августа 2017 г. 16% от общего количества потребителей тепловой энергии и 43% теплоисточников города и района оформили и зарегистрировали «Паспорта готовности» к предстоящему отопительному сезону. IMG_ 309 Наиболее активно начали подготовку к осенне-зимнему периоду работники КУП «Копыльское  ЖКХ».  На       8 августа уже подготовлены 25 котельных из 33 имеющихся, что составляет 76%, также подготовлено 39% объектов жилого фонда. Работы по подготовке к отопительному сезону должны завершиться согласно ТКП 388-2012 «Правила подготовки и проведения осенне-зимнего периода энергоснабжающими организациями и потребителями тепловой энергии» до 20 сентября, а паспорта готовности необходимо оформить до 1 октября 2017 года.   У падтрымку дзяцей Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць агульнарэспубліканскую дабрачынную кампанію «У школу разам!». У яе актыўна ўключыліся і актывісты Капыльскай раённай арганізацыі БТЧК. Як расказала яе старшыня Ніна Жук, кампанія пройдзе з 1 жніўня па 16 верасня з мэтай падтрымкі дзяцей са шматдзетных і маламаёмных сем’яў, дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з дамоў-інтэрнатаў па падрыхтоўцы да школы. «Мы збіраем грашовыя сродкі, школьную вопратку, абутак, пісьмовыя прылады, навучальныя дапаможнікі, — адзначыла Ніна Паўлаўна. — Сродкі, заробленыя ў рамках акцыі ў сістэме АРІП, паступяць на разліковы рахунак Мінскай абласной арганізацыі БТЧК. Код дабрачыннай кампаніі «У школу разам!» — 5017».   С добрым сердцем На Копыльщине стартовала благотворительная акция «В школу с Добрым сердцем», инициатором которой выступил Белорусский республиканский союз молодежи. В рамках акции осуществляется сбор канцелярских и спортивных принадлежностей, а также других вещей, необходимых для подготовки к предстоящему учебному году. В отделе канцелярских товаров универмага №1 расположена коробка, в которой каждый желающий может оставить школьные принадлежности. Сбор школьных предметов осуществляют также организации, предприятия и учреждения города, района. Все вещи, собранные во время акции, впоследствии будут переданы семьям, испытывающим трудности при подготовке детей к новому учебному году.   Время пляжного волейбола 26 августа, в рамках празднования Дня города, на городском пляже состоятся районные соревнования по пляжному волейболу. Организаторами спортивного мероприятия выступили отдел образования, спорта и туризма райисполкома и Копыльский РК ОО «БРСМ». Желающие сразиться за звание лучших волейболистов должны прибыть на регистрацию, которая состоится на пляже, 26 августа в 9.30. Заявки на участие подаются в судейскую коллегию в день соревнований. Команда должна состоять из двух спортсменов. Победители соревнований награждаются грамотами и подарками.   Задержан с поличным УВД Миноблисполкома сообщает, что сотрудники наркоконтроля Логойского РОВД совместно с коллегами из Борисова пресекли канал поставки опасного наркотического средства «гашиш» в  Республику Беларусь. Задержание торговца, возвращавшегося с товаром из России,  произошло в Борисовском районе при силовой поддержке бойцов СОБРа внутренних войск. В своей автомашине наркодилер перевозил более 500 г гашиша. З4-летний житель Логойска неоднократно попадал в поле зрения оперативников в связи с подозрением в торговле наркотиками. Однако до этого времени его не удавалось задержать, что называется, с поличным. В отличие от «минеров», молодой человек решил работать только на себя, а не на интернет-магазин. Он предпочитал иметь дело с конкретными проверенными людьми, которых хорошо знал. С них он собирал деньги, затем ехал с этими деньгами в Россию, покупал там наркотик и по возвращении развозил своим заказчикам. Естественно, что подобные услуги он оказывал не за так. Цена, которую он назначал своим знакомым за наркотик, была раза в два выше, чем средняя по рынку. Получалось, что из каждой поездки он привозил примерно в два раза больше наркотика, чем ему заказывали. Деньги, полученные с реализации этой разницы, и составляли его прибыль. В настоящее время в отношении поставщика наркотиков возбуждено уголовное дело по части 3 статьи 328 Уголовного кодекса Республики Беларусь, санкция которой предусматривает до 15 лет лишения свободы. Падрыхтавалі: М. ШЭІНА, М. САКОВІЧ, С. КОЗЕЛ, К. ЖОГАЛЬ, С. ЛАЗОЎСКІ

В центре внимания - водители

08.06.2025
Хлеб ва ўсе часы меў самае вялікае значэнне для беларусаў. І так будзе заўсёды. Добра разумеюць гэта і вадзіцелі ААТ «Скабін» Мікалай Маліноўскі і Валерый Юшкевіч. [caption id="attachment_59524" align="aligncenter" width="580"]■ Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура уручае ўзнагароды вадзіцелям ААТ «Скабін» Мікалаю Маліноўскаму і Валерыю Юшкевічу ■ Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура уручае ўзнагароды вадзіцелям ААТ «Скабін» Мікалаю Маліноўскаму і Валерыю Юшкевічу[/caption] Яны аднымі з першых у раёне перавезлі на сваіх МАЗах ад камбайнаў больш за тысячу тон збожжа. Павіншаваць іх з высокім дасягненнем прыехалі прадстаўнікі раённай улады і прафсаюзаў. Вялікую ўдзячнасць за плённую працу выказала аграрыям галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Карпяленя, з пажаданнямі ўсіх даброт звярнулася да лідараў жніва старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура. Вадзіцелям-тысячнікам уручылі маланкі-падзякі, каштоўныя падарункі, у іх гонар прагучалі песні ў выкананні артыстаў раённага Цэнтра культуры. Што ж аб’ядноўвае нашых герояў, акрамя таго, што яны працуюць у адной гаспадарцы? Напэўна, любоў да сваёй справы, да зямлі, на якой яны гадуюць дзяцей, імкненне выканаць пастаўленую задачу як мага лепш. Нездарма на пытанне, ці часта даводзіцца быць у цэнтры ўвагі вось такіх мерапрыемстваў, Валерый Мікалаевіч, усміхаючыся, адказаў: «Даволі часта. І гэта вельмі прыемна. Адчуваеш вялікае задавальненне, жаданне і далей працаваць не горш». Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

В отделе ЗАГС Копыльского райисполкома прошла беседа по вопросам чрезвычайных ситуаций с детьми и их родителями

08.06.2025
Мероприятие проходило в рамках Дня защиты детей и акции «Не оставляйте детей одних». В начале встречи в учреждении, где собрались молодые семьи, начальник отдела Виктория Троянович рассказала об институте семьи, затронула и историю появления Копыльского учреждения и раздала буклеты на тему регистрации актов гражданского состоянии. В продолжении инспектор сектора пропаганды и взаимодействия РОЧС Татьяна Шестакова рассказала про обстановку с несчастными случаями в районе, ознакомила самых маленьких гостей с работой огнетушителя и пожарного извещателя, а также говорила о первых мерах предотвращения пожаров в быту, были затронуты проблемы и других опасных предметов в жилом доме. Интересными стали небольшие викторины: по словам Татьяны Кирилловны, такие игры на тематику безопасности дают больше возможностей запомнить и усвоить основные правила предотвращения ЧС. В конце встречи каждому ребёнку раздали наглядную цветную продукцию. Павел ШЕИН

Жарко этими августовскими днями на полях КСУП «Докторовичи», где хлеборобы убирают зерновые

08.06.2025
Адзін за адным ідуць камбайны па шырокай ніве, загон за загонам скошваюць залатое калоссе. Гудуць натомлена маторы магутнай тэхнікі: пакуль не сапсавалася надвор’е, аграрыі спяшаюцца хутчэй сабраць ураджай. Нават, бывае, абедаюць па чарзе: пакуль адзін падсілкоўваецца, другі вядзе камбайн па бязмежным полі. [caption id="attachment_59529" align="aligncenter" width="580"]■ Лідары жніва Мікалай і Іван Коршукі, Алег Леановіч, Сяргей Карабейка, Уладзімір Вярбіла і Юрый Новік ■ Лідары жніва Мікалай і Іван Коршукі, Алег Леановіч, Сяргей Карабейка, Уладзімір Вярбіла і Юрый Новік[/caption] У нязменных лідарах сельгаспрадпрыемства камбайнер Уладзімір Вярбіла, для якога сёлета гэта ўжо трынаццаты сезон жніва. Як прызнаецца хлебароб, працаваць у пары з вопытным памочнікам Сяргеем Карабейкам і лёгка, і зручна. Экіпаж упэўнены, што пры ўмове ўзаемаразумення і спрыяльнага надвор’я збажына будзе ўбрана ў сціслыя тэрміны і з мінімальнымі стратамі. Іх старанне і гаспадарскі падыход — добры прыклад астатнім удзельнікам жніва. [caption id="attachment_59527" align="aligncenter" width="400"]■ Сяргей Шарупіч ■ Сяргей Шарупіч[/caption] Сямейны экіпаж у складзе бацькі і сына Мікалая і Івана Коршукаў не адстае ад сваіх таварышаў. Калі для Мікалая Іванавіча сёлетняя ўборачная далёка не першая ў яго жыцці, то для выпускніка Мар’інагорскага сельскагаспадарчага каледжа, а цяпер ужо і студэнта Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта Івана — добры пачатак для яго азнаямлення з аграрнай справай. IMG_9142 Таксама ў ліку лідараў у гаспадарцы камбайнер Алег Леановіч, а на адвозцы збажыны лепшыя вынікі паказвае вадзіцель Юрый Новік. Увогуле, усе ўдзельнікі жніва ў КСУП «Доктаравічы» — людзі магутнай волі, вялікай адказнасці і шырокай душы, надзвычай сціплыя. Яны ўвесь светлавы дзень аддаюць сябе высакароднай справе. І толькі кароткі час для адпачынку адрывае іх ад штурвала камбайна. [caption id="attachment_59525" align="aligncenter" width="580"]■ Аператары збожжасушылкі Сяргей Новік і Уладзімір Гурын ■ Аператары збожжасушылкі Сяргей Новік і Уладзімір Гурын[/caption] Зерне пасля абмалоту няспыннай плынню паступае на збожжасушыльны комплекс на цэнтральнай сядзібе сельгаспрадпрыемства. Перад пачаткам уборачнай тут быў выкананы рамонт вагавой. У планах — асфальтаванне пляцоўкі, замена даху над складам фуражнага збожжа. Работа на таку вядзецца кругласутачна. За суткі сушыцца ад 180 да 220 тон збожжа. Шчыруюць тут дзве змены аператараў, у якія ўваходзяць Уладзімір Гурын і Сяргей Новік, а таксама Аляксандр Зяневіч і Васіль Савіцкі. Як адзначыў падчас нашай сустрэчы Уладзімір Гурын, чвэрць стагоддзя ён сушыць збожжа. Давялося працаваць на КЗС-10, КЗС-20, асвоіў і сучасную камп’ютарызаваную. [caption id="attachment_59528" align="aligncenter" width="580"]■ Падчас абеду ў полі ■ Падчас абеду ў полі[/caption] Цікавімся ў суразмоўцы, якія ж умовы створаны для працы. — Усіх, хто заняты на жніве, забяспечваюць двухразовым харчаваннем, мінеральнай ці пітной вадой, — адказаў Уладзімір Леанідавіч. — Пасля напружанай працы ёсць магчымасць прыняць душ. Рэгулярна падводзяцца вынікі дня. Не пакідаюць нас без увагі ні кіраўнік сельгаспрадпрыемства, ні спецыялісты. Мы заўсёды адчуваем іх падтрымку. Што ў КСУП «Доктаравічы» сапраўды клапоцяцца пра сваіх працаўнікоў, відавочна. Пра гэта сведчаць элементарныя ўмовы для працы і адпачынку ў мехмайстэрнях. Зараз тут ідзе абустройства Дома механізатара. На дадзены момант рамантуецца топачная, раздзявалка, функцыянуе душавая. У хуткім часе з’явяцца канферэнц-зала і пакой для прыняцця ежы з неабходным абсталяваннем. Будзе наладжана ацяпленне ў памяшканні рамонтнай майстэрні і пабудавана мыечная для тэхнікі.
Карысны адрас: 223915, Мінская вобласць, Капыльскі раён, аграгарадок Новыя Доктаравічы, вуліца Цэнтральная, 42А. Тэлефоны:  (8-01719) 47-8-42 (прыёмная), 47-4-16 (дыспетчарская), 47-0-41 (бухгалтэрыя).
— Наша задача — убраць вырашчаны ўраджай своечасова і без страт. Думаю, што да 20 жніўня мы абавязкова справімся, — адзначае дырэктар КСУП «Доктаравічы» Сяргей Шарупіч. — Сёлетні ўраджай нас вельмі радуе: пшаніцы і трыцікале атрымліваем каля 40 ц/га, ячменю і зернебабовых — каля 35 ц/га. Хачу падзякаваць усім героям жніва, спецыялістам за плённую працу ў гэты няпросты год. Вядома, што ўборка пачалася пазней, чым звычайна, ужо хутка трэба пачынаць сяўбу азімых. Усе добра разумеюць, што, як і калі неабходна рабіць, лішні раз нічога тлумачыць не трэба. Увогуле, мы настройваем сябе на пазітыў і адказную працу. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА  

Молодо - не зелено

08.06.2025
Прыемна, што ў пераліку герояў жніва гучаць імёны яго маладых удзельнікаў. А калі ёсць на вёсцы моладзь, якая ўмее працаваць «на выдатна», значыць можна быць спакойным за будучыню сельскай гаспадаркі. IMG_1099 Першым сярод маладых вадзіцеляў раёна прымаў віншаванні з высокім дасягненнем Вадзім Мысліцкі з ААТ «Старыца-Агра». На сваім МАЗе на раніцу 8 жніўня ён перавёз ад камбайнаў 1026 тон збажыны. Ушанаванне героя жніва адбылося на полі ля вёскі Андросаўшчына, дзе ў прысутнасці калег ад імя раённай улады яго вітаў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі. — Ад таго, як вы зараз спрацуеце, залежыць вынік работы аграрыяў за ўвесь год і наша харчовая бяспека, — адзначыў, звяртаючыся да старыцкіх вадзіцеляў і камбайнераў, Аляксандр Мікалаевіч. ― Вы сёння ва ўмовах анамальнай спякоты здзяйсняеце працоўны подзвіг. І мы вам за гэта вельмі ўдзячны. [caption id="attachment_59520" align="aligncenter" width="580"]■ Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі (справа) віншуе Вадзіма Мысліцкага ■ Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі (справа) віншуе Вадзіма Мысліцкага[/caption] Словы віншавання і самыя шчырыя пажаданні ў адрас Вадзіма Мысліцкага прагучалі ад прадстаўнікоў маладзёжнай, раённай і галіновай прафсаюзных арганізацый, кіраўніцтва ААТ «Старыца-Агра». Яму былі ўручаны маланкі-падзякі і каштоўныя падарункі, а лабавое шкло МАЗа вадзіцеля-тысячніка ўпрыгожыла наклейка, якая сведчыць аб тым, што тут працуе малады перадавік жніва-2017. Паколькі цырымонія ўшанавання праходзіла падчас перапынку на абед, да месца быў і невялікі канцэрт, падрыхтаваны артыстамі раённага Цэнтра культуры, які, безумоўна, парадаваў хлебаробаў. Падчас кароткай гутаркі з лідарам жніва ўдалося даведацца, што любоў да прафесіі ў Вадзіма ад бацькі, які таксама працуе вадзіцелем у «Старыцы-Агра». Некалькі гадоў таму малады чалавек скончыў барысаўскі каледж, але не застаўся ў вялікім горадзе: пацягнула на радзіму. Тут жыве яго сям’я, гадуюцца сынок і дачушка, а значыць на гэтай зямлі яму працаваць і прыкладваць усе намаганні, каб яна была больш заможнай і прыгожай. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара
Страница 3936 из 4891