Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Начальник Копыльского РОЧС Виталий Ильючик провел профилактическую беседу в редакции газеты «Слава працы»

23.08.2019
Прафілактычную гутарку ў рэдакцыі газеты «Слава працы» правёў начальнік Капыльскага РАНС Віталь Ільючык. [caption id="attachment_79744" align="aligncenter" width="840"] Падчас сустрэчы[/caption] Размова ішла пра меры бяспекі, створаныя на Беларускай АЭС і сітуацыю з пажарамі ў раёне, якая склалася за першае паўгоддзе бягучага года. [caption id="attachment_79745" align="aligncenter" width="840"] Віталь Ільючык уручае галоўнаму рэдактару газеты Марыі Шэінай Падзяку старшыні райвыканкама[/caption] Віталь Валянцінавіч высока ацаніў уклад, які ўносяць супрацоўнікі рэдакцыі ў інфармацыйна-прапагандысцкую работу па пажарнай бяспецы. Нездарма ў абласным конкурсе на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і асноў бяспекі жыццядзейнасці газета «Слава працы» ў адной з намінацый апынулася ў ліку пераможцаў і была ўзнагароджана Дыпломам ІІ ступені. Па даручэнні кіраўніцтва райвыканкама Віталь Ільючык уручыў галоўнаму рэдактару газеты Марыі Шэінай Падзяку старшыні райвыканкама. Трэба сказаць, што такой узнагароды ўдастоена і дырэктар ДУ «Капыльскі ТЦСАН» Святлана Маліноўская. Маргарыта САКОВІЧ Фота Паўла ШЭІНА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей