І, нягледзячы на даволі малады ўзрост свайго існавання (усяго два гады), гэты від сабраў ужо шмат сваіх прыхільнікаў. Кожны год спаборніцтвы становяцца ўсё больш экстрэмальнымі: на трасе з’яўляецца шэраг незвычайных і захапляльных навінак, дзе аматары бегу могуць змагацца як са штучнымі, так і з натуральнымі перашкодамі, створанымі самой прыродай. Яго ўдзельнікамі ўжо сталі не толькі жыхары нашай краіны, але і Расіі, Украіны, Літвы.
P.S. Дарэчы, гэта не поўны спіс брэндаў Капыльшчыны. Паступова ён будзе дапаўняцца.
Аднойчы, недзе яшчэ ў 30-я гады, маці Адама Русака Марыя Ігнатаўна праводзіла яго ў Ленінград і папрасіла: «Напішы, сынку, як ты дабраўся. Суцеш радаснай вестачкай». Праз пэўны час яна атрымала пісьмо, якое заканчвалася такімі словамі: «Бывайце здаровы, жывіце багата, а я ўжо прыехаў да дому, да хаты. У вашым калгасе шырокае поле. Няхай жа на шчасце цвіце ваша доля». Першай песню заспявала маці на вядомы вясельны матыў. Потым падхапілі суседзі, вёска і акруга. Песня пайшла ў свет.
Доўгі час верш лічыўся народным… Пазней адбылося пасяджэнне Саюза пісьменнікаў Беларусі, на якім аўтарства Адама Русака ўсё ж такі было даказана.
Пасля публікацыі верш адразу заўважылі кампазітары. Упершыню песня загучала на музыку, якую напісаў У.Р. Захараў, мастацкі кіраўнік хору імя Пятніцкага. Аднак доўгую славу прынесла менавіта музыка сябра Русака — Ісаака Любана. Песня «Бывайце здаровы» прагучала 15 чэрвеня 1937 года ў выкананні народнай артысткі БССР Ларысы Александроўскай пасля завяршэння рэспубліканскага партыйнага з’езда ў Мінску. Сярод першых выканаўцаў песні і Леанід Уцёсаў. Падчас Вялікай Айчыннай песня гучала на франтах у розных варыяцыях. Сярод пазнейшых выканаўцаў — ансамбль «Песняры» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна, Іосіф Кабзон, Зміцер Вайцюшкевіч.
У 2010 годзе, у рамках сумеснага праекта Еўрапейскага саюза і Праграмы ААН «Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні», на базе Цэнтра ткацтва пачала працаваць «Школа ткачоў».
Адным з буйнейшых цэнтраў ткацтва з’яўляецца вёска Семежава, дзе чырвона-белыя ручнікі ткаліся дзесьці да канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Ёсць меркаванне, што бытаванне закладной тэхнікі на Капыльшчыне звязана з былой вытворчасцю на мясцовых мануфактурах шпалераў і дываноў у габеленавай тэхніцы, бо яны вельмі падобныя. У Семежаве і зараз у многіх хатах можна ўбачыць вялікія калекцыі тканых вырабаў. Значнае месца займаюць рэчы, вытканыя закладной тэхнікай, якую называлі «Старасвецкае ткацтва» ці «Старасвецкае натыканне», а па-семежаўску — «у матрушы».
Доўгі час яго ўзначальваў Валянцін Мотуз. Званне народнага атрымаў у 1987 годзе і рэгулярна пацвярджае яго. Аснову ўдзельнікаў складаюць выкладчыкі Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў і раённага Цэнтра культуры. Калектыў выступаў далёка за межамі Беларусі: Фінляндыя, Украіна, Расія, з’яўляецца дыпламантам шматлікіх творчых конкурсаў, удзельнікам раённых і абласных мерапрыемстваў.
Не так даўно «Капыльскія дудары» (кіраўнік Святлана Салавей) сталі ганаровымі гасцямі творчага юбілейнага вечара нашага земляка музыканта Дзмітрыя Ровенскага ў г. Мінску.