Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Не змоўкне голас песняроў

02.11.2017
2017 год праходзіць у нашай краіне пад знакам 135-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Я. Купалы і Я. Коласа. 1027672737 Па ўсёй Беларусі праводзяцца шматлікія святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілеям вялікіх пісьменнікаў. Не выключэннем стала і Старыцкая СШ, дзе 21 кастрычніка ў рамках акцыі «Чытаем разам творы Янкі Купалы і Якуба Коласа» прайшоў агульнашкольны конкурс чытальнікаў «Не змоўкне голас песняроў…». Вучні з 1 па 11 класы, трох узроставых катэгорый, прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Удзельнікі ў час творчага спаборніцтва паказалі сваё майстэрства выканання паэтычных твораў, артыстызм, перадалі глыбіню пранікнення ў вобраз і сэнс твораў. Асабліва кранулі гледачоў вершы «Спадчына», «Жняя», «На рэчцы зімой», «Сын і маці», «Подых ветру», урыўкі з паэмы «Новая зямля», сатырычны верш «Савось-распуснік» і іншыя. Кожны ўдзельнік атрымаў пасведчанне аб удзеле ў конкурсе, а пераможцы — Айсун Сулейманава (11 клас), Кацярына Быкава (8 клас), вучні 3 класа — Дыпломы I ступені. Нельга не адзначыць выдатную працу ўсіх класных кіраўнікоў, якія падрыхтавалі вучняў да ўдзелу ў конкурсе. У час падвядзення членамі журы вынікаў удзельнікі і гледачы апынуліся на радзіме пісьменнікаў, дзякуючы відэафільму «Шлях Коласа». Шматлікасць удзельнікаў такога мерапрыемства сведчыць аб тым, што сучасныя дзеці цікавяцца беларускай літаратурай, выхоўваюцца на яе лепшых творах. Інга МАКАЎЧЫК, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, арганізатар конкурсу

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей