Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

С уважением к матери

09.06.2025
Приятной неожиданностью для многодетных семей Галины и Виктора Бушило, Натальи и Леонида Купрацевич из города Копыля стал визит депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Людмилы Нижевич и председателя Копыльского райисполкома Анатолия Линевича, которые приехали поздравить хозяек домашнего очага с Днем матери. IMG_6723 В каждой из этих семей воспитывается по пять детей. Гости высказали множество теплых слов в адрес Галины Николаевны и Натальи Александровны, отметив, что быть матерью — благородная миссия каждой женщины. А воспитывать пятерых детей — одновременно и ответственно, и почетно. В беседе с родителями Людмила Нижевич и Анатолий Линевич интересовались жизненным укладом семей, отмечая при этом, что государство оказывает всяческую помощь многодетным, предоставляя различные льготы. Вместе с позитивным настроением депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Людмила Нижевич и председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич привезли цветы и памятные подарки, которые с наилучшими пожеланиями вручили многодетным мамам. НА СНИМКЕ:  Людмила Нижевич и Анатолий Линевич  в гостях у семьи Купрацевич.   В зале территориального Центра собрались многодетные матери вместе со своими детьми. IMG_6423 Работники социальной службы постарались создать для своих гостей уютную, по-домашнему теплую атмосферу. Со знаменательным праздником присутствующих поздравили заместитель председателя  райисполкома  Александр Липницкий, директор Копыльского ТЦСОН, председатель районной организации ОО «Белорусский союз женщин» Светлана Малиновская. За чашкой чая со сладкими угощениями присутствующие с удовольствием слушали тематические стихи от ведущей праздника заведующей отделением социальной адаптации и реабилитации Светланы Путейко, а также песни, которые звучали в исполнении юных артистов образцовой студии эстрадного вокала «Клио» и воспитанников СШ № 2 г. Копыля. В завершение мероприятия многодетные мамы и их дети, а также работники ТЦСОН прибыли на улицу Грозовская, где в 2010 году была заложена аллея Материнской славы. Здесь рябиновая аллея пополнилась еще 15 молодыми деревьями, бережно высаженными участниками мероприятия (на снимке).   По сложившейся традиции накануне Дня матери руководство района и представители общественных организаций посетили отделение акушерства и гинекологии центральной районной больницы, чтобы поздравить женщин, недавно ставших мамами. [caption id="attachment_61325" align="aligncenter" width="580"]■ Поздравления принимают Александра Шатровская и Алеся Беляковская ■ Поздравления принимают Александра Шатровская и Алеся Беляковская[/caption] Теплые слова поздравления, цветы и памятные подарки от заместителя председателя райисполкома Александра Липницкого, директора Копыльского ТЦСОН, председателя районной организации ОО «Белорусский союз женщин» Светланы Малиновской и главного врача Копыльской ЦРБ Сергея Потейковича звучали в адрес молодых мам Татьяны Поддубской, Кристины Серой, Александры Шатровской, Ольги Гоманковой из г. Копыля, Екатерины Конойко из Жилихово и Алеси Беляковской из Песочного. Пожелания крепкого здоровья были адресованы и женщинам, кому в ближайшее время предстоит ощутить радость материнства. Были высказаны слова поздравления с праздником и благодарность за труд и в адрес сотрудниц отделения.   Цудоўную канцэртную праграму да свята падрыхтавалі супрацоўнікі і выхаванцы Дзіцячай школы мастацтваў і для больш шырокага кола гледачоў. І выступілі з ёю ў раённым Цэнтры культуры. [caption id="attachment_61324" align="aligncenter" width="580"]IMG_3588 ■ Спявае Максім Шкілевіч[/caption] Гарачымі апладысментамі сустракалі артыстаў жыхаркі нашага горада, падпявалі знаёмыя песні, цешыліся талентам юных артыстаў, захапляліся творчасцю іх настаўнікаў. І добры настрой, які пастараліся стварыць арганізатары свята, жанчыны забралі з сабою, каб шчодра дзяліцца ім са сваімі дамачадцамі.   Віншаванні са святам і пажаданні ўсіх даброт гучалі ў мінулы чацвер у Капыльскім тэрытарыяльным Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. IMG_3573 Тут ва ўтульнай зале, за сталом з гарачым чаем і салодкасцямі сабраліся жанчыны, якія ўзнагароджаны ордэнам Маці (на здымку). Ім у гэты дзень адрасаваліся шчырыя вершаваныя радкі, што праслаўляюць жанчыну-маці, прыгожыя песні і інструментальныя кампазіцыі ў выкананні выкладчыкаў Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў. А прыгожыя кветкі ад раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», якія атрымалі віноўніцы ўрачыстасці, толькі дабавілі ім святочнага настрою. Подготовили Маргарита САКОВИЧ и Сергей ЛАЗОВСКИЙ

Ученый, профессор, земляк

09.06.2025
Семежаўская зямля вельмі багатая на знакамітых людзей. Адзін з іх — доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук экалогіі і бяспекі жыццядзейнасці Міхаіл Іванавіч Рымжа, які днямі адзначыў сваё 70-годдзе. рымжа Пасля заканчэння ў 1973 годзе Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута Міхаіл Іванавіч больш за 30 гадоў працаваў у Беларускай дзяржаўнай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, прайшоўшы шлях ад аспіранта да загадчыка кафедры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. На працягу пяці гадоў працаваў дэканам тэрапеўтычнага факультэта, а затым на працягу шасці гадоў — першым прарэктарам. З 2004 па 2008 гады займаў пасаду намесніка міністра аховы здароўя — галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь. Прафесар М.І. Рымжа — вядомы вучоны ў галіне эпідэміялогіі і прафілактыкі інфекцыйных захворванняў. Ён адным з першых у былым СССР вывучыў прычыны ўзнікнення гнойна-септычных захворванняў у нованароджаных дзяцей і прапанаваў комплекс прафілактычных мерапрыемстваў для акушэрска-гінекалагічных аддзяленняў, якія дазволілі істотна знізіць рызыку інфіцыравання і захворвання дзяцей і маці. Аўтар звыш 200 навуковых прац, у тым ліку трох манаграфій, двух аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. Пад яго кіраўніцтвам абаронена пяць дысертацый. Член рэдакцыйных калегій часопісаў «Ахова здароўя», «Пытанні арганізацыі і інфарматызацыі аховы здароўя» і іншых. Ім напісана шмат краязнаўчых твораў, прысвечаных родным семежаўскім мясцінам. Міхаіл Іванавіч — выдатнік аховы здароўя. Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Копыляне отметили праздник картофеля

09.06.2025
Капыляне адзначылі свята бульбы, якую па праве называюць нашым другім хлебам. [caption id="attachment_61310" align="aligncenter" width="580"]Багатым на бульбяныя прысмакі быў стол ААТ «Семежава» Багатым на бульбяныя прысмакі быў стол ААТ «Семежава»[/caption] У мінулую суботу апоўдні цэнтральная плошча горада Капыля ператварылася ў ажыўленую сцэну, напоўненую водарам разнастайных страў і вясёлай музыкай. Шмат людзей сабралася ля сельскагаспадарчых падворкаў, дзе сярод прысмакаў пачэснае месца было адведзена бульбе. IMG_6517   Пры гэтым другі хлеб на падворках быў прадстаўлены не толькі ў выглядзе аформленых з густам і арыгінальных страў, але і стаў «будаўнічым матэрыялам» для разнастайных жывёл і птушак, якія былі галоўнымі элементамі створаных кампазіцый.  Дарэчы, кожны госць свята змог ацаніць кулінарныя  прысмакі, якія прапаноўвалі гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства і падворкі сельгаспрадпрыемстваў, дзе можна было паспытаць гарачыя дранікі са смятанай, смажаную бульбу, вараную ў мундзірах… IMG_6649 На першае свята бульбы завіталі ганаровыя госці — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, кіраўнік ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі і першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталь Ракевіч. Звяртаючыся да ўдзельнікаў свята,  яны адзначылі, што ў раёне гэты дзень стане пачаткам новай традыцыі. А паколькі ўрачыстасць адбывалася падчас Дня маці, словы віншавання прагучалі таксама і ў адрас паважаных жанчын. 1459961868_mama Да ўвагі прысутных каля будынка раённага Цэнтра культуры была арганізавана выстава фотаработ, вырабаў з бульбы. Героі казак, паданняў, прыдуманыя цацкі і арыгінальныя агароднінныя кампазіцыі — якіх толькі экспанатаў не прапаноўвалі аўтары работ! Тут жа ўдзельнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Капыльскага ТЦСАН уручалі паперкі з рэцэптамі бульбяных страў. Супрацоўнікі РЦК, устаноў культуры раёна заклікалі капылян і гасцей прыняць удзел у цікавых конкурсах, кожны ўдзельнік якіх абавязкова атрымоўваў прыз — ці дранікі з полымя, з жару, ці добры мяшок бульбы. IMG_6639 Шмат бяспройгрышных латарэй прапаноўвалі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якіх было багата ў гэты дзень на цэнтральнай плошчы горада. Разнастайныя камерцыйныя структуры і дзяржаўныя прадпрыемствы прадставілі ў шырокім асартыменце прыгожую сувенірную прадукцыю. Для самых маленькіх дзейнічалі атракцыёны, дзе можна было пакатацца на электрамабілях і прыгожых поні. Тым часам на сцэне разварочвалася тэатралізаванае прадстаўленне, прысвечанае, безумоўна, бульбе. У выкананні капыльскіх, быстрыцкіх, лоцвінскіх і ляшнянскіх самадзейных артыстаў прагучала шмат прыгожых і шчырых песень. IMG_6534 На свяце дзейнічала кампетэнтнае журы, якое і ацэньвала творчыя намаганні аўтараў «бульбяных» работ. Напрыканцы ўрачыстасці былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны лепшыя калектывы.  Так, за актыўны ўдзел у выставе сельгаспадворкаў з дэгустацыяй страў з бульбы адзначаны ААТ «Семежава», «Старыца-Агра», СГФ «Руднае», КСУП «Доктаравічы», якім уручаны памятныя прызы ад упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. За крэатыўныя і цікавыя скульптуры з бульбы незвычайныя сувеніры атрымалі КУП «Капыльская ЖКГ» (вялікая драўляная лыжка) і ААТ «Піянер-Агра» (вялікая тарка). Сярод удзельнікаў выставы творчых работ увагі членаў журы ўдастоены экспанаты аддзела адукацыі, спорту і турызму, УАЗ «Капыльская ЦРБ» і ААТ «Скабін», якім дасталіся памятныя падарункі ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Прямая линия (CMigrator copy 201)

09.06.2025
1440502476_pryamaya-liniya-2 В четверг, 19 октября, с 10 до 12 часов прямую линию проведет начальник отдела ЗАГС Копыльского райисполкома Алла Игоревна АВСЮК. Свои вопросы можно задать в обозначенное время по номеру 50-1-14.

Прямая линия (CMigrator copy 200)

09.06.2025
1440502476_pryamaya-liniya-2 Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 21 октября 2017 года: Елена Николаевна ВАСИЛЕВСКАЯ, заместитель председателя Копыльского  райисполкома,  по  телефону 55-5-66.
Страница 3862 из 4892