Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

(CMigrator copy 15)

09.06.2025
   Увага – Праграме Чарговае пасяджэнне Савета Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў пройдзе ў канцы кастрычніка. На ім плануецца разгледзець выкананне Праграмы дзейнасці і ўзаемадзеяння Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Яшчэ адным важным пытаннем з’яўляецца ход выканання комплексу мер па рэалізацыі Асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады прафсаюзнымі арганізацыямі, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна.   У клопатах пра здароўе Старшыні раённых галіновых прафсаюзаў, пярвічных прафсаюзных арганізацый згодна з планам мерапрыемстваў па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні праводзяць работу сярод членаў прафсаюзаў і іх сем’яў у гэтым напрамку. У першую чаргу яны інфармуюцца пра паслугі, якія прадастаўляе УП «Белпрафсаюзкурорт», — адна з найбуйнейшых арганізацый у галіне санаторна-курортнага лячэння ў Рэспубліцы Беларусь. У яе сістэму ўваходзяць 13 санаторыяў. На дадзены момант старшыні пярвічак арганізоўваюць збор заявак на набыццё пуцёвак на чацвёрты квартал гэтага і першае паўгоддзе наступнага года.   Прыярытэт Інфармацыйная работа павінна быць адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці раённага аб’яднання прафсаюзаў, раённых арганізацый галіновых прафсаюзаў і прафсаюзных камітэтаў. З гэтай мэтай павінна быць сістэматызавана работа па больш аператыўным інфармацыйным абмене з раённым аб’яднаннем па пытаннях, якія патрабуюць асвятлення ў абласных і раённых сродках масавай інфармацыі. Матэрыялы аб дзейнасці прафсаюзных арганізацый неабходна пастаянна прадастаўляць для размяшчэння ў СМІ і сетцы інтэрнэт.

Форум молодых и инициативных

09.06.2025
Мінскі абласны камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на базе Барысаўскага раёна правёў VІІ абласны форум маладых спецыялістаў. [caption id="attachment_61395" align="aligncenter" width="580"]■ Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына сцяпура (другая справа) з дэлегатамі форуму Сяргеем Лапоткам, Алесяй Капянковай, Раманам Бабулем ■ Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура
(другая справа) з дэлегатамі форуму Сяргеем Лапоткам,
Алесяй Капянковай, Раманам Бабулем[/caption] Капыльшчыну на ім прадстаўлялі інжынер па якасці ААТ «ПМК-11 г. Капыль» Алеся Капянкова, галоўны аграном ААТ «Праснакі» Раман Бабуль і галоўны інжынер СГФ «Руднае» ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс»  Сяргей Лапотка. На форуме моладзь пазнаёмілася з кадравай палітыкай у аграпрамысловым комплексе Міншчыны, з актуальнымі пытаннямі прававой, сацыяльна-эканамічнай абароны маладых спецыялістаў, адбылася псіхалагічная вучоба прафсаюзнага актыву. Падчас круглага стала была магчымасць падзяліцца набалелым і задаць хвалюючыя пытанні старшыні рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Мікалаю Лабушаву, намесніку старшыні Мінскага абласнога аграпрамысловага саюза Генрыху Місюку, намесніку старшыні Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Пятру Окуневу, начальніку ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Алене Шніткоўскай, галоўнаму прававому інспектару працы Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Кірылу Азаранку і галоўнаму спецыялісту аддзела арганізацыйнай і кадравай работы Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяне Чахольскай. Чым жа запомніўся форум прадстаўнікам Капыльшчыны? Пра гэта расказваюць яго ўдзельнікі. Алеся Капянкова: — Вельмі ўдзячна за тое, што мне аказалі давер прадстаўляць раён на форуме абласнога ўзроўню. На маю думку, для будучага прафсаюзнага руху важна бачыць патэнцыяльных лідараў сярод моладзі, уводзіць іх у склад выбарчых прафсаюзных органаў. Поле дзейнасці, у тым ліку з іншымі канструктыўнымі грамадскімі аб’яднаннямі, у нас шырокае. І патрэбна максімальна запаўняць яго. Напрыклад, я хоць і працую ў ПМК-11 толькі другі год, а ўжо ўваходжу ў склад прафкама, з’яўляюся казначэем. У Капыль трапіла па размеркаванні, сама родам з Магілёўшчыны, але тут знаходжу пастаянную падтрымку. Раман Бабуль: — Дзякуючы гэтаму форуму пашырылася кола нашых зносін, з’явіліся новыя сябры, знаёмыя. Мы даведаліся, якая цікавая работа праводзіцца з маладымі кадрамі. Вядома, што прафсаюзнаму руху неабходны ініцыятыўныя маладыя людзі, здольныя вырашаць самыя складаныя задачы. Таму мала-дзёжная палітыка павінна стаць важным кірункам дзейнасці прафсаюзных камітэтаў і рэалізоўвацца з наймальнікамі і камісіямі па справах моладзі. Прафсаюз павінен асацыявацца не толькі з матэрыяльнай дапамогай, але і з формай аб’яднання намаганняў для ўстанаўлення сацыяльнай справядлівасці. Сяргей Лапотка: — На форуме прыемна было сустрэцца са сваімі калегамі, аднакурснікамі. Мы даведаліся пра павышэнне значнасці прафсаюза для моладзі ў напрамку рэальнай абароны яе сацыяльна-працоўных, прававых і іншых інтарэсаў. Пра тое, што энергію, ініцыятывы маладых неабходна накіраваць у стваральнае русла, зрабіць членства ў прафсаюзах прыцягальным. Работа з моладдзю шматгранная і разнапланавая. Спадзяюся, што, калі ўдасца аб’яднаць намаганні ўсіх зацікаўленых бакоў, поспех будзе дасягнуты. Хачу адзначыць высокую арганізацыю мерапрыемства і змястоўную забаўляльную і экскурсійную праграмы. Незабыўныя ўражанні ў нас засталіся ад наведвання «Барысаў-Арэны». Сяргей КОЗЕЛ

Названы лучшие первички

09.06.2025
Прэзідыумам Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю Капыльскага раёна. IMG_6130 Названы імёны пераможцаў. Як паведаміла старшыня аб’яднання Галіна Лукашэвіч, I месца прысуджана пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУА «Капыльская дапаможная школа-інтэрнат» Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (старшыня прафкама Мікалай Ярац), II месца — ААТ «Старыца-Агра» Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу (старшыня прафкама Таццяна Гасанава) і III месца — УАЗ «Капыльская ЦРБ» Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя (старшыня прафкама Людміла Лагун). Ім уручаны грашовыя прэміі. Адзначана станоўчая работа пярвічных прафсаюзных арганізацый: Капыльскага вопытнага лясгаса Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання; ДУ «Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў; Капыльскага райспажыўтаварыства Беларускага прафесійнага саюза работнікаў спажыўкааперацыі; Капыльскага вузла электрычнай сувязі Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі; КУП «Капыльская ЖКГ» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. НА ЗДЫМКУ: каманда Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната падчас спартакіяды педагогаў. Сяргей КОЗЕЛ

Школа инновационного бизнеса  

09.06.2025
Помочь начинающим предприимчивым людям реализовать их креативную бизнес-идею и запустить собственный бизнес — такую цель преследуют стартап-школы в Беларуси — центры поддержки предпринимательства. Одна из них действует в Копыльском государственном колледже на базе бизнес-компании «Эргана». [caption id="attachment_61389" align="aligncenter" width="580"]■ Анатолий Петкевич знакомит с деятельностью бизнес-компании «Эргана» ■ Анатолий Петкевич знакомит с деятельностью бизнес-компании «Эргана»[/caption] Состоялось заседание школы инновационного бизнеса, целью которого стало усиление стартап-движения и предпринимательства в нашем регионе. Следует отметить, что копыльская стартап-школа была первой на территории Минщины. До этого встречи с экспертами в сфере предпринимательства проводились лишь в областных центрах. Поэтому опыт «пионера» инновационного бизнеса стал привлекательным для многих. Этим объясняется интерес представителей организаций и предприятий не только Копыльщины, но и других регионов Беларуси. [caption id="attachment_61390" align="aligncenter" width="400"]■ Учащиеся демонстрируют изделия из металла ■ Учащиеся демонстрируют изделия из металла[/caption] В мероприятии приняли участие представитель Общества содействия инновационному бизнесу Светлана Сторожева, эксперт кафедры молодежной политики Республиканского института высшей школы Юлия Сергеева, главный специалист отдела экономики Копыльского райисполкома  Наталья Римашевская, руководитель Копыльского производства строительных систем Николай Борисов, председатель Копыльского сельисполкома Ольга Куприенко, первый секретарь РК ОО «БРСМ» Татьяна Дубовик, а также представители учреждений образования района. Обсудить проблемы, поделиться опытом деятельности своих стартап-школ приехали педагоги Слуцкого государственного колледжа — руководитель бизнес-компании Ирина Леус, заместитель директора по воспитательной работе Сергей Рудский. В начале мероприятия директор Копыльского государственного колледжа Анатолий Петкевич ознакомил участников мероприятия с деятельностью бизнес-компании «Эргана», которая на мини-выставке представила различные виды выпускаемой продукции. К слову, бизнес-компания осуществляет свою деятельность по нескольким направлениям. В свободное от учебы время учащиеся колледжа успешно овладевают здесь парикмахерским искусством, швейным делом, производством тротуарной плитки, бордюров, различных изделий из металла, выращиванием рассады различных растений, в последнее время осваивают навыки пчеловодства и т.д. На ее счету имеются запатентованные творческие проекты, самые известные из которых — «автокаблучок» и «плащ-трансформер». Более подробно о проводимой работе присутствующим рассказала во время круглого стола руководитель копыльской стартап-школы Наталья Лукашевич. Она отметила, что сложившаяся система комплексного обучения начинающих предпринимателей позволяет эффективно пройти путь от бизнес-идеи до бизнес-проекта, от бизнес-проекта до действующего предприятия. В Копыле уже завершился первый этап — митап (образовательный уровень для обучения начинающих предпринимателей). О поддержке стартап-движения на государственном уровне проинформировала присутствующих Светлана Сторожева. Она подчеркнула, что главной тенденцией школы инновационного бизнеса сегодня является развитие молодежного предпринимательства и предприимчивости через систему обязательного образования. В завершение семинара стало очевидно, что в копыльской стартап-школе существуют различные креативные идеи, которые впоследствии позволят осуществить интересные инновационные проекты. Сергей ЛАЗОВСКИЙ

Четвертый год подряд в течение сентября-октября проходит масштабная республиканская акция «Твои первые финансы»

09.06.2025
Па ўсёй Беларусі для вучняў пятых класаў сельскіх і гарадскіх школ право-дзяцца ўрокі фінансавай пісьменнасці, а таксама ўручаюцца брашуры з апавяданнямі на фінансавую тэматыку на беларускай мове. У мерапрыемстве, якое Белаграпрамбанк праводзіць сумесна з Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, павінны прыняць удзел каля 100 000 беларускіх школьнікаў. [caption id="attachment_61388" align="aligncenter" width="580"]■ Удзельнікі ўрока фінансавай пісьменнасці ў гімназіі № 1 г. Капыля ■ Удзельнікі ўрока фінансавай пісьменнасці ў гімназіі № 1 г. Капыля[/caption] Святочныя мерапрыемствы па фінансавай пісьменнасці з дэманстрацыяй відэафільма і ўручэннем зборнікаў дзіцячых казак на фінансавую тэму «Твае першыя фінансы», прымеркаваныя да пачатку навучальнага 2017/18 года, у Капылі прайшлі і ў гімназіі № 1. Увогуле ж акцыяй будуць ахоплены 304 пяцікласнікі раёна. У брашуры ў цікавай і даступнай форме расказваецца пра гісторыю з’яўлення грошай, пра карысць і неабходнасць банкаў, пра тое, як правільна карыстацца грашыма, што значыць быць фінансава пісьменным і сучасным, пра тое, што такое ўклады, крэдыты, банкаўская аплатная картка і многае іншае. — Падтрымка падрастаючага пакалення з’яўляецца адным з найважнейшых элементаў стратэгіі нашага банка, чарговым практычным увасаб-леннем якой стала выданне зборніка фінансавых казак, — каменціруе начальнік аддзела рознічных продажаў ЦБП № 528 у г. Капылі ААТ «Белаграпрамбанк» Наталля Астраух. — За чатыры гады існавання акцыі быў значна пашыраны фармат кнігі па фінансавай пісьменнасці для дзяцей, з’явіўся слоўнічак фінансавых тэрмінаў. Сёння гэта маляўнічае ілюстраванае выданне, якое выдатна дапоўніць бібліятэку пяцікласніка. Мы спадзяёмся, што чытанне казак стане адначасова і займальным, і надзвычай карысным заняткам для дзяцей і многія вучні, прачытаўшы кнігу «Твае першыя фiнансы», зробяць для сябе карысныя адкрыцці, якімі абавязкова захочацца падзяліцца з сябрамі, бацькамі і настаўнікамі. Што ж даведаліся непасрэдныя ўдзельнікі акцыі — навучэнцы гімназіі № 1 г. Капыля? Раман Міхайлоўскі: «Мне вельмі спадабаўся фільм. Я даведаўся, як правільна карыстацца грашыма і банкаўскай карткай». Дар’я Крышкевіч: «Сённяшні ўрок стаў для нас вельмі павучальным. Напрыклад, мы цяпер ведаем, што рабіць у тым выпадку, калі згубілі картку, ці як патэлефанаваць у банк». Ілья Купрыянчык: «Я перакананы, што грошы лепш захоўваць у банку, бо там можна атрымаць працэнты. Таксама ведаю, як правільна абмяняць валюту». Аляксей Цуба: «Вялікі дзякуй банку за вельмі маляўнічую брашуру. Думаю, што з яе даведаюся шмат карыснага». Ілья Чаркас: «Урок, праведзены банкам, быў вельмі пазнавальны. Атрыманая інфармацыя абавязкова спатрэбіцца нам у жыцці. Многім па-дзялюся са сваімі бацькамі». Сяргей КОЗЕЛ
Страница 3860 из 4893