Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

На семежевских полях работает семейный экипаж Николая и Александра Сечко

01.08.2022
Мікалай Сечка ў семежаўскіх краях асоба вядомая. Уся яго працоўная дзейнасць прайшла ў гаспадарцы. І сёння, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, дома не сядзіць. Як самага старэйшага камбайнера ў ААТ «Семежава» Мікалая Іванавіча Сечку прыехалі ўшанаваць старшыня Семежаўскага сельвыканкама Вікторыя Кунаш-Літвіна, старшыня раённага Савета ветэранаў  Людміла Камёнка  і старшыня  пярвічнай  ветэранскай  арганізацыі  сельгаспрадпрыемства Уладзімір Выскварка. КРЫХУ ПРА БАЦЬКУ Сёння Мікалай Іванавіч — на заслужаным адпачынку, куды пайшоў з пасады галоўнага заатэхніка. Але толькі ўмоўна... Чаму ўмоўна? Ды таму, што і за пчальніком у ААТ «Семежава» сочыць, і шмат іншай работы выконвае. А летам вось ужо шосты сезон уносіць свой уклад у агульны каравай раёна. Яго экіпаж сёння сямейны: у памочніках — сын Аляксандр, які далучыўся да бацькі тры гады таму. СУСТРЭЧА НА МЕХДВАРЫ Серада на гэтым тыдні выдалася дажджлівай. Вельмі хацелася застаць каманду Сечкаў  у полі, але, на жаль, прыйшлося здаволіцца сустрэчай на мехдвары. Мікалай Іванавіч усміхаецца, але раз-пораз паглядвае на зацягнутае хмарамі неба. У поглядзе адчуваецца некаторае нецярпенне — дождж сапсаваў усе планы аграрыяў. Эх, паспелі б зжаць да канца пшаніцу ў Старыне — там засталося літаральна гадзіны на паўтары-дзве работы. Яно далёка, таму камбайн даводзіцца пакідаць у полі, а на мехдвор вяртацца на машыне. Тэхніку вартуюць, але на месцы пастаяннай дыслакацыі неяк усё ж спакайней. — Для нас сёлетняе сумеснае жніво ўжо трэцяе, — уступае ў размову Сечка-старэйшы. — Да гэтага тры сезоны працаваў з другім сынам Вадзімам. У яго памочнікам быў. Цяпер вось з Сашам. Я —  старшы камбайнер, сын дапамагае. — Як вам працуецца разам? — пытаю я. — Выдатна! — апярэджваючы бацьку, коратка і ёміста адказвае Аляксандр. — Працуем плячом да пляча і ва ўсім падтрымліваем адзін аднаго. Я ў пяць-шэсць гадзін раніцы на мехдвор прыходжу. Запознішся — можна тады і да дзесяці-адзінаццаці гадзін у поле не выехаць. Тата каля сямі прыходзіць. Да гэтага часу я паспяваю падрыхтаваць камбайн да новага дня і абгледзець усе механізмы. А пасля — запраўка і ў поле. СЛОВА ПРА ТЭХНІКУ Бацька і сын вельмі добра засвоілі адну простую ісціну: каб тэхніка працавала, як гадзіннік, за ёй трэба сачыць. І прытрымліваюцца яе няўхільна. Іх камбайну «Claas Lexion» сёлета споўнілася сямнаццаць гадоў. І хаця для яго гэта «перадпенсійны» ўзрост, але ў самыя спякотныя дні ўборкі ніколі не падводзіў. — Вядома, сучасная тэхніка добрая, што тут скажаш, — Сечка-старэйшы падмацоўвае свае словы сцвярджальным кіўком. — За гады стала лепш, больш камфортнай, усё зроблена для чалавека. Камбайны, на якіх я працаваў у маладосці, не ідуць ні ў якое параўнанне з нашымі машынамі. Ды і такія плошчы да зімы ўбіралі б у тыя гады. [caption id="attachment_117221" align="alignnone" width="840"] У пары з сынам Аляксандрам не першы сезон выходзіць на жніво. Сямейны экіпаж бацькі і сына ўносіць важкі ўклад у агульны каравай раёна[/caption] РАЗУМЕННЕ З ПАЎСЛОВА У сямейнага экіпажа няма прастояў, і праца ідзе як па масле. Аб гэтым як нельга лепш сведчыць вынік, адлюстраваны ў лічбах. Сёння Мікалай і Аляксандр Сечкі займаюць лідзіруючыя пазіцыі па намалотах у гаспадарцы. У гутарцы адчуваецца, што бацька і сын дапаўняюць адзін аднаго. Родныя людзі разумеюць з паўслова. Па поглядзе, па жэсце. Сваёй пазітыўнай энергіяй зараджаюць усіх навокал. НАДЗЕЙНЫ ТЫЛ — СЯМ’Я Акрамя бязмернай павагі на рабоце, заслужанай карпатлівай працай, Мікалай Сечка добры сем’янін. Пра такіх гавораць: і жнец, і швец, і на дудзе ігрэц… У ветэрана пяцёра дзяцей, ён з гонарам носіць статус шматдзетнага бацькі. Акрамя Вадзіма і Аляксандра ў Мікалая Іванавіча ёсць яшчэ сыны Алег і Сяргей, а таксама дачка Наталля. Дарэчы, Наталля жыве ў аграгарадку Семежава і працуе загадчыкам птушкафермы, якая знаходзіцца на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства. А яшчэ ветэран-камбайнер мае 12 унукаў і 3 праўнукаў — багацце, якое не заменіць ніякі дабрабыт! Бацька і сын — шчырыя працаўнікі, гэта відаць няўзброеным вокам. Але па жыцці аптымісты, ды і гумару ім не пазычаць. — Унукаў і праўнукаў шмат, усіх і запомніць ужо не магу. Ра-зумееце, узрост сказваецца. Вось звоніць тэлефон, я ва ўнучка пытаю: «Ты хто?» Ён адказвае: «Уладзік». Значыць, гэта Вадзіма сын, — жартуе Мікалай Іванавіч. ЯК ХОБІ ЎСЁ ЖЫЦЦЁ — А хобі ёсць? — пытаю я. — А тата раніцай устае і ў яго цэлы дзень як хобі. Часам мы яго просім, каб ён з’ездзіў куды-небудзь і даў адпачыць дамачадцам, — па-добраму, з цеплынёй і любоўю ў голасе гаворыць пра тату Саша. Бацька з гонарам глядзіць на сына і працягвае размову. — З жонкай Зінаідай Карпаўнай вось ужо сорак восем гадоў разам, дасць Бог, і залатое вяселле згуляем. А галоўнае наша багацце — гэта дзеці. Ганарымся, што вырасцілі іх у каханні і клопаце, яны ўсе сёння годныя, працавітыя людзі. Што сказаць, шчаслівы я чалавек, — усміхаецца Іванавіч. Усміхаецца той самай шчаслівай усмешкай. Дарэчы, муж і жонка Сечкі не ўраджэнцы Семежава, а прыезджыя. Мікалай Іванавіч родам з Салігоршчыны, а Зінаіда Карпаўна — з Магілёўскай вобласці. Пазнаёміліся ў Клімавічах, дзе разам вучыліся ў сельскагаспадарчым тэхнікуме. А пасля ў 1981 годзе дарога жыцця прывяла на Капыльшчыну. Цяпер залатую ніву ў ААТ «Семежава» ўпрыгожвае працавіты сямейны экіпаж. — Ох і спадабалася мне Зіна, я ведаў, што жонкай маёй будзе, але ёй сказаў адразу: «Я — не падарунак! Хочаш — выходзь за мяне замуж», — успамінае маладыя гады Мікалай Іванавіч. Наша размова зноў пераходзіць да сёлетняй уборачнай. Цёпла і сардэчна Сечкі расказваюць пра сваю справу, таварышаў па працы. Аб тым, як цяпер працуюць экіпажы на бязмежных семежаўскіх палях — з агеньчыкам і ініцыятывай. Крысціна ЖОГАЛЬ    

Хорошее настроение и веселая песня в подарок - от работников культуры Копыльщины

30.09.2019
Добры настрой чалавеку стварыць вельмі проста. Дастаткова толькі з пашанай аднесціся да той справы, якой ён займаецца, і выказаць словы падзякі за яго плённую працу. Менавіта для гэтага і арганізоўваюць падчас важных сельскагаспадарчых кампаній выезды так званых агітбрыгад непасрэдна ў поле. Тут разам са словамі віншавання і падзякі за высокія працоўныя дасягненні, якія суправаджаюцца звычайна ўручэннем Падзячных пісьмаў і каштоўных падарункаў, гучаць заліхвацкія мелодыі або душэўныя песні, адрасаваныя віноўнікам міні-ўрачыстасці. Якраз гэта частка віншаванняў знаходзіцца ў кампетэнцыі работнікаў культуры. Якія формы віншавальных падарункаў можна выкарыстоўваць? Як аказалася, іх не так ужо і мала. Паводле слоў загадчыцы аўтаклуба Капыльскага РЦК Святланы Шчукінай, гэта можа быць міні-канцэрт, віншавальная паштоўка, выступленне агітбрыгады і нават гумарыстычная хвілінка. Словам, усё тое, што можа стварыць добры настрой. Падчас выязнога практычнага семінара работнікаў устаноў культуры Капыльскага раёна, які праходзіў на базе ф-ла «Лакнея», усё гэта было прадэманстравана. І, як адзначылі працаўнікі гаспадаркі, у чый адрас гучалі словы віншавання, ім гэтыя музычныя нумары вельмі спадабаліся. Напрыклад, трактарыст Міхаіл Матус з задавальненнем слухаў міні-канцэрт у свой гонар. Песні ў выкананні гурта «Сяброўкі» раённага цэнтра культуры парадавалі не толькі яго, але ўсіх працаўнікоў гаспадаркі, якія знаходзіліся ў гэты час на мехдвары ў в. Камсамольская. Міхаіл Міхайлавіч — даволі вопытны механізатар. У гас-падарцы ён з 2002 года. Падчас сёлетняй уборачнай кампаніі разам са сваім памочнікам Дзянісам Кручковым намалаціў больш за тысячу тон збожжа. Акрамя таго за ім замацаваны «Беларус», на якім ён і апрацоўкай палеткаў ад шкоднікаў і хвароб займаецца, і салому возіць. А дома заўсёды з нецярплівасцю чакаюць яго вяртання з работы чатыры дачушкі. Малодшая Ліза яшчэ ходзіць у садзік, а старэйшыя Даша, Насця і Ангеліна — школьніцы. Дарэчы, Ангеліна — першакласніца і напярэдадні новага навучальнага года атрымала ад ф-ла «Лакнея» падарунак. Жонка Міхаіла Ірына таксама мае непасрэдныя адносіны да стварэння добрага настрою працаўнікам гаспадаркі. Яна — раздатчыца абедаў, а добра вядома, што на галодны страўнік — якая можа быць работа. Жыве шматдзетная сям’я ў добраўпарадкаваным доме, які ім выдзеліла сельгаспрадпрыемства. [caption id="attachment_81177" align="aligncenter" width="840"] ■ Механізатар Міхаіл Матус (другі злева ) з калегамі слухае выступленні артыстаў[/caption] Тут жа ў Камсамольскай павіншавалі з высокімі працоўнымі дасягненнямі аператара машыннага даення кароў Галіну Шашнову. У ф-ле «Лакнея» яна толькі два гады, але паспела здабыць аўтарытэт сваёй стараннай працай і актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Жыве Галіна ў добраўпарадкаваным інтэрнаце, дзе ім разам з дачкой-першакласніцай выдзелілі два пакоі. А яшчэ, як аказалася, яна доб-рая спартсменка. «Я сама не чакала, што на раённых спаборніцтвах па бегу змагу стаць пераможцай, — дзеліцца маладая жанчына. — Мне прапанавалі выступіць за каманду сельгаспрадпрыемства, і я вырашыла паспрабаваць. А тут такі рэзультат!» Галіна працуе на малочнатаварнай ферме ў Камсамольскай, разам з калегамі абслугоўвае больш за 200 галоў, якія знаходзяцца на беспрывязным утрыманні. Рэзультаты атрымліваюць неблагія, МТФ стабільна знаходзіцца ў ліку лепшых жывёлагадоўчых аб’ектаў у раёне. Працоўны дзень у даяркі пачынаецца каля шасці гадзін раніцы, у шэсць гадзін вечара — другая дойка. [caption id="attachment_81178" align="aligncenter" width="840"] ■ Аператар машыннага даення Галіна Шашнова[/caption] «Мне вельмі прыемна, што сёння ў мой адрас гучалі не толькі словы прызнання за добрую працу, але і цудоўныя песні. Усё гэта падымае настрой і ўмацоўвае жаданне працаваць яшчэ лепш», — дзеліцца Галіна Сяргееўна. З Аляксандрам Карпучком давялося сустрэцца ў полі. Вопытны механізатар працаваў на ўборцы шматгадовых траў. «Такіх умелых і з самага дзяцінства прывучаных да працы, як Аляксандр Мікалаевіч, нямнога, — коратка, але ёмка характарызуе свайго падначаленага дырэктар філіяла «Лакнея» Пётр Юха і дадае: — Яму смела са ста балаў можна 99,9 за работу ставіць». [caption id="attachment_81176" align="aligncenter" width="840"] ■ Віншаванні прымае механізатар Аляксандр Карпучок[/caption] І сапраўды, першы вопыт работы на камбайне быў у Аляксандра ў далёкім ужо 1986 годзе, калі ён пайшоў на камбайн памочнікам да свайго бацькі. З той пары амаль кожнае лета ён удзельнічае ў жніве. Сёлета разам з напарнікам Юрыем Давідоўскім намалацілі больш за 1600 тон. У гэты дзень для Аляксандра Карпучка таксама гучалі добрыя словы і вясёлыя песні як высокая адзнака яго плённай працы. А вось для маладога агранома ф-ла «Лакнея» Уладзіміра Салькова сустрэча з работнікамі культуры стала сапраўды прыемным сюрпрызам. Справа ў тым, што на наступны дзень у юнака быў дзень нараджэння. Вось з гэтым асабістым святам яго і прыехалі павіншаваць у аграгарадок Грозава ўдзельнікі семінара. Уладзімір працуе ў ф-ле «Лакнея» два гады пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Першым працоўным месцам малады спецыяліст цалкам задаволены і ў бліжэйшы час нічога мяняць у сваім жыцці не плануе. Ён родам з Капыльшчыны — нарадзіўся і вырас у вёсцы Ужа. З дзяцінства меў схільнасць да сельскай гаспадаркі, вось і абраў для сябе такую аграрную спецыяльнасць. На пытанне, наколькі патрэбныя ў час напружаных сельскагаспадарчых кампаній вось такія творчыя міні-перапынкі, Уладзімір Салькоў упэўнена адказаў, што гэта справа добрая, яны сапраўды падымаюць настрой і дадаюць бадзёрасці. [caption id="attachment_81179" align="aligncenter" width="840"] ■ У цэнтры ўвагі імяніннік - аграном Уладзімір Салькоў[/caption] Дарэчы, Уладзіміру, а таксама ўсім, хто знаходзіўся ў гэты дзень на машынна-трактарным двары «Грозава», пашчасціла ўбачыць не толькі «Віншавальную паштоўку імянінніку», але і выступленне агітбрыгады, а таксама гумарыстычную хвілінку. Падводзячы вынікі семінара, яго ўдзельнікі выказалі цвёрдую ўпэўненасць, што такія формы абслугоўвання сельскага насельніцтва раёна можна выкарыстоўваць не толькі падчас важных сельскагаспадарчых кампаній, але і з іншай нагоды, напрыклад, арганізоўваць такія турнэ напярэдадні Новага года, Дня маці і г.д. Маргарыта САКОВІЧ

График работы мобильных групп по переписи населения в г. Копыле

30.09.2019
Приглашаем всех желающих, кто не сможет переписаться в сети интернет самостоятельно, пройти перепись населения на стационарном участке по адресу: г. Копыль, пл. Ленина, д. 14 (отдел статистики) (возле церкви). Время работы: с 4 по 6 октября 2019 года с 8.00 до 21.00, с 7 по 30 октября с 8.00 до 20.00 ежедневно (без обеда и выходных). Кроме того, для вашего удобства в городе будут работать мобильные группы:

В летний сезон на Копыльщине были организованы различные типы лагерей и дети имели возможность выбрать отдых по душе, по своим интересам

01.10.2019
Каникулы – это не только укрепление здоровья детей, но и придание новых сил для усвоения школьной программы. О том, как была организована эта работа перед началом учебного года, мы попросили рассказать ведущего специалиста представительства Минское областное управление по оздоровлению и санаторно-курортному лечению населения Инну КОРЗУН: ― В летний сезон  2019 года в районе были организованы различные типы лагерей и дети имели возможность выбрать отдых по душе, по своим интересам. Лето начиналось  активно с работы  лагерей с дневным пребыванием на базе 19 учреждений  образования города и района, в которых оздоровлены 610 школьников младшей возрастной группы, 4 спортивно-оздоровительных  лагерей для 155 спортсменов  детской спортивной школы и 3 лагерей труда и отдыха для 50 подростков, которые не только отдыхали, но четыре часа  в день работали на благоустройстве пришкольных территорий, высаживали и пропалывали цветники и кустарники, занимались поливом и старались навести вокруг школы  красоту  и порядок. Во всех типах на базе 26 лагерей с дневным пребыванием оздоровлено 815 детей. Не менее многообразно в этом сезоне  была предоставлена возможность оздоровиться 496 школьникам в лагерях с круглосуточным пребыванием. Для 29 детей-сирот, обучающихся в ГУ «Копыльская вспомогательная школа-интернат», был организован  лагерь «В гостях у сказки» продолжительностью 18 дней и профильный  эколого-биологический ― 9 дней. На базе УО «Образовательно-оздоровительный центр туризма» в п. Ратомка Минского района были организованы в  две смены профильный  спортивно-оздоровительный лагерь «Сто дорог» для 74 воспитанников «ДЮСШ Копыльской РПО БПС работников АПК» и туристско-краеведческий лагерь для 36 ребят, которые любят путешествовать и узнавать о своей  родине что-то новое. Традиционно радушно открыл свои  двери профильный лагерь «Эрудит» на базе ГУО «Гимназия № 1 г. Копыля им. Н.В. Ромашко» для  высокомотивированных к учебе ребят. 65 победителей  олимпиад разного уровня не только из нашего района, но и из многих других регионов Минской области пополнили багаж своих  знаний. С ребятами  по профильным предметам занимались преподаватели ГУО «Минский областной институт развития образования». Трудовой десант из 18 подростков высадился на базе ГУО «Лесновская СШ» в лагере труда и отдыха «КРУТО» (команда ребят, умеющих трудиться и отдыхать). Программа лагеря позволила включить подростков в трудовую деятельность в сочетании с  активным отдыхом, культурно-массовыми и спортивно-оздоровительными мероприятиями. Но особенно в этом  летнем сезоне понравился ребятам отдых на базе стационарных лагерей в других районах. Так, в выездных лагерях оздоровились 245 ребят: лагерь «Дружба» Дзержинского района ― 21, лагерь «Неман» Столбцовского района ― 21, лагерь «Папараць-кветка» Березинского района ― 203. Во всех типах лагерей за летний период оздоровлено 95 детей-сирот, в т.ч. 70 детей-сирот на семейных формах устройства (приемные и опекунские семьи). Большое внимание уделено оздоровлению детей-инвалидов ― 14 человек, в т.ч. 10 ― дети из ГУО «Копыльская  вспомогательная школа-интернат», а также  69 детей  из семей,  находящихся в социально опасном положении (соп), и 31 ребенок  из семей, с которыми ведется индивидуальная профилактическая работа (ИПР), 321 ребенок из  многодетных семей, 235 ― из малообеспеченных. Конечно, без существенной поддержки государства, предприятий, организаций района, общественных  организаций такого интересного и качественного отдыха  не получилось бы. На оздоровление 1311 школьников района использовано на удешевление стоимости путевок из средств  государственного внебюджетного ФСЗН 140 575 рублей. Для детей из приемных и опекунских семей выделено из средств районного бюджета 11514,16 рубля. Большую помощь оказали профсоюзы. На удешевление стоимости путевок в лагеря оказана помощь  семьям: обком профсоюза работников АПК ― 500 рублей, райком профсоюза работников АПК ― 650 рублей,  профсоюз торговли ― 721,  профсоюз госучреждений ― 720, профсоюз коммунально-жилищной службы ― 445, профсоюз образования и науки ― 550.  Выражаю слова благодарности всем за активное участие в проведении качественного оздоровления детей. Подготовила Мария ШЕИНА

Атрибуты переписи. Как населению узнать переписчика

30.09.2019
Для проведения опроса переписчики будут иметь при себе удостоверение, сумку с логотипом переписи и планшет. Отдел статистики Копыльского района
Страница 3834 из 5747