Home
Четверг 10.07.2025 09:18

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Отдать частичку самого себя

10.07.2025
З 1 кастрычніка па 5 снежня праходзіла распачатая арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа маштабная кампанія «Клопат» па аказанні дапамогі падапечным службы міласэрнасці, адзінокім пажылым, цяжка хворым людзям і інвалідам. — Мэта кампаніі — прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем лю- дзей, якім патрэбны пастаянная дапамога і догляд, — адзначае старшыня Капыльскай раённай арганізацыі БТЧК Ніна Жук. — У ходзе кампаніі прапагандуецца валанцёрскі рух, аказваецца пасільная дапамога тым, хто мае ў ёй патрэбу. Згадзіцеся, часам дастаткова звычайнага цёплага слова, каб чалавек адчуў падтрымку і акрыяў духам. IMG_5727 У рамках дабрачыннай акцыі «Клопат» валанцёрамі БТЧК, членамі ініцыятыўнай групы «Дабрадзеі» (на здымку) сумесна з іх партнёрамі — супрацоўнікамі раённага Цэнтра культуры — у Грозаўскім псіханеўралагічным інтэрнаце праведзены канцэрт да Дня інвалідаў. — Матэрыяльная падтрымка не заўсёды можа быць важнай, а вось пры далучэнні да музыкі людзі перажываюць сапраўды высокія, светлыя пачуцці, — працягвае Ніна Жук. — А ў такіх людзей, якіх мы сёння наведвалі, не заўсёды ёсць нагода для радасці. Адзначу, што нашы самадзейныя артысты правялі канцэрт так, каб ён не толькі запомніўся, але і даў зарад станоўчай энергіі. Творчыя нумары прыйшліся даспадобы гледачам, яны атрымлівалі асалоду ад душэўных песень і ў адказ дарылі бурныя апладысменты. Сапраўды, дзякуючы ініцыятыўнай групе «Дабрадзеі» (кіраўнік Валянціна Зарамбоўская), супрацоўнікам РЦК Любові Галубовіч, Людміле Давідоўскай, Святлане Папок, Вераніцы Гурло, Аліне Лапушанскай, канцэртная праграма атрымалася насычанай і яскравай. — Ад імя ўсіх пражываючых, а гэта людзі з рознымі лёсамі, сваімі жыццёвымі трагедыямі, хачу па- дзякаваць за цудоўны канцэрт, — падкрэсліла дырэктар інтэрната Ірына Давідоўская. — Мы вельмі чакалі артыстаў. Рады, што пра нас не забываюць. Самае галоўнае — адчуваць падтрымку і любоў іншых людзей. Уражанні цудоўныя, настрой таксама. Вядома, што кантынгент, які пражывае ў нашай установе, своеасаблівы. Але і сярод іх ёсць таленавітыя людзі. Яны таксама прымаюць удзел у канцэртах. А яшчэ вучацца, займаюцца ў гуртках, працатэрапіяй. Але не заўсёды маюць магчымасць сустракацца з іншымі людзьмі. Таму мы вельмі ўдзячны, калі хто-небудзь аддае ім хоць часцінку самога сябе. Сяргей КОЗЕЛ

По местам боевой славы

10.07.2025
«Вспомним всех поименно, сердцем вспомним своим», эти слова стали лейтмотивом к поездке по местам боевой и партизанской славы Копыльщины членов первичных организационных структур ДОСААФ Каменской и Лесновской средних школ учащихся учебных заведений, а также их преподавателей. Поездку возглавил председатель РОС ДОСААФ Александр Касинский, который рассказывал о каждом памятном месте, его истории и трагедии. [caption id="attachment_62700" align="aligncenter" width="580"]■ Возле братской могилы погибших партизан на кладбище около д. Клетище ■ Возле братской могилы погибших партизан на кладбище около д. Клетище[/caption] Все участники экскурсии проследовали к кладбищу около д. Клетище, где находится памятник погибшим партизанам. На том самом месте состоялся героический и известный на всю страну Лавский бой. Недавно, 3 декабря, исполнилось 75 лет со дня этой трагической даты. Так, в тот страшный  день был получен приказ не допустить продвижения немцев в направлении деревни Лавы, где находились партизанский госпиталь и штаб бригады.  Командиру одного из взводов отряда имени Котовского Викентию Дроздовичу и его подчиненным было приказано задержать наступление врага на два часа, но они продержались в два раза больше. Сражение было очень тяжелым и неравным. 18 партизан героически погибли. Благодаря их стойкости госпиталь удалось эвакуировать. Самому старшему было 32 года, самому младшему — 15 лет. [caption id="attachment_62701" align="aligncenter" width="580"]■ Во время посещения землянок в Лавском лесу ■ Во время посещения землянок в Лавском лесу[/caption] Экскурсия продолжилась в Лавском лесу, где когда-то был партизанский лагерь. О военном времени здесь напоминают восстановленные землянки — они вызвали большой интерес у учащихся и их преподавателей. На память все вместе сделали фотоснимок на фоне вырезанных на бревнах цифр исторической даты «1942». Продолжением темы Лавского боя стало посещение агрогородка Лесное, где установлен бюст Герою Советского Союза Викентию Дроздовичу. На всех этих памятных местах участники поездки возложили венки, гирлянды и почтили память погибших минутой молчания. Во время мероприятия Александр Касинский неоднократно напоминал присутствующим о тех страшных и трагических датах, чтобы в будущем такого не повторилось. — Считаю, что такие встречи для поколений — очень важны, — отметил Александр Иванович. — В первую очередь это хороший урок патриотического воспитания граждан. Не зная истории прошлого — мы не построим будущего.
Своими впечатлениями поделились участники мероприятия IMG_5885 Полина Зенькович, учащаяся 5 класса Лесновской СШ: — Копыльский район богат своей военной историей. Во время поездки мы больше узнали о тех страшных годах. Очень интересна история о Лавском бое. Мы часто посещаем подобные памятные места. Например, в прошлом году я побывала в историко-культурном комплексе «Линия Сталина», где также узнала много интересного. Считаю, что историю Великой Отечественной войны нужно знать и помнить — это воспитывает в людях патриотизм. IMG_5886  Александра Синюк, учащаяся 6 класса Лесновской СШ: — Я состою в пионерской дружине имени В. Дроздовича, поэтому об истории Лавского боя знаю давно. У нас всегда проводятся уроки по патриотическому воспитанию, также организуются экскурсии. Мне очень понравились солдатские землянки в лесу и рассказы Александра Ивановича Касинского, который сообщил нам очень много нового и интересного. IMG_5888  Полина Давидовская, учащаяся 6 класса Лесновской СШ: — В Лавском лесу мы второй раз, но интерес не пропал. Мне здесь очень нравится — например, запомнилась землянка командира, понравилось оформление внутри и наличие военных документов. Благодаря такой полезной экскурсии я узнала много нового, но самое главное — это дает хорошие знания истории и укрепляет любовь к своей родине. Нужно надеяться на то, что войн в мире будет меньше, ведь на них погибают простые люди. Павел ШЕИН
P.S. Участники поездки посетили и другие места боевой славы, о которых будет рассказано в ближайших номерах «СП».

75-летию Лавского боя посвящается

10.07.2025
Споўнілася 75 гадоў Лаўскаму бою. 18 мужных партызан цаной свайго жыцця спынілі лютага ворага. Вось іх імёны: Васіль Астрэйка, Міхаіл Дзесюкевіч, Вікенцій Драздовіч, Аляксандр Ждановіч, Аляксей Кароль, Уладзімір Качаноўскі, Франц Клімовіч, Павел Лыч, Рыгор Нікановіч, Эдуард Петрашэўскі, Мікалай Сіневіч, Іван Туміловіч, Аляксандр Харытановіч, Дзмітрый Цітко, Мікалай Цяртычны, Канстанцін Шытыка, Мікалай Якімовіч, Аляксандр Ясючэня. [caption id="attachment_62697" align="aligncenter" width="580"]лавский бой ■ Карціна народнага мастака СССР Міхаіла Савіцкага «Лаўскі бой»[/caption] У канцы 1942-га фашысты вырашылі пакончыць з партызанскім рухам на Капыльшчыне. Партызанская брыгада імя К.Я. Варашылава пад камандаваннем маёра П.П. Капусты пасля шматлікіх баёў размясцілася ў Лаўскім лесе. Паблізу былі вёскі Калюга, Лавы, Язвіны, Руднікі. У Лавах размясціўся партызанскі шпіталь. Было  шмат параненых і хворых, а таксама мірных жыхароў з дзецьмі і жывёлай. Планавалася тут зімаваць, але вораг не драмаў. У партызанскую зону засылаліся шпіёны, праводзілася разведка з самалётаў. Раніцай 3 снежня 1942 года з боку Слуцка над партызанскім лагерам з’явіўся нямецкі самалёт «Фокке-Вульф 189» («Рама»). Карнікі сіламі да сямі батальёнаў з танкеткамі, бронемашынамі, гарматамі і мінамётамі пачалі абыходзіць размяшчэнне брыгады з трох бакоў.  Левым флангам ворагі рушылі на вёскі Цялядавічы і Клецішча, каб  далей  наступаць на вёску Лавы і Лаўскі лес. Правым флангам — на вёску Калюга і лес. Яны занялі вёскі Пясочнае, Касцяшы, Восава, Лоцвіны. Камандаванне брыгады вырашыла вылучыць на больш верагодных шляхах з’яўлення праціўніка групы прыкрыцця. Кірунак Клецішча Лавы быў давераны ўзводу (18 чалавек) вопытнага камандзіра атрада імя Катоўскага  Вікенція Драздовіча.  Партызаны замацаваліся на могілках вёскі Клецішча у 2 км ад вёскі Лавы, прычым тры чалавекі ў самой вёсцы. Партызаны выбралі зручныя пазіцыі для  адбіцця атак ворага. Палітрук роты атрада імя Катоўскага Філіп Дайнека прыбыў перад боем праверыць, як уладкавалася засада. Драздовіч далажыў яму, што ўжо заўважылі вялікую колькасць немцаў  і наперадзе знаходзіцца дазор у складзе Івана Жыгалковіча (камандзір), Сяргея Духанава і Сяргея Пяткевіча. Дайнека пахваліў Драздовіча за гэта і сказаў партызанам, што на іх ускладваецца вялікая надзея, нельга даць ворагу прарвацца тут, трэба выратаваць нашых параненых таварышаў, вывезці іх з вёскі Лавы. Пратрымацца трэба дзве-тры гадзіны. Ён таксама паведаміў, што разведка даносіць аб руху з Капыля і Узды буйных сіл праціўніка. Усе, хто знаходзіўся ў засадзе, паабяцалі стаяць насмерць. [caption id="attachment_62696" align="aligncenter" width="580"]■ Вучні Слабадакучынскай СШ запалілі свечкі ў памяць аб героях Лаўскага бою ў храме Святой Троіцы вёскі Цялядавічы ■ Вучні Слабадакучынскай СШ запалілі свечкі ў памяць аб героях Лаўскага бою ў храме Святой Троіцы вёскі Цялядавічы[/caption] Размову абарвала доўгая кулямётная чарга, якая даносілася з боку Клецішча. Удалечыні паказаліся двое партызан. Па іх з кулямёта білі карнікі. За гэтым назіралі ў бінокль Дайнека і Драздовіч. Фашысты на санках рухаліся  ў напрамку засады. — Страляць толькі па маёй камандзе, — папярэдзіў таварышаў Драздовіч. — Беражыце патроны. Бачыце, колькі фашыстаў прэ? Кулямётчыкі правяралі дыскі, кулямётныя стужкі.  Калона карнікаў набліжалася да пагорка, на якім знаходзіліся могілкі.  Тоўстыя высокія бярозы і нізкарослы хмызняк утварылі тут невялічкі астравок сярод шырокага поля. Гітлераўцы ішлі ланцугом, павольна, па глыбокім снезе, агінаючы засаду паўкругам.  Драздовіч падаў каманду «Агонь!» і першым выстраліў з самазараднай вінтоўкі. Ударылі кулямёты Паўла Лыча і Дзмітрыя Цітко. Адну за адной перазараджаў кулямётныя стужкі былы лётчык-бамбардзіроўшчык (ваяваў у Іспаніі),  ардэнаносец Мікалай Цяртычны. Коні кінуліся   ў бакі, а карнікі кулем  выляталі з санак, распаўзаліся, імкнучыся хутчэй схавацца ў снег. Але трапныя партызанскія стрэлы даганялі іх. У розных позах ляжалі забітыя, чуліся крыкі і стогны параненых. Дзмітрый Цітко перанёс агонь кулямёта на іншыя запрэжкі.   Коні наскаквалі на сані з салдатамі, зломліваючы ўсё на сваім шляху. Па засадзе фашысты адкрылі мінамётна-артылерыйскі і кулямётны агонь з Клецішча. Міны клаліся шчыльна, падкідваючы ўверх слупы зямлі, ламаючы крыжы і магільныя агароджы. Адна міна трапіла прама ў дрэва і з трэскам разарвалася, асколак  наскрозь прабіў цела Валодзі Качаноўскага.  Так загінуў самы юны ўдзельнік Лаўскага бою, які так ніколі і не сфатаграфаваўся. Карнікі кінуліся ў атаку, але зноў наткнуліся на пагібельны агонь групы Драздовіча. Трэцюю атаку  падтрымлівала гармата, якая не прынесла поспеху ворагам. Драздовіч паспеў адправіць Івана Жыгалковіча па дапамогу. Фашысты акружылі могілкі з трох бакоў. З вёскі Лавы артылерыя атрада імя Катоўскага адкрыла па ворагу агонь у адказ, імкнучыся адцягнуць артылерыйскі агонь праціўніка на сябе і  палепшыць становішча засады. Да гітлераўцаў падышло падмацаванне. Тым часам на брыгаду Варашылава з двух бакоў рушылі карнікі з танкеткамі і гарматамі. Атрад Катоўскага не мог выйсці на дапамогу таварышам па адкрытым полі. Засада атрымала сігнал на адыход, але было ўжо позна. 4-я, 5-я, 6-я і 7-я атакі... У партызан больш за 10 загінуўшых, скончыліся патроны. Спачатку змоўк адзін кулямёт, затым другі. Бой прадаўжаўся ўжо чатыры гадзіны. Фашысты рушылі ў 8-ю атаку. У справу пайшлі дзве апошнія гранаты, затым шасцёра партызан, што засталіся ўжывых, з крыкамі «ўра» пайшлі на прарыў. Упаў, не дабегшы да варожага ланцуга, Канстанцін Шытыка; кулямётнай чаргой скошаны Вікенцій Драздовіч; Дзмітрый Цітко, Павел Лыч, Іван Туміловіч і Аляксандр Харытановіч сышліся ў рукапашнай, каб, загінуўшы, знішчыць яшчэ некалькі ворагаў. Усіх параненых партызан раз’юшаныя карнікі дабівалі штыкамі і дастрэльвалі ў патыліцу. Партызаны знішчылі 85 гітлераўцаў,  шмат было і параненых. Паліцаі сабралі людзей з навакольных вёсак з падводамі, каб вывезці сваіх забітых. Загінуўшых партызан ахоўвалі і не дазвалялі пахаваць. Жонка Драздовіча была побач і хацела кінуцца да загінуўшага мужа.  Але аднавясковец прыпыніў яе: — Падумай пра сына. Яны загінулі, каб не прапусціць ворага ў тыл, дапамаглі таварышам стрымаць націск карнікаў, эвакуіраваць параненых партызан, мірных жыхароў. Брыгада  імя  К.Я. Варашылава  ноччу выйшла ў Раёўскі лес, а затым у Чырвонаслабадскі раён. Пасля бою ў разбітым станковым кулямёце была знойдзена запіска: «Не здаёмся, паміраем за Радзіму. Лічыце нас  усіх камуністамі і камсамольцамі». Яе напісалі кулямётчыкі Павел Лыч і Дзмітрый Цітко (ураджэнцы в. Касцяшы Уздзенскага раёна).  У 1965 годзе  Вікенцію Драздовічу — камандзіру групы — пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, а ў вёсцы Лясное ўстаноўлены бюст Героя.  Радавых байцоў   прадставілі да ордэнаў Айчыннай вайны І ступені. У 1959 годзе на могілках вёскі Клецішча ўстаноўлены помнік загінуўшым партызанам.  Уладзімір Качаноўскі быў пахаваны ў роднай Слабада-Кучынцы, дзе ў 2015 годзе з’явіўся  новы помнік самаму юнаму партызану. У музеі ДУА «Слабадакучынская СШ» створана экспазіцыя, прысвечаная героям Лаўскага бою. Штогод прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, школьнікі і госці Капыльшчыны наведваюць магілы партызан, праводзяць мітынгі, ускладваюць кветкі і ўшаноўваюць памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Желаю интересных фанфиков!

10.07.2025
Хачу выказаць свае ўражанні наконт заметкі ў газеце «Слава працы» аб поспехах  школьнікаў Капыльшчыны, якія ў Год навукі сталі дыпламантамі ХХ конкурсу даследчых работ сярод вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. fanfiks Мяне, напрыклад, крыху здзівілі назвы даследаванняў: у дзвюх дзяўчынак фітонімы і фанфікі. 60 гадоў  таму  прафесар  Л. Фіглоўская з БДУ на лекцыях па літаратуразнаўстве  знаёміла нас з ямбамі, харэямі, амфібрахіямі і г.д. А пра фанфікі даведалася толькі ад вас, Даніэла Траяновіч і настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 Жанна Мікалаеўна Прохарава. Зразумела, што тэму гэту вы абралі невыпадкова. Разумееце сэнс свайго даследавання менавіта цяпер, у ХХІ стагоддзі. У сучаснай школьнай праграме, кажаце вы, няма нават паняцця аб масавай літаратуры, няма нават і твораў сучаснай літаратуры. Фанфік — гэта любы твор, напісаны па матывах, кажаце вы. Даніэла — малайчынка! Яна ўжо сама практыкуецца і напісала фанфік «Твой сэрца стук», прысвечаны вядомаму расійскаму спеваку Ягору Крыду. Віншую вас і жадаю цікавых фанфікаў! Зацікавіла неардынарнае даследаванне лірыкі Сяргея Ясеніна ў Каці Уласавец і настаўніцы рускай мовы і літаратуры СШ № 3 Таццяны Міхайлаўны Нядзелькі. Прыпомніла я сябе ў 16 – 17 гадоў. Томік Сяргея Ясеніна было даволі цяжка купіць ці ўзяць у бібліятэцы. А калі трапляў у рукі, адчувалі непаўторную асалоду ад яго вершаў. Яны натхнялі на дзівосную радасць жыцця, на светлыя пачуцці. У свае маладыя гады мы не задумваліся пра намінацыю дрэў у лірыцы геніяльнага паэта Сяргея Ясеніна. Ты, Каця, малайчына! Тваё даследаванне — сапраўдны навуковы позірк. Дыплом ІІ ступені — гэта высокая адзнака тваёй працы. Віншую цябе і тваю настаўніцу Таццяну Міхайлаўну. Моцна кранула даследаванне Паліны Давідоўскай, шасцікласніцы з Лясноўскай СШ, і яе настаўніцы працы Ірыны Аляксееўны Дзямідчык. Іх даследаванне носіць прыкладны характар. А самае галоўнае, што Палінка верыць у значэнне вырабленай ёю рукатворнай паперы. Віншую з першымі вырабамі. Напрыканцы віншую ўсіх вас, мілыя даследчыкі, жадаю крочыць яшчэ шпарчэй наперад. Анна АРЛОЎСКАЯ, старшыня ветэранскай арганізацыі гімназіі № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі

Экология начинается с воспитания детей

10.07.2025
Гуляя у водоема, по парку, лесу мы почти ежедневно встречаем горы мусора. Смотрим, огорчаемся и оставляем его лежать на том же месте зачастую из-за того, что приходит мысль: «Ничего, дождиком, мол, смоет, под снегом сгниет, в общем, куда-то денется». Ek-tit (1) Народная мудрость гласит: «Чисто не там, где убирают, а там, где не сорят». В ней, конечно же, заключена важная суть. Неправильно, что нередко наши усилия направлены не на то, чтобы не загрязнять окружающую среду, а на отдельно взятые уборки мусора на субботниках. Как педагог, просто уверен: лучшим показателем экологической культуры учащихся, взрослых являются недопущение действий, наносящих ущерб природной среде, посильный вклад в преодоление негативных влияний на природу, разъяснение и пропаганда законов о ее охране. С этой целью необходимо постоянно проводить  экологические мероприятия, природоохранные акции, в которых должны участвовать и дети, и взрослые. Мне думается, что почти никто из постоянных участников таких акций не нанесет урон окружающей среде, не станет разбрасывать мусор там, где еще вчера убирал его... В ХХІ веке мы должны наконец понять — настоящая экология, а не для галочки в отчетах, начинается с нас самих. С воспитания детей в семье и в школе. Константин КОРНЕЛЮК, внештатный корреспондент
Страница 3833 из 4926