Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Прямая линия (CMigrator copy 216)

15.06.2025
2-z23-29b60f06-8062-4a96-9608-f2b73b79e1b8 11 декабря 2017 года с 12.00 до 13.00 по телефону (8-01770) 23-5-36 состоится прямая телефонная линия с заместителем начальника Несвижской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Александром Александровичем ШЕМЕТИЛО по вопросам справочно-консультационного характера, связанным с деятельностью инспекции.

Прямая линия (CMigrator copy 215)

15.06.2025
2-z23-29b60f06-8062-4a96-9608-f2b73b79e1b8 11 декабря 2017 года с 14.00 до 16.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Копыльского района Татьяной Николаевной КАРПУЧОК. Обращаться по телефону 55-4-78.

Кладезь информации

15.06.2025
Государственный архив Минской области — крупнейшая сокровищница архивных документов, кладезь ретроспективной информации по истории Минска и Минской области. 80-летие-2 (1) Официально история архивного учреждения отсчитывается с 05.07.1938 года, когда постановлением Президиума ЦИК БССР «О реорганизации архивных органов в связи с образованием областей БССР» Минское отделение Центральных госархивов БССР было реорганизовано в Минский областной архив. Тем не менее жизненный путь архива намного длиннее — ему предшествовали Минский исторический архив и архив Минского округа, существовавшие в Минске в 1920-е годы. В настоящее время архив находится в ведении главного управления юстиции Минского облисполкома. Общую координацию деятельности архива осуществляет сектор  по архивам и делопроизводству отдела по работе с юридическими лицами и архивами главного управления юстиции Минского облисполкома и департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь. Сегодня в архиве на хранении находятся документы учреждений и организаций советского периода, среди них фонды органов государственного и народного контроля, документы местных органов государственной власти и управлений, промышленных предприятий г. Минска и Минской области начиная с 1917 года. В состав фондов Государственного архива Минской области входят материалы исполнительных комитетов уездных, волостных, городских и районных Советов, уездных и волостных революционных комитетов, документы учреждений периодов польской (июль 1919 – июль 1920 гг.) и немецкой оккупации (февраль – декабрь 1918 г.), а также немецко-фашистской оккупации (1941 – 1944 гг.) в годы Великой Отечественной войны. Отдельными комплексами документов представлены партийные фонды, переданные в 1996 г. из Национального архива Республики Беларусь, коллекция личных фондов, которая составляет 49 описей дел постоянного хранения. На хранении в Государственном архиве Минской области находится 5938 фондов, 1 416 703 дела, что позволяет считать архив одним из крупнейших в Республике Беларусь.

Когда солдаты службе рады

15.06.2025
Спрадвеку пагранічнікі лічацца элітным падраздзяленнем, беззапаветна выконваючы важныя задачы па ахове мяжы. Службу на гэтых адказных участках нясуць лепшыя з лепшых. У іх ліку і капылянін Ілля Макаранка, які днямі вярнуўся з арміі. Служыць яму давялося ў Гродзенскай пагранічнай групе. — Ці жадаў апынуцца ў іншым месцы службы? — распачынаем гутарку з юнаком. [caption id="attachment_62608" align="aligncenter" width="580"]■ Аляксандр Анатольевіч і Ілля Макаранкі ■ Аляксандр Анатольевіч і Ілля Макаранкі[/caption] — Ведаеце, можна пачуць шмат усялякіх расказаў пра тое, што людзі губляюць час на тэрміновай службе, але ў нас усё было зусім не так, — чуем у адказ. — Развівацца можна ўсюды: у нас была магчымасць чытаць кнігі, газеты, наведваць выставы, займацца спортам. Ніколі месца службы не змяніў бы, мне падабалася тое, чым я займаўся. — Яшчэ колькі слоў пра сваю службу… — Увогуле, я заўсёды адчуваю адказнасць за тое, што раблю. Армейскія нарады дазволілі адчуць службу па-сапраўднаму, мы служылі не ўмоўна, а непасрэдна. У нас была магчымасць даведацца пра ахову граніцы больш і на практыцы. Мы пастаянна авалодвалі вайсковымі ведамі, удасканальвалі сваю вывучку і ваеннае майстэрства. Некалькі разоў удзельнічаў у затрыманні парушальнікаў дзяржаўнай мяжы. Мне здаецца, што нават пасля звальнення з тэрміновай службы я кожны дзень, праведзены ў пагранвойсках, буду ўзгадваць з гонарам і лёгкім сумам. Думаю, што служба ў арміі паспрыяе і ў маёй будучай прафесіі. У мяне ў планах — паступленне ў Камандна-інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Тым, што сын стаў сапраўдным мужчынам пасля праходжання вайсковай службы, ганарацца яго бацькі Аляксандр Анатольевіч і Іна Канстанцінаўна Макаранкі. Ад камандавання часці неаднаразова прыходзілі падзячныя пісьмы за высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці, узнагароджваўся салдат нагруднымі знакамі, меў магчымасць пайсці ў дадатковы водпуск. [caption id="attachment_62607" align="aligncenter" width="400"]IMG_0979 ■ Андрэй Жалезны[/caption] Вядома ж, яскравым прыкладам для Іллі стаў бацька Аляксандр Анатольевіч. У 1985 – 1987 гадах ён праходзіў службу ў Афганістане. Яго ўспаміны пра тыя падзеі, хоць і рэдкія, скупыя, сталі добрым прыкладам патрыятызму і адданасці Радзіме. Днямі дэмабілізаваўся з войска і яшчэ адзін капылянін Андрэй Жалезны. Ён праходзіў службу ў 557-й інжынернай брыгадзе Заходняга аператыўнага камандавання (г. Гродна). У Капыльскім дзяржаўным каледжы юнак атрымаў прафесіі электраманцёра і электрагазазваршчыка. — Можна сказаць, што любоў да тэхнікі, а таксама набытыя ў каледжы веды і вопыт дапамаглі мне і ў арміі, — дзеліцца былы ваеннаслужачы. — У вайсковай часці ў Печах лёгка далося навучанне на вадзіцеля-механіка гусенічна-міннага загараджальніка. У «вучэбцы» знайшоў сапраўдных сяброў, таварышаў. Складана было спачатку прывыкнуць да новага распарадку, рэжыму дня. Праз пэўны час гэта здавалася ўжо дробяззю, ды і служба не выглядала такой цяжкай. Усё ж такі армія загартоўвае характар, прывучае да парадку, дысцыпліны. Па прыездзе ў гродзенскую часць стаў камандзірам машыны, атрымаў званне сяржанта. Назаўсёды ў памяці застануцца вучэнні, палявыя зборы, размініраванне на палігонах. Словам, паўтара года праляцелі вельмі хутка. Дарэчы, звязаць свой лёс з арміяй Андрэй плануе і надалей. У перспектыве ён мяркуе пайсці на кантрактную службу. — Выбар сына цалкам пад-трымліваю, — падкрэслівае маці Наталля Рыгораўна. — На маю думку, армія для мужчыны — нядрэнная школа жыцця. Думаю, усё ў яго атрымаецца: нездарма падчас службы ён адзначаўся падзячнымі пісьмамі камандавання часці. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА і Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

В Центральном Доме офицеров в Минске прошел Х съезд общественного объединения «Белорусский союз офицеров»

15.06.2025
У рабоце з’езда прынялі ўдзел міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў, кіруючы састаў Узброеных Сіл, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі ветэранскіх і іншых грамадскіх арганізацый. [caption id="attachment_62609" align="aligncenter" width="580"]■ Барыс Дзенісюк (у цэнтры) з падпалкоўнікамі Вікенціем Новікам і Аляксандрам Ільчанкам ■ Барыс Дзенісюк (у цэнтры) з падпалкоўнікамі Вікенціем Новікам і Аляксандрам Ільчанкам[/caption] Старшыня Рэспубліканскага савета БСА генерал-маёр у адстаўцы Уладзімір Бамбураў, які трымаў справаздачу, звярнуў асаблівую ўвагу на патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганду баявых традыцый беларускага народа, рашэнне сацыяльных праблем ветэранаў ваеннай службы. У абмеркаванні дакладу прынялі ўдзел прадстаўнікі саюза афіцэраў з усіх абласцей краіны, падзяліліся вопытам работы, выказалі ўдзячнасць кіраўніцтву краіны, выканаўчым органам за рашэнне надзённых пытанняў, выказалі рашучасць і ў будучым уносіць уклад у эканамічнае і сацыяльнае развіццё нашай дзяржавы, патрыятычнае выхаванне грама-дзян краіны. У выступленнях было адзначана, што прыярытэтнае месца ў дзейнасці саюза па-ранейшаму павінна займаць задача аб’яднання афіцэрскай грамадскасці з мэтай забеспячэння максімальнай кансалідацыі ўсіх патрыятычных сіл для захавання і падтрымання стабільнасці ў грамадстве і дзяржаве. Важнейшай мэтай работы арганізацыі БСА неабходна разглядаць фарміраванне ў грамадзян разумення нацыянальных інтарэсаў сваёй дзяржавы, галоўнымі з якіх з’яўляюцца суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльная цэласнасць і абарона  канстытуцыйнага ладу краіны. З’езд выбраў кіруючыя органы арганізацыі. Старшынёй Рэспубліканскага савета ГА «Беларускі саюз афіцэраў» абраны намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь генерал-маёр запасу Сяргей Бобрыкаў. Барыс ДЗЕНІСЮК, дэлегат з’езда
Страница 3809 из 4899