Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Председатель Миноблисполкома Анатолий Исаченко вручил паспорта юным жителям области. Среди них и ребята из Копыльского района

19.03.2019
У Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж» першыя пашпарты атрымалі больш за 40 юных жыхароў Міншчыны. [caption id="attachment_75141" align="aligncenter" width="580"]DL4A0171-копия ■ Председатель Минского областного исполнительного комитета Анатолий Исаченко вручил паспорта юным жителям Минщины[/caption] Сярод тых, каму пашчасціла атрымаць галоўны дакумент грамадзяніна ва ўрачыстай абстаноўцы з рук старшыні Мінаблвыканкама Анатоля Ісачанкі, лаўрэаты творчых, інтэлектуальных конкурсаў, пераможцы прадметных алімпіяд, выдатнікі вучобы, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў. У іх ліку і васьмікласнікі з СШ № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага. Паліна Танко — выдатніца вучобы, актыўны ўдзельнік алімпіяд па матэматыцы і інфарматыцы. У студзені гэтага года атрымала Дыплом ІІІ ступені на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы. Акрамя таго займаецца шахматамі, выдатнік вучобы ДУА «Капыльская дзіцячая школа мастацтваў» па класах флейты і выяўленчага мастацтва. Аляксей Карлюк — у лістападзе мінулага года стаў пераможцам другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы (Дыплом III ступені) і  па інфарматыцы (Дыплом II ступені). У студзені гэтага года прымаў удзел у трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей