Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Призы газеты «Слава працы» вручены лучшим почтальонам районного узла почтовой связи

15.06.2025
Яны забяспечылі найбольшы прырост падпіснога тыражу раёнкі за апошні квартал гэтага года. Лепшай сярод гарадскіх паштальёнаў стала Алеся Дуброўская. Дарэчы, малады паштальён упершыню выйшла пераможцай своеасаблівага спаборніцтва, арганізаванага рэдакцыяй райгазеты. IMG_4270 Алеся Дуброўская пастаянна ветлівая са сваімі кліентамі, а тыя заўсёды рады яе візіту. Людзі ведаюць, што яна заўсёды дапаможа не толькі ў выбары жаданай карэспандэнцыі, але і прапануе разнастайныя тавары паўсядзённага попыту, прыме аплату за камунальныя паслугі, выдасць пенсію, аформіць падпіску на перыядычныя выданні. У прафесіі паштальёна Алеся даўно не навічок — пяты год працуе ў аддзяленні паштовай сувязі «Капыль-2». Да гэтага была сядзелкай і сацыяльным работнікам у Капыльскім ТЦСАН, але сваё прызванне знайшла менавіта тут. Як дзеліцца сама Алеся, калектыў зладжаны,  яе акружаюць добразычлівыя калегі, і  калі нейкія пытанні, то без падтрымкі не застанешся. — З кожнага, хто ў нашай камандзе, можна смела браць прыклад, — з упэўненасцю адзначае Алеся. — Асаблівы ўзор сапраўднай працавітасці для мяне — гэта Ніна Васільеўна Аляксанава, якая працуе больш за 35 гадоў. Як гаворыцца, было б жаданне — будзе ладзіцца і работа. Ва ўсіх справах яе падтрымлівае пазітыўная сям’я ў складзе мужа, які працуе ў раённай племстанцыі вадзіцелем, і дачкі Крысціны, вучаніцы СШ № 2.                               Павел ШЭІН   Самая папулярная – раёнка — Сярод шматлікіх часопісаў, газет і пісьмаў, якія кожны дзень дастаўляю чытачу, пачэснае месца займае і раёнка, гэта самае папулярнае ў вяскоўцаў выданне, — упэўнена паштальён аддзялення паштовай сувязі «Цімкавічы» Аксана Іванаўна Марозава. IMG_8826 — «Слава працы» — свая газета пра сваіх людзей, — працягвае жанчына. — Акрамя навін, у ёй прачытаеш неабходную інфармацыю ў рэкламных звестках, і самому можна даць аб’яву, а таксама павіншаваць родных ці сяброў з нагоды знамянальнай падзеі. І сельскія жыхары, а я абслугоўваю частку аграгарадка Цімкавічы і ўсю вёску Чарнагубава, ахвотна яе выпісваюць. Выпісваюць таксама рэспубліканскія і абласныя газеты. А я ў сваю чаргу не забываюся ім пра гэта нагадваць. А яшчэ дастаўляю тавары на дом. Акрамя таго Аксана Іванаўна, калі можна так сказаць, з’яўляецца крыніцай інфармацыі пра навакольнае жыццё. Яна раскажа пра навіны ў суседніх вёс-ках, пацікавіцца, якія тавары неабходны, і проста праявіць чалавечую ўвагу, спытаецца пра здароўе і пагутарыць. — На жаль, не заўсёды атрымліваецца адвесці чалавеку дастатковую колькасць часу, выслухаць яго, — гаворыць Аксана Марозава. — Паколькі трэба ісці далей, дзе таксама чакаюць паштальёна. I, калі я кажу сваім кліентам: «Прабачце, я спяшаюся», яны не крыўдзяцца. Ведаюць, што ў іншы раз абавязкова знайду хвіліну, каб іх выслухаць, пагутарыць. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА   І паштальён, і псіхолаг Паштальён Песачанскага аддзялення паштовай сувязі Вольга Белазаровіч у любое надвор’е ідзе радаваць вяскоўцаў свежымі газетамі, пісьмамі, пенсіямі. IMG_2890 Вольга Белазаровіч статус работніка школьнай сталовай у 2009 годзе змяніла на прафесію паштальёна. І, як аказалася, ні разу аб гэтым не пашкадавала. Сёння ў яе на абслугоўванні ўвесь аграгарадок Пясочнае, яна тут нарадзілася і вырасла, таму ведае кожнага жыхара асабіста. Вольга ўпэўнена, што да людзей у дом заўсёды трэба заходзіць з усмешкай, і тады словы падзякі не прымусяць доўга чакаць. Пенсіянеры для яе — катэгорыя адмысловая. Бо для пажылых людзей паштальён з’яўляецца свайго роду псіхолагам: заўсёды выслухае, падкажа і па магчымасці дапаможа. Акрамя пісьмаў і газет, у сумцы Вольгі Белазаровіч часта аказваюцца «спадарожныя» тавары: прадукты харчавання, бытавая хімія, касметыка. Некаторыя людзі не могуць самі схадзіць па пакупкі, таму і тут паштальён — незаменны памочнік. — За гады працы я ўжо прыкладна ведаю, які тавар, каму і ў які дзень прынесці, — усміхаецца жанчына. Вольга Белазаровіч называе пастаянных падпісчыкаў раённай газеты «Слава працы».  Гэта — Міхаіл Рак, Людміла Нічыпаровіч, Галіна Лазарэвіч. — Наогул, гэты спіс можна працягваць яшчэ доўга, — кажа Вольга Фёдараўна, — актыўнымі чытачамі з’яўляюцца амаль усе пенсіянеры. І кожны з іх чакае раёнку з нецярпеннем. Літаральна адразу пасля нашай размовы паштальён зноў возьме сваю тоўстую сумку на рэмені і пойдзе радаваць вяскоўцаў свежымі навінамі.                                                                           Крысціна ЖОГАЛЬ   З добрым словам У кожным доме заўсёды з нецярпеннем чакаюць Людмілу Душэўскую, паштальёна аддзялення паштовай сувязі «Камсамольская». IMG_2627 — Раней мне дапамагаў мой сын, — распавядае Людміла Душэўская, — пасля школы возьме цэлы стос газет і часопісаў і бяжыць разносіць навіны па паштовых скрынях. Цяпер вялікую дапамогу аказвае муж. Зімой, калі холадна і снег, двары аб’язджаем разам з ім на машыне. Людміла Станіславаўна карыстаецца заслужанай павагай і ў калег, і ў вяскоўцаў. Яна — пісьменны і добрасумленны работнік. Працоўны дзень паштальёна пачынаецца а палове дзясятай раніцы. Як толькі прыязджае машына з райцэнтра, атрымлівае пошту і едзе па ўчастках. У яе на абслугоўванні — Сунаі, Пятрылава і Камсамольская. Акрамя газет і часопісаў паштальён прынясе ў дом пад заказ любы тавар, які прадаецца ў аддзяленні. А яшчэ возьме аплату за камунальныя паслугі і за паслугі сувязі ў тых, хто па якіх-небудзь прычынах не можа сам прыйсці на пошту. Сярод самых актыўных чытачоў «Слава працы» на ўчастку Людмілы Душэўскай — Мікалай і Алена Громавы. Абое педагогі, Мікалай Мікалаевіч (на здымку з паштальёнам) — былы настаўнік фізкультуры, а вось Алена Аляксандраўна фізіку і матэматыку ў мясцовай школе выкладае і сёння. Да пастаянных чытачоў можна таксама аднесці Зінаіду Давідоўскую, Мікалая Карпучка, Марыю Карпучок, Сяргея Душэўскага і іншых. Крысціна ЖОГАЛЬ   Дастаўка на мотаколах Аксана Мікалаеўна Кукула працуе на мотадастаўцы ўжо тры гады і абслугоўвае 10 вёсак: ад Мажы і да Чырвонай Дубравы. Яна дастаўляе газеты і карэспандэнцыю, раскладае ў паштовыя скрыні і нават развозіць па хатах. — Працаваць прыходзіцца часцей з пенсіянерамі, — расказвае Аксана Мікалаеўна, — але, напрыклад, у Мажы многа і працуючых. Вельмі актыўна падпісваюцца ў Мажскім вучэбна-педагагічным комплексе пачатковая школа – дзіцячы  сад, не адстаюць ад калег і выкладчыкі з Капыльскага дзяржаўнага каледжа. Упэўнена, што ў сучасным свеце канкурэнцыю друкаваным выданням складаюць электронныя, але добрая частка насельніцтва ўсё ж такі застаецца вернай менавіта папяровым выданням. «Слава працы» большасць людзей выпісвала на працягу доўгага часу, таму іх пераконваць не трэба: яны застаюцца вернымі раёнцы. Не ўсе жыхары вёсак па той ці іншай прычыне могуць даехаць да Капыля, таму ім вельмі цікава даведацца, якія змены адбываюцца ў райцэнтры, як прыгажэе наш гарадок. А паглядзець фотаздымкі — гэта як пабываць на экскурсіі. І для маёй мамы «Слава працы» — любімая газета. Ездзім мы ў любое надвор’е: газеты і тавары людзі чакаюць заўсёды. Калі прыязджаеш (і асабліва ў аддаленыя вёскі), жыхары паважанага ўзросту любяць расказаць пра сваё жыццё, але, на жаль, уважліва паслухаць не заўсёды дазваляе час. Паштальён для іх — добры суразмоўца. Дапамагаюць нам і нашы вадзіцелі — сапраўдныя прафесіяналы, якія свой абавязак выконваюць добрасумленна.                                                                                                                   Дзіяна ТКАЧЭНКА

БелТА: тема недели (CMigrator copy 95)

15.06.2025
Обсудят на съезде ученых tema-nedeli Книга «Ученые, прославившие Беларусь» будет презентована во время II Съезда ученых 12 – 13 декабря, сообщил первый заместитель председателя Президиума НАН Сергей Чижик. Предыдущий съезд ученых прошел 10 лет назад, поэтому очень важно подвести итоги и определить дальнейшие задачи научно-технологической сферы в стране. На съезде будут работать 2,6 тыс. человек, из них около 500 — это зарубежные гости, члены органов государственного управления нашей страны, приглашенные от всех министерств и ведомств, с которыми мы активно сотрудничаем. Будет работать девять секций по разным направлениям, включая международную и молодежную. «У нас есть прорывные разработки, нам есть что показать иностранным коллегам. Мы даже подготовили специальный сборник «Бренды Национальной академии наук Беларуси», — сказал председатель Президиума НАН Беларуси Владимир Гусаков. Главным документом, который будет представлен на съезде, станет «Стратегия «Наука и технологии 2018 – 2040». Стратегия — своего рода план работы на несколько десятилетий вперед. Проведение съезда станет итоговым мероприятием Года науки. На форуме будут определены основные и наиболее актуальные задачи и направления развития научной сферы, имеющие долгосрочный характер, в том числе расширение международного научно-технического сотрудничества и интеграция отечественной науки в мировое научное пространство, выработаны концепция долгосрочной научно-инновационной безопасности страны и генеральная стратегия развития и повышения роли отечественной науки в экономике, ее взаимодействия с реальным сектором, формирования эффективной национальной инновационной системы и поступательной реализации модели экономики знаний в Беларуси.   Путин будет претендовать на пост президента Президент России Владимир Путин заявил о своем участии в выборах президента в 2018 году. Об этом он сообщил на встрече с ветеранами и тружениками автозавода ГАЗ 6 декабря. Это будут четвертые президентские выборы для Владимира Путина. Впервые на этот пост он был избран в 2000 году, затем переизбирался в 2004 и 2012 годах. В 2008 году стал премьер-министром России. Выборы президента России намечены на март 2018 года. О намерении выдвинуть свою кандидатуру на выборах в 2018 году уже объявили Геннадий Зюганов (КПРФ), Владимир Жириновский (ЛДПР), Григорий Явлинский («Яблоко»), телеведущая Ксения Собчак и журналистка Екатерина Гордон. Предвыборную кампанию также ведет Алексей Навальный. БелТА

На семинаре – о выборах

15.06.2025
В нынешней избирательной кампании ожидается участие достаточно большого количества кандидатов-индивидуалов. Выборы-2018 Об этом сообщила журналистам председатель Центризбиркома Беларуси Лидия Ермошина, отвечая на вопрос корреспондента БелТА перед началом семинара-учебы с руководителями и организаторами кампании по выборам депутатов местных Советов, который проходил в Витебске. Комментируя обращения, которые сейчас поступают в Центральную комиссию, Лидия Ермошина отметила, что они в своем большинстве касаются порядка выдвижения кандидатов в депутаты. Выясняются нюансы декларирования имущества, использования средств избирательного фонда, ведения агитации и т.д. «Все это говорит о том, что у нас достаточно много вступает в борьбу кандидатов-индивидуалов. Потому что, как правило, те, кто идет на выборы от партии, больше осведомлены о таких деталях и вопросах. Так что у нас будут неожиданные лица и появятся новые политики. Те, которые сейчас поучаствуют в выборах», — сказала председатель ЦИК. 5 декабря в Минске был дан старт серии республиканских семинаров, на которых обсуждаются вопросы работы территориальных комиссий, выдвижения кандидатов в депутаты, регистрации инициативных групп. Аналогичные мероприятия пройдут во всех регионах страны. Что касается этапов избирательной кампании, то документы на регистрацию инициативных групп будут приниматься по 14 декабря включительно. Сроки выдвижения кандидатов — с 10 декабря по 8 января включительно. Депутатом местного Совета может быть избран гражданин Беларуси, достигший 18 лет, если он не имеет судимости и проживает на территории соответствующей административной единицы или связан с ней в силу профессиональной деятельности. Также вправе выдвигаться граждане России, постоянно проживающие на территории Беларуси. Местные выборы назначены на 18 февраля 2018 года. БелТА

Созданы окружные комиссии (CMigrator copy 1)

15.06.2025
Решением Президиума Минского областного Совета депутатов и Минского областного исполнительного комитета №192/1076 от 4 декабря 2017 года образованы окружные избирательные комиссии по выборам в Минский областной Совет депутатов двадцать восьмого созыва. Выборы-2018 На территории Копыльского района действуют окружные комиссии Копыльского избирательного округа № 48 (организует избирательную кампанию на территории г. Копыля, Блевчицкого, Бобовнянского, Бучатинского, Копыльского, Потейковского, Семежевского, Слобода-Кучинского и Тимковичского сельсоветов) и Бокшицкого избирательного округа № 49 (организует избирательную кампанию на территории Грозовского и Докторовичского сельсоветов). Окружная избирательная комиссия по выборам депутата в областной Совет депутатов двадцать восьмого созыва по Копыльскому избирательному округу № 48 размещается по адресу: г. Копыль, пл. Ленина, д. 6, тел. (8-01719) 50-0-91; по Бокшицкому избирательному округу № 49 — Слуцкий район, Бокшицкий сельсовет, урочище Пупорево, 1а, тел. (8-01795) 44-5-35. Режим работы комиссий: будние дни — с 10.00 до 19.00 (перерыв — с 14.00 до 15.00), суббота — с 10.00 до 14.00.

Главное – справедливость

15.06.2025
Такое мнение высказал Глава государства, согласовывая на должности новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. кадры «Главный принцип — справедливость, другого не дано, — подчеркнул Александр Лукашенко. — Закон не охватит все сферы жизни и мыслей человека. Поэтому подключайте один принцип: справедливо должно быть, чтобы люди на нас не обижались». Президент отметил, что руководители в регионах отвечают за конкретную территорию в целом, и «чужих» людей, предприятий для них быть не должно. «Делить предприятия на коммунальные и республиканские ни в коем случае нельзя. Это ваши предприятия. Смело действуйте. Частное или государственное — не важно. Мы с вами отвечаем за людей», — сказал белорусский лидер. «Осуществляйте власть. Для того вы туда и направляетесь. Вот вам главная задача. А как там работать, вы знаете не хуже меня, потому что вы погружены в эти процессы», — добавил Александр Лукашенко. Он также обратил внимание на то, что для руководителей в регионах особо ответственным этапом станут выборы в местные Советы депутатов. По мнению Президента, практически вся организационная работа завязана не на Центризбиркоме, а на местных органах власти. «Все должно быть достойно, прилично, но власть должна демонстрировать свою силу и уверенность в осуществлении полномочий», — сказал Президент. Он отметил, что в следующем году необходимо особо заняться вопросами благоустройства и наведения порядка, в том числе с учетом подготовки к проведению в Беларуси крупных международных спортивных форумов. БелТА
Страница 3807 из 4899