Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Дмитрий Яковлевич Кот родился в 1897 году в д. Малые Прусы

15.06.2025
Дзмітрый Якаўлевіч Кот, які са зброяй у руках змагаўся за станаўленне савецкай улады і абараняў яе ў радах нядаўна створанай Чырвонай Арміі, нарадзіўся 7 лістапада 1897 года ў в. Малыя Прусы. 8_2 Дзмітрый апраўдаў надзеі бацькоў, якія бачылі вялікія здольнасці сына да вучобы, таму выбіваліся з сіл, каб даць яму адукацыю. Пасля паспяховага заканчэння Слуцкай гімназіі ён паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт. Там пазнаёміўся з сацыял-дэмакратамі. Удзельнічаў у нелегальных сходах, выконваў першыя невялікія даручэнні падпольнай арганізацыі. Кастрычніцкую рэвалюцыю Дзмітрый сустрэў у сваёй роднай вёсцы. Як толькі нямецкія захопнікі акупіравалі воласць, Дзмітрый Кот стаў арганізатарам партызанскага атрада. Пасля выгнання захопнікаў Дзмітрыя Якаўлевіча выбіраюць старшынёй Цімкавіцкага валаснога рэўкама. У лістападзе 1918 года ён уступіў у   рады членаў РКП(б). Малады камуніст карыстаўся выключнай павагай і аўтарытэтам у насельніцтва. Ён выбіраецца дэлегатам і з’яўляецца актыўным удзельнікам першых павятовых з’ездаў Саветаў. Хутка буржуазна-памешчыцкая Польшча пачала ваенныя дзеянні супраць маладой Савецкай рэспублікі, захапіла шэраг заходніх паветаў. Паўсюдна фарміраваліся чырвонаармейскія часці. Дзмітрый Кот з групай партыйцаў уступіў у Чырвоную Армію. Стаў радавым чырвонаармейцам 9-й роты 145-га палка 17-й стралковай дывізіі, затым палітруком роты. Удзельнічаў у многіх баях. Быў паранены. Праз некаторы час Дзмітрыя Якаўлевіча прызначылі камісарам батальёна. У ліпені зноў пачаліся цяжкія баі. Параніла камісара палка. Яго замяніў батальённы камісар. За некалькі дзён да ліпеньскага наступлення 1920 г. палкавы камісар быў прызначаны памочнікам камісара брыгады, а ў ходзе баёў — камандзірам стралковага палка. Ён пастаянна бываў у ротах, батальёнах, заўсёды ішоў у першых радах наступаючых. Давялося ўдзельнічаць у баях пад Вілейкай, Полацкам, Мазыром, прымаць удзел у Вісленскай аперацыі. Апошняя пасада ў перыяд грамадзянскай вайны — камісар брыгады. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны ў прыгранічных раёнах дзейнічалі антысавецкія банды. Брыгада, у якой Дзмітрый Кот быў камісарам, прымала актыўны ўдзел у разгроме бандытаў у раёне Капаткевічаў, за што Дзмітрый Якаўлевіч быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Нялёгкі шлях прайшоў наш зямляк у далейшым. У 1922 г. ён прызначаецца камісарам мабілізацыйнага ўпраўлення штаба Заходняга фронту. Высокую адзнаку бальшавіцкай прынцыповасці камісара Дзмітрыя  Ката даў камандуючы войскамі фронту М. Тухачэўскі. На Захадзе Дзмітрый Якаўлевіч доўга не затрымаўся. Дабіўся пераводу ў Далёкаўсходнюю народна-рэвалюцыйную армію, якая яшчэ вяла барацьбу з японскімі інтэрвентамі і белагвардзейскімі бандамі. Тут ён быў прызначаны начальнікам аддзела штаба 5-й арміі, якой камандаваў I. Убарэвіч, а з жніўня 1924 г. — ваенным камісарам стралковай дывізіі. Здольны, таленавіты ваенны камісар у 1927 г. паспяхова закончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе. Пасля гэтага працаваў начальнікам мабілізацыйнага аддзела Вышэйшага Савета народнай гаспадаркі, начальнікам ваенна-хімічнага трэста, у 1932 ‒ 1935 гг. — начальнікам Усесаюзнага парахавога трэста, у 1936 – 1937 гг. — упраўляючым ваенна-хімічнага трэста, намеснікам начальніка Галоўнага Упраўлення Наркамата абароннай прамысловасці. Знаходзячыся на гэтых пасадах, яму часта даводзілася сустракацца з наркомам цяжкай прамысловасці Сярго Арджанікідзе. Але 1 жніўня 1937 г. Дзмітрый Якаўлевіч Кот быў неабгрунтавана  рэпрэсіраваны  і  расстраляны.  У 1955 г. ён поўнасцю рэабілітаваны і адноўлены ў правах члена КПСС пасмяротна. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Формула успеха от Владимира Рудаковского, директора ОАО «Старица-Агро»

15.06.2025
— Наша сельгаспрадпрыемства добра вядома не толькі ў раёне, вобласці, рэспубліцы, але нават і за яе межамі. Узначальваю я яго ўжо каля 14 гадоў. Да гэтага звыш 20 гадоў быў дырэктарам ПМК-11, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. IMG_4084 Набываць вопыт работы з людзьмі мне дапамагае і дэпутацкая дзейнасць у складзе Мінскага абласнога і Капыльскага раённага Саветаў дэпутатаў. З гонарам магу сказаць, што побач са мной працуюць людзі, якія дасканала ведаюць сельскагаспадарчую вытворчасць і валодаюць высокімі арганізатарскімі здольнасцямі. Яны адрозніваюцца ўменнем бачыць перспектыву развіцця аграпрамысловага комплексу і ў складаных сацыяльна-эканамічных умовах дабівацца найбольшых поспехаў пры мінімальных матэрыяльных выдатках. Дзякуючы сумесным намаганням усіх спецыялістаў і працаўнікоў мы і дасягаем добрых вынікаў.

Накануне Дня всех влюбленных на Копыльщине прошла интересная акция

15.06.2025
Многие жители нашего города и района накануне Дня всех влюбленных получили замечательные яркие сердечки из рук сотрудников Копыльской районной центральной библиотеки им. А. Астрейко и детской районной библиотеки. IMG_4301 Акция, во время которой жизнерадостные библиотекари раздавали сердечки и приглашали посещать их учреждения культуры, называлась «От библиотеки — с любовью». IMG_4284 — Да, я хожу в библиотеку, — отвечает на вопрос заместителя директора по работе с детьми районной центральной библиотеки им А. Астрейко Валентины Каминской первоклассник Ярослав. — Мне нравится читать. Спасибо за сердечко! И взрослые, и дети, получив сделанные с любовью бумажные сердечки, в ответ дарили искренние улыбки. Диана ТКАЧЕНКО

Нельга не згадаць пра бабулю нашай літаратурнай мовы — дыялектную мову

15.06.2025
Менавіта яна стала асновай для фарміравання беларускай літаратурнай мовы, на якой затым і стваралася айчыннае прыгожае пісьменства. умные-книги Цікава, што ў Беларусі склалася такая моўная сітуацыя, што нярэдка не толькі ў розных раёнах, але і нават у розных кутках адной і той жа вёскі людзі могуць размаўляць па-рознаму. Мне пашчасціла некалькі разоў у 80 – 90-я гг. мінулага стагоддзя браць удзел у дыялекталагічных экспедыцыях. Мы запісвалі ад старажылаў розных мясцовасцей Бацькаўшчыны гэтыя каштоўныя залацінкі народнай мовы, знаёміліся з укладам жыцця і быту ў многіх рэгіёнах. Занатовак хапіла на некалькі сшыткаў. А гэта ўсё бессмяротнае багацце нашай спадчыны, якое можа беззваротна знікнуць разам з апошнімі старажыламі зямлі роднай. Таму сёння хочацца  яшчэ раз звярнуцца да маладога пакалення: часцей сустракайцеся з шаноўнымі землякамі, занатоўвайце іх жыццёвую мудрасць і моўныя багацці. Унукі і ўнучкі, вас чакаюць у госці бабулі і дзядулі, якія вам і раскажуць казкі, паданні, і праспяваюць, і навучаць жыццёвай мудрасці. На шчасце, дыялектнай эстэтыцы і красамоўству нам ёсць у каго павучыцца. Шмат дыялектызмаў запісаў  ураджэнец вёсачкі Лаша Гродзенскага павета Яўхім Карскі. Ён падрыхтаваў «Праграму для збору асаблівасцей беларускіх гаворак», якая не страціла сваёй актуальнасці і ў наш час. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Інстытутам мовазнаўства АН Беларусі сумесна з ВНУ рэспублікі  было арганізавана падрабязнае і сістэматычнае вывучэнне гаворак. На падставе сабраных матэрыялаў быў складзены  «Дыялектычны атлас беларускай мовы», а затым «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак». Дарэчы,  не ўсе мовы свету могуць пахваліцца такімі фундаментальнымі  даследаваннямі. Хочацца ўзгадаць і пра знакамітага дыялектолага Фёдара Клімчука, ураджэнца вёскі Сіманавічы Драгічынскага раёна. Яшчэ ў 1962 г. ён пачаў супрацоўнічаць з мовазнаўцам, вялікім прыхільнікам дыялекталогіі  Мікітам Талстым, праўнукам Льва Талстога.  Дарэчы, Фёдар Данілавіч пераклаў некаторыя творы рускага класіка на палескую гаворку.  Пераклаў  таксама на родную гаворку і Біблію. Шмат для вывучэння палескіх гаворак зрабіла Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства «Загароддзе». Мне пашчасціла прысутнічаць у Мінску на адным з яго пасяджэнняў. Багаты дыялектны збор  быў змешчаны ў  выпусках выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні», пачатак якога як перыядычнага выдання быў пакладзены ў 2010 г. Трэба сказаць, што не толькі вучоныя, энтузіясты роднага слова, патрыёты сваёй мясцовасці, але і пісьменнікі лічылі неабходным занатоўваць гаваркія слоўцы  сваёй мясцовасці. Гэтай высакароднай справе сёння дапамагае інтэрнэт, выходзяць электронныя выданні. Так што інтэрнэт-прастора сёння шырока адкрыта і для рупліўцаў матчынай мовы — нашчадкі потым скажуць дзякуй! Так што нам сёння ёсць у каго вучыцца, каб працягваць справу дыялекталогіі.  Канстанцін КАРНЯЛЮК, пазаштатны карэспандэнт «СП»

На гэты раз мы пагаворым пра прыказкі і прымаўкі, якія звязаны са словамі жыве, жыццё і жонка

15.06.2025
І дапаможа нам разабрацца ў іх сэнсе настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі Людміла ЛАЗОЎСКАЯ. лазовская-2-237x300 Жыве кот і жыве сабака. Гэта значыць не аднолькава, людзі жывуць у розных матэрыяльных і іншых умовах. (Сінанімічныя: Жыве кот і сабака, ды жытка не аднака; Жыве кот і сабака, ды толькі жытка не аднака: кот на пячы, сабака пад дзвярыма). Жывём як гарох пры дарозе — хто ідзе, той і скубе. Гавораць пра неспрыяльныя жыццёвыя ўмовы, трывожнае, неспакойнае ці адзінокае і без догляду жыццё. Жывём, хлеб жуём. Жывём памаленьку. Часцей гаворыцца як адказ на пытанне: «Як жывеш (жывяце)?» Часам ужываецца як няпэўная характарыстыка жыцця. Жыві, Ярома, да смерці дома. Кажуць як рашучае адмаўленне пераязджаць куды-небудзь з родных мясцін. Жывому наўме жывое. Гаворыцца ў апраўданне таго, што думкі і дзеянні чалавека звязаны не з чым-небудзь іншым, а з жыццёвымі справамі, надзённымі інтарэсамі. (Жывы ж пра жывое думае). Жывы ў зямлю не палезеш. Заўчасна не памрэш. Гаворыцца як апраўданне становішча, з якім прыходзіцца мірыцца. Жыццё пражыць — не лапці сплесці. Жыццё пражыць — не лёгкая справа. (Сін.: Век звекаваць — усяго пазнаць; Век зжыць — не мех сшыць; Жыццё пражыць — не поле перайсці). Жыццё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае. Мае кніжнае паходжанне. Гаворыцца з упэўненасцю і верай у перамогу справядлівасці. (Сін.: Праўду не схаваеш; Усё мінецца, а праўда застанецца). Жыццё пражыць — не поле перайсці. (Сін.: Жыццё пражыць — не лёгкая справа; Век звекаваць — усяго пазнаць; Век зжыць — не мех сшыць; Жыццё пражыць — не лапці сплесці). Жыццё што макаў цвет: раніцой расцвітае, а к вечару ападае. Пра жыццё як зменлівую з’яву ў розныя яго перыяды. А вось яшчэ цікавыя прыказкі, звязаныя з жыццём, удакладню: з сямейным жыццём. Сэнс іх — жаніцьба ды жонка. Жаніся, каб дурні не звяліся. Гаворыцца звычайна як жартаўлівы адказ на прапанову жаніцца. Жонка (баба) у хаце тры вуглы трымае, а мужчына (мужык) адзін. Куды большая частка хатняй, гаспадарчай работы, клопатаў прыпадае на жонку, чым на мужа. (Сін.: Жонка дзяржыць хату за тры вуглы, а мужык за чацвёрты). Жонка не лапаць, з нагі не скінеш. Жонку нельга пакінуць, з ёй цяжка расстацца. (Сін.: Жонка не рукаў, не адпораш; Жонка не бот — не скінеш). Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 3710 из 4899