Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Формула успеха от Ольги Кременчук, начальника производства Копыльского филиала ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат»

14.06.2025
— На капыльскае перапрацоўчае прадпрыемства прыйшла працаваць амаль 10 гадоў таму пасля заканчэння Магілёўскага ўніверсітэта харчавання па спецыяльнасці інжынер-тэхнолаг перапрацоўкі малочнай сыравіны. Праз два гады прызначылі на пасаду начальніка вытворчасці. 3822 У маёй прафесіі галоўны сакрэт — любоў да справы, якую ты робіш. Асабліва падабаецца вытворчасць нашых капыльскіх сыроў, у распрацоўцы рэцэптур якіх я прымаю непасрэдны ўдзел. Дарэчы, менавіта сырную прадукцыю Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» нескладана адрозніць па гусце ад аналагічнай прадукцыі іншых вытворцаў. Увогуле, малочныя прадукты нашага завода карыстаюцца добрым попытам не толькі ў вобласці і рэспубліцы, але і за межамі краіны. Ганаруся тым, што ў гэтым ёсць і мой асабісты ўклад.

Формула успеха от Александра Винника, главного инженера КУП «Копыльская ЖКХ»

14.06.2025
— Сам па сабе любы чалавек можа дасягаць пэўных вынікаў, працуючы з добрым калектывам. Нягледзячы на высокую пасаду, стараюся прыслухоўвацца да меркавання выдатных спецыялістаў у нашай галіне. 6843 З першых дзён, калі прыйшоў працаваць 10 гадоў таму ў жыллёва-камунальную гаспадарку спецыялістам па інавацыйных тэхналогіях, паважаў работнікаў, якія мелі не толькі вопыт, але і добрасумленна ставіліся да сваіх прафесійных абавязкаў. Такія людзі для мяне — гонар нашай  галіны. Дзякуючы іх старанням можна дасягаць добрых вынікаў у працы. Толькі агульнымі намаганнямі мы можам дамагчыся вырашэння розных праблем, якія ўзнікаюць у нашай сферы.

Формула успеха от Владимира Карповича, заведующего сектором автоматизации ЦБУ ОАО «АСБ Беларусбанк»

14.06.2025
— Сёння камп’ютары трывала ўсталяваліся ў нашым жыцці, і мы ўжо не ўяўляем сябе  без гэтых разумных машын. Тым больш у банку, дзе ўсе працэсы даведзены да аўтаматызму. У гэтым няпростым ланцужку банкаўскіх напрамкаў аўтаматызацыя займае ключавое месца. 0439 У банкаўскай сферы я пачаў працаваць з 1999 года. Работу сектара аўтаматызацыі можна параўнаць з работай чалавечага сэрца. Калі ўсе працэсы ідуць як гадзіннік, то аўтаматызацыі быццам і няма ў банку, але калі нешта здараецца, то больш важных і патрэбных работнікаў, чым мы, няма. Я вельмі задаволены, што працую побач з адказнымі, удумлівымі і кваліфікаванымі спецыялістамі.

ОАО «Старица-Агро» славится своими животноводами

14.06.2025
Вось і да свята працы ў сельгаспрадпрыемстве падышлі з рэкорднымі паказчыкамі. IMG_4506 Аператары машыннага даення Аксана Чарвякоўская і Алена Гушчэня (на здымку), а таксама Соф'я Клюйко перасягнулі дзевяцітысячны рубеж па надоях малака. Аператары-лідары працуюць на малочнатаварнай ферме «Андросаўшчына», ставяцца да сваёй справы з усёй адказнасцю  і   самааддачай.    І выдатныя вынікі працы — відавочныя. Крысціна ЖОГАЛЬ

Формула успеха от Елены Остриковой, председателя Тимковичского сельисполкома

14.06.2025
— Я лічу, што ў кожнай справе неабходна ставіць задачу-максімум, з якой потым фарміраваць задачы-мінімумы. Тады лягчэй планаваць сваю дзейнасць. Выніковай праца атрымліваецца тады, калі над яе вырашэннем працаваць талакой. У нас гэта атрымліваецца. Мы не даём сабе расслабляцца, таму што трэба наводзіць парадак у нашых вёсках. 6747 Згадзіцеся, што моладзь будзе затрымлівацца там, дзе, акрамя матэрыяльных даброт, яна будзе мець магчымасць адпачыць, з карысцю правесці свой вольны час. Дзе прыемна воку ад навакольных вуліц, дамоў, сквераў. А ў навядзенні парадку зацікаўлены ўсе: кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, дэпутацкі корпус, старэйшыны і жыхары населеных пунктаў.
Страница 3701 из 4898