Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Формула успеха от Зинаиды Мысиной, заведующего ГУО «Дошкольный центр развития ребенка« Солнышко»

13.06.2025
— Для нашага калектыву (а працуе ва ўстанове адукацыі 37 чалавек) галоўнае слова — «трэба». IMG_6736 Гэта значыць, што, нягледзячы на нейкія асабістыя прычыны, мы павінны выканаць пастаўленую задачу. І не проста выканаць, а зрабіць усё на выдатна. Другога месца для нас проста не існуе, толькі — першае! Вельмі настойліва працуем над самаўдасканаленнем і самаадукацыяй. Гэта і метадычныя аб’яднанні, і семінары, і курсы павышэння кваліфікацыі. Нашы педагогі пацвярджаюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Па вялікім рахунку ўсё гэта — патрабаванні часу. Сёння бацькам ужо мала, каб іх дзеткі былі накормленыя, дагледжаныя. Яны клапоцяцца і пра эстэтычнае, фізічнае, духоўнае развіццё сваіх сыноў і дочак. І мы ім гэта можам прапанаваць, паколькі ў «Сонейку» ёсць нямала дадатковых адукацыйных паслуг.

Формула успеха от Светланы Малиновской, директора ГУ «Копыльский ТЦСОН»

13.06.2025
— Трэба проста старанна працаваць і выконваць свае абавязкі. Нашы асабістыя дасягненні — гэта вынікі таго ўплыву, які аказвалі і аказваюць на нас зараз бацькі і настаўнікі, тыя, хто навучыў і дапамагае думаць, разважаць, дзейнічаць. IMG_9487 У маім жыцці значную ролю адыгралі дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і развіцця Ірына Гарэльская і на той час начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валянціна Козіч. Менавіта яны прымалі ўдзел у маім прафесійным станаўленні. Зараз побач у калектыве працуюць аднадумцы. Кожны, як кажуць, на сваім месцы. Ды і ўвогуле, у нашай справе абыякавы чалавек доўга не затрымаецца, бо трэба кожны дзень умець адчуваць боль іншага чалавека. Таму адзначу яшчэ такія складальнікі формулы поспеху, як калектыў моцных прафесіяналаў і, канешне, падтрымка сям’і.

Формула успеха от Татьяны Астрейко, заместителя директора по учебно-производственной работе УО «Копыльский государственный колледж»

13.06.2025
— Упэўнена: сакрэт поспеху любога чалавека залежыць ад умення ставіць мэты і, нягледзячы на ніякія цяжкасці і перашкоды, дасягаць іх. Астрейко Т (2) У сучасным свеце нельга стаяць на месцы: як толькі спыніўся, усё, лічы, прафесіянальна загінуў. Прытрымліванне гэтых прынцыпаў дазволіла прайсці мне шлях станаўлення ад выкладчыка спецыяльных дысцыплін, які пачаўся ў 1985 годзе, да намесніка дырэктара каледжа. Усё жыццё на адным месцы. Работа на адміністрацыйнай пасадзе патрабуе ініцыятыўнасці і няўрымслівасці, патрабавальнасці і прынцыповасці перш за ўсё да сябе, таму я імкнуся вывучаць і ведаць нарматыўна-прававую базу, быць у курсе педагагічных навінак. А ўжо затым каардынаваць работу сваіх калег, весці іх за сабой.

Формула успеха от Галины Дрожжа, художественного руководителя Лотвинского центра любительского творчества

13.06.2025
— Перш за ўсё адзначу, што мы — людзі так званай старой загартоўкі, таму прывыклі ўсё рабіць добрасумленна. IMG_8795 Да таго ж нам падабаецца дарыць радасць. Асноўная адметнасць нашай работы ў тым, што мы аддаём сваю добрую энергетыку, пазітыў, добры настрой. Людзі сёння прывыклі сядзець у інтэрнэце, і на асабістыя зносіны з чалавекам не хапае ні часу, ні жадання. Таму, калі яны «выбіраюцца» з гэтага павуціння і прыходзяць да нас у клуб, нібы трапляюць у іншую рэальнасць. І мы заўсёды рады іх бачыць і паднімаць настрой або проста дапамагчы пакінуць сваю ракавіну, каб пабачыць, што вакол віруе жыццё. Да таго ж я люблю сваю малую радзіму, свае бярозкі. І ніякае замежжа не заменіць родныя лоцвінскія абшары.

Коллектив инфекционного отделения Копыльской центральной районной больницы всегда работает на совесть

13.06.2025
— Коллектив нашего отделения по итогам года выполнил показатели модели конечных результатов, — говорит заведующая отделением Валентина Козел. — Кроме того, медицинские сотрудники — и врачи, и средний и младший персонал — доброжелательно относятся к пациентам, особенно маленьким, а также обеспечивают качественное и доступное медицинское обслуживание. IMG_1145 К примеру, известный белорусский певец Сергей Славянский (на снимке в центре), навещая своего родственника, остался доволен проведенным лечением.
Страница 3696 из 4898