— Перш за ўсё адзначу, што мы — людзі так званай старой загартоўкі, таму прывыклі ўсё рабіць добрасумленна.
Да таго ж нам падабаецца дарыць радасць. Асноўная адметнасць нашай работы ў тым, што мы аддаём сваю добрую энергетыку, пазітыў, добры настрой. Людзі сёння прывыклі сядзець у інтэрнэце, і на асабістыя зносіны з чалавекам не хапае ні часу, ні жадання. Таму, калі яны «выбіраюцца» з гэтага павуціння і прыходзяць да нас у клуб, нібы трапляюць у іншую рэальнасць. І мы заўсёды рады іх бачыць і паднімаць настрой або проста дапамагчы пакінуць сваю ракавіну, каб пабачыць, што вакол віруе жыццё. Да таго ж я люблю сваю малую радзіму, свае бярозкі. І ніякае замежжа не заменіць родныя лоцвінскія абшары.
Комментарии