Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

В районном Центре культуры состоялся слет передовиков народного хозяйства Копыльщины

12.06.2025
Па традыцыі ў перыяд пераходу зімы ў вясну ў нашым раёне падсумоўваюцца вынікі зробленага за мінулы год, вызначаюцца напрамкі і перспектывы далейшай работы, далейшага развіцця і, вядома, ушаноўваюцца лепшыя ў розных галінах вытворчай дзейнасці. Менавіта гэтаму быў прысвечаны раённы злёт перадавікоў народнай гаспадаркі, які адбыўся ў раённым Цэнтры культуры пад назвай «Твае людзі, Капыльшчына!». [caption id="attachment_64873" align="aligncenter" width="580"]■ Старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч і яго першы намеснік Віталь Ракевіч (у цэнтры) сярод пераможцаў спаборніцтва па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ■ Старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч і яго першы намеснік Віталь Ракевіч (у цэнтры) сярод пераможцаў спаборніцтва па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі[/caption] У самым яго пачатку пад гукі інструментальнай кампазіцыі «Успамін» у выкананні Аляксандра Булакевіча дэманстравалася пескаграфія пра Капыль і прафесіі (падчас яе мастак Святлана Кліменціна малявала карціны пры дапамозе пяску на спецыяльным стале, а атрыманы малюнак перадаваўся гледачам пры дапамозе праектара), быў паказаны і відэафільм пра жыццё і дасягненні Капыльшчыны. [caption id="attachment_64872" align="aligncenter" width="580"]■ Ігар Макар на выставе перапрацоўчых прадпрыемстваў ■ Ігар Макар на выставе перапрацоўчых прадпрыемстваў[/caption] Затым дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах уручылі каравай старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Анатолю Ліневічу, які звярнуўся з прывітальным словам да ўдзельнікаў злёту, у якім выказаў вялікую павагу і ўдзячнасць перадавікам народнагаспадарчага комплексу за паспяховыя працоўныя справы ў 2017 годзе. Анатоль Канстанцінавіч адзначыў,  што ніколі не трэба спыняцца ў развіцці, не замаруджваць тэмпы, а рухацца толькі наперад. [caption id="attachment_64874" align="aligncenter" width="580"]■ Анатоль Ліневіч уручае ганаровую грамату галоўнаму заатэхніку КСУП «Доктаравічы» Іне Храмцэвіч ■ Анатоль Ліневіч уручае ганаровую грамату галоўнаму заатэхніку КСУП «Доктаравічы» Іне Храмцэвіч[/caption] Першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Макар таксама выказаў віншаванні са святам працаўнікам Капыльшчыны і адзначыў, што ў нашым раёне паказчыкі павінны быць значна большыя, для дасягнення якіх трэба прыкласці ўсе намаганні. Ігар Мікалаевіч уручыў шэраг узнагарод. Падзякі старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аб’яўлены: калектыву Капыльскага райспажыўтаварыства, Івану Бярозку — машыністу экскаватара філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» — «ДРБУ № 124», Ніне Шатэрнік — брыгадзіру вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі ААТ «Старыца-Агра». Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўзнагароджана Наталля Чарнова — аператар штучнага асемянення жывёлы ААТ «Семежава», Ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта: Святлана Данчанка — аператар машыннага даення ААТ «Скабін» і Святлана Лазук — прадавец 6 разраду Капыльскага райспажыўтаварыства. Падзякі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта аб’яўлены: Мікалаю Кульбіцкаму — загадчыку вытворчасці КУП «Капыльскі рамонтна-будаўнічы ўчастак», Галіне Масловай — мыйшчыку сыру Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны: Валянціна Шыманская —кіраўнік гуртка Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці і Галіна Пашко — галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Капыльскае». Ганаровых грамат галоўнага ўпраўлення аховы здароўя ўдастоены: Яўгенія Касабуцкая — урач-кардыёлаг кардыялагічнага кабінета паліклінікі УАЗ «Капыльская цэнтральная раённая бальніца», Таццяна Пазняк — загадчык Руднянскага фельчарска-акушэрскага пункта амбулаторыі Цімкавіцкай участковай бальніцы, Ганаровай граматы ўпраўлення  спорту і  турызму  — Таццяна  Бычэнка —  інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай рабоце ДУ «Капыльскі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр», Ганаровых грамат упраўлення адукацыі: Таццяна Нядзелька — настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Капыля» і Таццяна Маргалік — выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Мажскі ВПК дзіцячы сад-пачатковая школа». [caption id="attachment_64869" align="aligncenter" width="580"]■ Сярод гасцей свята - ветэраны працы ■ Сярод гасцей свята - ветэраны працы[/caption] Граматамі камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне ўзнагароджаны: Таццяна Савіцкая, загадчык аддзела пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання ДУ «Капыльскі ТЦСАН» і Іна Шарамет, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў гэтай жа ўстановы, Аксана Дзямідчык, намеснік дырэктара ДУ «Грозаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат». [caption id="attachment_64871" align="aligncenter" width="580"]■ Першы намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Анатоль Драгавец, дырэктар ААТ «Лань-Нясвіж» Анатоль Уласевіч і ветэран працы, былы дырэктар ААТ «Скабін» Анатоль Буцько ■ Першы намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Анатоль Драгавец, дырэктар ААТ «Лань-Нясвіж» Анатоль Уласевіч і ветэран працы, былы дырэктар ААТ «Скабін» Анатоль Буцько[/caption] Далей прадстаўнікі раённай улады ўзнагародзілі пераможцаў раённага спаборніцтва па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі; у прамысловасці, будаўніцтве і сферы абслугоўвання; сярод устаноў сацыяльнай сферы і Саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку пры сельскіх выканаўчых камітэтах; сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў; агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне будынкаў і прылеглых тэрыторый сярод устаноў сацыяльнай сферы і сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Асобны блок святочнага дзейства быў прысвечаны ўшанаванню лепшых па прафесіі (дарэчы, іх імёны, як і папярэдніх пераможцаў, былі надрукаваны ў нумары газеты “СП” за сераду, 28 лютага). [caption id="attachment_64870" align="aligncenter" width="580"]■ Удзельнікі выставы - Капыльскі дзяржаўны каледж ■ Удзельнікі выставы - Капыльскі дзяржаўны каледж[/caption] Шэраг працаўнікоў раёна ўдастоены ўзнагарод Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Прыкладам добрасумленнага стаўлення да працы і найвышэйшага прафесіяналізму могуць служыць тыя калектывы і працаўнікі, якія праславілі наш раён сваімі высокімі вынікамі. Сярод іх — Эдуард Куцця, кіраўнік МТФ «Васільчыцы» ААТ «Піянер-Агра», які ў 2017 годзе ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»; УП «Капыльскі кааппрам», якое па выніках 2017 года заваявала залаты і сярэбраны медалі на Рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў (в.а. дырэктара Тамара Абрамовіч); рэдакцыя раённай газеты «Слава працы», якая стала лаўрэатам 13 Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара», заняла другое месца ў абласным конкурсе сярод друкаваных СМІ (галоўны рэдактар Марыя Шэіна); сям’я Уладзіміра і Вікторыі Літвіных — пераможцы Рэспубліканскага маладзёжнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі»; прадавец 5 разраду Анжаліка Сітнікава — пераможца абласнога конкурсу «Лепшы па прафесіі» сярод прадаўцоў харчовых тавараў спажыўкааперацыі; прадавец 5 разраду Настасся Шкілевіч — пераможца абласнога конкурсу «Лепшы па прафесіі» сярод прадаўцоў нехарчовых тавараў; УА «Капыльскі дзяржаўны каледж» (дырэктар Анатоль Пяткевіч) — пераможца міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў, заснавальнік Стартап-школы; Цімкавіцкі яслі-сад (загадчык Таццяна Сташэўская) — лаўрэат абласнога конкурсу «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі»; ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Сонейка» г.Капыля» (загадчык Зінаіда Мысіна)— пераможца абласнога агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі ўстаноў дашкольнай адукацыі; ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Капыльскага раёна» (дырэктар Ірына Гарэльская) — лаўрэат абласнога этапу другога Рэспубліканскага конкурсу «Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыi», ДУА «Капыльская дапаможная школа-інтэрнат» (дырэктар Марына Крэпская)— лаўрэат абласнога этапу другога Рэспубліканскага конкурсу «Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыi»; народны тэатр гульні і гумару «Капыльскія пацехі» (рэжысёр Любоў Галубовіч) — лаўрэат 6 абласнога фестывалю народнай гульні і гумару; клуб нацыянальнай кухні «Лоцвінскія ўдалухі» (кіраўнік Галіна Дрожжа) — пераможца абласнога конкурсу «Творчы Алімп Міншчыны» ў намінацыі «Лепшае аматарскае аб’яднанне», узорны эстрадны аркестр ДУА «Капыльская дзіцячая школа мастацтваў» (кіраўнік Леў Канаплянік) — уладальнік Дыплома лаўрэата 1 ступені Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу «Свята саксафона-2017»; ДУ «Капыльскі ТЦСАН» (дырэктар Святлана Маліноўская), якая заняла 2-е месца ў абласным сацыяльна-эканамічным спаборніцтве. [caption id="attachment_64868" align="aligncenter" width="580"]■ Тэатралізаваны эпізод пра прафесіі - ад юных капылян ■ Тэатралізаваны эпізод пра прафесіі - ад юных капылян[/caption] Як і заўсёды, на сёлетнім свяце на абышлося без ушанавання ветэранаў працы ва ўсіх галінах. У іх адрас гучалі цёплыя словы і былі ўручаны кветкі. Падарункі і прывітанні перадалі дэлегацыі суседніх раёнаў — Нясвіжскага, Клецкага і Слуцкага. Цёпла ўспрымалі гледачы тэатралізаваны эпізод пра прафесіі ў выкананні самых юных капылян. З захапленнем сустракаўся і кожны нумар канцэртнай праграмы, якую падарылі творчыя калектывы Гарадзейскага цукровага камбіната: народны вакальны ансамбль «Забава» і народны ансамбль танца «Узорыца», а таксама вядомы беларускі спявак Сяргей Славянскі. У прыватнасці, у інтэрв’ю ён адзначыў, што вельмі ганарыцца тым, што яго карані з Капыльшчыны, дзе працуюць і жывуць цудоўныя людзі і пажадаў землякам далейшых поспехаў. [caption id="attachment_64867" align="aligncenter" width="580"]■ Выступае калектыў Гарадзейскага цукровага камбіната ■ Выступае калектыў Гарадзейскага цукровага камбіната[/caption] Ніхто з удзельнікаў свята не прайшоў міма выстаў, якія разгарнуліся ў фае РЦК. І сапраўды, пастаянны пошук і развіццё, характэрныя для працоўных калектываў раёна, уносяць новыя рысы ў змест выстаў вырабаў мясцовых прадпрыемстваў і аматараў народных промыслаў. І калі першыя ставяць на мэце азнаёміць прысутных з вытворчымі навінкамі, то другія — раскрыць шырокі дыяпазон прыкладной мастацкай творчасці. Наведвальнікі выстаў усё па вартасці ацанілі, праявіўшы непрытворную цікавасць да майстэрства сваіх землякоў. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА і Крысціны ЖОГАЛЬ

Нововведения в сфере пассажирских перевозок, в частности маршрутных, оставались в фокусе общественного интереса на протяжении всей недели

12.06.2025
Однако, как отметили во время проведенной пресс-конференции представители Минтранса, законопроект был размещен на сайте Национального центра правовых исследований для публичного обсуждения еще весной 2015 года. Времени было предостаточно, чтобы провести свою деятельность на рынке пассажироперевозок в соответствии с законом. Однако, как оказалось… мало. Некоторые перевозчики не успели предпринять определенные действия в новых условиях и, следовательно, с 26 февраля не вышли на маршруты. illustr_bymedia_marshrutka_12_01 К слову, организацией пассажирских перевозок на территории Копыльского района занимается филиал «Автомобильный парк № 21» ОАО «Минск-облавтотранс». Как прокомментировал директор автопарка Владимир Сахар, в районе с автостанции курсирует ежедневный междугородний автобус из Копыля в Минск, время отправления — 11.20, обратный рейс — 18.00 от АВ-1 «Центральный». На этой неделе был пущен еще один дополнительный автобус Копыль — Минск — Боровляны. начальный остановочный его пункт значился: с автостанции в 5.40, 5.45 — магазин «Родны кут» (бывшая «Пралеска»),  затем магазин «Ласточка», площадь Ленина, магазины «Дом продуктов» (известен как «Низкие цены») и «Копыль-маркет», автостанция, откуда в 6.00 автобус отправляется в столицу и в Боровляны. Обратное его отправление — 11.50 от АВ-1 «Центральный». Ежедневно в резерве также находится еще один автобус, на который диспетчер принимает заявки. По всем интересующим вопросам можно обратиться на горячую линию автостанции  по  короткому  номеру  114 или по телефону (8-01719) 114-11 (с сети мобильных операторов). Тем временем организаторы частных перевозок, которых затронули изменения в законодательстве, пытаются как можно скорее возобновить рейсы, а для этого им требуется собрать необходимые документы. Частные перевозчики нашего района уже подали заявления в соответствующую инстанцию. Рассмотрение вопроса займет две недели, поэтому маршрутчики Копыльщины временно приостановили работу. Андрей Жоголь, индивидуальный предприниматель по нерегулярным междугородним перевозкам: — Заключение договоров с государственным оператором и с вокзалами для многих означает изменение наработанных и привычных маршрутов, их продление как по времени, так и по расстоянию, а также увеличение расходов и другие сложности. Однако мы готовы к тому, чтобы  рынок формировал расписание и количество выездов, следовать по утвержденным графикам и маршрутам и останавливаться на конкретных остановках — все ради  безопасности пассажиров. Его  коллега,  водитель  частного предприятия «СеверТрансПлюс» Владимир Альферович, отмечает, что на рынке пассажироперевозок уже более десяти лет. — Мы хотим и готовы работать, платить налоги, но при этом не нарушать законодательство, — отмечает Владимир. — Никому не известно, к чему приведут новые правила, однако наши клиенты, как и прежде, будут получать все удобства. Водители все так же будут подвозить пассажиров до привычных остановок, оттуда же и забирать. Даже если у нас и не предусмотрено запланированной остановки, все равно можем подобрать человека. Условие только одно — чтобы он находился на специально оборудованном остановочном пункте. Вне таких мест это запрещено. Нововведения призваны превратить нерегулярных автомобильных перевозчиков пассажиров в регулярных. Поэтому по новым правилам официальному маршрутчику на автовокзал, диспетчерскую станцию или автокассу заехать придется, чтобы подтвердить выход в рейс. Татьяна БОХАН

1 марта — Международный день борьбы с наркоманией и наркобизнесом

12.06.2025
Проблема наркомании в настоящее время во всем мире остается весьма острой и актуальной. Она не является только медицинской, а представляет собой сложную медико-социальную проблему. Нет-наркоте Как понять, употребляет ли подросток наркотики, рассказывает врач-психиатр-нарколог Марина ГАЙДЕЛЬ: — Девять из десяти наркоманов практически неизлечимы. Подавляющее большинство употребляющих наркотики (свыше 80%) — молодые люди в возрасте 18-30 лет. Но, к сожалению, все чаще к наркотикам прикладываются дети и подростки. Для Беларуси эта проблема весьма актуальна. Среди причин, толкающих некоторых несовершеннолетних к употреблению наркотиков, можно выделить следующие: социальная согласованность, удовольствие, доступность, любопытство, враждебность, уход от физического стресса.   Нередко толчком к вступлению подростка на опасную наркотическую тропу является отрицательный пример   родителей, грубое обращение и самоустранение от воспитания ребенка. Обратите внимание на некоторые поведенческие признаки: нарастающая скрытность ребенка (возможно, без ухудшения отношений с родителями). Поздний отход ко сну, долгое залеживание в постели по утрам. Появление у ребенка сонливости или, наоборот, бессонницы. Падение интереса к учебе или привычным увлечениям. Прогулы школьных занятий. Ухудшение памяти и внимания. В результате — неизбежное снижение успеваемости. Увеличение финансовых запросов и активный поиск путей их удовлетворения, выпрашивание денег во все возрастающих количествах и тому подобное. Об употреблении могут говорить и физиологические признаки: бледность или покраснение кожи, расширенные или суженные зрачки, покрасневшие или мутные глаза, несвязная, замедленная или ускоренная речь, потеря аппетита, похудение, а иногда — чрезмерное употребление пищи, хронический кашель, плохая координация движений (пошатывание или спотыкание). Состояние наркотического опьянения напоминает алкогольное, но без характерного запаха алкоголя изо рта. Как поступать родителям ребенка, употребляющего наркотики? В случае появления в поведении вашего ребенка перечисленных признаков, прежде всего, не стоит впадать в панику, не показывать ребенку чрезмерного волнения. Но нельзя откладывать решительный разговор надолго. Постарайтесь убедить его, что это страшная болезнь, приводящая к деградации личности и к непременной гибели, если он не откажется от наркотиков. Если вы убедились, что ваши усилия не дали желаемых результатов, не стесняйтесь обратиться за помощью к специалистам. С целью получения консультации вы можете обратиться в поликлинику УЗ «Копыльская  ЦРБ», кабинет № 223 или по телефону 51-7-62. Подготовила Кристина ЖОГОЛЬ

Формула успеха от Татьяны Ясюченя, медицинской сестры (старшей) хирургического отделения Копыльской ЦРБ

12.06.2025
— Усё пачалося ў дзяцінстве, калі мой тата (муляр па прафесіі) рабіў рамонт у бальніцы. Ён прынёс нам з сястрой нейкія шкляначкі, колбачкі. Менавіта з тае пары, калі мы з сястрой уяўлялі сябе медыцынскімі работнікамі, і пачаўся шлях майго прафесійнага станаўлення. 9491 Прайшло шмат гадоў. Цяпер я — сапраўдны медык і ўжо магу адзначыць, што ў нашай прафесіі патрэбна ўмець суперажываць, свое-часова прыйсці на дапамогу. Трэба праяўляць свае і чалавечыя якасці, і прафесійныя. Я заўсёды імкнуся ісці насустрач калегам і пацыентам. Ды і наогул, працаваць у нашым хірургічным аддзяленні цікава, бо ў нас склаўся дружны калектыў, тон работы якога задае загадчык Андрэй Мельнікаў. У яго мы вучымся цярпенню, стойкасці і вытрымцы.

Качество и доступность медицинской помощи — от Докторовичского фельдшерско-акушерского пункта

12.06.2025
Докторовичский фельдшерско-акушерский пункт стал вторым в областном смотре-конкурсе организаций здравоохранения на лучшее санитарно-техническое состояние и содержание зданий, сооружений, благоустройство территорий и ландшафтный дизайн среди ФАПов. IMG_4414 Его заведующий Татьяна Ясюченя по итогам работы прошлого года награждена Почетной грамотой главного управления здравоохранения Миноблисполкома. Качество и доступность медицинской помощи в Докторовичах — во многом заслуга Татьяны Николаевны.
Страница 3692 из 4896