Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Прямая линия (CMigrator copy 279)

09.07.2025
golin-300x225 12 июля с 10 до 12 часов проведет прямую телефонную линию начальник отдела ЗАГС Копыльского райисполкома Виктория Сергеевна ТРАЯНОВИЧ. Свои вопросы можно будет задать по телефону 50-1-14.

Прямая линия (CMigrator copy 278)

09.07.2025
Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов.

21318843

14 июля 2018 года: Александр Николаевич ЛИПНИЦКИЙ, заместитель председателя Копыльского районного исполнительного комитета, по телефону 55-5-66.

Прямая линия (CMigrator copy 277)

09.07.2025

golin-300x225

14 июля 2018 года по тел. (8-017) 500-41-60 прямую телефонную линию проведет председатель Минского областного Совета депутатов Наталья Викторовна ЯКУБИЦКАЯ.

На Копыльщине определят лучшее ветеранское подворье

09.07.2025
На працягу месяца — з 9 ліпеня па 9 жніўня — на Капыльшчыне пройдзе раённы конкурс «Лепшае ветэранскае падвор’е». IMG_9735 У ім прымаюць удзел людзі пенсійнага ўзросту, ветэраны вайны і працы, іх сем’і, якія маюць ва ўласнасці жылыя дамы з прысядзібнымі ўчасткамі, падсобную гаспадарку, а таксама ветэраны, што пражываюць у шматкватэрных дамах. Агляд-конкурс арганізоўваецца з мэтай падтрымкі сацыяльнага статусу людзей старэйшага ўзросту ў грамадстве, захавання сувязі пакаленняў, адраджэння вёсак і сядзіб, развіцця сямейнай пераймальнасці, мясцовых традыцый, садзейнічання вяртанню маладога пакалення да сваіх каранёў. Да таго ж палепшыцца добраўпарадкаванасць асабістых падсобных гаспадарак і ветэранскіх падвор’яў і будуць створаны спрыяльныя ўмовы для іх далейшага развіцця. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу будзе ўлічвацца шэраг крэтэрыяў. Сярод іх санітарна-гігіенічны стан падвор’яў, наяўнасць і ўтрыманне жывёлы, арыгінальнае афармленне дваровай тэрыторыі, жылога дома, падтрыманне ў ім чысціні і ўтульнасці, выкарыстанне нацыянальных традыцый у афармленні падвор’я, актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці населенага пункта, беражлівыя адносіны да прыроды, прапаганда здаровага ладу жыцця і інш. Кожны з паказчыкаў ацэняць па пяцібальнай сістэме. Будуць вызначаны пераможцы (1-е, 2-е і 3-е месцы), а таксама лепшыя падвор’і па дзевяці намінацыях. Маргарыта САКОВІЧ Палажэнне аб конкурсе змешчана на сайце райвыканкама www.kopyl.gov.by

Купальским вечером в зоне отдыха г. Копыля шумел праздник

09.07.2025
Гучна і весела — з песнямі, танцамі і пошукамі папараць-кветкі — адшумела ў Капылі Купалле. Сапраўдную чароўную казку для капылян і гасцей горада стварылі супрацоўнікі раённага Цэнтра традыцыйнай культуры. Яна была захапляльнай і па-купальску таямнічай, ды і назву мела адпаведную – «У ноч на Івана Купалу». IMG_8410 Самадзейныя артысткі Таццяна Вошкат і Валянціна Бенеш, супрацоўнікі РЦК Вольга Сухаверх і Веніямін Меляшкевіч, а таксама навучэнец Капыльскага дзяржаўнага каледжа Юрый Вілюха яскрава разыгрывалі гумарыстычныя сцэнкі з жыцця беларускага народа. Як заўсёды, цудоўна спяваў вакальны ансамбль «Сяброўкі» пад кіраўніцтвам Валянціны Зарамбоўскай. Сваім вакальным майстэрствам стваралі святочны настрой загадчык Руднянскага клуба-бібліятэкі Святлана Шчукіна і дырэктар Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры Наталля Клыга. Прывітаць капылян са святам прыехалі самадзейныя артысты з Клецкага раёна Іван Скаварада і Ганна Дамарацкая. А каб удзельнікі свята паспрабавалі смак сапраўднага купальскага настрою, была арганізавана гульнёвая праграма «Купальскае ігрышча», падчас якога настаў самы доўгачаканы момант — спальванне чучала лялькі Мары. Хлопцы і дзяўчаты перакідвалі адзін аднаму праз вогнішча вяночкі, закідвалі іх на самую высокую галінку бярозкі, каб даведацца, ці хутка ажэняцца. А якое ж Купалле без скачкоў праз агонь? Таму скакалі праз чароўнае вогнішча і маладыя, і крыху старэйшыя вельмі старанна: усе жадалі пазбавіцца ад хвароб і няўдач і набыць здароўе і поспех. У гэты ліпеньскі вечар з захапленнем бавілі час хлопчыкі і дзяўчынкі: адгадвалі загадкі, танцавалі, частаваліся рознымі прысмакамі, якіх было вельмі шмат, ды і проста гулялі.  Напрыканцы свята хлопец і дзяўчына знайшлі-такі таямнічую папараць-кветку і атрымалі за тое смачны прыз. А гэта значыць, што быць ім шчаслівымі і багатымі! Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 3566 из 4923