Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Порядок в городе -- забота общая: о результатах рейда по Копылю

30.06.2025
Падтрыманне парадку ў месцы, дзе ты жывеш, задача кожнага. І якія б намаганні ні прыкладвала мясцовая ўлада, каб зрабіць Капыль больш прыгожым і ўтульным, без падтрымкі мясцовых жыхароў выканаць гэту задачу няпроста. Здаецца, што ж тут складанага: выконвай прынятыя санітарныя нормы, не парушай правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў — і ўсё будзе добра. Аднак знаходзяцца людзі, якія ігнаруюць гэтыя патрабаванні. І трэба сказаць, што такіх нямала. Днямі рэйдавая брыгада ў складзе прадстаўнікоў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва Капыльскага райвыканкама, рэдакцыі газеты «Слава працы» праехала па некаторых вуліцах Капыля з прыватнай забудовай. Звярталі ўвагу на стан тэрыторыі, якая прылягае да прысядзібных участкаў грама-дзян і праезнай часткі вуліц. Ёсць патрабаванні санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 110 ад 11 лістапада 2011 года, згодна з якімі забаронена на названых вышэй тэрыторыях складзіраванне і ўтрыманне на тэрмін звыш 72 гадзін будаўнічых матэрыялаў, пяску, дроў, торфабрыкету і г.д. Парушэнне правіл караецца штрафам у памеры да пяці базавых велічынь. Тым не менш парушальнікаў аказалася нямала. Удзельнікі рэйду праехалі па вуліцах Энгельса, Рамашкі, Якуба Коласа. Пералік дамоў, дзе ля варот або агароджы ляжаць пясок, тратуарная плітка, нават бярвенне, зойме не адзін радок газетнага тэксту. На першы выпадак прадстаўніком райЦГЭ на імя гаспадароў дома былі выпісаны папярэджанні-прадпісанні з прапановай на працягу тыдня навесці парадак насупраць сваіх прысядзібных участкаў. Наведалася група таксама па тых адрасах, дзе ў верасні былі выдадзены аналагічныя прадпісанні (вул. Дзяржынскага, Цімкавіцкая, Кастрычніцкая, Таўпекі, Прамысловая). Трэба сказаць, што амаль усюды (за выключэннем двух дамоў) парадак быў наведзены да вызначанай даты. Тым, хто не прыслухаўся да рэкамендацый, назначаны новы, больш кароткі тэрмін для выканання прадпісання, ігнараванне якога пацягне за сабой правядзенне адміністрацыйных працэдур у адносінах да парушальнікаў правіл. У РЭЙДЗЕ ПРЫМАЛІ ЎДЗЕЛ: Іна МАКАРАНКА, памочнік урача-гігіеніста Капыльскага райЦГЭ; Алеся БЕЛАШ, галоўны спецыяліст аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама; Маргарыта САКОВІЧ, намеснік галоўнага рэдактара газеты «Слава працы»

Программа проведения Праздника Картофеля в Копыле 20 октября

30.06.2025
20 октября 2018 года, г. Копыль,  пл. Ленина IMG_6517 9.00–11.00 — тематический радиоконцерт 11.00 — открытие Праздника Картофеля 14.30 — подведение итогов конкурсов, награждение победителей 11.00–15.00 — выставка сельских подворий с дегустацией блюд из картофеля, выставкой-продажей блюд из картофеля, конкурсом-выставкой на лучшую скульптуру из картофеля; — сельскохозяйственная ярмарка; — выставка разных сортов картофеля; — работа пунктов общественного питания, торговли, выставок-продаж; — полевая кухня, приготовление драников на деревянных колодах; — соревнования «Картофельный Kopyl Race», эстафеты с использованием картофеля, работа аниматоров, аквагрим, тематическая фотозона, аттракционы, игровые и интерактивные площадки; — беспроигрышная лотерея; — конкурсы: «Лучшая картина из картофеля» «Лучшая скульптура колорадского жука» «Эх, картошечка, картошка» — фотоконкурс «Лучший драник» «Лучшая скульптура из картофеля»; — выставка литературы «Ах, картошечка, картошка», викторина «Барыня-картошка», акция «Книгу читаешь — никогда не голодаешь». Оргкомитет

Жители деревни Дусаевщина Копыльского района провели мероприятие в честь земляка -- Николая Васильевича Ромашко

30.06.2025
У кожнага з нас ёсць памятныя дні: святочныя, незабыўныя сустрэчы  і ёсць дні Памяці — Памяці з вялікай літары. Такім для нас, жыхароў вёскі Дусаеўшчына, з’яўляецца 13 кастрычніка — дзень нараджэння нашага аднавяскоўца — Героя Савецкага Саюза Мікалая Васільевіча Рамашкі. Сёлета мы адзначылі 105-ю гадавіну. [caption id="attachment_70824" align="aligncenter" width="560"]■ Бюст М. Рамашкі ў в. Дусаеўшчына ■ Бюст М. Рамашкі ў в. Дусаеўшчына[/caption] З гэтай нагоды ў Дзяржынскай сельскай бібліятэцы-клубе быў праведзены  ўрок памяці «Да апошняга патрона». Вядучыя мерапрыемства, загадчык установы Галіна Сінюк і мясцовая паэтэса Ядвіга Малевіч, прадставілі звесткі аб дзяцінстве і юнацтве Мікалая, аб чырвонаармейцу Рамашку, аб гераічнай абароне чыгуначнага маста праз раку Бярэзіну, аб мужнасці і адвазе маёра Рамашкі Мікалая Васільевіча, аб ушанаванні памяці нашага земляка. На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка, старшыня ветэранскай арганізацыі, ветэран працы Часлава Грыгаровіч, вядучы спецыяліст Капыльскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Зоя Дайняк, выхаванцы Дзяржынскага дзіцячага сада, жыхары вёскі Дусаеўшчына А.І. Календа, В.В. Барысевіч, А.М. Высоцкая і іншыя. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя ўсклалі кветкі да бюста Мікалая Рамашкі і ўшанавалі памяць Героя хвілінай маўчання. Галіна СІНЮК, загадчык Дзяржынскай сельскай бібліятэкі-клуба

Чтоб потомки помнили: 105-летию со дня рождения уроженца Копыльщины Героя Советского Союза Николая Васильевича Ромашко посвящается

30.06.2025
Гэтымі днямі мы адзначаем 105-годдзе з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза, ураджэнца Капыльшчыны Мікалая Васільевіча Рамашкі, актыўнага камсамольца і сапраўднага камуніста. [caption id="attachment_70818" align="aligncenter" width="560"]■ Мікалай Рамашка   ■ Мікалай Рамашка[/caption] Даведачна Рамашка Мікалай Васільевіч —намеснік камандзіра 1359-га зенітна-артылерыйскага палка па палітычнай частцы 28-й зенітна-артылерыйскай дывізіі 3-й арміі 1-га Беларускага фронту, маёр. Нарадзіўся 30 верасня (13 кастрычніка) 1913 года ў вёсцы Дусаеўшчына ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Дзяржынскай пачатковай школе, а потым з 1932 г. — у Капыльскай сямігадовай школе (цяпер ДУА «Гімназія № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі»). Працаваў у саўгасе. Пра подзвіг Асабліва маёр Мікалай Рамашка вызначыўся ў ходзе стратэгічнай беларускай аперацыі 1944 года пад кодавай назвай «Баграціён». 30 чэрвеня 1944 года пры абароне ад налётаў варожай авіяцыі чыгуначнага маста і пераправы праз раку Бярэзіну ў раёне вёскі Свіслач Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці маёр Рамашка ўдзельнічаў у адбіванні некалькіх контратак непрыяцеля, які спрабаваў прарвацца з акружэння на захад. У крытычны момант бою намеснік камандзіра палка па палітычнай частцы Мікалай Рамашка замяніў выбыўшага са строю камандзіра кулямётнай роты і асабіста кулямётным агнём знішчыў каля двухсот гітлераўцаў. Загінуў смерцю храбрых у гэтым баі. Мужны афіцэр-камуніст быў пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Несята Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці, а пазней яго прах быў перапахаваны ў горадзе Магілёве ў брацкай магіле на Вайсковых могілках. На брацкай магіле ўстаноўлены помнік. [caption id="attachment_70817" align="aligncenter" width="350"]■ На брацкай магіле ў Магілёве ■ На брацкай магіле ў Магілёве[/caption] Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычнiка 1944 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм маёру Рамашку Мікалаю Васільевічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Таксама ўзнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Ушанаванне памяці На радзіме Герою ўзведзены помнік. Яго імем названы вуліцы ў горадзе Капылі і ў мікрараёне Рабочы Кастрычніцкага раёна горада Магілёва, дзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Мемарыяльная дошка і музей Героя існуюць у гімназіі № 1 г. Капыля, якая таксама носіць яго імя. Дарэчы, у роднай установе адукацыі не забываюць пра знакамітага земляка. — Наша гімназія з гонарам носіць імя земляка, знакамітага выпускніка, Героя Савецкага Саюза Мікалая Васільевіча Рамашкі, — расказвае намеснік  дырэктара  гімназіі № 1 г. Капыля Наталля Кулік. — Вялікі ўклад ва ўвекавечанне памяці М.В. Рамашкі ўнесла ветэран педагагічнай працы Анна Іосіфаўна Арлоўская, якая доўгі час працавала намеснікам дырэктара школы № 1 па выхаваўчай рабоце, вяла перапіску з жонкай і сястрой Мікалая Рамашкі. Дзякуючы намаганням педагога ўдалося сабраць матэрыял і стварыць экспазіцыю, прысвечаную М.В. Рамашку, пагутарыць са сваякамі Мікалая Васільевіча, з’ездзіць на месца апошняга бою, наведаць магілу героя ў Магілёве. Сярод вялікай колькасці патрыятычных мерапрыемстваў, якія праводзяцца гімназіяй па ўшанаванні памяці свайго выпускніка, асаблівае месца займаюць штогадовыя экскурсіі на малую радзіму героя- земляка ў Дусаеўшчыну, патрыятычныя гадзіны, урокі мужнасці, гутарковае кафэ «М.В. Рамашка — зямляк, воін, герой», літаратурна-музычная кампазіцыя «Наша Слава, наша Памяць», вечар памяці «Імя, наро-джанае неўміручасцю», сустрэчы з землякамі Рамашкі: старшынёй ветэранскай арганізацыі ўчастка «Дусаеўшчына» ААТ «Скабін» Чаславай Феліксаўнай Грыгаровіч, паэтэсай Ядвігай Генрыхаўнай Малевіч. У гонар святкавання 105-годдзя з дня нара-джэння Героя Савецкага Саюза таксама прайшлі юбілейныя мерапрыемствы. Навучэнцамі і педагогамі падрыхтаваны і праведзены музейныя заняткі «Мы з гэтым імем жывём, мы гэтым імем ганарымся!», літаратурна-краязнаўчая гадзіна «Шануем земляка», створана фотадакументальная выстава «М.В. Рамашка: жыццё, лёс, памяць», праведзены  агляд песні і строю, ваенна-спартыўная гульня «Зарніца», урокі мужнасці «Героямі не нараджаюцца, героямі становяцца», патрыятычныя гадзіны «Айчыны гонар і малой радзімы». Завяршыць юбілейныя мерапрыемствы плануецца выставай-конкурсам дзіцячага малюнка «Мы за мір на зямлі». Дзіяна ТКАЧЭНКА

Начальник Копыльского райотдела Фонда социальной защиты населения -- о пособиях семьям, воспитывающим детей-инвалидов

30.06.2025
«Какие правовые гарантии предоставляются семьям, воспитывающим детей-инвалидов? Александра М.». 000021_280955_bigindex Этот вопрос комментирует начальник Копыльского райотдела Фонда социальной защиты населения Светлана КУРЧИК: — В соответствии со статьей 15 Закона Республики Беларусь № 7-З от 29 декабря 2012 г.  «О государственных пособиях семьям, воспитывающим детей»  по месту работы родителя семьи, в которой воспитывается ребенок-инвалид, кроме работающих в коммерческих организациях со средней численностью работников до 15 человек включительно, у индивидуальных предпринимателей, при наличии права назначаются следующие виды ежемесячных государственных пособий: по уходу за ребенком-инвалидом в возрасте до 3-х лет  в размере 45% среднемесячной заработной платы, применяемой для определения данного вида пособия в зависимости от занятости получателя пособия; на ребенка-инвалида старше 3-х лет из отдельных категорий семей  в размере 70% наибольшей величины бюджета прожиточного минимума в среднем на душу населения, утвержденного Министерством труда и социальной защиты Республики Беларусь, за два последних квартала. В случае воспитания в семье других детей: в возрасте до 3-х лет, на них выплачиваются пособия на детей до 3-х лет в размере, зависящем от количества детей в возрасте до 18 лет, воспитываемых в семье, и занятости получателя пособия; в возрасте старше 3-х лет, на них выплачиваются пособия в размере 50% БПМ. — Как осуществляется назначение вышеуказанных государственных пособий? — По месту работы (службы), учебы (при получении профессионально-технического, среднего специального, высшего или послевузовского образования в дневной форме получения образования) или прохождения подготовки в клинической ординатуре в очной форме матери (мачехи) в полной семье, родителя в неполной семье, а если мать (мачеха) в полной семье не работает (не служит), не обучается, не проходит подготовку в клинической ординатуре и не является лицом, самостоятельно уплачивающим обязательные страховые взносы в бюджет фонда, — по месту работы (службы), учебы или прохождения подготовки в клинической ординатуре отца (отчима) ребенка; лицам, совмещающим учебу (при получении профессионально-технического, среднего специального, высшего или послевузовского образования в дневной форме получения образования) или прохождение подготовки в клинической ординатуре в очной форме с работой, — по месту учебы или прохождения подготовки в клинической ординатуре; лицам, которые работают, обучаются в дневной форме получения образования или проходят подготовку в клинической ординатуре в очной форме и одновременно являются лицами, самостоятельно уплачивающими обязательные страховые взносы в бюджет фонда, либо выполняют работы по гражданско-правовым договорам, предметом которых являются оказание услуг, выполнение работ и создание объектов интеллектуальной собственности, — по месту работы, учебы или прохождения подготовки в клинической ординатуре. — По какому принципу назначаются пособия? — Государственные пособия назначаются по заявительному принципу на основании заявления, паспорта и документов, указанных в Перечне административных процедур, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан, утвержденном Указом Президента Республики Беларусь № 200 от 26 апреля 2010 г.  «Об административных процедурах, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан», и в пунктах Положения о порядке назначения и выплаты пособий семьям, воспитывающим детей, утвержденного постановлением Совета Министров Республики Беларусь № 569 от 28 июня 2013 г., для соответствующего вида пособия. В случае, когда в полной семье мать (мачеха) детей не работает, пособия, назначенные по месту работы отца (отчима) детей, могут выплачиваться матери (мачехе) по их заявлению. Для определения права на получение ежемесячных государственных пособий рекомендуем обратиться в указанные выше места назначения пособий. Подробную информацию можно получить в Копыльском районном отделе Минского областного управления Фонда социальной защиты населения (г. Копыль, пл. Ленина, 2, тел.: 51-3-19, 55-7-18, 54-2-61). Подготовила Мария ШЕИНА
Страница 3441 из 4914