Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Кадровые назначения в Копыльском райисполкоме

17.06.2025
Лосик Светлана Ивановна ЛОСИК. С 1 апреля 2019 года назначена на должность заместителя председателя Копыльского районного исполнительного комитета, курирующего вопросы экономики (распоряжение председателя райисполкома № 47-к от 29 марта 2019 года). Родилась в 1977 году в д. Низковичи Копыльского района. Закончила учреждение образования «Частный институт управления и предпринимательства» и Академию управления при Президенте Республики Беларусь. Работала налоговым инспектором в инспекции Министерства по налогам и сборам по Копыльскому району, ведущим бухгалтером отдела внутрибанковских операций и бухгалтерской отчетности филиала № 609 АСБ «Беларусбанк» г. Копыля. С 2002 года работала ведущим, затем главным инспектором Копыльского районного отдела Минского областного управления Фонда социальной защиты населения Министерства труда и социальной защиты, заместителем начальника отдела. В 2018 году возглавила отдел экономики Копыльского райисполкома.

4 апреля прямую линию проведет начальник отдела ЗАГС Копыльского райисполкома Виктория Траянович

17.06.2025
прямая-линия-1 В четверг, 4 апреля, с 10 до 12 часов прямую линию проведет начальник отдела ЗАГС Копыльского райисполкома Виктория Сергеевна ТРАЯНОВИЧ. Свои вопросы можно задать в обозначенное время по номеру 50-1-14.

(CMigrator copy 49)

17.06.2025
По данным выборочного обследования домашних хозяйств по уровню жизни, в Минской области в 2018 году располагаемые ресурсы1) в расчете на домашнее хозяйство составили 1149,6 рубля в месяц. Денежные расходы в расчете на домашнее хозяйство составили 1074,2 рубля в месяц, из которых 787,6 рубля (73,3%) приходится на потребительские расходы2). В структуре потребительских расходов домашних хозяйств доля расходов на питание составила 40,9%, на покупку непродовольственных товаров — 33,3%, на оплату услуг — 22,5%. 1)  Располагаемые ресурсы — денежные средства домашних хозяйств, стоимость потребленных продуктов питания, произведенных в личном подсобном хозяйстве, за минусом материальных затрат на их производство и стоимость полученных в натуральной форме льгот и выплат. 2)  Потребительские расходы — расходы домашних хозяйств на питание (включая общественное питание), покупку алкогольных напитков, табачных изделий, непродовольственных товаров и оплату услуг. В состав потребительских расходов не включаются налоги, материальная помощь и другие расходы, не связанные с потреблением, а также все расходы, связанные с производством сельскохозяйственной продукции в личном подсобном хозяйстве и накоплением (банковские вклады, покупка недвижимости, иностранной валюты и так далее).  

Различные мероприятия в Преснаковском детском саду праздновать умеют

17.06.2025
Выхаванцы, педагогі і бацькі — актыўныя арганізатары і ўдзельнікі разнастайных мерапрыемстваў. [caption id="attachment_75522" align="aligncenter" width="580"]■ Выхаванцы Праснакоўскага дзіцячага сада ■ Выхаванцы Праснакоўскага дзіцячага сада[/caption] На адным з іх — святкаванні Дня жанчын — нам удалося пабываць. Узровень падрыхтоўкі выхаванцаў можна назваць даволі высокім. Загадчыца ўстановы Святлана Хаткевіч і выхавальнік Алена Яцэвіч прыкладаюць усе намаганні, каб дзеці развіваліся і атрымлівалі першыя веды і навыкі. Напрыклад, віншаванні матулям былі ў вершаванай, песеннай і нават танцавальнай формах. Падчас свята не давялося сумаваць і бацькам: яны таксама сталі непасрэднымі ўдзельнікамі гульняў і конкурсаў. Дзіцячы сад быў адкрыты 1 верасня 2012 года. Зараз яго наведваюць дзевяць дзяцей (а ўвогуле ён разлічаны на 12). Дашкольная ўстанова размясцілася ў камфартабельным двухпавярховым катэджы, які бясплатна арандуе ў мясцовага сельгаспрадпрыемства — ААТ «Праснакі». Гісторыя сада за гэты непрацяглы час ужо багата на падзеі. Справа ў тым, што некалькі гадоў таму яго збіраліся закрыць. — Вялікі дзякуй старшыні Капыльскага райвыканкама Анатолю Ліневічу за тое, што ён прыслухаўся да нашага звароту і сад працягвае працаваць, — расказвае шматдзетная маці Жанна Сімановіч. — Сапраўды, на той час сюды хадзіла толькі чацвёра дзетак. Але ж з кожным годам іх колькасць павялічваецца. У вёску прыязджаюць новыя маладыя сем’і, таму перспектывы неблагія. Асабіста мы аддавалі сваіх дзетак на выхаванне ўжо ў два гады. Ведаем, што яны знаходзяцца ў на-дзейных руках. Нягледзячы на тое, што мы жывём далёка ад райцэнтра, не забываюць нас і шаноўныя госці. Напрыклад, павіншаваць з Новым годам нашых дзетак завітала дэпутат парламента Людміла Ніжэвіч, за што мы вельмі ўдзячны. — Таксама ўдзячны за падтрымку ўпраўленню па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, — уключаецца ў размову загадчыца ўстановы Святлана Хаткевіч. — Дапамога з яго боку заўсёды адчувальная: набываюцца цацкі, абсталяванне і г.д., таксама мясцовым сельгаспрадпрыемствам (яго дырэктар Віталь Платун) нашы просьбы па рамонце, добраўпарадкаванні тэрыторыі ўстановы, дзіцячай пляцоўкі заўсёды выконваюцца. Адным словам, дзякуй усім добрым людзям за дапамогу. Сяргей КОЗЕЛ

Тракторист-машинист МТК "Андросовщина" ОАО "Старица-Агро" Михаил Феткевич - человек старательный и ответственный

17.06.2025
Малочнатаварны комплекс «Андросаўшчына» ААТ «Старыца-Агра», дзе трактарыстам-машыністам працуе Міхаіл Фяткевіч, з’яўляецца адным з лепшых у раёне па вытворчасці малака. [caption id="attachment_75519" align="aligncenter" width="580"]4300 ■ Механізатар Міхаіл Фяткевіч[/caption] Па даных упраўлення райсельгасхарчу, за 2018 год на комплексе ад кожнай каровы атрымалі 6752 кг малака (што ў параўнанні з 2017 годам на 1340 кг больш). І гэта трэцяе месца ў раёне. Тут жа працуюць і аператары-рэкардсмены па надоях — тры верхнія радкі ў рэйтынгавай табліцы Капыльшчыны за мінулы год займаюць Аксана Чарвякоўская, Алена Гушчэня і Святлана Шыдлоўская.  Выдатныя паказчыкі — вынік плённай працы ўсяго калектыву. Таму не падвесці сваіх калег, сумеснымі намаганнямі ўтрымаць лідарства  —  пазіцыя, якой у гаспадарцы прытрымліваецца большасць работнікаў, у тым ліку і Міхаіл Фяткевіч. А яго ўклад у агульную справу немалы. Бо хоць ён і не зай-маецца непасрэдна даеннем кароў, але ж прафесіяналізм механізатара і якасць выканання ім абавязкаў напрамую ўплываюць на канчатковы вынік — колькасць надоенага малака. Кармленне жывёлы згодна з графікам, захаванне дакладных прапорцый складнікаў у яе рацыёне, адпаведнасць патрабаванням адносна колькасці вы-дзяляемых кармоў для розных груп кароў — вось няпоўны пералік штодзённых працоўных клопатаў Міхаіла, з якімі ён паспяхова спраўляецца ўжо восьмы год. Адсюль і павага з боку супрацоўнікаў комплексу, і добрая рэпутацыя ды заслужаны давер кіраўніцтва. — Міхаіл Яўгенавіч — чалавек старанны і адказны. На яго можна спадзявацца ў любой справе — ніколі не падвядзе. Нават калі ўзнікаюць праблемы з тэхнікай, застаецца ў свой асабісты час і рамантуе яе, бо разумее важнасць своечасовага выканання даручанай работы, — так характарызуе механізатара загадчык комплексу Сяргей Чарвякоўскі. За вялікі перыяд занятасці ў сельскай гаспадарцы добрасумленная праца Міхаіла Фяткевіча была не раз заўважана і ўзнагароджана. Сярод апошніх «лаўраў» — каштоўныя падарункі (у ліку якіх, напрыклад, сертыфікаты сталічных магазінаў на значную грашовую суму), якія ў пачатку сакавіка яму ўручылі ва Уздзе на абласным свяце, прысвечаным ушанаванню лепшых работнікаў галіны жывёлагадоўлі. Вялікі працоўны стаж Міхаіла па колькасці гадоў практычна супадае з яго сямейным вопытам — з жонкай Аксанай ажаніліся больш за трыццаць гадоў таму. Ужо выгадавалі і выпусцілі ў свет дзяцей. Дачка Кацярына жыве ў Мінску, працуе медсястрой. А вось сын Аляксандр пайшоў па бацькавых слядах. Прычым лёс Фяткевіча-малодшага надзіва дакладна супадае з бацькавым. Так, у розны час абодва пасля атрымання базавай адукацыі, валодаючы схільнасцю да тэхнікі, асвойвалі прафесію трактарыста ў цяперашнім Капыльскім дзяржаўным каледжы, затым служылі ў арміі, пасля якой уладкаваліся на працу ў ААТ «Старыца-Агра». І  Міхаіл, і Аляксандр ажаніліся ва ўзросце 22 гадоў. Праз год пасля вяселля, у 23 гады, — яшчэ адна важная аднолькавая дата ў біяграфіях прадстаўніка старэйшага і малодшага пакаленняў — нараджэнне першынцаў.     За плячамі Міхаіла Яўгенавіча ўжо немалы жыццёвы багаж. Аднак імкнуцца яшчэ ёсць да чаго. Тым больш што і дома ёсць падтрымка, і на рабоце заўсёды знойдуцца аднадумцы, з якімі дасягненне родным прадпрыемствам «малочных вяршынь» становіцца хоць і нялёгкім, але цікавым і перспектыўным заняткам. Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ
Страница 3217 из 4901