Выхаванцы, педагогі і бацькі — актыўныя арганізатары і ўдзельнікі разнастайных мерапрыемстваў.
[caption id="attachment_75522" align="aligncenter" width="580"]

■ Выхаванцы Праснакоўскага дзіцячага сада[/caption]
На адным з іх — святкаванні Дня жанчын — нам удалося пабываць. Узровень падрыхтоўкі выхаванцаў можна назваць даволі высокім. Загадчыца ўстановы Святлана Хаткевіч і выхавальнік Алена Яцэвіч прыкладаюць усе намаганні, каб дзеці развіваліся і атрымлівалі першыя веды і навыкі. Напрыклад, віншаванні матулям былі ў вершаванай, песеннай і нават танцавальнай формах. Падчас свята не давялося сумаваць і бацькам: яны таксама сталі непасрэднымі ўдзельнікамі гульняў і конкурсаў.
Дзіцячы сад быў адкрыты 1 верасня 2012 года. Зараз яго наведваюць дзевяць дзяцей (а ўвогуле ён разлічаны на 12). Дашкольная ўстанова размясцілася ў камфартабельным двухпавярховым катэджы, які бясплатна арандуе ў мясцовага сельгаспрадпрыемства — ААТ «Праснакі».
Гісторыя сада за гэты непрацяглы час ужо багата на падзеі. Справа ў тым, што некалькі гадоў таму яго збіраліся закрыць.
— Вялікі дзякуй старшыні Капыльскага райвыканкама Анатолю Ліневічу за тое, што ён прыслухаўся да нашага звароту і сад працягвае працаваць, — расказвае шматдзетная маці Жанна Сімановіч. — Сапраўды, на той час сюды хадзіла толькі чацвёра дзетак. Але ж з кожным годам іх колькасць павялічваецца. У вёску прыязджаюць новыя маладыя сем’і, таму перспектывы неблагія. Асабіста мы аддавалі сваіх дзетак на выхаванне ўжо ў два гады. Ведаем, што яны знаходзяцца ў на-дзейных руках. Нягледзячы на тое, што мы жывём далёка ад райцэнтра, не забываюць нас і шаноўныя госці. Напрыклад, павіншаваць з Новым годам нашых дзетак завітала дэпутат парламента Людміла Ніжэвіч, за што мы вельмі ўдзячны.
— Таксама ўдзячны за падтрымку ўпраўленню па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, — уключаецца ў размову загадчыца ўстановы Святлана Хаткевіч. — Дапамога з яго боку заўсёды адчувальная: набываюцца цацкі, абсталяванне і г.д., таксама мясцовым сельгаспрадпрыемствам (яго дырэктар Віталь Платун) нашы просьбы па рамонце, добраўпарадкаванні тэрыторыі ўстановы, дзіцячай пляцоўкі заўсёды выконваюцца. Адным словам, дзякуй усім добрым людзям за дапамогу.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии