Малочнатаварны комплекс «Андросаўшчына» ААТ «Старыца-Агра», дзе трактарыстам-машыністам працуе Міхаіл Фяткевіч, з’яўляецца адным з лепшых у раёне па вытворчасці малака.
[caption id="attachment_75519" align="aligncenter" width="580"]

■ Механізатар Міхаіл Фяткевіч[/caption]
Па даных упраўлення райсельгасхарчу, за 2018 год на комплексе ад кожнай каровы атрымалі 6752 кг малака (што ў параўнанні з 2017 годам на 1340 кг больш). І гэта трэцяе месца ў раёне. Тут жа працуюць і аператары-рэкардсмены па надоях — тры верхнія радкі ў рэйтынгавай табліцы Капыльшчыны за мінулы год займаюць Аксана Чарвякоўская, Алена Гушчэня і Святлана Шыдлоўская.
Выдатныя паказчыкі — вынік плённай працы ўсяго калектыву. Таму не падвесці сваіх калег, сумеснымі намаганнямі ўтрымаць лідарства — пазіцыя, якой у гаспадарцы прытрымліваецца большасць работнікаў, у тым ліку і Міхаіл Фяткевіч. А яго ўклад у агульную справу немалы. Бо хоць ён і не зай-маецца непасрэдна даеннем кароў, але ж прафесіяналізм механізатара і якасць выканання ім абавязкаў напрамую ўплываюць на канчатковы вынік — колькасць надоенага малака.
Кармленне жывёлы згодна з графікам, захаванне дакладных прапорцый складнікаў у яе рацыёне, адпаведнасць патрабаванням адносна колькасці вы-дзяляемых кармоў для розных груп кароў — вось няпоўны пералік штодзённых працоўных клопатаў Міхаіла, з якімі ён паспяхова спраўляецца ўжо восьмы год. Адсюль і павага з боку супрацоўнікаў комплексу, і добрая рэпутацыя ды заслужаны давер кіраўніцтва.
— Міхаіл Яўгенавіч — чалавек старанны і адказны. На яго можна спадзявацца ў любой справе — ніколі не падвядзе. Нават калі ўзнікаюць праблемы з тэхнікай, застаецца ў свой асабісты час і рамантуе яе, бо разумее важнасць своечасовага выканання даручанай работы, — так характарызуе механізатара загадчык комплексу Сяргей Чарвякоўскі.
За вялікі перыяд занятасці ў сельскай гаспадарцы добрасумленная праца Міхаіла Фяткевіча была не раз заўважана і ўзнагароджана. Сярод апошніх «лаўраў» — каштоўныя падарункі (у ліку якіх, напрыклад, сертыфікаты сталічных магазінаў на значную грашовую суму), якія ў пачатку сакавіка яму ўручылі ва Уздзе на абласным свяце, прысвечаным ушанаванню лепшых работнікаў галіны жывёлагадоўлі.
Вялікі працоўны стаж Міхаіла па колькасці гадоў практычна супадае з яго сямейным вопытам — з жонкай Аксанай ажаніліся больш за трыццаць гадоў таму. Ужо выгадавалі і выпусцілі ў свет дзяцей. Дачка Кацярына жыве ў Мінску, працуе медсястрой. А вось сын Аляксандр пайшоў па бацькавых слядах. Прычым лёс Фяткевіча-малодшага надзіва дакладна супадае з бацькавым. Так, у розны час абодва пасля атрымання базавай адукацыі, валодаючы схільнасцю да тэхнікі, асвойвалі прафесію трактарыста ў цяперашнім Капыльскім дзяржаўным каледжы, затым служылі ў арміі, пасля якой уладкаваліся на працу ў ААТ «Старыца-Агра». І Міхаіл, і Аляксандр ажаніліся ва ўзросце 22 гадоў. Праз год пасля вяселля, у 23 гады, — яшчэ адна важная аднолькавая дата ў біяграфіях прадстаўніка старэйшага і малодшага пакаленняў — нараджэнне першынцаў.
За плячамі Міхаіла Яўгенавіча ўжо немалы жыццёвы багаж. Аднак імкнуцца яшчэ ёсць да чаго. Тым больш што і дома ёсць падтрымка, і на рабоце заўсёды знойдуцца аднадумцы, з якімі дасягненне родным прадпрыемствам «малочных вяршынь» становіцца хоць і нялёгкім, але цікавым і перспектыўным заняткам.
Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ
Комментарии